Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Сінанімічныя спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі і двух назоўнікаў

Мэты: азнаямленне са стылістычнай роляй сінанімічных спалучэнняў прыметніка; навучанне ўтвараць сінанімічныя канструкцыі; выкарыстанне сінанімічных канструкцый у залежнасці ад сітуацыі маўлення; замацаванне норм афіцыйна-дзелавога стылю, развіццё стылістычнага чуцця мовы; удасканаленне навыкаў стылістычнай праўкі.

Асноўныя паняцці: сінанімічныя канструкцыі “прыметнік з назоўнікам” і “двух назоўнікаў”, абазначэнне прыналежнасці, выбар сінанімічнай канструкцыі, прыназоўнікавыя і беспрыназоўнікавыя канструкцыі, стылістычная афарбоўка канструкцый.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, карткі.

Змест і віды работ: падбор сінанімічных словазлучэнняў, складанне сказаў, выяўленне семантычнага і стылістычнага адрознення канструкцый, выпраўленне памылак, параўнанне сінанімічных канструкцый у беларускай і рускай мовах, стылістычная праўка сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Кантрольныя пытанні:

1. Ці назіраецца стылістычная і семантычная розніца ў сінанімічных словазлучэннях “двух назоўнікаў” і “назоўніка з назоўнікам”?

2. Для якіх стыляў будуць характэрны такія канструкцыі ў беларускай і рускай мовах?

3.Ці з'яўляецца аднолькавым выражэнне прыналежнасці ў беларускай і рускай мовах?

4. Якія словазлучэнні Вы будзеце ўжываць у афіцыйна-дзелавым стылі?

5. Ці заўсёды можна ўтварыць сінанімічныя словазлучэнні прыметніка з назоўнікам і двух назоўнікаў?

Літаратура:

1. Адамовіч А. М., Касцян М. I., Ляпёшкін В. М. Беларуская мова. Зборнік практыкаванняў. -Мн., 1993.

2. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн.,1999.

3. Малажай Г. М., Кананенка Т.М. Лабараторныя працы па сучаснай беларукай мове.-Мн., 1999.

4. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

6.Цікоцкі М.Я.Стылістыка беларускай мовы.- Мн., 1995.

Я аздабляю нашу мову:

Даю прыметы розным словам.

Наўрад ці зможаш без мяне ты

Прадмет адрозніць ад прадмета.

Заданне 1. Прачытайце тэкст, зрабіце выснову.

Стылістычная роля сінанімічных спалучэнняў прыметніка з назоўнікам і двух назоўнікаў розная. Параўн., напрыклад: купалаўскія творы — творы Купалы, заводскія рабочыя — рабочыя завода, братняя дапамога — дапамога брата, вучнёўская работа — работа вучня. Як відаць, спалучэнні двух назоўнікаў маюць больш прадметны характар, называюць два прадметы або асобу і прадмет, а спалучэнні назоўніка з прыметнікам — больш агульны характар, указваюць на прадмет і яго прымету.

У адных выпадках падобныя канструкцыі ўтвараюць вельмі блізкія сінанімічныя пары (факультэцкі сход і сход факультэта), а ў другіх выпадках маюць рознае сэнсавае значэнне і сінонімамі не з'яўляюцца. Напрыклад, фразеалагічнае спалучэнне парк культуры нельга замяніць спалучэннем культурны парк, бо яны маюць рознае значэнне.

У беларускай мове часцей ужываюцца для выражэння прыналежнасці канструкцыі з прыналежнымі прыметнікамі, а ў рускай мове больш пашыраны канструкцыі з назоўнікам у родным склоне: рыбакова хата — хата рыбака, леснікова сядзіба — усадьба леснака. Прыналежныя прыметнікі ў рускай мове характэрны для гутарковага стылю.

У беларускай мове яны ўжываюцца ва ўсіх стылях . Аднак у АДС неабходна выкарыстаць канструкцыю “наз.+наз”: подпіс кіраўніка. Таму прыналежныя прыметнікі (дырэктараў подпіс, Васілёвы рэчы, гаспадыніна клапатлівасць) у афіцыйных тэкстах практычна не прадстаўлены, а замяняюцца іменнымі словазлучэннямі (подпіс дырэктара, рэчы Васіля, клапатлівасць гаспадыні).

Аднак у вусным маўленні неабходна захоўваць асноўныя правілы ўтварэння і ўжывання прыналежных прыметнікаў. Яны маюць суфіксы -аў (-ав-), -оў (-ов-), -еў, (-ев-), -ёў (-ёв-), калі ўтвораны ад назоўнікаў мужчынскага роду, і суфіксы -ін, -ын (пры гэтым змяняецца зычная асновы к —> ч), калі ўтвораны ад назоўнікаў жаночага роду: бацькаў пінжак, бацькава шапка, Міхасёвы жарты, Марыніна сястра, цётчыны прылады. Лічыцца памылкай змешванне суфіксаў прыналежных прыметнікаў: Жэніны падручнікі (пра хлопца), трэба: Жэневы; Васін сябар, трэба: Васеў.

Такім чынам, адрозніваюцца прыналежнасцю да мужчыны і жанчыны прыметнікі Шураў і Шурын, Сашаў і Сашын, Жэнеў і Жэнін. Параўнайце таксама няправільныя выразы: Скарыніны выданні, Скарынінскія чытанні (праўка: Скарынавы выданні, Скарынаўскія чытанні).

Заданне2. Перакладзіце на рускую мову дадзеныя словазлучэнні.

Купалавы вершы, Коласава спадчына, бацькаў позірк, ягоныя вочы, іхнія бацькі, Шырмава капэла, Пецеў брат, матчына песня, братава падтрымка, Колевы грошы, брыгадзірава постаць, настаўнікава заўвага, леснікоў сабака.

Заданне 3. Параўнайце арыгінальны пераклад і перакладныя тэксты, зрабіце вывад пра выражэнне значення прыналежнасці ў рускай і беларускай мовах. У якіх выпадках пераклад зроблены няправільна.

Ісленьеў не мог не бачыць ягоных пакут і ягонай велічы — Исленьев не мог не видеть его мук и его величия; Яна расказала аб іхняй размове—Она рассказала об их разговоре; Яна выцягвае свой юрпаты нос, каб зрабіць яго падобным на Гіршаў,— доўгі і загнуты, як у птушкі — Она вытягивает свой курносый нос, чтобы показать, какой у Гирша — длинный и загнутый, как у птицы; У змроку яны ледзьве адгадалі гаспадарову постаць — В темноте они еле разглядели хозяинову фигуру; Сабака Хрупчыкаў увогуле быў бяскрыўднай жывёлінай—Собака Хрупчикова вообще была безобидным животным.

Заданне 4. Выканайце па падручніку Бордовича А.М., Гируцкого А.А, Чернышовой Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн., 1999.- Пр. 6 /с. 124/.

Заданне 5/хатняе/. Складзіце характарыстыку на свайго аднагрупніка, звярніце ўвагу на ўжыванне прыметнікаў у дакуменце.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]