Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

3. Манументальнае дойлідства

Распаўсюджанне хрысціянства на старажытнабеларускіх землях стала адным з вызначальных фактараў іх гісторыі ўвогуле і развіцця культуры ў прыватнасці. Менавіта з усталяваннем хрысціянства ў якасці афіцыйнай рэ-лігіі пачынаецца гісторыя манументальнага дойлідства Беларусі.

Дойлідства Полацкай зямлі. Першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі бьгў Сафійскі сабор у Полацку. Саооры Сафіі прысвечаны "Пра-мудрасці Божай". Ва ўсім усходнехрысціянскім свеце такое імя апроч по­лацкай насілі святыні ў Канстанцінопалі, Салуні, Ахрыдзе, Кіеве, Ноўгара-дзе. Фактам пабудовы Сафійскага сабора Полацк заяўляў аб сваім праве ўстаць нароўні з буйнейшымі цэнтрамі Усходняй Еўропы.

Ад старажытнай пабудовы ў Полацку захаваліся не толькі падмуркі, але і рэшткі сцен, месцамі на значную вышыню, якія былі ўключаны ў барочны сабор XVIII ст. У сваім першапачатковым выглядзе полацкая Сафія ўяўля-ла сабой пяцінефавы трохапсідны крыжова-купальны храм 26,4 м шыры-нёй, 31,5 м даўжынёй разам з апсідамі. Для параўнання нагадаем, што шыры-ня кіеўскай Сафіі 39,2 м, даўжыня — 34,25 м, наўгародскай Сафіі адпавед-на — 39,35 м і 35,5 м2.

Ва ўсходняй частцы цэнтральнага нефа ёсць дадатковае чляненне — віма, што сведчыць аб прыналежнасці помніка да складанага тыпу крыжова-купаль-нага храма, даволі распаўсюджанага ў Канстанцінопалі, а таксама ў некаторых візантыйскіх правінцыях у XI—XII стст. Над сяродкрыжжам сабора ўзвы-шаўся барабан галоўнага купала Вакол яго размяшчаліся чатыры меншыя ку-палы. У пісьмовай крыніцы XIV ст. ідзе размова аб сямі "вярхах" полацкай Са-фіі3. Пытанне аб часе ўзнікнення і месцы ў агульнай кампазіцыі двух дадатко-вых купалаў застаецца нявысветленым. Унутраны аб'ём храма быў падзелены 16 крыжовымі слупамі на пяць нефаў: шырокі цэнтральны і болыд вузкія бака-выя. Тры невялікія васьмігранныя слупы служылі дадатковымі апорамі для хо-раў, якія мелі П-падобную форму. Крайнія бакавыя і заходні праходы адкрыва-ліся ў падкупальную прастору падвойнымі аркамі. На унутраных і фасадных сценах слупам адпавядалі плоскія лапаткі. Тры сярэднія нефы завяршаліся паўкрутлымі апсідамі. Цэнтральная апсіда моцна вынесена ўперад.

Храм меў тры парталы з заходняга, паўночнага і паўднёвага бакоў. Да паўночна-заходняга кута храма прымыкала квадратная вежа-званіца. Пазней, у XII ст., была прыбудавана каплічка з прамавугольнай апсідай, прытвор каля паўднёвага партала, з усходу — пахавальня, а да апсідаў — контрфорсы. Храм пабудаваны ў змёшанай тэхніцы з муроўкай са схаваным радам, калі адзін рад цэглы быў "утоплены", а прастора паміж верхнім і ніжнім радам запаўнялася вапнавай рошчынай. У вьпгіку храм набываў паласатыя чырвона-белыя фаса­ды. Неапрацаваныя валуны выходзілі радамі на паверхні сцен. Заходні,

_________________

1 Довнар-Заполъский М. Церковь и духовенство. С. 366.

2Раппопорт ПА. Русская архитектура XXIII вв. Л., 1982. С. 11,65,93.

3 Тихомиров МЛ. "Список русских городов дальних и ближних" // Исторические записки. 1952. № 40.

287

паўночны і паўднёвы фасады падзелены лапаткамі адпаведна нефаваму чля-ненню архітэктурнага аб'ёму. Апсіды ўпрыгожаны тонкімі паўкалонкамі. Значную ролю ў дэкаратыўным афармленні ўсходняга боку сабора адыгрыват лі рады двухуступістых ніш з паўцыркульным завяршэннем.

Пасля заканчэння будаўніцтва Сафійскага сабора ў 50-х гадах XI ст. ма-нументальнае будаўніцтва ў Полацку ўзнаўляецца на мяжы XI—XII стст. Менавіта так датуюць некаторыя даследчыкі Вялікі храм Бельчыцкага ма-настыра пад Полацкам1. Іншыя схіляюцца да больш позняй даты — 20-я, а то і 30-я гады XII ст.2 Тэта пабудова, вядомая па матэрыялах археалагічных раскопак, уяўляла сабой трохнефавы храм з шасцю слупамі і трыма прытво-рамі, змураваны з плінфы ў тэхніцы са схаваным радам. У Вялікім храме зак-ладзена адна канструкцыйная дэталь, якая стала характэрнай рысай помні-каў старажытнага полацкага дойлідства да сярэдзіны XII ст. У ім купал быў размешчаны не па цэнтры плана, а перанесены на адно чляненне на захад.

Ускрытыя ў час раскопак храм-пахавальня Ефрасіннеўскага манастыра і царква на Ніжнім замку засведчылі яшчэ шэраг асаблівасцей: наяўнасць адной апсіды, дзве другія не выяўлены звонку і галерэю, якая на кутах храма мае па-шырэнні, што значна уплывала на аб'ёмна-прасторавае ўспрыняцце будьшка. Да арыпнальных рыс трэба далучыць і вялікую колькасць пахаванняў у мура-ваных скляпах. Яны цалкам займалі ўсе галерэі. Знадворку храмы бьші афор-млены двухабломнымі лапаткамі. Археалагічнае даследаванне рэшткаў цар-квы на Ніжнім замку паказала нетрадыцыйны характар падмуркаў.

___________________

1 Хозеров ИМ. Белорусское и Смоленское зодчество XIXIII вв. Мн., 1994. С. И;Воронин Н.Н. Бельчицкие руины // Архитектурное наследство. М., 1956. Т. 6. С. 16.

2Раппопорт ПА. Древнерусская архитектура. СПб., 1993. С. 268.

288

Увасабленнем новага тыпу храма на ўсходнеславянскіх тэрыторыях з'яўляецца сусветна вядомая Спаская царква Ефрасіннеўскага манастыра, пабудаваная, паводле звестак пісьмовых крыніц, полацкім дойлідам Іаанам, ма-нахам Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцы па заказу св. Ефрасінні Полац-кай. Да таго ж кола пабудоў належыць Барысаглебская царква Бельчыцкага манастыра1. Новаўвядзенне выявілася ў тым, што на базе ўжо традыцыйна вы-цягнутага ў плане будынка ствараецца вежападобная кампазіцыя з паступо-вым пераходам ад большага аб'ёму да меншага і завершаная купалам на спецы-яльным п'едэстале. Закамары трох чляненняў (апрача заходняга) завярпіаліся кілепадобнымі аркамі, яшчэ два рады такіх жа завостраных арак, але штораз меншых, прыступкамі ўздымаюцца да высокага барабана. Апрача таго, тут адзначаецца зусім нетрадыцыйнае размеркаванне апорных слупоў, а значыць, і характар члянення паўночнага і паўднёвага фасадаў.

Неаднолькавай была вышыня сабора ў розных яго частках: алтарная частка і нартэкс былі значна ніжэйшымі за цэнтральны аб'ём храма. Усё гэта падкрэслівала вертыкальную скіраванасць і ўзмацняла дынаміку архітэктурных аб'ёмаў.

Асобнае месца ў шэрагу помнікаў старажытнага полацкага дойлідства займае храм-трыконх Бельчыцкага манастыра. Прасторны, моцна выцягнуты ў плане будынак меў тры вялікія паўкруглыя апсіды (конхі) — алтарную з усходу, па адной з поўначы і поўдня. Гэтыя бакавыя апсіды ў Балканскіх краінах называюцца "спеўніцамі". Унутры будынка пасярэдзіне размешча-ны чатыры шырока расстаўленыя квадратныя слупы, якія, верагодна, слу­жит апорай купала.

На сённяшні дзень мы ведаем 13 помнікаў мураванага дойлідства XII ст. у Полацку, сярод якіх ёсць адна грамадзянская пабудова — княжацкі хорам, невялікі, квадратны ў плане мураваны будынак. Зберагліся толькі два стара-жытныя помнікі — Сафійскі саоор і Спаская царква Ефрасіннеўскага манас­тыра. Ёсць падставы меркаваць, што на правым беразе Палаты паміж По-лацкім гарадзішчам і Спаскім манастыром існаваў манастыр Багародзіцы, заснаваны Ефрасінняй, у якім таксама знаходзілася мураваная царква. Прыкладна ў гэтым месцы, "на Ксаверыеўцы", у мінулым стагоддзі былі вы-яўлены старажытныя муроўкі. Л. Аляксееў, грунтуючыся на інфармацыі Лебедзеўскага летапісу, атаясамлівае помнік з царквой Юрыя2.

Рысы полацкай архітэктуры ўвасоблены і ў Дабравепгчанскай царкве Віцебска. Гэта і моцна выцягнутая форма плана, наяўнасць адной масіўнай апсіды. Незвычайнай тут з'яўляецца будаўнічая тэхніка: сцены храма зму-раваны з квадратаў часанага каменю, якія чаргуюцца з двума-трыма радамі плінфы. Лесвіца на хоры змяшчалася ў тоўшчы заходняга мура. Узровень першапачатковай падлогі на метр вышэй тагачаснай дзённай паверхні, а гэта азначае, што будынак меў высокі цокаль, што з'яўляецца рэдкім выпадкам у практыцы ўсходнеславянскай архітэктуры3.

Уражанне даволі арыгінальнага храма пакідае раскапаная ў Мінску цар­ква, будаўніцтва якой па нейкіх прычынах так і не было скончана. Добра за-хаваліся падмуркі, якія даюць магчымасць рэканструяваць план пабудовы. Гэта меўся быць невялікі трохапсідны храм з чатырма слупамі. Неабходна адзначыць, што своеасаблівымі рысамі яго былі незвычайная канструкцыя падмуркаў, якая ўключала драўляныя субструкцыі, абліцоўка ўнутраных сцен апрацаванымі квадратамі даламіту. Мінская царква не мае аналагаў ся­род помнікаў на абшарах усходнеславянскіх зямель, але мае рысы раман-

_________________

1 Раппопорт ПЛ. Русская архитектура Х—XIII вв. С. 98.

2 Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IXXIII вв. С. 212.

3 Каргер М.К. Церковь Благовещения в Витебске // КСИА. 1978. № 155. С. 76.

289

скай архітэктуры. На думку Э. Загарульскага, у яе збудаванні прымалі ўдзел польскія майстры1.

Помнікі дойлідства Панямоння. Актыўнае манументальнае будаўніц-тва вялося ў XII ст. у Панямонні. Амаль да непазнавальнасці была зменена ў пазнейшыя часы Барысаглебская царква ў Навагрудку. Архітэктурна-архе-алагічнае даследаванне помніка паказала яго сувязь з полацкай архітэктур-най школай. Мяркуюць, што ва ўзвядзенні асноўнага аб'ёму прымалі ўдзел майстры, якія будавалі віцебскую Дабравешчанскую царкву. На гэта ўказ-вае вялікае падабенства планаў разглядаемых помнікаў, а таксама характар муроўкі сцен, унутраная частка якіх забутоўвалася. Праўда, муроўка наваг-радскай царквы не такая дасканалая. Галерэі ж пабудаваны полацкімі дойлі-дамі ў тэхніцы са схаваным радам.

Яркую старонку ў гісторьгі мураванага дойлідства Беларусі ўпісала стара-жьггная Гародня. Самым раннім помнікам культавай архітэктуры тут з'яўляец-ца Ніжняя царква, што быларазмешчана на дзядзінцы. Яе выявілі і даследавалі польскія археолагі. Датуецца пабудова 30-мі гадамі XII ст. Гэта шасціслупавы храм з адной апсідай. Купал абапіраўся на заходнія пары слупоў. Незвычайным было ўбранне знешніх фасадаў царквы. Проста ў цагляную муроўку ўстаўлены шліфаваныя камяні розных памераў і колераў, а вышэй з маёлікавых плітак (жоўтых, зялёных і карычневых) выкладзены арнаменты ў выглядзе крыжоў, разетак, ромбаў. У муроўку сцен уключана вялікая колькасць галаснікоў, якія адкрываліся ўнутр храма. У паўднёва-заходнім чляненні маецца вінтавая лесві-ца, што вяла на хоры. Выдатна захавалася пёршапачатковая падлога Ніжняй царквы, што дало магчымасць зрабіць поўную яе графічную рэканструкцыю2.

________________

1 Загорульскйй Э.М. Возникновение Минска. С. 201,202.

2 Малевская МД. К реконструкции майоликового пола в Нижней церкви в Гродно // Культура Древней Руси. М., 1966. С. 146—151.

290

На вялікую вышыню захаваліся сцены Барысаглебскай (Каложскай) цар-квы. Яна роднасная вышэй апісанаму храму з той толькі розніцай, што мае тры апсіды і купал быў размешчаны паміж усходнімі парамі слупоў. Арыгінальная і сама форма апор (круглая). Захаванасць Каложскай царквы дае магчымасць вывучыць вельмі арыгінальную сістэму ўключэння ў муры сцен галаснікоў. Царква мела тры ўваходы, паміж пілястрамі размяшчаліся два ярусы акон з паўцыркульным завяршэннем праёмаў. Усе тры апсіды таксама ме'лі вялікія вокны. Сцены зроблены ў раўнаслойнай тэхніцы. На паўночным фасадзе цал-кам захавалася сістэма паліхромнага аздаблення мура. Ад нізу па перыметры сцяны праходзяць рады валуноў рознага колеру, што выходзяць на паверхню абчасаным бокам. Памеры камянёў кожнага вышэйшага рада памяншаюцца. Потым яны саступаюць месца паліхромным маёлікавым пліткам квадратнай, трапецападобнай, круглай формы. 3 іх выкладзены ромбы, паўромбы, крыжы, разеткі. Усё тэта разам надае царкве надзвычай прыгожы, казачны выгляд. Ці-кавым помнікам можна назваць Прачы.сценскую царкву ў Гродне. Гэта храм з адной прамавугольнай апсідай. Яе план і рэшткі старажытнай маёлікавай пад-логі можна сёння пабачыць на тэрыторыі Базьшьянскага манастыра. Да таго ж кола помнікаў належыць таксама і недабудаваная царква ў Ваўкавыску, якая амаль цапкам паўтарае план Ніжняй гарадзенскай царквы.

Старажытная Гародня вядомая не толькі сваімі культавымі, але і грама-дзянскімі пабудовамі XII ст.1 Найлепш захаваўся княжацкі хорам на дзядзін-цы. Змураваны ён у раўнаслойнай тэхніцы, аналагічнай той, што і храмы XII ст. 3 паўднёвага боку дзядзінца выяўлены разваліны старажытнай сцяны з плін-фы на вапнавай рошчыне з цэмянкай, што праходзіла па грэбені старажытнага вала. Рэшткі такой жа сцяны выяўлены і ва ўсходняй частцы гарадзенскага дзя-дзінца. А. Трусаў лічыць, што сцяна мела абарончае прызначэнне.

Асобнае месца ў культавым дойлідстве Беларусі займае тураўская царква XII ст. — трохапсідны храм з шасцю слупамі. Арыгінальнай рысай яе з'яўля-юцца мураваныя перагародкі перад алтаром, нартэкс аддзелены сценкамі, як у віцеібскай і Барысаглебскай бельчыцкай цэрквах. У прынцыпе ж усе асноўныя характарыстыкі адпавядаюць традыцыям полацкай і гарадзенскай школ.

Помшкі абарончага дойлідства ХШ ст. XIII ст. пакінула вельмі мала пом-нікаў мураванага дойлідства. Усе яны з'яўляюцца прыкладамі абарончай архі-тэктуры. Найболып вядомы і добра захаваны — Белая вежа ў Камянцы. У На-ваградку ў канцы XIII ст. была ўзведзена абарончая вежа, якая пазней уключа-на ў сістэму ўмацаванняў наваградскага замка. Будаўнічыя матэрыялы і тэхні-ка архітэктурных форм сведчаць аб рамана-гатычным вобліку помнікаў. Плін-фа замяняецца вялікапамернай брусковай цэглай, сцены зроблены ў вендскай сістэме муроўкі, ускладняецца канструкцыя скляпенняў, яны становяцца нер-вюрнымі. Формы праёмаў акон і парталаў застаюцца паўкруглымі і спічастымі пры больш шырокім выкарыстанні апошніх. Паводле тых нешматлікіх вядо-мых помнікаў, ужо ў другой палове XIII ст. мураваная архітэктура Беларусі набывае цалкам раманскі, "заходні" выгляд і вонкава, і канструкцыйна.

Усяго на тэрыторыі Беларусі выяўлена і даследавана 25 мураваных пом-нікаў культавай і грамадзянскай архітэктуры XI—XIII стст.

Архітэктурныя школы. Многія аўтары традыцыйна разглядалі ўсе пом-нікі архітэктуры XI—XII стст. на тэрыторыі Беларусі як помнікі "древнерус­ского зодчества домонгольского периода", а школы — як яго мясцовыя ва-рыянты. Наўгародскі і полацкі Сафійскія саборы трактаваліся выключна як спрошчаныя мадэлі галоўнага ўзору — Сафіі кіеўскай. На неправамернасць такога падыходу слушна ўказваў яшчэ М.Шчакаціхін, які пісаў, што "ў По-

___________________

1 Трусов О А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XIXVII вв. Мн., 1988. С. 28-29,41.

291

лацку былі ўтвораны найболей выдатныя і арыгінальныя ўзоры свайго ўласнага і шмат у чым зусім асаблівага архітэктурнага стылю"1.

Па сваім плане полацкая Сафія адносіцца да складанага тыпу крыжо-ва-купальнага храма, на што ўказвае віма — дадатковае памяшканне, якое паглыбляла перспектыву ўнутранага аб'ёма. Такі тып плана зусім не харак-тэрны для Кіева і звычайны для помнікаў XI—XII стст. Канстанцінопаля, Фесалонік і некаторых Балканскіх краін. Кіеўская Сафія ўяўляе сабой мод­на расшыраны варыянт крыжова-купальнай сістэмы. Полацкая Сафія мае падоўжаны план. Пры гэтым сярэдняя апсіда надзвычай энергічна вынесена ўперад, што надае агульнаму плану пабудовы выцягнуты характар пры амаль квадратнай форме памяшкання (без уліку апсід). Вялікая колькасць купалаў кіеўскай Сафіі — арыгінальная з'ява ва ўсходнехрысціянскай архі-тэктуры, як і надзвычай складаная сістэма галерэй, што моцна ўскладняла архітэктурны воблік храма. Сафійскі сабор у Полацку не мае першапачатко-ва ніякіх прыбудоў, апрача вежы-званіцы. Адсутнаць галерэй надавала яс-насць і цэласнасць архітэктурным формам храма. На працягу XII ст. у по-лацкім дойлідстве развіваліся ідэі, закладзеныя ў Сафійскім саборы.

Лічыцца, што арцель, якая пабудавала ў Полацку Сафійскі сабор, пасля выканання заказу пакінула горад. Наконт пытання аб часе ўзнаўлення ма-нументальнага будаўніцтва і таго, якая арцель гэта рабіла ў Полацку, сярод даследчыкаў адзінага меркавання не існуе2. Незалежна ад даты і лаходжая-ня майстроў, якія сюды прыбылі, яны мусілі лічыцца з архітэктурнымі тра-дыцыямі, увасобленымі ў Сафійскім саборы. У развіцці полацкай школы культавага дойлідства вылучаюцца два перыяды. Першы, адкрыты Вялікім храмам Бельчыцкага манастыра, доўжыўся прыкладна да сярэдзіны XII ст.

Апрача выцягнутасці плана, вімы, размяшчэння купала над заходнімі парамі слупоў помнікі гэтага часу характарызуюцца таксама з'яўленнем прытвораў і галерэй пры паўночных, паўднёвых і заходніх фасадах, пахаван-няў у мураваных склепах, дамінаваннем цэнтральнай апсіды.

Яшчэ да сярэдзіны XII ст. у дойлідстве з'яўляюцца новыя рысы, якія сведчаць аб якасна новым этапе яго развіцця. Да ліку такіх рыс трэба аднесці памяншэнне памераў храмаў, узмацненне дынамікі, дамінаванне верты-кальнай кампазіцыі, вельмі звужаныя бакавыя нефы і інш.

Тэндэнцыя да стварэння дынамічнай кампазіцыі кампактнага невяліка-га храма вежавага тыцу была сутнасцю другога перыяду і паслядоўна ўвасо-білася ў Спаскім саборы Ефрасіннеўскага манастыра3. Прычым цікава адзначыць, што новыя задачы дойліды вырашалі не кранаючы ўжо існую-чых на той час архітэктурных традыцый Полаччыны. Полацкі храм вежава­га тыпу засноўваецца на плане, які мае яшчэ больш выцягнутыя прапорцыі.

Імкненне ўзмацніць вертыкальную вось вежападобнай кампазіцыі выя-вілася ў высокім барабане невялікага дыяметра, унесенага да таго ж на спе-цыяльны п'едэстал, у кампаноўцы арак перакрыццяў прыступкамі, у спічас-тай форме арак закамар і бровак над вокнамі. Усе храмы новага перыяду ад-наапсідныя, бакавыя алтарныя паўкружжы схаваныя ў тоўшчы муроў.

Арыгінальна выглядае на ўсходнеславянскіх абшарах чатырохслупавы храм з трыма апсідамі (трыконх) у Бельчыцы. Такі тып архітэктурнай кам-пазіцыі паходзіць з Афона, быў шырока'распаўсюджаны на абшарах краін Балканскага рэгіёна на працягу некалькіх стагоддзяў. Надзвьгчай цікавым уяўляецца маленькая бесслупавая Пятніцкая царква з адной прамавуголь-

_________________

1 Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Мн., 1928. С. 115.

2 Алексеев Л.В. Домонгольская архитектура Полоцкой земли в историческом осмыслении // Российская археология. 1996. № 2. С. 98.; Булкин Вал. У истоков полоцкой архитектурной школы // Час, помнікі, людзі: памяці рэпрэсіраваных археолагаў. Мн., 1993. С. 15.

3 Раппопорт ПЛ. Полоцкое зодчество XII века // СА. 1980. № 3. С. 142—161.

292

най апсідай. Па сваім плане яна ўвогуле нагадвае раннія хрысціянскія базі-лікі. Такога тыпу храмы распаўсюджаны былі ў некаторых краінах Балкан-скага рэгіёна.

Адрозніваецца ад суседніх зямель і будаўнічая тэхніка полацкіх храмаў. У той час, калі ў сумежных рэгіёнах цалкам пануе раўнаслойная муроўка, полацкія дойліды працягваюць карыстацца тэхнікай муравання са схава-ным радам плінф, валуны, калі і прысутнічаюць, узко не выходзяць на фаса­ды. Своеасабліва выглядаюць мінскі і віцебскі храмы: у першым бутавыя сцены знутры абліцаваны каменнымі пліткамі, другі ўвогуле складзены з каменных блокаў, што чаргуюцца з некалькімі радамі плінфы.

Самабытная школа мураванага дойлідства склалася ў Гародні (да яе ад-носіцца і недабудаваны Ваўкавыскі храм). Адрозненні найболын відавоч-ныя ў будаўнічай тэхніцы храмаў. Яны зроблены раўнаслойнай муроўкай, у якую на знешніх фасадах уключаны зашліфаваныя з аднаго боку валуны і паліхромныя маёлікавыя пліткі і талеркі невялікага дыяметра, з якіх выкла-дзены ромбы, крыжы і разеткі1. Незвычайная таксама структура плана, вельмі сплошчаная форма апсіды, якая ў Прачысценскай царкве набывае нават прамавугольную форму. Яшчэ адна арыгінальная рыса гарадзенскіх помнікаў — вялікая колькасць галаснікоў, што на ўсіх узроўнях у пэўным парадку адкрываюцца ўнутр храма, выконваючы пры гэтым трайную фун­кцию: аблягчэнке будаўнічых канструкцый, паляпшэнне акустыкі, дадат-ковае дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера (Каложская царква).

Шэраг асаблівасцей помнікаў старабеларускага дойлідства сведчыць аб раманскіх уплывах. Яны прасочваюцца ў асобных элементах архітэктурнай канструкцыі, будаўнічай тэхніцы, дэкаратыўным аздабленні.

У XII ст. да Сафійскага сабора ў Полацку быў прыбудаваны цэлы ком­плекс капліц-пахавальняў, прычым насуперак таму, што было прынята ва ўсходнеславянскай архітэктуры, гэты комплекс цалкам прыкрыў сабой ус-ходні бок храма. Але такая практыка была звычайнай у рамана-гатычным свеце. Тады ж да апсід Сафіі былі прыбудаваны контрфорсы — канструк-цыйная дэталь выключна гатычнай архітэктуры. Раманскі ўплыў адчуваец-ца ў сімпатыях майстроў да такога будаўнічага матэрыялу, як камень. Калі ў мінскай і віцебскай Дабравешчанскай цэрквах апрацаваныя каменныя бло-кі проста ўключаны ў муроўкі, у помніках гарадзенскага тыпу валуны выс­тупал! адпаліраванымі оакамі, упрыгожваючы фасады, то ў сценах полацкіх Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў заціркі рошчыны паміж радамі шли­фы зроблены наўмысна няроўна, з прымяненнем драўлянага штампа, іміту-ючы камень. 3 заходнімі ўплывамі некаторыя даследчыкі звязваюць і галас-ніковую сістэму помнікаў гарадзенскай школы.

Агульнымі рысамі абедзвюх архітэктурных школ XI—XII стст. на тэры-торыі Беларусі былі наступныя: выцягнутасць планаў, аднаапсіднасць, ла-канічнасць пластычнага архітэктурнага дэкору, беражлівае стаўленне да ар-хітэктурнай плоскасці, шырокае ўжыванне колеру для аздаблення пабудоў, пэўны кансерватызм у развіцці будаўнічай тэхнікі, багатыя наборы маёліка-вых падлог з плітак жоўтага, зялёнага і карычневага колеру самай разнас-тайнай формы, вялікая колькасць клеймаў і знакаў на старажытнай цэгле.

Такім чынам, мураванае дойлідства беларускіх зямель XII ст. развівала-ся ў рэчышчы архітэктурнага працэсу ўсяго ўсходнехрысціянскага свету і спалучала ў сабе шэраг арыгінальных асаблівасцей, што вылучалі яго сярод архітэктурных школ суседніх рэгіёнаў і зыяўляліся ў сферы архітэктурных рашэнняў будаўнічай тэхнікі і дэкору.

_________________

1 Трусов О А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XIXVII вв. С. 80,81.

293