Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Род нескланяльных назоўнікаў

Кантрольныя пытанні:

1. Як вызначыць род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання і нескланяльных рускіх і беларускіх назоўнікаў?

2. Якім чынам вызначаецца род абрэвіятур?

3. Ці скланяюцца абрэвіятуры?

Заданне 12. Падбярыце да наступных назоўнікаў прыметнікі, запішыце, у дужках адзначце род назоўнікаў.

Алібі, амплуа, канферансье, бра, маэстра, жэле, зебу, калье, марабу, лэдзі, кімано, гну, манпансье, лібрэта, ранцье, клішэ, калібры, кулі, пано, парцье, эсэ, табу, рэзюмэ.

Заданне 13. Успомніце назвы замежных органаў друку, радыёстанцый і тэлекампаній. Прыдумайце сказы, у якіх дакладна выяўляецца род назоўнікаў, якія абазначаюць гэтыя найменні (у дапасуемых прыметніках-азначэннях, дзеясловах-выказніках у прошлым часе).

Заданне 14. Вызначце род наступных складанаскарочаных слоў: АН, ВНУ, ААН, загс, ЛіМ, леспрамгас, гарана, ДАІ, БелаПАН, БКЦ, цум.

Заданне 15. Перадайце сутнасць лексічнага, марфалагічнага і сінтаксічнага спосабу вызначэння родавай прыналежнасці назоўнікаў. Да якога граматычнага роду адносяцца па лексічных значэннях і марфалагічных адзнаках назоўнікі: а) джоўль, ом, кулон; донжуан, донкіхот; буржуа, маэстра, мікада, джэнтры (буржуа), кюрэ, аташэ, кулі, янкі, дэндзі, парцье (швейцар), ранцье, сеньёр, містэр, філістэр; хват, шкет, зух, ягамосць; ваявода, вяльможа, ваяка, музыка, дока, гога, салага, старшына, старшыня, суддзя, прамоўца; чорт, дэман, д'ябал; дынга, фламінга, калібры, поні, зебу, какаду, кенгуру, марабу, шымпанзэ; кофе/р.м./; хіндзі, урду; Мантэвідэа, Осла, Глазга, Дэлі, Плаешці, Батумі, Сухумі, Тбілісі, Горы, Сочы; гаркам, селькар, райана, райземаддзел; калгас, саўгас, сельбуд; СНД, КДБ, ККД; б) міс, місіс, ледзі, мадмуазель, фрэйлін, інжэню, мецца; Жуліа, Кармэн, Мэры; Геба, Юнона; Перу, Чылі, По, Місісіпі, Місуры, Ай-Петры, Гобі; дынама, івасі, салямі; утыльсыравіна, прамкааперацыя; РБ, ААН, АВП; в) бюро, пано, амплуа, вета, інкогніта, сола, купэ, кашнэ, атэлье, рэзюмэ, жалюзі, таксі, журы, папуры, інтэрв'ю; Чад, Ківу; утыльвалакно.

Заданне 16. Растлумачце, як вызначаецца род выдзеленых назоўнікаў.

1. Тарас Шаўчэнка стаяў, бронзавы, на беразе возера Антарыа, каля горада Палерма. 2. Праехалі краіну ад Тбілісі да горнага гарадка Вардзія, бліжэй пазнаёміліся з надзвычай працавітымі і шчырымі людзьмі... 3. Яны [маладыя] аддана кладуць сягоння ў Заўтра шлях. 4. Гэта і наш боль — Сангмі. Гэта і нашы праблемы, трагедыі — Чылі, Блізкі Усход. 5. У свеце знаюць смутак Лідзіцэ і Арадур у чорнай скрусе, а партызанкай першай лічыцца зямля бясстрашнай Беларусі. 6. Замець, нібы канфеці, закружылася ў голлі. 7. Сёння мы будзем на Ай-Петры — у поўдзень, у спёку, аўтобусным гуртам... 8. Мы славім вас, хто ноч развеяў, у неўміручасці імён,— хто ля Дуная паў, ля Шпрэе, хто дома нёс фашыстам скон.

Заданне 17 /хатняе/. Выканайце па падручніку Лепешава Л.І. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.- Мн., 1989.- Пр. 69- 73 /с. 27-29/.

Практычныя заняткі

Абазначэнне асоб па прафесіі, пасадзе, вучонаму і воінскаму званню

Мэты: навучанне правільнаму выкарыстанню асоб па прафесіі, пасадзе, вучонаму і воінскаму званню ў афіцыйна-дзелавым стылі; падбор моўных сродкаў суадносна з сітуацыяй маўлення, кантэкстам; павышэнне прафесійнай культуры навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: найменні асоб па прафесіі, пасадзе, вучонаму і воінскаму званню, варыянтныя родавыя формы, апісальны спосаб утварэння суадносных родавых форм.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, практычнае заданне.

Змест і віды работ: падбор карэлятыўных форм назоўнікаў, выбар правільнай формы ў залежнасці ад кантэксту, адбор назоўнікаў у дачыненні да афіцыйна-дзелавога стылю, выяўленне стылістычнай афарбоўкі слоў, характарыстыка назваў асоб суадносна з сітуацыяй маўлення, праца са слоўнікам, складанне сказаў, аналіз словаўтварэння назоўнікаў, рэдагаванне сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

  1. Якімі сродкамі выражаецца родавая прыналежнасць адушаўлёных асабовых і неасабовых назоўнікаў у адрозненне ад неадушаўлёных? Прывядзіце прыклады выражэння родавай прыналежнасці адушаўлёных назоўнікаў асобнымі самастойнымі лексічнымі адзінкамі (словамі), адпаведнымі словаўтваральнымі афіксамі, формамі сінтаксічных сувязей слоў.

  2. Ці ўсе адушаўлёныя назоўнікі маюць суадносныя родавыя формы?

  3. Ці ўтвараюцца адпаведныя суадносныя формы жаночага роду ад слоў тыпу будаўнік, аграном, інжынер, пракурор, групорг, камандзір, слесар і мужчынскага роду ад слоў накшталт кастэлянша, прачка, машыністка, няня, пакаёўка (гіст.), парадзіха, а таксама слоў тыпу даярка, свінарка?

Літаратура:

  1. Дабрыян М.В., Сямешка Л.І., Шкраба І.Р. Сучасная беларуская мова. Лабараторныя работы.- Мн., 1987.

  2. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  3. Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.-Мн., 1992.

  4. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы.-Мн.,1995.

Спытай мяне: х т о

ці ш т о гэта? —

I дам я назвы ўсім прадметам,

Усім паняццям, розным з'явам,-

Гатоў служыць заўсёды я вам.

Назвы асоб па прафесіі, пасадзе, званні і родзе заняткаў маюць пераважна форму мужчынскага роду, нават калі абазначаюць асобу жаночага полу. У афіцыйна-справавым стылі прыметнікі дапасуюцца да такіх назоўнікаў у мужчынскім родзе, а дзеясловы прошлага часу — у жаночым родзе, калі падобныя назоўнікі маюць пры сабе прыдатак: Новы галоўны рэдактар С. М. Кавалёва...; Малодшы навуковы супрацоўнік Н. У. Рашэтнікава ў выступленні спынілася... Пашыраныя ў размоўным, публіцыстычным і мастацкім стылях назоўнікі касірка, лабарантка, мастачка, настаўніца, сакратарка і пад. застаюцца па-за межамі тэкстаў афіцыйна-справавога стылю.

Заданне 1. Назавіце ўзроўні моўнай сістэмы, з якімі звязана вызначэнне родавай прыналежнасці пар слоў. Укажыце прычыны існавання варыянтных родавых форм; па якіх прыметах яны проціпастаўляюцца (нарматыўная - ненарматыўная формы, сучасная і ўстарэлая, нейтрая - размоўная формы і г.д.).

1 Варыянт. Дзед - баба, студэнт - студэнтка, князь - княгіня, баран -авечка, раб – раба, круглы сірата - круглая сірата, прастор - прастора, тыгр - тыгра, моцны сірока - моцнае сірока, клавів – клавіша, маці - бацька, артыст - артыстка, вучань - вучаніца, леў-ільвіца, Аляксандр - Аляксандра, наш ціхоня - наша ціхоня, зал - зала, шырокае авеню, шырокая авеню, чараўнік - чараўніца, яблык – яблыка, салат – салата.

2 Варыянт. Брат - сястра, настаўнік - настаўніца, кум - кума, певень- курыца, стары кніганоша - старая кніганоша, таполя - топаль, снежнае цунамі - снежная цунамі, прыгажун - прыгажуня, фільм- фільма, шаша –шасэ, мужчына - жанчына, лабарант - лабарантка, важаты - важатая, малы непаседа - малая непаседа, санаторый - санаторыя, новае кепі - новая кэпі, заступнік - заступніца , ціш - ціша, стары шынель – старая шынель.

2. Да прыведзеных назоўнікаў мужчынскага роду падбярыце карэлятыўныя паралелі жаночага роду (напр.: бухгалтар - бухгалтарка).

1 Варыянт. Дэлегат, камуніст, машыніст, матрос, дырэктар, важак, хірург, аспірант, біёлаг, лірык.

2 Варыянт. Бібліятэкар, паэт, тэхнік, філолаг, ліфцёр, продак, прафорг, студэнт, адвакат, мовавед.

3 Варыянт. Ткач, грэк, электрык, лектар, бягун, невук, прафорг, піянер, воін, філосаф.

4 Варыянт. Іспанец, кандуктар, сталяр, рэдактар, прафесар, геній, прэзідэнт, дырыжор, драматург, класік.

Заданне 3.

Ахарактарызуйце семантычную адметнасць назоўнікаў, якія адной родавай формай выражаюць значэнні і мужчынскага, і жаночага полу. Форму якога роду маюць і каго могуць абазначаць назоўнікі: а) таварыш, кандыдат, член, арганізатар, сакратар, камсорг, дырэктар, брыгадзір, шафёр, маляр, хлебароб, дырыжор, рэжысёр, донар, урач, майстар; невук, лодар, абібок, лежабок, пустадомак, няўломак, дзялок, тып, хвалько, вораг, вылюдак, папіхач; 6) запявала, сірата, слуга, туляга, ксілека, сведка; баба, птушка, авечка, свіння, вужака, жыла, завала, піла, цаца; дрэнь, погань. Па якому роду — мужчынскаму ці жаночаму — пераважна афармляюцца асабовыя назоўнікі ў множным ліку? Чаму найчасцей ужываюць: супрацоўнікі інстытута, калгаснікі (трактарысты, даяркі, свінаркі) равна, а не даяры, свінары?

Што разумеецца пад агульным родам асабовых назоўнікаў? Якімі адметнымі семантычнымі, словаўтваральнымі і функцыянальна-стылістычнымі адзнакамі яны характарызуюцца? Адзначце структурна- граматычныя і экспрэсіўныя асаблівасці назоўнікаў: пісака, гуляка, няўмека, манюка, тупіца, чамярыца, туляга, валацуга, ціхоня, сірашна, блазнота, чысцёха, плакса, ляўша; задзірака, забіяка, падпявала, прайдоха, абжора, выпівака (выпівоха), разявака, растрэпа, прыблуда, урода, суцяга, недарэка, непаседа: кніганоша, пустамеля, лежабока, самавучка; калека, шэльма, мурза.

Заданне 4. Складзіце па два сказы з наступнымі назоўнікамі, каб яны абазначалі асоб мужчынскага і жаночага полу.

Інжынер, пераможца, дэпутат, стажор, донар, стараста, дырэктар, канстуктар.

Заданне 5. Падбярыце па магчымасці да назоўнікаў мужчынскага роду суадносныя па сэнсу назоўнікі жаночага роду. Адзначце выпадкі адсутнасці родавай пары.

Адвакат, аспірант, доктар, дырэктар, дацэнт, карэспандэнт, выкладчык, повар, пасол, прадавец, прафесар, працаўнік, шафёр, шэф, электрык.

Прачытайце падабраныя вамі назоўнікі жаночага роду. Назоўнікі якога роду вы б ужылі:

а) у жанры загада;

б) у маўленні на ўрачыстай нарадзе;

в) у вуснай бытавой размове?

Заданне 6. У кароткім гумарыстычным апавяданні для стварэння іроніі аўтар выкарыстаў некаторыя тыповыя парушэнні марфалагічных норм. Якія? Пры якой умове чытачу стане зразумелай аўтарская іронія?

Чаму вы спазніліся?- спытаў Ганну намеснік Ірына Мікалаеўна, старая вопытная педагог.

Заданне 7. У наступных прыкладах выберыце правільную форму назвы асоб жаночага полу па прафесіі або спецыяльнасці:

1) Загадчык выклікаў да сябе (сакратара, сакратаршу, сакратарку). 2) Валя працуе на ўчастку (фельчарам, фельчаркай, фельдчарыцай). 3) Яна працуе (машыністам, машыністкай) вежавага крану. 4) (Прафесар, прафесарша) прапанавала гасцям выпіць гарбаты. 5) Марына працуе на ферме (аператарам, аператаршай, аператаркай) машыннага даення. 6) Яна працуе (кантралёрам, кантралёршай, кантралёркай) якасці выпускаемай прадукцыі. 7) (Дыктар, дыктарша, дыктарка) абвясціла праграму перадач на наступны тыдзень. 8)Галіна працуе на ферме (аўчаром, аўчаркай). 9) Па нацыянальнасці яна была (карэйка, карэянка, карэец).

Заданне 8. Узнавіце формы адзіночнага ліку прыметнікаў, займеннікаў, формы адзіночнага ліку дзеясловаў і вызначце род звязаных з імі назоўнікаў.

1 Варыянт. На сходзе выступі... малад... дырэктар школы Іванова. Сучасн... ЭВМ ста... неабходнай састаўной часткай усёй нашай цывілізацыі. Раённ... лясгас. ЦК прыня... пастанову. Міця – так... гарэза. Спыніце гэт... забіяку.

2 Варыянт. Выступі... нов... суддзя Марыя Пятроўна. Гэт... плакса цэлы дзень плача. У творы выведзены вобраз наш... сучасні..., малад... агранона Марыі Зажэўскай. ТАСС паведамі.... ЛІМ змясці... падборку вершаў маладых паэтаў. Мінск... гарана праводзіць нараду настаўнікаў.

3 Варыянт. Алеся - кругл... сірата. Наш стараста Пятрова вырашы... завесці сшытак для ўліку наведвання. Прыйш... кніганоша. Здадзе... нов... АТС. Сацстрах паведамі.... НЭП забяспечы.. у свой час пабудову фундамента сацыялістычнай эканомікі. Будуч... філолаг Пятрова выйгра... спаборніцтва.

4 Варыянт. Наш... разявака зно... забы... кнігу. Прыеха... галоўн... урач Сцяпанава. Мінск... ДАІ праводзіць рэйд. Багат... рыбгас. Міхась – сам... горш... задзіра. Будуецца наш... БАМ. Выдом... кампазітар Аляксандра Пахмутава пажада... сваім маладым сябрам творчых поспехаў.

Заданне 9 /самастойная работа/. Адзначце выпадкi няправiльнага цi стылiстычна не апраýданага выкарыстання назваý асоб. Выпраýце сказы

  1. Дакладчык спынiлася на асноýных задачах будаýнiкоý раёна.

  2. Заяву аб пераводзе падала працоýная фабрыкi Сiмонава.

  3. Лiст прыйшоý на iмя кiруючай аддзялення саýгаса А.В.Мiкалаевай.

  4. Галоýная бухгалтар адмовiлася падпiсаць акт.

  5. Дырэктар даý указаннi перавесцi на другую працу лабарантак кафедры Кухонскую i Ляхоýскую.

  6. Касiрка секцыi абутку несвоечасова падлiчвала дзённую выручку.

  7. Сярод канькабежак асаблiвай папулярнасцю карысталася наша Цiтова.

  8. Пятрова, безумоýна, лепшая лыжабежка вобласцi.

  9. У спаборнiцтвах пяцiборак перамагла Куранава.

  10. Праца студэнтак – геаграфiнь не была прызнана лепшай.

  11. Вопытная працаýнiца з задавальненнем дапамагае маладой калезе i парадай, i практычным паказам.

Заданне 10 /хатняе/. Карыстаючыся беларуска-рускім, руска-беларускім слоўнікам справаводнай і архіўнай тэрміналогіі, выпішыце 20 складанаскарочаных слоў, затым дайце ім расшыфроўку.

Практычныя заняткі

Ступені параўнання прыметнікаў. Памылковае ўжыванне формаў ступеняў параўнання.

Мэты: выяўленне асаблівасцей утварэння форм ступеняў параўнання прыметнікаў у рускай і беларускай мовах; азнаямленне з асаблівасцямі стылістычнага выкарыстання форм ступеняў параўнання прыметнікаў у беларускай і рускай мовах; удасканальванне культуры дзелавога маўлення навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: прыметнік, разрады прыметнікаў па значэнні; асаблівасці ўтварэння і выкарыстання форм ступеняў параўнання прыметнікаў; памылковае ўжыванне форм ступеняў параўнання прыметнікаў; кароткая і поўная форма прыметніка.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, плакат-схема, сшытак, раздатачны матэрыял,МУ, падручнік, мультымедыа.

Змест і віды работ: чытанне тэкстаў, вызначэнне форм ступеняў параўнання прыметнікаў у рускай і беларускай мовах; утварэнне форм ступеняў параўнання ад зыходных форм прыметнікаў; пераклад сказаў з рускай мовы на беларускую; стылістычная праўка сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]