Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

2. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства

Хрысціянізацыя беларускіх зямель. Некаторыя гісторыкі выказваюць меркаванне, што "найбольш старажытным рэлігійным цэнтрам Полацкай зямлі бьгў не Полацк, а горад Ізяслаўль"1. Каля Ізяслаўля (сучаснае Зас-лаўе) быццам бьгў заснаваны найбольш старажытны манастыр у Полацкай зямлі. Прыкмет існавання манастыра ў Заслаўі пры шматгадовых археала-гічных даследаваннях не знойдзена. Але, напэўна, Ізяслаўль на Свіслачы быў сапраўды заснаваны Уладзімірам Святаславічам у апошняй чвэрці X ст., як гаворыцца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе.

Выказваюцца думкі абмісіянерскай дзейнасці ў Полацкай зямлі сканды-нава Торвальда Вандроўніка, які вядомы па актыўным удзеле ў хрысціяніза-цыі Ісландыі ў канцы X ст. У "Сазе аб хрышчэнні" паведамляецца: "У тое лета, калі было прынята хрысціянства ў Ісландыі, ад нараджэння госпада нашага Ісуса Хрыста прайшло 1000 гадоў... Торвальд, сын Кадрана, і Стэўнір, сын Тар-гіля, сустрэліся пасля (смерці) конунга Алава. Яны накіраваліся ўдваіх па ўся-му свету і да самага Йорсалахейма (Палесціны), адтуль — да Міклагарда (Кан-станцінопаля) і далей да Кёнугарда (Кіева), яшчэ далей (на ўсход) па Непру (Дняпру). Торвальд памёр у Русіі недалёка ад Палтэск'і (стараскандынаўскае абазначэнне Полацка). Там ён пахаваны ў адной тары ў царкве Іаана Хрысці-целя, і называюць яны яго святым. Так гаворыць Бранд Вандроўнік: "Я прыйшоў туды, дзе Торвальду, сыну Кадрана, Хрыстос даў успакаенне; там ён пахаваны ў высокай гары ўверх па цячэнню Драўна (Дрёвна) у царкве Іаана". Стэўнір накіраваўся тады на поўнач у Данію... так паведаміў Ары Стары".

Даследчыкі спрачаюцца наконт таго, што разумець пад тапонімам Драўна (Дрёвна) — гару ці раку. Калі гэта гара, дык яна магла знаходзіцца каля Полацка на беразе Дзвіны. Але калі рака, то мяркуюць, што ей магла быць Друя ці іншы вадаём у сістэме Браслаўскіх азёраўЛ Пытанне гэта зас-таецца нявырашаным і месца пахавання Торвальда дагэтуль не знойдзена. Між тым ёсць падставы меркаваць, што Торвальд нейкі час прапаведвау ве­ру Хрыстову ў Полацкай зямлі, дзе існавала хрысціянская абшчына і была пабудавана царква, верагодна, спачатку драўляная. Тут Торвальд Ван-дроўнік памёр і, напэўна, быў пахаваны прыхаджанамі.

Мусіць, хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэй-шай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго ў Кіеве ў 988 г. Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачаў княжыць у Полацку. Аб клопаце па распаўсюджванні тут хрысціянства ўскосна свед-чыць характарыстыка Ізяслава, змешчаная ў познім Ніканаўскім летапісе,

_________________

1 Рапов ОМ. Русская церковь в IX — первой трети XII в. Принятие христианства. М., 1988. С. 375, 377.

2 Древнерусские города в древнерусской письменности. Тексты, перевод, комментарии/ Сост. Г.В.Глазырина и Т.Н.Джаксон. М., 1987. С. 101-105.

280

дзе сказана, што князь "прилежаще прочитанию божественных писаний", г.зн. быў вельмі набожны.

У Цвярскі летапіс (таксама позні) трапіла цікавае паданне аб Рагне-дзе-манахіні, якая быццам правяла апошнія гады свайго жыцця ў "манасты­ры" пад імем чарніцы Анастасіі. Але дзе ён мог размяшчацца, у летапісе не паведамляецца. Няма звестак, пісьмовых крыніц аб хрысціянстве ў Полац-кай зямлі ў часы княжання Брачыслава (1003—1044).

Сведчаннем актыўных кантактаў полацкага князя Усяслава (1044— 1101) з духавенствам служыць яго ўвага да шанавання кананізава-ных у 1072 х. братоў дзеда — князёў Барыса і Глеба. Не выпадкова такія імёны былі дадзены таксама сынам Усяслава. Тэта пралівае святло на ступень хрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на сувязь яго з царкоўным асяроддзем, якое з'явілася ў Кіеве ініцыятарам шанаван­ня святых Барыса і Глеба. Шаванне гэтых святых хутка атрымала рас-паўсюджанне ў Полацкай зямлі, што відаць на прыкладзе помнікаў жыва-пісу ў Полацку (фрэскі святых Барыса і Глеба ў Барысаглебскім (Бельчыцкім) манастыры) і прыкладнога мастацтва (віслая пячатка з выявай св. Глеба з археалагічных раскопак Мінска, бронзавы абразок з раскопак Копысі і інш.).

У Полацку ў XII ст. існавала не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, тры манастыры. Полацкая княжацкая сям'я цесна была звяза-на з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіны манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 г.

Пісьмовыя крыніцы, даныя мовазнаўства і хрысціянскія рэаліі, знойдзе-ныя ва Усходняй Прыбалтыцы пры археалагічных даследаваннях, сведчаць аб пранікненні сюды хрысціянскай рэлігіі не пазней XII ст. У Кукенойсе жыў святар Сцяпан, давераная асоба полацкага князя1. Верагодна, у гэтым немалая роля належала полацкай Сафіі, пабудаванай у 50-я гады XI ст. Не выключана, што сабор займаўся місіянерскай дзейнасцю, распаўсюджваю-чы хрысціянскую веру сярод суседняга балцкага насельніцтва. Асобныя лі-тоўскія князі прынялі праваслаўе.

Аднак вераў Полацкай зямлі распаўсюджвалася павольна і павінна бы­ла вытрымаць барацьбу з язычніцтвам. Язычніцкія вешчуны ў Полацку бы-лі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў княжацкай дынастыі пасля афіцый-нага прыняцця хрысціянства. Летапіс прыпісвае Усяславу Полацкаму нара-джэнне ад "вяшчунства". Сама Полацкая зямля ўяўлялася летапісцам і аўтару "Слова пра паход Ігаравы" краінай чараўнікоў.

Аб надта замаруджаным працэсе хрысціянізацыі ў сельскай мясцовасці сведчаць даныя раскопак курганных могільнікаў. У беларускіх землях пад уплывам хрысціянства ў канцы X ст. пачынаецца паступовая змена паха-вальнага абраду. Побач з рытуальным спальваннем памерлага (крэмацыяй) з'явілася так званая інгумацыя, памерлага змяшчалі ў курган у выцягнутым палажэнні.

Да перамогі хрысціянскага светаразумення было яшчэ далека. У паха-вальных абрадах крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых плямён яшчэ доўга захоўваліся язычніцкія элементы: выпальванне глебы напярэ-дадні збудавання на ей кургана, рытуальная ежа, якую змяшчалі ў курган, трызна, выцягнутае ўздоўж цела палажэнне рук (у хрысціянскіх пахаваннях рукі складзены на жываце).

Царква не столькі выдаляла язычніцтва з пахавальнага абраду, колькі прыстасоўвала яго да новага рытуалу. У канцы X — пачатку XI ст. з'явіліся пахаванні ў падкурганных ямах, змянялася палажэнне рук нябожчыка ад

________________

1 Мугуревт Э.С. Восточная Латвия и соседние земли в XXIII вв. Рига, 1965. С. 71.

281

выцягнутага ўздоўж цела да складзенага на жываце, змяншаўся па колькас-ці пахавальны інвентар, пакуль ён зусім не знік у пачатку XIII ст.

У Тураве ўсталяванне хрысціянства суправаджалася крывавымі па-дзеямі. Відаць, не выпадкова тураўскае паданне апавядае аб каменных крыжах, якія прыплывалі ў горад па Прыпяці, калі вада ў рацэ была чыр-вонай ад крыві.

У мясцовых паданнях Турава нагадвалася імя пакутніка Дыянісія, які прапаведваў тут пасля Тура і быў забіты язычнікамі з суседняга паселішча, названымі міхнаўцамі — жыхарамі в. Міхнавічы (цяпер у Калінкавіцкім ра-ёне). На думку беларускага вучонага А. Мельнікава, Дыянісій быў адным з хрысціян-місіянераў, якія пацярпелі ад язычнікаў1.

Паводле паведамлення летапісу, пасля прыняцця хрысціянства ў Кіеве князь Уладзімір Святаславіч накіраваў у Тураўскую зямлю прыёмнага сына Святаполка ў якасці пасадніка, які абавязаны быў распаўсюджваць новую веру. Згодна паданню, якое дайшло да нас, сам князь Уладзімір заснаваў пад Шнекам Лешчынскі манастыр.

У старажытных летапісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў X—XI стст., аднак ёсць звесткі ў іншых крьшіцах пра епіскапа Рэйнберна. Тураўскі князь Святаполк узяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. 3 ёй прыехаў калобжацкі епіскап Рэйнберн, які стаў распаўсюджваць ката-ліцызм. Уладзімір арыштаваў Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памёр у турме. У 1015 г. пасля смерці Уладзіміра княжыць у Кіеве пачынае Святаполк. У гэтым годзе адбылося забойства братоў князёў Барыса і Глеба, якія потым былі абвешчаны першымі ўсходнеславянскімі святымі, аб чым ужо гаварылася. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і праваслаўную.

Жонка князя Святаслава Ізяславіча Варвара заснавала у Тураве Варва-рынскі манастыр, у якім жыла з дзецьмі пасля смерці князя. Епіскапская рэ-зідэнцыя ў Тураве знаходзілася пры мужчынскім манастыры. У дзядзінцы Турава пры археалагічных раскопках выяўлены рэшткі мураванага сабора XII ст.

Такім чынам, вынікае, што распаўсюджанне хрысціянства ў старажыт­ных землях Беларусі мела агульныя рысы з зацвярджэннем новай веры ў ін-шых землях усходніх славян. Яно было прынята спачатку вярхамі і паступо-ва распаўсюджвалася сярод іншых пластоў грамадства.

Дваяверства. Разглядаючы пытанне аб распаўсюджанні хрысціянства ва ўсходніх славян, гісторыкі ў мінулым, як і цяпер, выкарыстоўваюць тэрмін "дваяверства". Яно праяўлялася ў тым, што частка людзей, пасля таго як пры-няла хрысціянства, працягвала пакланяцца язычніцкім багам. 3 тым, што на Русі існавала дваяверства, згаджаліся буйныя гісторыкі праваслаўнай царквы.

Аднак іншыя даследчыкі лічылі, што размова павінна ісці не пра ўста-наўленне дзвюх паралельных рэлігійных з'яў, а пра іх сінкрэтызацыю. На іх думку, праз некаторы час пасля пранікнення хрысціянства на Русь паміж хрысціянствам і даўно існуючым тут язычніцтвам устанавілася пэўнае адзінства, прычым гэта адзінства было "не толькі знешнім, у сэнсе паралель-нага існавання двух пачаткаў, але і ўнутраным у сэнсе іх перапляцення і ўза-емапранікнення'2

На Русі хрысціянства само засвоіла шэраг язычніцкіх уяўленняў і абра-даў. Ва ўсходнеславянскай вёсцы, якая захоўвала ў сацыяльнай структуры шмат сапраўдных архаізмаў, на працягу стагоддзяў закансерваваліся стара-жытныя, рэліктавыя элементы.

__________________

1 МельнікаўА А. Кірыл, епіскап Тураўсвсі. Жыццё, спадчына, светапогляд. Мн., 1997. С18.

2 Крывелев ИА. История религий. М., 1975. Т. 1. С. 344,345.

282

Царква вымушана была дапасоўваць нават свае святы і абрады да языч-ніцкага святочнага календара. Простыя людзі доўгі час заставаліся язычні-камі і язычніцкая па сваіх вытоках і аснове народная свядомасць выявілася ў вераваннях, звычаях, абрадах, вуснай народнай паэзіі.

Хрысціянста, якое сфарміравалася ў працэсе хрысціянізацыі ўсходніх сла­вян і Кіеўскай Русі, не магло выцесніць нават з самасвядомасці людзей стара-жытныя язычніцкія вераванні. Таму элементы старажытнаславянскага складу жыцця і жывёлагадоўчага культу ўвайшлі ў хрысціянскі царкоўны каляндар.

У XI—XIII стст. працягвалі функцыяніраваць язычніцкія свяцілішчы. Гэту з'яву болын прымальна лічыць дваяверствам у славян1.

Унутраная структура царквы. Царква ў перыяд сярэднявечча — гэта арга-нізацыя духавенства і веруючых, якая дзейнічае на аснове хрысціянскага вера-вучэння і культу. Для яе характэрны наяўнасць цэнтралізаванага кіравання на чале з іерархіяй духавенства і падзел прыналежных да царквы на прафесійных дзеячаў. культу і радавых веруючых (у хрысціянстве — клір і міране).

На чале царквы на Русі стаяў мітрапаліт, які назначаўся канстанціно-пальскім патрыярхам. Усходнеславянская царква была часткай візантый-скай грэка-праваслаўнай царквы.

Паводле правіл візантыйскай царквы, царкоўная структура павінна была адпавядаць структуры свецкай улады. Ужо ў канцы X — пачатку XI ст. ва Ус-ходняй Еўропе пачалі стварацца царкоўныя акругі — епархіі (епіскапіі). У XII ст. з утварэннем новых самастойных княстваў колькасць епархій павяліч-валася. Усяго да сярэдзіны XIII ст. было 16 епархій, вялікіх па шіошчы2.

Важна высветліць, калі пачалі стварацца епархіі на беларускіх землях. -Гісторыкі праваслаўнай царквы на аснове ўскосных даных і параўнання звестак пісьмовых крыніц выказваюць меркаванні, што, напэўна, у 992 г. бы­ла створана Полацкая епархія3.

У другой пісьмовай крыніцы непасрэдна гаворыцца пра заснаванне ў Тураве кафедры вялікім князем Уладзімірам у 1005 г. Дакумент уяўляе са­бой своеасаблівую ўстаноўчую грамату Тураўскай епархіі, дадзенай на імя Уладзіміра з пералікам гарадоў, якія ўваходзілі ў гэту епархію. У грамаце названы першы епіскап Фама, сказана пра крыніцы матэрыяльнага забеспя-чэння, пералічана шмат гарадоў, сярод якіх Пінск, Наваградак, Гародня, Бе-расце, Ваўкавыск, Слуцк, Копысь і інш.4

3 утварэннем новых епархій (епіскапій) узмацняўся ўнлыў мясцовых кня-зёў на царкву, аслаблялася ўлада кіеўскага мітрапаліта, князі настойліва дама-галіся назначэння пажаданых ім кандытатаў на епіскапства ў сваіх землях і ня-рэдка мелі ў гэтым поспех. У Іпацьеўскім летапісе сустракаюцца паведамленні наступнага характару: мітрапаліт "постави Мину Полотьску" (1105), "поста-виша епископа Козму" (1143). У1183 г. мітрапаліт "посла" ў Полацк грэка Ні-колу замест памерлага Дыянісія. Адсюль вынікае, што ў Полацк епіскап назна-чаўся кіеўскім мітрапалітам. Мяркуемая кандыдатура ўзгаднялася з полацкім князем, а затым, верагодна, павінна была быць ухвалена полацкім вечам.

У Тураве ў XII ст. былі праваслаўныя епіскапы грэк Ігнацій (1137), Іакім (пастаўлены ў 1144 г.), Кірыл (каля 1169 г.), Лаўрэнцій (названы ў летапісе пад 1182 г.)5. 3 іх найболып вядомы Кірыл Тураўскі.

___________________

1 Тимощук Б. Язычнйцькі святилища Галйцькоі Русі // Медоборй і духовна культура дав-ніх, середньовічнйх слов'ян, Львів, 1998. С 43.

2 Церковь в истории России (IX в. — 1917 г.). М., 1967. С. 52.

3 Голубинский И. История русской церкви. М., 1881. Т. 1. С. 334,335. .

4 Щапов ЯМ. Туровские уставы XIV в. о десятине // Археографический ежегодник за 1964 г. М., 1965. С. 271.

5 Мельников АЛ. Путь непечален: Исторические свидетельства о святости Белой Руси. Мн., 1992. С. 49,50.

283

Усходнеславянская царква кіравалася канонамі (правіламі і пастанова-мі) візантыйскай царквы. Зборнік гэтых пастаноў, так званы Намаканон, які атрымаў назву "Кормчай кнігі", стаў асноўным статутам царкоўнага кіра-вання ва ўсходніх славян. Крыніцамі канонаў былі балгарскія і сербскія пе-раклады візантыйскага Намаканона.

Драбленне Кіеўскай Русі, якое пачалося ў другой палове XI ст., вызначала і драбленне царкоўнай арганізацыі. Епархіі ўсё болыы адасабляліся ад мітрапо-ліі. Культавае адзінства ўсходнеславянскай царквы захоўвалася. Але хрысці-янскі культ пачаў набываць своеасаблівыя рысы ў розных месцах Усходняй Еўропы. Кіеўскі мітрапаліт заставаўся "першапрыстольнікам" сярод славян-скіх архірэяў. Ён ставіў епіскапаў на кафедры, першапачаткова сам выбіраў кандыдатаў з грэкаў, якія прыязджалі на Русь, а зрэдку і са славянскіх манахаў. Пазней выбранне кандыдата стала правам мясцовай свецкай улады.

Епіскап быў у сваёй епархіі вышэйшым прадстаўніком царквы. Яму на­лежала права пропаведзі і нагляду за казаннямі святароў. Ён меў права рых-таваць усе богаслужэбныя акты, назначаць святароў. Епіскап быў галоўным начальнікам усіх царкоўных устаноў і ўсяго духавенства яго епархіі. Такса-ма ён меў права суда над царкоўнікамі па ўсіх грамадзянскіх і крымінальных справах і часткова права суда над вернікамі ("міранамі")1.

Епіскапамі маглі быць толькі асобы, пастрыжаныя ў манахі. (Пры пос-трыгу на галаве выстрыгаўся крыж.) Ніжняй царкоўнай ячэйкай быў пры-ход, цэнтрам якога з'яўлялася царкоўная пабудова. Цэрквы будаваліся на сродкі епіскапаў, князёў ці іншых багатых людзей (баяр, купцоў).

Унутраная структура царквы, арганізацыя культу вызначаліся актамі княжацкай улады і.саміх царкоўных улад. Важнейшае значэнне меў статут князя Уладзіміра. Ён утрымліваў найбольш істотныя пастановы: аб уста-наўленні дзесяціны на карысць царквы (г.зн. аб адліку дзесятай часткі ад княжацкіх даней "з усіх гарадоў"), аб стварэнні царкоўнага суда па справах злачынстваў супраць веры і царквы, аб парушэннях царкоўнай дысцыпліны і абрадаў, ао мнагажонстве, аб скасаванні шлюбаў. Царкоўны суд разглядаў справы аб спадчыннасці.

Статут Уладзіміра Святаславіча ў XII ст. шырока распаўсюдзіўся сярод духавенства ва ўсіх землях усходніх славян. Яго ўпльгў адчуваецца ў Сма-ленскім статуце сярэдзіны XII ст. Княжацкія статуты фіксавалі формы і па-меры матэрыяльнага забеспячэння епархій. Такое забеспячэнне складвала-ся пачаткова з дзесяціны, прыбыткаў ад царкоўнага суда.

Княжацкія царкоўныя статуты маюць важнае значэнне для вывучэння грамадскага і дзяржаўнага ладу славян. Яны былі юрыдычнымі дакумента-мі, якія фіксавалі ўзаемаадносіны царкоўнай улады (у асобе епіскапа ці міт-рапаліта) са свецкай уладай (у асобе князя).

Полацкія царкоўныя статуты да нас не дайшлі. У тым, што яны існавалі, нельга сумнявацца. У "Жыціі..." Ефрасінні Полацкай гаворыцца, што яна, "положивши великое устроение обема манастырема" і даручыўшы абодва манастыры сваёй сястры Еўдакіі, накіравалася ў Іерусалім2. Ефрасіння "ўладжвала" манастыры, несумненна, з дапамогай нейкага статута.

Раннім узорам статута епіскапіі з'яўляецца Смаленскі статут, які выдаў каля 1136 г. князь Расціслаў Мсціславіч. Статут утрымліваў умовы запра-шэння епіскапа на новую кафедру і адлюстроўваў у старажытных землях Беларусі становішча ва ўзаемаадносінах паміж царкоўнай і свецкай уладай, якое склалася да 30-х гадоў ХІГст.3

___________________

1 Довнар-Запольский М. Церковь и духавенство // Русская история в очерках и статьях. М., 1910. Т. 1. С. 346-349.

2 Кніга жыцій і хаджэнняў. С. 37.

3 Щапов ЯМ. Смоленский устав князя Ростислава Мстиславича // Археографический ежегодник за 1962 г. М., 1963. С. 37-47.

284

3 узнікненнем епархіі князь перадаваў ёй перш за ўсё дзесяціну ад дані-ны, якую ён збіраў у розных формах. Статутная грамата смаленскага князя Расціслава 1136 г. замацоўвае за епіскапам два сялы з зямлёй, якая да іх ад-носілася. Аднак застаецца невядомым аб'ём імунітэту царквы адносна гэтых сёл. Поўны царкоўны імунітэт, фінансавы і судовы, распаўсюджваўся на асобную, звязаную з царквой катэгорыю людзей — "прошчанікаў"1.

Феадальная рэнта, якая паступала ў выглядзе судовых падаткаў, падзя-лялася паміж князем і епіскапам, паколькі епіскапскі суд ажыццяўляў ся-мейнае і шлюбнае права, а княжацкі суд — усе астатнія галіны права. Царква мела разам з фінансавым тэрытарыяльным імунітэтам таксама яшчэ судовы галіновы, які не быў звязаны з пэўнай тэрыторыяй. Акрамя таго, царква рас-паўсюджвала сваю судовую ўладу не толькі на сямейна-шлюбныя, але і на крымінальныя справы. Тэта адбывалася ў тым выпадку, калі ўдзельнікамі крыміналу з'яўляліся "царкоўныя людзі" — члены царкоўнага прытча2.

Царква аказвала вялікі ўплыў на грамадзянскае жыццё і пооыт насель-ніцтва. Яна імкнулася выступаць у якасці гаранта пагадненняў паміж князя-мі, якія замацоўваюць гэтыя пагадненні "крыжовым цалаваннем", рас-паўсюджаным у Полацкім княстве. Царква прымала ўдзел у перагаворах розных узроўняў. Яе прадстаўнікі выконвалі ролю паслоў. У Ноўгарадзе га-лава царквы — архіепіскап — фактычна ўзначальваў наўгародскі ўрад.

У Полацку епіскап таксама займаў высокае грамадскае становішча. У перыяд феадальнай раздробленасці ён з'яўляўся як быццам адзіным прад-стаўніком усёй Полацкай зямлі, бо князёў, як мы ведаем, было шмат па роз­ных полацкіх удзелах. Епіскап удзельнічаў у вечавых сходах. Ад яго імя пі-саліся дагаворы, якія заключаліся полацкім вечам, і да іх прывешвалася яго пячатка. Прыкладам можа быць грамата полацкага епіскапа Якава рыжска-му епіскапскаму намесніку і г. Рыга (каля 1300 г.). У грамаце Якаў гаворыць выключна аб мірскіх справах — адносна мірных адносін і гандлю хлебам. Словы дакумента "своими детми, исправу дамь" выразна ўказваюць на ўдзел і важную ролю епіскапа ў судзе3. Полацкія епіскапы належалі да вуз-кага кола асоб, якія карысталіся віслымі пячаткамі, што прывешваліся да да-кументаў.

Складана гаварыць аб ролі полацкага епіскапа ў дзяржаўным кіраванні, паколькі колькасць дакументаў, якія дайшлі да нас, невялікая. Аднак няма падстаў лічыць гэту дзейнасць нязначнай4. Напэўна, полацкія епіскапы зна-ходзіліся ў меншай залежнасці ад мясцовых князёў, чым у іншых княствах усходніх славян, але, верагодна, яны не былі ў такой меры незалежнымі і моцнымі ўладыкамі, як наўгародскія епіскапы.

Духавенства падтрымлівала свецкую ўладу і клапацілася аб уласных царкоўных выгадах. Царква атрымлівала ад князёў дзесятую частку дзяр-жаўных даходаў і, акрамя таго, значныя зямельныя ўладанні. Царква ад-стойвала прагрэсіўную тады ідэю неабходнасці моцнай княжацкай улады. У сваю чаргу свецкія ўлады садзейнічалі царкве.

Значэнне прыняцця хрысціянства. Прыняцце хрысціянства ва ўсход-ніх славян, у тым ліку ў беларускіх землях, мела выключна важнае гістарыч-нае значэнне. Яно супала па часе з усталяваннем дзяржаўнасці ў беларускіх землях і, безумоўна, станоўча паўплывала на ход гэтага працэсу.

У адрозненне ад язычніцтва хрысціянская вера ў адзінага Бога Ісуса Хрыста адпавядала адзінаўладдзю князя ў дзяржаве, а значыць, духоўна ас-вячала гэту ўладу, а духавенства падтрымлівала яе і было ёй апорай. Хрысці-

_________________

1 Памятники права феодально-раздробленной Руси XIIXV вв. С. 39.

2 Древнерусское государство и его международное значение. М., 1965. С. 281.

3 Полоцкие грамоты XIII — начала XVI вв. / Сост. АЛ.Хорошкевич. М., 1977. С. 37,38.

4 Полоцкие грамоты XIII - начала XVI в. М., 1980. Т. 3. С. 124.

285

янскае веравучэнне сцвярджала, што ўсякая ўлада ад Бога, а ўсё, што ад Бо­га, з'яўляецца свяшчэнным і нязменным.

У выніку прыняцця хрысціянства значна ўзрос аўтарытэт Полацкага і Тураўскага княстваў, а затым і Вялікага княства Літоўскага. 3 імі як з роўнымі пачалі лічыцца іншыя хрысціянскія дзяржавы.

У той жа час прыняцце хрысціянства па візантыйскай традыцыі значна ўскладніла адносіны з некаторымі краінамі Заходняй Еўропы і асабліва з рымскім папам. Гэтыя абставіны сталі найбольш адчувальнымі ў перыяд крыжацкай агрэсіі, якую духоўна асвячаў і падтрымліваў рымскі папа.

Прыняцце хрысціянства мела таксама значныя сацыяльна-эканамічныя вынікі для беларускіх зямель. Сувязі з хрысціянскімі краінамі, асабліва з Ві-зантыяй, садзейнічалі развіццю рамяства і гандлю, у першую чаргу знешняга.

Шырокі размах атрымала царкоўнае будаўніцтва. Значна ўзрасла патрэба ў рамесніках, новых відах рамяства (выраб цэглы, абчэсванне каменю і інш.).

3 распаўсюджваннем хрысціянства паступова фарміравалася саслоўе духавенства, якое склалі самыя адукаваныя і ўплывовыя людзі. Знаёмства з візантыйскай культурай з'явілася стымулам для развіцця адукацыі, літара-туры, мастацтва, архітэктуры. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся шко­лы, перапісваліся кнігі. У беларускіх землях разгарнулася каменнае бу-даўніцтва. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі прыгожымі і велічны-мі будынкамі. Убранства гэтых будынкаў далучала веруючых людзей да вы-сокага мастацтва.

Паляпшаўся маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі садзей-нічалі ўсталяванню добрых адносін паміж людзьмі. 3 прыняццем хрысціян-ства зніклі такія заганы язычніцтва, як ахвярапрынашэнне (у тым ліку лю­дзей), мнагажонства, кроўная помета і інш.

Царква і духавенства аказалі ўплыў на усе сферы жыцця грамадства Выні-кі гэтага ўплыву былі самыя розныя. М. Доўнар-Запольскі, які прааналізаваў

286

шматлікія крыніцы, прыйшоў да высновы, што царква ва ўсходніх славян, ва-лодаючы вялікімі правамі, велізарнымі матэрыяльнымі сродкамі ў XI—XIII стст., у справах палітычных даволі памяркоўна карысталася сваім уплывам і пераважна для падтрымання міру1. Пры гэтым можна адназначна сцвярджаць, што прыход на змену язычніцтву новай хрысціянскай рэлігіі быў гістарычна абумоўлены і ў цэлым садзейнічаў прагрэсіўнаму развіцдю грамадства.