Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Скланенне ўласных назоўнікаў

Мэты: фарміраванне ўменняў правільна ўжываць канчаткі ўласных назоўнікаў у залежнасці ад родавай прыналежнасці, тыпу асновы, націску; удасканаленне навыкаў арфаграфічнага пісьма навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: скланенне імёнаў і прозвішчаў беларуска-рускага і іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на зычны і належаць асобам мужчынскага і жаночага полу; руска-беларускія і іншамоўныя прозвішчы на ненаціскныя -а, -я, націскныя -а, -я; прозвішчы на -'о, -іх, -ых; скланенне геаграфічных назваў руска-беларускага і іншамоўнага паходжання, варыянтныя канчаткі ўласных назоўнікаў, якія абазначаюць прозвішчы, імёны ў залежнасці ад полу носьбіта.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, раздатачны матэрыял, падручнік, сшытак.

Змест і віды работ: выяўленне ўласных назоўнікаў, групоўка па сэнсавай прымеце, утварэнне словазлучэнняў, вызначэнне пэўных склонавых канчаткаў уласных назоўнікаў, параўнанне склонавых канчаткаў у залежнасці ад полу носьбіта, рэдагаванне сказаў.

Справаздача: зробленае практычнае заданне, выкананая самастойная праца.

Кантрольныя пытанні:

  1. Адзначце выпадкі ўжывання варыянтных канчаткаў ва ўласных назоўніках розных тыпаў скланення. Прывядзіце прыклады.

  2. Якія ўласныя назоўнікі не скланяюцца ў беларускай і рускай мовах?

  3. З якімі канчаткамі ўжываюцца ўласныя назоўнікі ў месным склоне? Ад чаго гэта залежыць?

  4. Чым адрозніваецца скланенне прозвішчаў на -а (-я) з націскным канчаткам і ненаціскным?

  5. У якім склоне назіраецца разыходжанне ў напісанні канчаткаў славянскіх і іншамоўных прозвішчаў, а таксама геаграфічных назваў на -ін -(ын), -аў (~оў), -еў (-ёў)?

  6. Якія прозвішчы пры скланенні набываюць канчаткі прыметнікаў?

  7. Адзначце асаблівасці скланення прозвішчаў, имёнаў, геаграфічных назваў у рускай мове. Ці назіраюцца адрозненні ў параўнанні з рускай мовай?

Літаратура:

1. Маладжай Г.Н., Кананенка Т.М. Лабараторныя працы па сучаснай беларускай мове.- Мн., 1999.

2. Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.- Мн., 1992.

3.Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- М., 1998.

4. Сіўковіч В.М. Беларуская мова. Кароткі даведнік.- Мн., 2011.

Заданне 1. Запішыце назоўнікі ў творным склоне.

Магілёў, Іванава, Гродна, Шэрашава, Дарвін, Новікаў, Пысін, Лынькоў, Бураўкін, Шамякін, Барадулін, Гілевіч, Мележ, Кобрын, Талаш, Мінск, Талочын, Куляшоў, Чаплін, Грын, Франклін, Якаў, Ульян, Уладзіслаў; Растоў, Рагачоў, Брагін, Львоў, Тамбоў; Беразіно, Ветрына, Койданава.

Заданне 2. Запішыце назоўнікі ў месным склоне.

Іван, Лукаш, Мележ, Алег, Цімох, Васіль, Мікуць, Таўлай, Санкт-Пецярбург, Гамбург, Данцыг, Ганконг.

Заданне 3. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.

1. Свіцязь натхняла (Адам Міцкевіч), а возера Нешчарда —аднаго з першых беларускіх пісьменнікаў (Ян Баршчэўскі). 2. На некалькі гадоў хапіла хлеба (Каліна). 3. Каб пазбегнуць перавагі адной якой-небудзь з нацыянальных груп, веды выкладаліся на мове, на якую не прэтэндаваў ніводзін з існаваўшых народаў, — на залатой латыні. Да яе, праўда, спрытна прыстасаваўся Ватыкан, але гэта не перашкодзіла скарыстаць лацінку (Джардана Бруна), (Капернік), (Эразм Ратэрдамскі), (Мікола Гусоўскі), (Казімір Лышчынскі), каго народы потым уславілі ў вяках. 4. Аляксей Іванавіч пасміхаўся ў сваю рыжую бараду. Было. Усё было... Прадаваў свае вырабы камандзіру суседняга атрада даўняму сябру (Цімох Дзядзюля). 5. Адкрыўся новы Дом адпачынку пад (Магілёў). 6. Параска з (Башлыкоў) удваіх узнялі за колца века ў падлозе на кухні. 7. Недзе шчымела няёмкасць... 3 кім-кім, а з (Дарошка), з (Казачэнка) можна было б абысціся лепш. Асабліва — з (Дарошка), з жанчынай. 8. Андрэй Кузьма родны (Хведар). 9. Як пры (князь Усяслаў) — дзень вялікі, а луста малая. Як пры (князь Ягайла) — на кожную спіну бізун.

Заданне 4. Перакладзіце назоўнікі на беларускую мову і запішыце іх у давальным і творным склонах.

Дядя, Коля, З.Бедуля, старшина, староста, сирота, забияка, плакса, судья, задавака, тихоня.

Заданне 5. Назоўнікі ў дужках пастаўце ў патрэбным склоне (рознаскланяльныя назоўнікі)

1. Мне давялося выступаць на радыё з чытаннем сваіх твораў разам з (Купала) і (Колас). 2. У ліпені сорак чацвёртага, калі прыйшло вызваленне, дзядзька Тадор быў у Ніжніх Байдунах (стараста). Адвячоркам вярнулася маці, прыйшоў бацька са сваім (сябар), (дзядзька) Іванам, зайшоў аднакласнік Міша. 3. Першы год вайны мы не разлучаліся з (Сеня Пясоцкі). 4. Мы чытаем (Купала). І ў кожнага з нас ёсць свой Купала. Менавіта такім сваім (Купала) паўстае ён у шматлікіх вершах, прысвечаных паэту... 5. Валя ехала з (Валодзя) на пляж электрычкаю, — нечакана пачаліся не па-вясноваму спякотныя дні. 6. Аднойчы раніцаю Сямён быў (сведка) спаткання двух старых будаўнікоў.

Заданне 6. Пастаўце назоўнікі ў форме давальнага, творнага, меснага склонаў адзіночнага ліку.

Лагода, Серада, Дубіна, Сяліба, Бульба, Дуга, Слука, Нядоля, Кіеня, Кляўчэня, Шабуня, Майбарада, Папівода, Вяршыгара; Кніга, Мурашка, Саладуха, Канапелька, Лепятуха; Сукала, Шыла, Долата, Ворыва, Купала, Пічэта, Панчанка, Саламаха, Бядуля, Сыракомля; Шура, Саша, Жэня, Слава.

Заданне 7. Праскланяйце ўласныя назоўнікі.

Валя Асіпенка, Алесь Шарыба, Сяргей Ясючэня, Вольга Зязюля, Ліда Дубрава, Ганна Бярозка, Корань Люда, Красней Люба, Паўловіч Ларыса; Чарных Насця і Андрэй, Далгіх Люба і Віктар; Дзідро, Гюго, дзюма, Тбілісі, Перу, Ватэрлоо; Ралько Іван і Света, Жылко Алена і Аляксей; Марына і Кузьма Крапіва, Мятла, Барада, Бяда; Пятроўскі, Лявіцкі.

Заданне 8. Спішыце, раскрываючы дужкі.

1. Цяпер у гэтай хаце жыве яго жонка Паўліна з дзецьмі — (Мішка, Каця, Галя, Надзя), маленькім Петрыкам. 2. Адразу ж успомнілася размова з вучоным паштавіком. 3. Там, бліжэй да чыгункі, была хата старога (Дрозд), дзеда ці (дзядзька Базыль Маленда). 4. Успомнілася размова з (Аксіння Пляскач), якая хоць і не хваліла (Даміра), але па-жаночаму спагадліва гаварыла аб яго сямейным горы. 5. Неўзабаве белыя мухі замітусяцца над зямлёй, над гэтым вось клёнам і над ім, (Хвядос Чупрыла). 6. Мы з (Сенька) вачэй не можам адарваць ад сяржанта. 7. Увішнасць (Марцін Жмура) здзіўляла і радавала Надзейку. 8. Саша паправіла шалік і стала перад (Малашкін), гатовая ў дарогу. 9. Антон Мікалаевіч працуе ў саўгасе пад (Барысаў).

Заданне 9. Аформіце ўступную частку заявы на беларускай мове: ад каго і каму яна адрасавана.

  1. Ад каго пададзена заява? (Канстанцін Жывага; Булат Акуджава; Мікалай Жэрах, Сяргей Жук, Міхаіл Фаменка; Яўгеній Крыса; Пётр Горла).

  2. Каму адрасавана заява? (Наталля Сядых, Антаніна Венда; Марыя Міцкевіч; Святлана Карась; Ганна Шаўчэнка; Алена Рамясло).

Заданне 10 /самастойная праца/. Запішыце імёны і прозвішчы ў адпаведнай форме. Выбар канчаткаў растлумачце.

Вершы (Янка Лучына), сустрэцца з (Ягайла), напісанае (Скарына), запрасіць (Алег Лойка), пры (Мар'ян Дукса), гутарыў з (Сушчэня), напісаць (Язэп Дыла), пазнаёміцца з (Яраслаў Пархута), пры (Лукаш Калюга), спаткацца з (Людміла Губа), Прачытаны (Леанід Дайнека), з (Аксана Забела), напісаць (Таня Шарэнда), убачыцца з (Валя Лапо), з (Ірына Кашэня), сказаць (Антаніна Хатэнка), убачанае (Галілей), ганарыцца (Усяслаў Чарадзей).

Заданне 11 /хатняе/. Запішыце імёны і прозвішчы навучэнцаў сваёй групы; пастаўце найменні ў родным і давальным склонах.

Практычныя заняткі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]