Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Катэгорыя ліку і роду назоўнікаў

Мэты: навучанне правільна ўжываць катэгорыі ліку і роду назоўнікаў у залежнасці ад стылю тэксту; аналіз стылістычнага выкарыстання катэгорый роду і ліку назоўнікаў; развіцце культуры дзелавога маўлення навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: род назоўнікаў, абазначэнне асоб па прафесіі, пасадзе.вучонаму і вайсковаму званню, род некаторых назоўнікаў у сучасных рускай і беларускай мовах, дыферэнцыяцыя значэнняў назоўнікаў у залежнасці ад родавых канчаткаў; стылістычнае выкарыстанне катэгорыі ліку назоўнікаў; дыферэнцыяцыя катэгорыі ліку ў рускай і беларускай мовах, назоўнікі Sigularia tantum I pluralia tantum; нескланяльныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, складанаскарочаныя словы, іх род, скланенне.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, раздатачны матэрыял, падручнік, сшытак.

Змест і віды работ: характарыстыка назоўнікау па іх родавай прыналежнасці, вызначэнне прычыны існавання варыянтных родавых форм,па якіх прыметах яны проціпастаўляюцца (нарматыўная - ненарматыуная форма і г.д.); узнаўленне форм адзіночнага ліку прыметнікаў, займеннікаў, дзеясловаў і вызначэнне роду звязаных з імі назоўнікаў; подбор карэлятыўных форм мужчынскага і жаночага роду; тлумачэнне асаблівасцей выкарыстання ліку назоўнікаў; выкарыстанне роду назоўнікаў іншамоўнага паходжання, роду абрэвіятур; стылістычная праўка сказаў, падбор залежных кампанентаў, складанне сказаў, расшыфроўка складанаскарочаных слоў, праца са слоўнікам, аналіз сказаў з каменціраваннем.

Справаздача: выкананае практычнае заданне; напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

  1. Якія назіраюцца адрозненні катэгорый роду і ліку назоўнікау у рускай і беларускай мовах?

  2. Раскажыце пра назоўнікі, якія маюць катэгорыі ліку Sigularia tantum I pluralia tantum.

  3. Ахарактарызуйце цяжкасці пры вызначэнні роду назоўнікаў.

  4. Якія памылкі могуць сустракацца пры ўжыванні формаў ліку назоўнікаў?

  5. Як катэгорыя адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці ў назоўнікаў уплывае на выбар формы слова?

Літаратура:

1. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн.,1999.

2. Дабрыян М.В., Сямешка Л.І., Шкраба І.Р. Сучасная беларуская мова. Лабараторныя работы.- Мн.,1987.

3. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

4. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

5. Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.- Мн., 1992.

6. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

Лік назоўніка

Заданне 1. Растлумачце, якія лексіка-семантычныя адрозненні выяўляюцца ў формах адзіночнага і множнага ліку наступных назоўнікаў.

Холад — халады, час — часы, мозг — мазгі, сон — сны, народ — народы, газ — газы, кадр — кадры, гліна - гліны, звон — званы.

Заданне 2. Знайдзіце ў сказах і растлумачце своеасаблівае ўжыванне ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах лікавых формаў назоўнікаў.

1. І калі ты ў шчасці будзеш велічны і ўзляціш да Марсаў і да Вег, дык успомні ўсіх, што сёння мелі мазалі, як гонар, а не грэх. 2. Маці, маці Радзіма і ты, толькі ты і Радзіма — дзве трывогі на сэрцы... Дзве трывогі, два шчасці з маленства са мною... 3. Для народаў, для рэспублік, якія непасрэдна спазналі агонь Брэста, Хатыняў, Кіева, Смаленска, Сталінграда, для іх вайна — гэта асабліва балючая памяць. 4. І жоўтыя пяскі, і шум бярозны — мне гэта ўсё знаёма да драбніц... 5. Вёска ўстане перад імі, хаткі дарагія, усе куточкі, дзе прабеглі леты маладыя. 6. Усе мы не можам выбраць вольнай хвіліны, каб наведаць свае мясціны — Глыбачкі, Жывалкі, Замошшы. 7. І ўдзень і ўначы з яго [пакоя] было відаць два небы. Толькі ўдзень гэтыя «небы» сінелі блакітам, а ўначы — густым кобальтам, які нехта папырскаў фасфарычным срэбрам.

Заданне 3. Запішыце 10—14 множналікавых назоўнікаў, якія абазначаюць: парныя і састаўныя прадметы, аднароднае рэчыва, апрадмечаныя дзеянні і працэсы, геаграфічныя назвы.

Заданне 4. Растлумачце асаблівасці выкарыстання катэгорыі ліку вылучаных назоўнікаў. Прааналізуйце формы ліку астатніх назоўнікаў. Вызначце, якія граматычныя сродкі выкарыстоўваюцца для адрознення форм адзіночнага і множнага ліку ў кожным выпадку. Адзначце, якія з назоўнікаў ужываюцца толькі ў адзіночным ліку, якія - толькі ў множным ліку.

1 Варыянт. Ніколі не схіляў галавы беларускі народ перад захопнікамі. Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, над хвалямі сінеючага Ніла, ужо колькі год стаіць магіла: у гаршку насенне жменю там знайшлі. Аўсы будуць улетку шумець тут паабапал дарогі, і радасная зямля ўсцешыць чалавека. Глыбока нацыянальны і ў той жа час надзвычай агульначалавечы ягоны герой паўстае са старонак шматлікіх кніг. У мяне было ўжо нямала радасцей і сустрэч са сваімі новымі кнігамі, арыгінальнымі і перакладнымі, і я не стаміўся ад гэтага.

2 Варыянт. Глядач не застанецца раўнадушным ні да тэмы, ні да яе ўвасаблення на экране. Як жа знайсці мне яе (Венеру) тут, дзе поўна розных Палад, Афрадытаў, Медэяў. Дарогі, што бягуць полем паўз цыбатыя жыты і вусатыя ячмені, акунаюцца ў мелкаводныя рэкі і паволі ўзбіраюцца на лясныя пагоркі. Вучоныя мяркуюць, што ў нетрах беларускай зямлі можна сустрэць калі не ўсе, то большасць элементаў з табліцы Мендзялеева, у тым ліку каляровыя, рэдкія металы.

Заданне 5. Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх слоў. Параўнайце формы ліку гэтых назоўнікаў у абедзвюх мовах.

Поведение, сумерки, крупа, конопля, черника, грудь, дрожь, ясли, дрова, смотрины, баловство, обручение, хитрость.

Заданне 6. Што абазначаецца формамі ліку назоўнікаў? Ці ўплываюць формы ліку назоўнікаў на іх лексічныя значэнні? Якія сэнсавыя адрозненні назіраюцца ў словах: вада і воды, грош і грошы, доўг і даўгі, атмасфера і атмасферы? Ці супадаюць па значэннях назоўнікі, якія абазначаюць адзінкавыя, самастойныя прадметы (дуб, корч, мошка) і сукупнасць прадметаў, прадстаўленых як адзінае непадзельнае цэлае (дубняк, карчэўе, машкара), а таксама назоўнікі, формамі множнага ліку якіх абазначаецца не раздзельная множнасць прадметаў (дамы, сады), а паасобныя, самастойныя прадметы рэчаіснасці (сані, вароты, граблі, арэлі, цымбалы) ці адцягненыя паняцці з адценнямі працэсу, паўтаральнасці, працягу дзеяння, сукупнасці (усходы, выбары, перагаворы, провады, дажынкі, вячоркі, імяніны). Якія сродкі выкарыстоўваюцца для выражэння катэгорыі ліку? Прывядзіце прыклады лексічнага, марфалагічнага і сінтаксічнага спосабу выражэння ліку назоўнікаў. Ахарактарызуйце сродкі выражэння лікавых значэнняў у прыкладах: дуб дубыдубамі, сіняе (сінія) галіфэ, прадаецца (прадаюцца) паліто, селянін сяляне, грамадзянін грамадзяне, чалавек людзі.

Якія назоўнікі маюць суадносныя формы адзіночнага і множнага ліку? Вызначце семантычныя групы назоўнікаў з суадноснымі формамі ліку: конь — два (тры) кані, дрэва - пяць дрэў, задача дзве (тры) задачы; думка — думкі, радасць — радасці, перажыванне — перажыванні, хуткасць — хуткасці; масла — маслы, метал — металы, смала — смолы, віно — віны; лес — лясы, асака — асокі, чарот — чароты, хмыз — хмызнякі; Магніткі, Днепрабуды, Асінбуды, Каменкі, Тайвані; Максімы, Іваны, Ганусі, Зарубы, Сіпакі, Крушынскія; грызловы, укусікаланчоўскія, чарнасвінскія.

Вызначце функцыянальна—семантычныя групы назоўнікаў, якія маюць суадносныя формы ліку, але ў пэўных значэннях ужываюцца пераважна ў адной з гэтых форм: а) рука, галава, душа, зорка; ядро, зерне, шкілет, сэрца, руль, спружына, пункт погляду, краевугольны камень; гром, маланка, бура; мінута, час, перыяд; матэрыя, суджэнне, рэнта, валюта; вораг, звер, птушка, ліст; б) бронхі, лёгкія, вочы, плечы, зубы, валасы; пацеркі, гірлянды, рукавіцы, чаравікі, боты; калёсы, лыжы; злакі, чарніцы, суніцы, парэчкі, шпроты; пяскі, балоты, тарфянікі, лугі, аўсы; пчолы, гусі, качкі, малькі; дрымоты, хрыпоты; крывічы, дрыгавічы, чукчы; нябёсы, пуціны.

Якія назоўнікі не маюць суадносных форм ліку і ўжываюцца толькі ў адзіночным ці толькі ў множным ліку? Ахарактарызуйце семантычныя групы назоўнікаў з несуадноснымі формамі ліку: а) грамадства, птаства, студэнцтва, дзетвара, машкара, агентура, азіміна, ігліца, лістота; вараннё, рыззё, прыладдзе, шчацінне, валоссе, смецце, ламачча; люд, моладзь, хвораст, лом, бой, жалеза, цэмент, мёд, квас, сена, драўніна, гравій; чырвань, сінь, дабрата, гнеў, любоў, адвага, спрыт, смех, помста, жаль, сум, нуда, маркота; марксізм, камунізм, электрыфікацыя, яравізацыя, заалогія, астраномія; поўдзень, поўнач, Зямля, Венера, Еўропа, Беларусь, Мінск; Сцяпан, Марыя, Колас; бюро, дэпо, радыё, атэлье, кафэ, аўта, таксі, папуры, рагу; б) клешчы, ціскі, граблі, жорны, сані, буцы, даспехі, латы, краты, дзверы, гуслі, куранты, акуляры, соты; джунглі, нетры, субтропікі, прысады, боепрыпасы, фінансы, грошы, мемуары, перлы, каракулі, карункі; бацькі, людзі, кадры, вярхі, нізы; млекакормячыя, сумчатыя, траваядныя, земнаводныя, аднаклетачныя, азімыя, яравыя, пальмавыя, бабовыя; прэміяльныя, сутачныя, камісійныя, чаявыя, праязныя, камандзіровачныя; шпалеры, дровы, каноплі, дрожджы, духі, лекі, кансервы, крупы, біткі, зразы, тэфтэлі; апілкі; паводзіны, выбары, зносіны, адносіны, манеўры, залёты, нападкі, сухоты, дрыжыкі, хітрыкі, замаразкі; гарадкі, бабкі, фанты, хованкі, жмуркі, шашкі, шахматы; імяніны, радзіны, вячоркі, заручыны, уваходзіны, провады, зажынкі; канікулы, суткі, гоні; Горкі, Чонкі, Гімалаі, Філіпіны.

РОД НАЗОЎНІКА

Заданне 8. Падбярыце да рускіх словазлучэнняў беларускія адпаведнікі, запішыце. У дужках пазначце род назоўнікаў. Параўнайце род выдзеленых назоўнікаў у абедзвюх мовах.

Золотая медаль, маленький гусёнок, гроздь винограда, неправильная дробь, потянуло гарью, недавняя запись, комод для белья, переплетенная рукопись, высокая насыпь, злая собака, высокий тополь, вкусное яблоко, длинная тень, уверенная поступь, полевая ромашка.

Заданне 9. Перакладзіце на рускую мову. Адзначце словы, якія не супадаюць па прымеце граматычнага роду ў рускай і беларускай мовах.

1. Бацька, шкадуючы да пары сына, не прышчапіў яму сур'ёзнага напрамку думак, таго, які прымушае чалавека свядома выбраць сабе шлях і потым усё жыццё трымацца яго. 2. — Дык пан Корчак ужо і эпалет прыдбаў? У генералы пану Корчаку захацелася? 3. Чаму не ведаю? — сказаў раптам Корчак з нейкім заліхвацкім адчаем. 4. Бацька с жалем глядзеў на сына. 5. І вузкімі, нейкімі асабліва жаноцкімі і пададзенымі наперад здаюцца іхнія плечы, сціснутыя жорсткай тканінай, у якой ляжыць нерухомы цяжар. 6. А ў саміх пакоях даўняя мэбля: пузатыя арэхавыя сакратэры, дубовыя разьблёныя скрыні ля сцен і кутнія - адна на чатыры пакоі — вельмі цёплыя печкі, выкладзеныя галандскімі кафлямі. 7. Акрамя ложка была камода, высокая канторка і стол. 8. Зала губернскіх дваранскіх збораў нагадвала мора ў непагоду. 9. Прадайце прадметы раскошы, — сказаў Вежа... Заплаціце нядоімкі: разам нажывалі іх.

Заданне 10 . Перакладзіце словы і словазлучэнні на рускую мову. Адзначце адрозненні ў рускай і беларускай мовах.

Белая гусь, ганаровы медаль, гармонік, злы сабака, таполя, стары шынель, шматкаляровы роспіс; добрае бяліла, мелкія крупы, новыя дзверы, суніцы, чарніцы, чырвонае чарніла.

Заданне 11. Што ўяўляюць сабой назоўнікі з няўстойлівымі формамі і значэннямі роду? Да якога граматычнага роду адносяцца адушаўлёныя назоўнікі сабака, вусень, шашаль і неадушаўлёныя тыпу боль, жаль, мазоль, медаль, раяль, шынель, тунель, струмень, ветразь, цень, пуць, ясень, шампунь, фальш, стэп, палын, насып, россып, пустыр, поступ. Якімі родавымі значэннямі характарызуюцца адушаўлёныя назоўнікі рысь, гусь, моль і неадушаўленыя тыпу сухмень, цемень, даль, шыр, глыб, трэль, роспач. Ці правамерным з'яўляецца ўжыванне назоўнікаў гармонік, клавесін, матацыкл, галёш, комін, дзёрн, выраз, успамін, звязак, пачак, стэп, рамонак у паралельнай форме жаночага роду (гармоніка, клавесіна і г. д.), а назоўнікаў зала, таполя, табака, цукерка, салата, гірса, пара, ціша, запалка, манжэта, тапачка, цырата, кадрыля, жырафа ў паралельнай форме мужчынскага роду (зал, таполь і г. д.)? Як правільна: яблык ці яблыка, плёс ці плёса. Да якога граматычнага роду належаць назоўнікі: воблака, рэха, брыво, а таксама слова люстра (у значэнні рускага слова "зеркало" і ў значэнні ''падвеса для электраасвятлення")? Якая з дзвюх магчымых родавых форм з'яўляецца пераважаючай у словах: давер'е і давер, шаша і шасэ. Якім формам аддаецца перавага ў словах: шпротшпрота, замш замша, клавіш клавіша, прастор прастора, ход хада! Укажыце на розніцу ў родавызначэннях названага тыпу назоўнікаў у рускай мове параўнальна з беларускай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]