Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРФАЛОГІЯ.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
166.91 Кб
Скачать

Назоўнік Агульная характарыстыка

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто? што? У сказе найчасцей з’яўляецца дзейнікам і дапаўненнем.

Назоўнік займае адно з цэнтральных месц у сістэме часцін мовы. Гэта самы шматлікі і найбольш ужывальны клас слоў. Ён аб'ядноўвае ўсе словы з агульным значэннем прадмета і выступае ў сказе пераважна ў якасці дзейніка і дапаўнення.

Значэнне прадмета, ці прадметнасці (субстанцыі), у граматыцы разумеецца шырока. Прадмет у шырокім, граматычным сэнсе — гэта не толькі канкрэтныя фізічныя прадметы і рэчы (дом, кніга, камень, стол), але і расліны, жывыя істоты (дуб, бяроза, трава; чалавек, касманаўт, сусед; воўк, птушка, муха), з'явы прыроды (мароз, дождж, маланка), розныя рэчывы (цукар, соль, нафта, золата), а таксама апрадмечаныя уласцівасці, прыметы, дзеянні, стан (смеласць, мужнасць, радасць; хадзьба, сон, просьба), агульныя абстрактныя паняцці (вечнасць, думка, ідэя). Словам, у граматыцы прадметгэта ўсё, што ўяўляецца свядомасцю і выражаецца ў мове як нешта, існуючае само па сабе, усё, да чаго можна паставіць пытанні х т о? ш т о?

Значэнне прадметнасці выражаецца ў характэрным словазмяненні: па склонах і ліках, а таксама ў класіфікацыйных катэгорыях адушаўлёнасці — неадушаўлёнасці і роду (паводле гэтых катэгорый назоўнікі класіфікуюцца, падзяляюцца).

Марфалагічныя катэгорыі назоўніка знешне выражаюцца праз канчаткі (вучань — вучн-я, вучн-і; вясн-а — вясн-е, вёсн-ы і г. д.), таму мы і ўспрымаем назоўнік найперш як клас слоў, якія скланяюцца.

Назоўнік — найбольш поліфункцыянальны клас слоў. Побач са сваімі першаснымі функцыямі дзейніка і дапаўнення назоўнік выконвае функцыі, характэрныя для іншых часцін мовы: акалічнасці (ісці полем), азначэння (спеў жаўранка), іменнай часткі выказніка (я — студэнт).

Лексіка-грамытычныя разрады назоўнікаў

На аснове агульнасці значэнняў і марфалагічных уласцівасцей назоўнікі аб'ядноўваюцца ў наступныя лексіка-граматычныя разрады

Лексіка-грамытычныя разрады назоўнікаў (табліца)

Агульныя Уласныя

Назвы шэрагу аднародных прадметаў, з'яў, жывых істот, паняццяў

Назвы асобных, адзінкавых прадметаў, асоб, паняццяў

Маюць формы адз. і мн. ліку

Маюць формы толькі аднаго ліку — адз. (такіх назоўнікаў большасць) або мн.

Дом, лётчык, бег, свята, голуб, мора

Беларусь, Нарач, Марс, Янка Купала, часопіс *Нёман», Жучка, кінатэатр “Дружба» і Альпы, Баранавічы

3 а ў в а г а. Межы паміж гэтымі назоўнікамі рухомыя: 1) уласныя (Ампер, Бастон) — агульныя (ампер, бастон); 2) агульныя (бурак, камень, лось) —уласныя (Бурак, Камень, Лось).

Адушаўлё-ныя

асабовыя

Назвы асоб

Формы В. скл. мн. ліку супа-даюць з формамі Р. скл. (бачу сыноў, коней — няма сыноў, коней)

Чалавек, дзіця, сын, сястра

неасабовыя

Назвы іншых жывых істот

Гусь, салавей, конь, муха

Неадушаўлёныя

Назвы прадметаў нежывой прыроды і раслін, назвы з'яў, якасцей, стану і г. д.

Формы В. скл. мн. ліку супадаюць з формамі Н. скл. (ба-чу палі, лясы)

Ружа, аловак, лекцыя, лес, памяць, блакіт, туман, хадзьба

3 а ў в а г і. 1. Класіфікацыя па адушаўлёнасці — неадушаўлёнасці не супадзе з падзелам прыроды на жывое і нежывое. Так, назоўнікі нябожчык, пешка, туз, валет, лялька і інш. у марфалогіі лічацца адушаўлёнымі, хоць у прыродзе гэта нежывыя прадметы; назоўнікі статак, натоўп лічацца неадушаўлёнымі, хоць яны абазначаюць сукупнасць жывых істот. Такія ж назоўнікі, як мікроб, бактэрыя і інш., адносяць то да адушаўлёных, то да неадушаўлёных. 2. У метафарычных кантэкстах уласцівасці жывых істот ці толькі чалавечыя ўласцівасці могуць пераносіцца на прадметы, рэчы, абстрактныя паняцці, з'явы прыроды. Такі прыём называюць адпаведна адухаўленнем або ўвасабленнем (персаніфікацыяй): Звязала рушніком рака, тугім вузлом злучыла з лесавіком палевіка і дружбе навучыла (Віт.).

Канкрэтныя Абстрактныя

Назвы канкрэтных прадме-таў, жывых істот (якія існу-юць у выглядзе асобных экземпляраў)

Назвы адцягненых паняццяў, апрадмечаных уласцівасцей, працэсаў, пачуццяў і інш.

Маюць формы адз. і мн. ліку. Спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі (іх можна лічыць)

Ужываюцца пераважна ў форме адз. ліку. Не спалучаюцца з колькасны-мі лічэбнікамі

Горад, кніга, крок, вучань (выкл.: сані, акуляры і інш.). Пяць дамоў, два чалавекі

Гонар, смех, дабрата, спрыт, бег, цеплыня

3 а ў в а г а. Асобныя абстрактныя назоўнікі могуць у пэўным кантэксце, эвычайна вобразным, ужывацца ў форме мн. ліку: малемькія радасці, марскія глыбіні, першыя ўражанні.

Зборныя

Абазначаюць сукупнасць прадметаў як непадзельнае цэлае

Ужываюцца толькі ў форме адз. л.

Зборнасць выражаецца су-фіксамі

-ств-, [-]-], -от-/-ат-, -ур-, -нік-, -няк- і інш.

Сялянства, студэнцтва, пер'е, лістота, прафесура, алешнік, дубняк

Заўвага. У пэўных кантэкстах назоўнікі, якія маюць суадносныя формы ліку, могуць ужывацца са значэннем збор-насці: Глядач чакае добрых фільмаў.

Рэчыўныя

Назвы рэчываў, якія можна вымяраць, але нельга лічыць

Маюць формы або толькі адз. ліку (такіх назоўнікаў боль-шасць), або толькі мн.

Цукар, малако, воцат, тлушч, вугаль, шоўк, суніцы, духі, крупы

3 а ў а а г а. У навуковым і прафесійкым ыаўленні рэчыўныя назоўнікі пры абазначэнні роэных відаў рэчыва могуць ужывацца ў мн. ліку: мінеральныя воды, лячэбныя гразі, калійныя солі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]