Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

Глава 1

НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ Ў КАМЕННЫМ ВЕКУ

Асаблівасці каменнага веку на Беларусь. Найбольш працяглы, складаны, а нярэдка i драматычны перыяд мінулага чалавецтва — каменны век. На яго прыпадаюць i максімальнае пахаладанне апошняй сотні тысяч гадоў, кал i 20—18 тысячагоддзяў назад наш край палкам стаў непрыдатиым для існавання тут чалавека, i найбольшае пацяпленне 6 тысячагоддзяў назад з асабліва спрыяльнымі ўмовамі для ўсяго жывога. У ім былi i адчайная барацьба за выжыванне ў ледавіковую эпоху i, мабыць, гармонія з прыродай у цёплыя часы.

Са зменай умоў жыцця ў працэсе працоўнай дзейнасці мяняўся і чалавек — эвалюцыяніраваў яго інтэлект, удасканальваліся прылады працы i зброя, ускладняліся заняткі i побыт. З улікам гэтага навукоўцы падзяляюць каменны век на тры перыяды — старажытны каменны век — палеаліт (з гр. мовы палеа — старажытны, літас — камень), сярэдні каменны век — мезаліт (з гр. меза — ся-

22

рэдні) і новы каменны век — неаліт (з гр. неа — новы). Праз увесь каменны век пераважаюць вырабы з каменю (крэменю), аднак у кожным перыядзе маюцца свае адметнасці, а таксама з'яуляюцца новыя вызначальныя асаблівасці ў іншых праявах матэрыяльнай i духоўнай культуры i занятках.

Галоўнай асаблівасцю палеаліту (каля 100 — 11/10 тысячагоддзяў на­зад) было існаванне першабытнага ча­лавека ва ўмовах ледавіковай эпохі, засяленне ім тэрыторыі краю, удаска-наленне вырабаў — ад ручнога рубіла да наканечнікаў стрэл i касцяных гapпуноў, пераважна паляўнічы характар гаспадарання. У сваю чаргу i палеаліт з улікам дынамікі тагачаснага грамадства падзяляюць на ранні (так званая эпоха мусцье), які заканчваецца каля 40—35 тысячагоддзяў назад i адпавядае сярэдняму палеаліту ў агульнаеўрапейскай перыядызацыі, i позні. Апошнія тысячагоддзі старажытнакаменнага веку лічаць палеалітам фі-нальным, калі знікаюць маманты, чалавек вынаходзіць лук ca стрэламі, цалкам i канчаткова засяляе амаль усю тэрыторыю сучаснай Беларусі.

На змену палеаліту прыходзіць мезаліт (9 — 5-е тысячагоддзі да н.э.), час істотнага пацяплення клімату, развіцця флоры i фауны сучаснага выгляду, шырокага распаўсюджання састаўных укладышавых прылад, выпрацоўкі пераважнай большасці тыпаў крамянёвых i касцяных вырабаў, максімальнай прадукцыйнасці прысвойваючай гаспадаркі — палявання, рыбалоўства i збіральніцтва.

Заключны перыяд каменнага веку — неаліт (5—3-е тысячагоддзі да н.э.). Ён характарызуецца пастуновым набліжэннем клімату да сучасных парамет-раў, значным павелічэннем колькасці рубячых прылад, у тым ліку i з зашліфоўкай пад канец неаліту, паўсюдным з'яўленнем глінянага посуду — керамікі. Зараджаюцца i распаўсюджваюцца цалкам новыя i надзвычай важііыя для чалавека вытвараючыя формы гаспадаркі — земляробства i жывёлагадоўля, якія істотна дапаўнялі традыцыйныя заняткі жыхароў лесу. Прыкметнае павелічэнне аб'ёмаў харчавання, яго большая разнастайнасць прывялі да значнага росту колькасці насельніцтва, якое пачало асвойваць новыя землі на берагах рэк i азёр. У неаліце жыхарства тэрыторыі Беларусі адчувала i ўспрымала моцныя ўплывы сярэднееўрапейскіх супольнасцей з даўнімі традыцыямі гадоўлі свойскай жывёлы i вырошчвання акультураных раслін.