Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні:

  1. Якія фактары ўплываюць на характар канчаткаў назоўнікаў пры іх скланенні?

  2. Прывядзіце прыклады залежнасці канчаткаў назоўнікаў ад лексічнага значэння адпаведных слоў, прыналежнасці іх да пэўных лексіка— граматычных катэгорый і груп, родавай прыналежнасці, тыпу асновы (са збегам ці без збегу зычных), характару канцавой зычнай асновы (цвёрдай, мяккай і г. д.), націску (на аснове ці на канчатку).

Літаратура:

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.Л., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн.: Універсітэцкае, 1999.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.

Дыферэнцыраваныя напісанні дазваляюць адрозніваць сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць.

Да іх адносяцца:

1. Напісанне вялікай і малой літары ў словах-амонімах, якое служыць сэнсаваму размежаванню слоў: Колас—колас, Танк—танк. У беларускай мове налічваецца прыкладна 200 мнагазначных назоўнікаў і слоў-амонімаў, якія маюць розныя канчаткі ў залежнасці ад значэння слова. Часцей за ўсё патрабуецца рэдагаванне канчаткаў менавіта такіх слоў. Трэба ведаць, напрыклад, што назвы дрэў і назвы матэрыялаў з дрэў маюць розныя канчаткі (канкрэтны і рэчыўны назоўнік): каля дуба, мэбля з дубу; падысці да ясеня, столік з ясеню. Назоўнікі ў розных групах могуць адрознівацца наступнымі значэннямі:

— абстрактны — канкрэтны: загаду (дзеянне) — загада (дакумент).

-зборны — канкрэтны: апарату (органы) — апарата (прыбор).

_рэчыўны — канкрэтны: бастону (тканіна) — бастона (танец, гульня).

Заўвага. Адрознівайце напісанне слоў на дварэ (‛не ў хаце’) і на двары (‛каля будынка’): На дварэ холадна. – На двары каля склада сабралася вялікая колькасць машын.

Узнікаюць цяжкасці і пры выкарыстанні рэчыўных і абстрактных назоўнікаў, якія ўваходзяць у склад наймення прадпрыемстваў і калектываў. Паводле значэння гэтыя назвы павінны мець канчаткі -а (-я): прадукцыя гродзенскага «Азота», вырабы вілейскага «Зеніта», хакеісты «Крышталя». Каб пазбегнуць такіх супярэчнасцей, пажадана выкарыстоўваць падобныя назоўнікі як нязменныя прыдаткі: прадукцыя Гродзенскага ВА «Азот», вырабы Вілейскага завода «Зеніт», хакеісты каманды «Крышталь».

2. Напісанні галосных у канчатках аманімічных прозвішчаў і геаграфічных назваў з мэтай іх размежавання ў творным склоне: з Івановым, пад Іванавам, Барысавым, пад Барысавам і інш

Заданне 1. Выканайце па падручніку Лепешава Л.І. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- Пр. 76-91 /с. 30-36/.

Заданне 2. Заданне 5. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А, Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- Пр. 1-10 /с. 112-116/.

Заданне 3 / самастойная праца/. Выканайце па падручніку Жаўняровіча П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі.- Мн., 2006.- пр. 23 / с. 118/. Варыянт 1 – 23.1., варыянт 2 – 23.2.

Заданне 4/хатняе/. Выканайце па падручніку Лепешава Л.І. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- Пр. 75,92-94 /с. 29,36-37/.

Практычныя заняткі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]