Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

3. Тураўская зямля ў XII—XIII стст.

Тураўскае княства ў сістэме Кіеўскай Русі. Развіццё гістарычных падзей у Тураўскім княстве ў XII ст. прыводзіць да высновы аб яго пэўнай своеасаблі-васці ў сістэме княстваў Кіеўскай Русі. У найбольш магутных з іх, дзе цвёрда ўсталяваліся пэўныя княжацкія дынастыі, у XII ст. адоываецца натуральны працэс іх далейшага феадальнага развіцця і драблення паміж нашчадкамі нас-тупных княжацкіх пакаленняў (Чарнігаўскае, Уладзімірскае, Полацкае). Гіс-торыя Тураўскай зямлі ў гэты час ідзе іншым напрамкам.

У пачатку XII ст. Тураўскае княства (зямля) належала Святаполку Ізясла-вічу, вялікаму князю кіеўскаму (з 1093 г.) і тураўскаму (з 1088 г.). Раней яно на­лежала яго старэйшаму брату Яраполку Ізяславічу, а яшчэ раней (у 1052—1078 гг.) — яго бацьку Ізяславу Яраславічу, старэйшаму сыну вялікага князя кі-еўскага Яраслава Уладзіміравіча Мудрага. Такім чынам, Тураўская зямля на працягу 60 гадоў (з 1052 па 1113 г.) належала адной дынастычнай ліні старэй-шага сына Яраслава Мудрага Ізяслава (Ізяслаў, Яраполк, Святаполк). Гэта ды-настычная прьшалежнасць Тураўскага княства Ізяслававай дынастычнай лініі была зацверджана і пастановай Любецкага з'езда князёў у 1097 г. Важнасць Ту-раўскага княства ў той час пацвярджалася яго прыналежнасцю старэйшай лініі Яраславічаў і той акалічнасцю, што менавіта з Тураўскага княства тураўскія князі пераходзілі на кіеўскі велікакняжацкі прастол (у 1054 г. — Ізяслаў, у 1093 г. — Святаполк). Гэта надавала Тураўскаму княству дадатковае значэнне пры далейшых перадзелах княжацкіх валоданняў, і ў ёй бачылі неабходную па-пярэднюю ступеньку на шляху да кіеўскага велікакняжацкага прастола. Такая акалічнасць аказвала ўпльгў на лес Тураўскага княства ў XII ст.

Пасля смерці Святаполка Ізяславіча 16 красавіка 1113 г. на кіеўскі веліка-княжацкі прастол узышоў яго стрыечны брат Уладзімір Усеваладавіч Мана-мах. Ён, безумоўна, меў перавагу перад іншымі не толькі па асабістых якасцях. Бацька яго Усевалад Яраславіч, малодшы брат Ізяслава Яраславіча, князя ту-раўскага і вялікага князя кіеўскага, таксамаз 1078 па 1093 г. займаў кіеўскі пра­стол. Аднак, заняўшы кіеўскі велікакняжацкі прастол, ён імкнуўся ўмацаваць сваё становішча (і сваіх нашчадкаў) і з гэтай мэтай — аслабіць магчымьгх прэ-тэндэнтаў і сапернікаў сваіх нашчадкаў. Таму Тураўскае княства Уладзімір Манамах не перадаў нашчадкам памерлага Святаполка Ізяславіча, а пакінуў за сабой. Гэта пярэчыла пастановам Любецкага з'езда 1097 г., аднак умацоўвала Уладзіміра Манамаха і яго нашчадкаў і аслабляда пазіцыі Ізяславічаў. Ту-раўскія нашчадкі Святаполка адчувалі сябе пакрыўджанымі. Яны не атрымалі Тураўскага княства, аднак не ў стане былі пярэчыць кіеўскаму князю. Старэй-шы сын і нашчадак Святаполка Яраслаў яшчэ пры бацьку ў 1097 г. атрымаў Уладзіміра-Валынскае княства, якое было адабрана ў Давыда Ігаравіча за рас-пачатак смуты з Васількам Церабоўльскім пасля Любецкага з'езда. Родзіч Святаполка Вячаслаў Яраславіч бьгў клецкім князем.

Яраслаў Святаполкавіч, як відаць, спачатку мірна чакаў паляпшэння свайго становішча і вяртання Тураўскага княства. Аднак, пераканаўшыся ў намерах Уладзіміра Манамаха аддаць Кіеў і Тураў свайму сыну, ён пачаў выступаць болын энергічна. Уладзімір Манамах асадзіў Яраслава Свята-полкавіча ва Уладзіміры. Ён вымушаны быў скарыцца. Манамах адабраў г. Уладзімір ад Яраслава Святаполкавіча і аддаў вальшскае княства свайму сыну Раману. Каб выратавацца, Яраслаў Святаполкавіч уцёк у Венгрыю.

Яраслаў Святаполкавіч вырашыў ваеннай сілай дамагацца сваіх правоў і Тураўскага княства. Вясной 1123 г. ён вярнуўся з вялізным войскам венграў, чэхаў і палякаў і асадзіў г. Уладзімір. Уладзімір Манамах быў у роспачы, бо не меў сіл супрацьстаяць Яраславу Святаполкавічу. Аднак лес злітаваўся над кі-

190

еўскім князем. У час аб'езду абложана-га Уладзіміра-Валынскага Яраслаў Святаполкавіч быў цяжка паранены падасланымі забсйцамі і ў той жа вечар памёр. Яго войска разышлося. Кіеўскі князь уздыхнуў з палёгкай. Сярод Свя-таполкавых нашчадкаў не аказалася здольных арганізаваць і працягваць упартую барацьбу за Тураўскае і Кі-еўскае княствы. Тураўская зямля зас-талася пад уладай кіеўскага князя.

3 падзей, якія адбываліся непасрэд-на на Тураўскай зямлі, трэба ўспомніць набег менскага князя Глеба на Слуцк. Летапісец так апавядае пра гэту па-дзею:"... Глеб бо бяше воевал дреговичи и Случеск пожег, и не каяшеться о сем,

ни покоряшеться...". Магчыма, гэта быў набег Глеба на Тураўскую зямлю, што ў гэты час уваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы, і помета за паход на Менск у 1105 г., арганізаваны кіеўскім князем Святаполкам. Напэўна, адказам на набег Глеба на Слуцк з'яўляецца паход на Менск Манамахавічаў у 1116 і 1119 гг.1

У 1125 г. памёр Уладзімір Манамах. Кіеўская зямля была падзелена па-між яго сынамі. Кіеўскі прастол заняў яго сын Мсціслаў. Тураўскае княства атрымаў трэці сын Уладзіміра Манамаха Вячаслаў Уладзіміравіч, які раней быў смаленскім князем.

Вячаслаў Уладзіміравіч на працягу свайго жыцця (памёр у 1155 г.) шмат разоў валодаў Тураўскай зямлёй, аднак па розных прычынах пазбаўляўся яе і пераходзіў на іншыя княствы (Пераяслаўскае ў 1133 і 1140 гг., Перасопніцкае ў 1146 г.). Пасля смерці сваіх старэйшых братоў, што паслядоўна займалі кіеўскі велікакняжацкі прастол, Мсціслава Уладзіміравіча (памёр у 1132 г.) і Ярапол-ка Уладзіміравіча (памёр у 1139 г.) ён па праву старшынства нават заняў кіеўскі велікакняжацкі прастол. Аднак не змог утрымацца супраць кааліцыі магутных чарнігаўскіх князёў і вымушаны бьгў саступіць Кіеў Усеваладу Вольгавічу, князю чарнігаўскаму, які аддаў Тураў свайму сыну Святаславу Усеваладавічу.

Пасля ўмацавання на кіеўскім прастоле Усевалада Вольгавіча змянілася становішча Тураўскага княства. Да гэтага часу Манамахавічы захоўвалі яго цэласнасць у складзе Кіеўскай дзяржавы. Пры Усеваладзе Вольгавічу нас-таў перыяд яго драблення. Асобныя гарады Тураўскага княства разам з пры-леглымі землямі аддаваліся саюзнікам кіеўскага князя, якія дапамагалі Усе­валаду Вольгавічу дамагчыся кіеўскага прастола. Так, у 1142 г. Бярэсце (Бе-расце) і Драгічын былі аддадзены Уладзіміру і Ізяславу Давыдавічам (стры-ечным братам), Клецк — Святаславу (брату), Рагачоў — Ігару (брату).

Пералік раздаваемых тураўскіх гарадоў сведчыць, што яшчэ ў 1142 г. гэ-тыя гарады ўваходзілі ў межы Тураўскага княства. 1 жніўня памёр кіеўскі князь Усевалад Вольгавіч. Кіеўляне запрасілі да сябе Ізяслава Мсціславіча, сына Мсціслава Вялікага. Вячаслаў Уладзіміравіч вырашыў выкарыстаць гэта як спрыяльную акалічнасць і насуперак волі кіеўскага князя вярнуўся ў Тураў, які быў аддадзены Святаславу Усеваладавічу ў 1139 г. яго бацькам Усеваладам Вольгавічам (кіеўскі князь з 1139 г.). Болын таго, ён вярнуў у склад Тураўскага княства гарады, якія былі раздадзены Усеваладам Вольга-вічам у 1142 г. яго саюзнікам (Берасце, Драгічын, Клецк, Рагачоў). Такое са-маўпраўства не спадабалася Ізяславу Мсціславічу. Таму ён накіраваў у Ту-

____________________

1 ПСРЛ. Т. 2. С. 282.

191

раў у 1146 г. з войскам свайго брата Расціслава і Святаслава Усеваладавіча, якія ўзялі горад, захапілі епіскапа Акіма і пасадніка Жыраслава Іванкавіча. Як відаць, яны былі прыхільнікамі Вячаслава Уладзіміравіча і, магчыма, іні-цыятарамі яго вяртання ў Тураў.

Гэтыя падзеі сведчаць, што ў Тураве ўжо сфарміравалася кола мясцовай знаці, якая аказвала значны ўпльіу на лес горада, княства і мясцовай вышэй-шай улады. Вячаслаў Яраславіч быў пераведзены ў Перасопніцу. Тураў ад-дадзены Яраславу, сыну Ізяслава Мсціславіча. У 1149 г. вялікім кіеўскім князем стаўчарнігаўскі князь Усевалад Вольгавіч. Свайму пляменніку Свя-таславу Усеваладавічу ён аддаў"... и Случеск, и Клеческ. И вси дреговиче". У 1149 г. Кіеў заняў Юрый Уладзіміравіч Даўгарукі (сын Уладзіміра Мана­маха), князь далёкага Уладзімірскага княства. Тураўскую зямлю ён аддаў свайму сыну Андрэю.

Аднаўленне самастойнасці Тураўскага княства. У1150 г. кіеўскім кня­зем стаў Ізяслаў Меціславіч, які атрымаў перамогу над Юрыем Даўгарукім. Ён запрасіў на кіеўскі велікакняжацкі прастол Вячаслава Уладзіміравіча як старэйшага з сыноў Уладзіміра Манамаха. Аднак у 1154 г. памёр Ізяслаў Мсціславіч, а ў хуткім часе за ім — Вячаслаў Уладзіміравіч. На кіеўскі пра­стол вярнуўся Юрый Даўгарукі, які перадаў Тураў свайму сыну Барысу.

1157 г. (па летапісе — у 1158 г.) — пераломны ў гісторыі Тураўскай зямлі. У гэтым годзе памёр кіеўскі князь Юрый Даўгарукі. Як відаць, на пахаванне бацькі паехаў яго сын, тураўскі князь Барыс (з 1155 г.). Скарыстаўшыся гэ-тай акалічнасцю, Тураў захапіў Юрый Яраславіч, сын загінуўшага ў 1123 г. Яраслава Святаполкавіча і ўнук тураўскага і вялікага кіеўскага князя Свя-таполка Ізяславіча. Як відаць, ён не меў свайго княжацкага ўдзела і быў слу-жылым князем у Юрыя Даўгарукага, карыстаўся даверам, уплывам і паша-най. Верагодна, Юрыя Яраславіча горача падтрымалі тураўцы, якім, відаць, надакучылі частыя змены на тураўскім прастоле прышлых і часовых князёў, што клапаціліся аб сваіх набытках і прыбліжаных, а не аб дабрабыце княства і мясцовых жыхароў.

Кіеўскі прастол пасля смерці Юрыя Даўгарукага заняў чарнігаўскі князь Ізяслаў Давыдавіч. Ён не хацеў дапусціць страты Тураўскай зямлі для Кіева і арганізаваў паход на Тураў. "Том же лете иде Изяслав (Великий

192

князь киевский. — Л.П.) на Ярославича к Турову, и с ним иде Ярослав из Лучьска, и Андреевич Ярополк, и Галичьская помочь, и Ростиславич Рюрик с смолняны, и Володимир Мстиславич, тому бо искаху Турова, и Пол/о/ча­не. Пришедше к Турову, пожгоша села около его. И воеваша берендичи око­ло Пиньска и за Припетью. И бьяхуть крепко, выходячи из города. И много бываше язвеных. И многу молбу створиваше, Гюрги Ярославич, высылая из города к Изяславу, река, брате, прими мя в любовь к собе, Изяслав же того не всхоте, но всяко хотяше под ним взяти Туров и Пинеск. И стояше около го­рода недель 10. И бысть мор в коних. И тако не успевше ему ничтоже, возра-тишася в свояси, не створше с ним мира" Ч

Дагавор з кіеўскім князем не быў заключаны. Болыи таго, праз два гады ў 1160 г. паўтарыўся паход на Тураў пяці паўднёвых князёў. Тры тыдні стаялі яны аблогай пад Туравам, імкнучыся ўзяць горад. Аднак "...и не вспевше ему ничтоже возвратишася в свояси..."

I толькі ў 1162 г. (фактычна ў 1161 г.) "... створи мир Ростислав (новы кі-еўскі князь.—Л.П.) с Гюргем Ярославичем..." Так былі адноўлены адносная са-мастойнасць Тураўскага княства і дынастыя Ізяславічаў на тураўскім прасто-ле (ад Ізяслава Яраславіча, яго еыноў Яраполка і Святаполка). Перарванае Уладзімірам Манамахам у 1113 г. самастойнае палітычнае развіццё Тураўска-га княства праз пакуты часовых падараванняў і драбленняў у 40—50-я гады было адноўлена ў 1157 г. дзякуючы рашучасці і мужнасці нашчадка Ізяславі-чаў Юрыя Яраславіча, гарачай і адданай падтрымцы тураўскага насел ьніцтва.

Юрый Яраславіч упамінаецца летапісцам у 1167 г. У гэтым годзе "... Ярос­лав Изяславич (сын Изяслава Мстиславича) поем дчерь Дюргия у Ярослави­ча Малфрид ис Турова за сына Всеволода (князя Луцкага. — ЛИ.)"2. Пазней імя Юрыя Яраславіча ў летапісе не сустракаецца. Аднак па летапісных паве-дамленнях вядомы яго сыны — Святаполк, Глеб, Іван, Яраслаў, Яраполк.

Падзел Тураўскага княства. Паміж сьшамі Юрыя Яраславіча адбьгўся па-дзел раней адзінага Тураўскага княства. Так, у 1183 г. упамінаюцца тураўскі князь Святаполк Юр'евіч, дубровіцкі князь Глеб Юр'евіч і пінскі князь Яра­полк. Раней адзінае Тураўскае княства былСпадзелёна на Тураўскае, Шнскае і Дубровіцкае. Яшчэ раней, у 1174 г. у летапісе ўпамінаюцца князі тураўскія і пінскія. Такім чынам, адбылося драбленне Тураўскай зямлі ў прамежку часу паміж 1167 г. (Юрый Яраславіч аддае замуж дачку Малфрыд) і 1174 г. (першае ўпамінанне летапісам князёў тураўскіх і пінскіх). Хутчэй за ўсё гэты падзел быў праведзены (або завешчаны) бацькам, Юрыем Яраславічам. Яшчэ раней з Тураўскай зямлі вылучылася Клецкае княства, князь якога Вячаслаў Ярасла-віч (сын Яраслава Святаполкавіча) у 1128 г. (па іншых даных — у 1127 г.) удзельнічаў у паходзе на Полацкую зямлю. У другой палове XII ст. са складу Тураўскай зямлі выйшлі Берасце і Драгічын Надбужны, што падпалі пад уп-лыў Уладзіміра-Валынскага княства.

Прыведзеныя даныя аб вылучэннях княстваў сведчаць аб памерах раней-шага адзінага Тураўскага княства, у склад якога раней уваходзілі Тураўскае, Пінскае, Дубровіцкае, Клецкае княствы і землі Пабужжа з Берасцем і Драгічы-нам Надбужным. Разам з паведамленнямі 1142 г. аб надзяленні тураўскімі га-радам! чарнігаўскіх князёў гэтыя звесткі дапамагаюць рэканструяваць памеры і першапачатковую тэрыторыю адзінага Тураўскага княства.

Пасля аднаўлення Тураўскага княства Юрыем Яраславічам і ў часы кі-равання яго сьшоў Тураўскае княства ўжо не магло вярнуць сваё былое вя-лікае значэнне. Прычынай гэтаму было ўмацаванне суседніх магутных княстваў — Чарнігаўскага, Галіцкага, Уладзіміра-Валынскага.

__________________

1 ПСРЛ.Т. 2. С. 491-492.

2 Там жа. С 527.

193

Характэрным для палітычнага жыцця Тураўскага княства пасля яго ад-наўлення з'яўляецца актыўны ўдзел у агульных мерапрыемствах, што аргані-зоўвалі і праводзілі кіеўскія князі. У1168 г. Глеб Юр'евіч прыбыў у Кіеў па пат-рабаванні вялікага князя кіеўскага Расціслава і ўдзельнічаў у паходзе на по-лаўцаў. У1170 г. у паходзе на полаўцаў удзельнічаў "Иван Гюргевич ис Туро-ва". У117111172 гг. Святаполк Юр'евіч удзельнічаў у паходах Мсціслава Ізяс-лавіча на Кіеў. У вялікім і пераможным паходзе ў палавецкія стэпы 2 сакавіка 1183 г. пад кіраўніцтвам вялікага князя кіеўскага Мсціслава Ізяславіча ўдзель-нічалі Глеб Юр'евіч — князь дубровіцкі, Яраслаў Юр'евіч — князь пінскі.

У1187 г. як асабліва давераная асоба Глеб Юр'евіч быў пасланы кіеўскім князем Рурыкам Расціславічам у Суздаль да ўладзімірскага князя Усевала-да Юр'евіча па яго дачку Верхуславу, якую хацеў узяць у жонкі свайму сыну Расціславу.

У1190 г. 19 красавіка памёр тураўскі князь Святаполк Юр'евіч і быў па-хаваны ў Кіеве ў царкве святога Міхаіла Златаверхага, пабудаванай яго прадзедам кіеўскім і тураўскім князем Святаполкам Ізяславічам Вялікім. У 1195 г. у сакавіку памёр "князь Глеб туровский" і таксама быў пахаваны ў Кіеве ў сямейнай пахавальні Ізяславічаў — царкве Міхаіла Златаверхага.

3 прыведзеных даных відаць, што тураўскія князі актыўна ўдзельнічалі ў падзеях, якія праводзіліся кіеўскімі князямі, карысталіся павагай і аўта-рытэтам. Гэта знайшло сваё адлюстраванне і ў пахаванні ў Кіеве памерлых тураўскіх князёў Святаполка і Глеба.

Характэрнай рысай палітычнага жыцця Тураўскай зягмлі пасля яе драб-лення з'яўляюцца мірныя, сапраўды брацкія адносіны князёў Юр'евічаў. Нідзе ў пісьмовых крыніцах не адлюстраваны іх міжусобныя войны, свары, нашэсці. Наадварот, у складаных умовах існавання паміж болып моцных княстваў яны заўсёды падтрымлівалі сваё адзінства як у адносінах паміж са­бой, так і ў агульнай палітыцы да суседніх княстваў і да Кіева. Гэта было, як відаць, неабходнай умовай іх выжывання ў час феадальных войнаў, адзіна разумнай палітыкай, што забяспечвала захаванне імі пэўнай самастойнасці і незалежнасці. Яны разумелі гэтуіяеабходнасць і кіраваліся ёю ў адносінах з болын моцнымі суседзямі, што сведчыла аб іх высокіх чалавечых якасцях і дыпламатычных здольнасцях.

Канкрэтных звестак аб палітычных падзеях у асобных удзельных княс-твах Тураўскай зямлі ў летапісах няма. Мяркуючы па тытулах, непасрэдна ў Тураве князем спачатку быў Святаполк (памёр у 1190 г.), а пазней — Глеб Юр'евіч (памёр у 1195 г.). Пінскім князем у 1183 г. названы Яраслаў, а у 1190 г. у Шнеку адбываецца "свадба Ярополча". Як відаць, і тут адбылася змена князёў на прастоле. Дубровіцкім князем у 1183 г. быў Глеб Юр'евіч, які пазней названы тураўскім князем.

Паведамленняў абпалітычным жыцці Тураўскага і Дубровіцкага княс-тваў у XIII ст. летапісы не ўтрымліваюць. Невялікая колькасць упамінан-няў пра Пінск захавалася ва Уладзіміра-Валынскім летапісе, які складае ас-нову апошняй часткі Іпацьеўскага летапісу (XIII ст.).

У1204 г. упамінаецца Уладзімір, князь пінскі, хутчэй за ўсё сын Ярасла-ва Юр'евіча, князя пінскага. Ён быў захоплены перамышльскім князем Аляксандрам, што заняў Уладзімір-Валынскі. Як відаць, пінскі князь Ула-дзімір падтрымліваў уладзіміра-галіцкага князя Рамана Мсціславіча, а пас­ля яго гібелі ў 1204 г. — жонку "Романавую" і сыноў Данілу і Васільку Рама-навічаў. За гэта ён і пацярпеў ад Аляксандра, перамышльскага князя.

У1226 г. на кароткі час да Шнека бьгў далучаны Чартарыйск. Аднак у хут-кім часе яго адабраў Д аніла Раманавіч, а ў 1228 г. упамінаецца Расціслаў пінскі, у якога былі захоплены дзеці. У 1229 г. Уладзімір пінскі па даручэнні Данілы,

194

князя галіцкага, абараняў Берасце ад яцвягаў і разграміў іх. Магчыма, Уладзімір і Расціслаў былі братамі і суправіцелямі Шнскага княства.

У час мангола-татарскага нашэсця лёс гарадоў Ту-раўскай Зямлі невядомы. Як відаць, асноўны паток вой-скаў Батыя абышоў іх.

У XIII ст. мяняюцца ад-носіны княстваў Тураўскай зямлі з літоўцамі. У XI—XII стст. летапісы паведамляюць аб паходах на Літву рускіх князёў (1040,1132, 1190,1193). 3 пачатку XIII ст. ідуць паходы літоўцаў на Валынь праз Пін-скаекняства(1205,1241,1246,1247,1248,1253,1256,1262). Валынскія князі Даніла і Васілька Раманавічы з'яўляюцца асноўнымі арганізатарамі адпору літоўскім нашэсцям. Шнскія князі дапамагаюць Раманавічам у гэтай ба-рацьбе і радуюцца іх перамогам. У1262 г. летапісы ўпамінаюць пінскіх кня-зёў Юрыя, Дзяміда, Фёдара, хутчэй за ўсё сыноў Уладзіміра. У1263 г. у Шн­еку жыў літоўскі князь Войшалк, сын забітага Міндоўга. У 1292 г. у Шнеку памёр князь Юрый, брат Дзяміда і сын Уладзіміра. У пачатку XIV ст. Ту-раўская зямля ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага.