Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРФАЛОГІЯ.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
166.91 Кб
Скачать

Граматычныя катэгорыі назоўніка: род, лік, склон Род назоўнікаў

Род — гэта адна з універсальных граматычных катэгорый у беларускай мове. Яна ахоплівае не толькі назоўнік, але і прыметнік, лічэбнік, займеннік, а таксама некаторыя дзеяслоўныя формы (прошлы час, умоўны лад, дзеепрымет-нік).

Для назоўнікаў род з'яўляецца класіфікацыйнай (несловазмяняльнай), сінтаксічна незалежнай катэгорыяй. Гэта значыць, кожны назоўнік не змяняецца па родах, а мае ў сабе значэнне якога-небудзь аднаго роду.

Усе назоўнікі, здольныя мець форму адзіночнага ліку, размяркоўваюцца ў беларускай мове па трох родавых групах: 1) назоўнікі мужчынскага роду (дом, сад, горад); 2) назоўнікі жаночага роду (зямля, вясна, вада, радасць); 3) назоўнікі ніякага роду (мора, сонца, поле).

Акрамя таго, ёсць параўнальна невялікая група назоўнікаў агульнага роду. Яны абазначаюць асоб жаночага і мужчынскага полу, што выяўляецца ў кантэксце (сірата, плакса, ціхоня, туляга).

Па-за катэгорыяй роду знаходзяцца назоўнікі, якія маюць толькі множны лік: нажніцы, вароты, сані і інш. Род у такіх назоўнікаў не мае ніякага выражэння, г. зн. яны пазбаўлены гэтай катэгорыі.

Апорны канспект

Схематычна падзел назоўнікаў па родах паказаны ў наступнай табліцы.

Род

Фармальныя паказчыкі роду

Адметнае ў семантыцы

Прыклады

характар асновы

канчаткі ў Н. і Р. склонах адз. ліку

Муж-чынскі

1) на цвёрды ці

мяккі зычны

2) »

0-Н. ці -у — Р.

0 — Н. ці -ю —

Р.

-а(-я)

Назвы асоб муж. полу

Лес, стэп, плашч, дроб, снег, дом, сын, чалавек

Конь, край, вугаль, гай, карась, дзень, пуць (выкл. у Р.— пуці)

Бацька, дзядуля, дзядзька, тата

Жаночы

1) »

2) на мяккі зычны

3) на цвёрды або зацвярдзелы зычны

-а(-я)—Н.;

-ы(-і)-Р. 0 — Н.: — Р. 0-Н.: -ы — Р.

Вада, сястра, мяжа, зямля

Соль, далонь, моладзь

Кроў, глыб, ціш, ноч, мыш

Ніякі

Агульны

1) на цвёрды, мяккі ці зацвярдзелы зычны

2) на мяккі зычны

3) на –мя

на цвёрды ці мяккі зычны

-о(-ё) -пад націскам

-а/-е — не пад націскам -я(-ё)

Рознаскланяльныя

-а(-я)

Назвы ма-ладых істот

Назвы асоб муж. і жан. полу

Пісьмо, галлё, акно, сяло, слова, мора, поле, дрэва

Дзіця (дзіцё), ягня (ягнё), цяля (цялё) імя, племя, стрэмя, полымя

Няўмека, манюка, сірата, Жэня, Галаўня

Некаторыя назоўнікі мужчынскага роду, якія называюць асоб па сацыяльным становішчы, прафесіі, пасадзе і інш., могуць абазначаць асоб як мужчынскага, так і жаночага полу: майстар Сцяпанаў – майстар Сцяпанава, дырэктар марозаў – дырэктар Марозава.

Гэта значыць, марфалагічна, пры дапамозе канчаткаў, род у гэтых назоўніках не выражаны. Але дзеяслоў-выказнік у прошлым часе пры такім назоўніку-дзейніку ставіцца ў мужчынскім родзе, калі ідзе гаворка пра мужчыну, і ў жаночым родзе, калі ідзе гаворка пра жанчыну. Азначэнне-прыметнік з такім назоўнікам ужываецца ў мужчынскім родзе: На канферэнцыі выступіла вядомы прафесар АляксандраваНа канферэнцыі выступіў вядомы прафесар Аляксандраў. Гэта азначае, што род такіх назоўнікаў выражаецца ў кантэксце, або сінтаксічна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]