Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Заданні для праверачнай работы

Заданне 1.

Варыянт 1. Запісаць словазлучэннi, уласцiвыя беларускай мове.

Пайшоý па ваду, пайшоý за вадою; ажанiцца на ёй, ажанiцца з ёю; расказваць аб вучобе, расказваць пра вучобу; смяяцца над вучнем, смяяцца з вучня; паслаць па дачку, паслаць за дачкой; думаць пра Радзіму, думаць аб Радзіме, хворы ныркамі, хворы на ныркі; паехаць па дакументы, паехаць за дакументамі; падобны да брата, падобны на брата; мець у віду, мець на ўвазе.

Варыянт 2. Запісаць словазлучэнні, якія з'яўляюцца нормай для беларускай мовы.

Больш яго, большы за яго, жартаваць над ім, жартаваць з яго, збірацца ў грыбы, збірацца за грыбамі, ісці па ваду, ісці за вадой, хварэць грыпам, хварэць на грып, аб мне, к мне, падамной, у усіх, хадзіў па архівам, к канцу года, жаніцца на ёй, ажаніцца з ёю; гаварыць аб жыцці, гаварыць пра жыццё.

Заданне 2. Замяніце неўласцівыя беларускай мове прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі сінанімічнымі.

Зрабіць што-небудзь па памылцы, па заканчэнні плана, ён па-за канкурэнцыі, крычаць ва ўвесь голас, розніца ў двух гадах, прыняць ва ўвагу, парассаджаць усіх па месцах, выконваць па ўзору, здольны к усяму хлопец, лятаць па паветры, фасон не па густу, дом у тры паверхі, сутыкнуцца тварам да твару, сватацца за яе, купіць паліто па выбару, падабенства на бацьку.

Заданне 3. Знайдзіце ў сказах словы з прыназоўнікамі, ужыванне якіх не з'яўляецца нарматыўным.

1. Што мне багацтва? Без грошы, без золата быў бы магнат я, кароль, багатыр. 2. А ведаю я, што мядзведзь палахлівы, але ж і я не надта каб ад яго смялейшы. 3. У краўцовага Ігната барада — нібы лапата, нібы тое памяло— над усё, браткі, сяло. 4. Я не усцішыў горкіх слёз, хоць сэрца ў даль ад ёй унёс. 5. Спаміж фурманак не ўсё былі простыя сялянскія калёсы ці лёгкія пляцёныя таратайкі ў адзін конь. 6. Асеўшае нізка сонца раскідала па абшары пачырванелыя, астываючыя праменні, якія доўгімі яскравымі каснікамі пралазілі між лясную гушчэр. 7. І на крылах, цішэй ад вецярка, ў паветры мяккім, пекным паплыла ты тужл-ва, песня. 8. Дзіка ж ты б'ешся, восень, а шыбы беднай мужыцкай хаткі-сялібы. 9. Першыя гусі ужо праляцелі... узляцелі высока над сосны, над елі і недзе прапалі ў нябескім касцелі. 10. Над каня і над сабаку няма на свеце разумнейшай жывёліны.

Заданне 4 /для паўтарэння/. Пабудаваць сказы, каб у адным выпадку словы напярэдадні, на працягу, у форме, у сэнсе , углыб былі прыназоўнікамі, а ў другім — прыслоўямі ці прыназоўнікамі з назоўнікамі.

Заданне 5. Спісаць, раскрываючы дужкі. Растлумачыць напісанне выдзеленых слоў.

1. (У) пачатку лістапада ўстанавілася дажджлівае надвор'е. 2. Доўгія сумёты ляглі (ў) поперак дарогі. 3. Вароны (з) шумам падняліся (ў) гору і паляцелі (ў) бок лесу. 4. Маці выбегла (на) сустрач сыну. 5. (На) выпадак дажджу сена склалі ў копы.

Заданне 6 Скласці сказы з аманімічнымі парамі.

Да хаты — дахаты, з верху — зверху, з усім — зусім, у дзень — удзень, у дзвюх — удзвюх.

Заданне 7. Пабудаваць словазлучэнні з састаўнымі прыназоўнікамі зыходзячы з, згодна з, нягледзячы на, пачынаючы з, у выніку, у сувязі з . Ці характэрны яны для афіцыйна-дзелавога стылю?

Заданне 8. Пабудаваць словазлучэнні і сказы.

1. Выканаць згодна (рашэнне). 2. Гаварыць па (тэлефон). 3. Кінуцца наперарэз (конь). 4. Пісаць па (правілы). 5. Согласно (техническое задание) конструкция должна быть выполнена из металла. 6. Необходимо сделать упор (проблемы) адаптации системы управления (рыночные преобразования).

Заданне 9. Знайдзіце ў сказах маўленчыя памылкі, звязаныя з выкарыстаннем самастойных часцін мовы. Якія канкрэтна нормы мовы парушаны? Вызначце тып памылак, выпраўце і запішыце.

1. Якая яго гісторыя? 2. Голевые ситуации возникали у обоих ворот. 3. В ожидании пауки проводили очень много время. 4. Над дверями комнаты вьются зеленые растения. 5. Их взгляд устремленный влево. 6. Адзін хлопчык вырашыў зрабіць чысціню на яго вуліцы. 7. Волосы у его черного цвета. 8. Другие стояли у камнев, нагретых солнцем. 9. Вдруг откуда ни возьмись, налетел, как молнией, орел. 10. Праз некалькі дзён птушаняты, калі яны ўпершыню выляцелі з гнязда. 11. Гончие вокруг пнев бегают. 12. І раптам з вады з’яўляецца галава жабы, яна трымаецца за камень. 13. Як бы нехта стукаў маленькімі малаточкамі па бубенчыкам. 14. Выйшлі яны на прыгожую паляну і селі ў цяньке пад бярозай. 15. Дочь села возле ее и обрывает с ветки душистую малину. 16. Аднойчы тата прынёс партрэт. Ён пачаў разглядаць яго і хваліць. 17. У писателя была кошка. Спала кошка, где хотела. Обычно вечером, когда они писали, кошка вскакивала с пола и садилась на стол возле правой руки. Она сидела, подобравши все лапки под себя, только бархатные перчаточки немножко торчали из-под шерстки. Она сидела и следила за его пером, а потом хлоп лапкой. Мы никогда не забываем нашу кошку. 18. Вся семья сразу же начала искать место, где повесить портрет, и наконец нашли. Ее брат и отец пошли и взяли лестницу и молоток. Отец полез по ней, а мама и брат поддерживали ее. 19. Сабака вельмі стамілася і легла адпачыць. 20. Однажды пап принес домой свой портрет. Он был большой и в красивой рамке. Мама с сыном любовались. Потом начали искать подходящее место для того, чтобы повесить его. Место было найдено. Теперь нужно повесить его. 21. Новыя аўтамабільныя ралі адбылісся ў Францыі (З газет). 22. Федя замечтался, что вместо его сидит робот и решает его задачи. 23. Витя вымазал руки в чернило. 24. У адрас абодвух палат парламента прыйшло шмат лістоў. (ТБ). 25. Гаражане выказалі ў адрас акцыянернага таварыства падзяку за тое, што яны адкрылі такі магазін (З газет). 26. Прадстаўнік гэтай прафесіі павінен валодаць ведамі якіх-небудзь навук пра чалавека.

ЛІТАРАТУРА

  1. Бордович А.М., Гируцкий А.Л., Чернышова Л.В. Сопостовительный курс русского и белорусского языков.- Мн.: Універсітэцкае, 1999.

  2. Гурскі М.І. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў.- Мн.: Вышэйшая школа, 1972.

  3. Дабрыян М.В.,Сямешка Л.І.,Шкраба І.Р. Сучасная беларуская мова Лабараторныя работы.-Мн.: Універсітэцкае, 1987.

  4. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  5. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн.: Беларусь, 1994.

  6. Колтунова М.В. Язык и деловое общение. Нормы, риторика,этикет.-М.: Экономика,2000.

  7. Конюшкевич М.И., Корчиц М.А., Лещенко В.Л. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия.- Мн.: Народная асвета, 1994.

  8. Куліковіч У.І. Беларускі правапіс.- Мн.: Універсітэцкае, 1998.

  9. Культура устной и письменной речи делового человека.Справочник-практикум.- М.: Флинта, Наука,1998.

  10. Лаўрэль Я.М., Новікава Т.Р., Язерская С.А. Вывучэнне марфалогіі ў школе.- Мн.:Народная асвета, 1991.

  11. Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум.-Мн.: Універсітэцкае,1989.

  12. Лепешаў І.Я., Малажай Г.М., Панюціч К.М. Практыкум па беларускай мове: Вучэб. дапамож. - Мн.: Універсітэцкае, 2001.

  13. Малажай Г. М., Кананенка Т.М. Лабараторныя працы па сучаснай беларукай мове.-Мн.: Вышэйшая школа, 1999.

  14. Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.-Мн.: Універсітэцкае,1992.

  15. Николаенко Г.И. Изучение деловой документации в школе.- Мн.: Народная асвета, 1987.

  16. Организация работы с документами.- М.: Инфрам, 1999.

  17. Паневчик В.В. Деловое письмо.- Мн.: Амалфея,1999.

  18. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.-М.: Высшая школа,1982,1989,1998,1999.

  19. Розенталь Д.Э., Джанджалова Е.В.,Кабанова Н.Л. Справочник по правописанию, произношению, литературному редактированию.-М.: Че Ро, 1999.

  20. Русецкий В.Ф. Культура речи учителя. Практикум.- Мн.: Універсітэцкае,1999.

  21. Сарока У.А., Мальцава Т.М., Запартыка А.У. Беларуска-рускі і руска-беларускі слоўнік справаводнай і архіўнай тэрміналогіі.-Мн.:Полымя - БелНДІДАС, 1997.

  22. Секретарское дело / журнал/.

  23. Сіўковіч В.М. Беларуская мова. Кароткі даведнік.- Мн:Аверсэв, 2011.

  24. Слоўнікі розных тыпаў.

  25. Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч А.А. Курс сучаснай беларускай мовы.-Мн.: Універсітэцкае,1996.

  26. Тесты по русскому языку. Стилистика.-М.: Издат-школа,1999

  27. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы.-Мн.: Універсітэцкае,1995.

  28. Цікоцкі М.Я, Цікоцкі А.М. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы. Ч.1,2.-Мн.:БДУ, 2001.

1

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]