Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

7. Звычаёвае права, закон і суд

Сведчанні звычаёвага права. У старажытных грамадствах існавалі спо-сабы паводзін, якія былі звыклымі для іх членаў. Сукупнасць няпісаных правіл паводзін (звычаяў), якія склаліся ў грамадстве ў выніку іх выкарыс-тання на працягу доўгага часу і санкцыяніраваных дзяржавай, называецца звычаёвым правам. Найбольш характэрна звычаёвае права для раннесярэд-нявечнага грамадства.

Паводле паведамлення "Аповесці аб мінулых часах", асобныя этнічныя аб'яднанні ўсходніх славян "мелі бо звычаі свае, і законы бацькоў сваіх і па-данні, кожны — свой нораў... Гэтага ж звычаю трымаліся крывічы і іншыя паганыя, што не ведаюць закону Божага, а самі сабе ўстанаўляюць закон"1.

Даследчыкі адзначаюць тры характэрныя рысы звычаёвага права. Пер­шая асаблівасць — тэта яго партыкулярызм (раз'яднанасць). У кожнай мяс-цовасці, старажытным княстве дзейнічала сваё мясцовае звычаёвае права. Другая рыса — традыцыяналізм, нязменнасць норм звычаёвага права, іх кансерватызм. Трэцяя рыса — дуалізм (дваістасць) гэтага права, які зыхо-дзіў з фармальнай роўнасці свабодных людзей пры існаванні поўнага бяс-праўя рабоў: халопаў, чэлядзі нявольнай2.

Звычаёвае права папярэднічае закону. Звычай не мае санкцыі, зацвяр-джэння яго якой-небудзь заканадаўчай уладай. Звычаёвае права, як і ўсяля-кае права, змяняецца і развіваецца, але адносна звычаю ў адрозненне ад закона нельга назваць асобу ці асоб, ад якіх дадзены звычай пайшоў.

____________________

1 Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VIXV стст.). Мн., 1998. С 13.

2 ЮхоЯЛ. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 137,138.

268

Найбольш старыя пісьмовыя помнікі ўсходніх славян захавалі некато-рыя нормы звычаёвага права, якія ўзыходзяць яшчэ да родаплемяннога ла­ду. Яркае адлюстраванне яны знайшлі ў так званай кароткай рэдакцыі Рус-кай Праўды. Першы артыкул гэтай рэдакцыі гаворыць аб наяўнасці ў славян інстытута кроўнай пометы: "Калі чалавек заб'е чалавека, то помсціць брат за (забойства) брата, сын за бацьку ці дваюрадны брат, ці пляменнік з боку сяс-тры".

Захаваліся іншыя сведчанні славянскага звычаёвага права, якія ўзыхо-дзяць да глыбокай старажытнасці. Тэта прымяненне ў судовым працэсе та-кіх відаў "доказаў", як выпрабаванне вадой і распаленым жалезам (ардаліі), судовыя паядынкі і інш.

Нормамі няпісанага звычаёвага права доўгі час рэгуляваліся ўнутрыся-мейныя адносіны ў сялянскім побыце. Звычай вызначаў няпісаныя правілы паводзін і маралі, адносін да працы, зямлі, прыроды, маёмасці. Асновай ся­мейных узаемаадносін разам з кроўнароднаснымі і шлюбнымі сувязямі бы­ло права на спадчыну, якое рэгламентавалася звычаёвым сямейным правам. У кампетэнцыю сямейнага права ўваходзілі справы, якія датычылі сямей-на-бытавых адносін, апекі старых і недарослых, заключэння шлюбу, усы-наўлення і прыняцця ў сям'ю чужакоў, атрымання ў спадчыну і падзелу ся-мейнай маёмасці, становішча жанчыны, выхавання дзяцей, правоў і абавяз-каў членаў сям'і і інш.1

Паводле звычаю, сям'ю (як вялікую, так і малую) узначальваў самы ста­ры, аде яшчэ здольны да спраў і працы мужчына — бацька. У выніку смерці бацькі ўсе правы сям'і перакладаліся на яго жонку — маці ці на дарослага старэйшага сына.

Згодна старажытнаславянскім звычаям, абшчына мела правы абароны свайго члена. Менавіта гэта вяло да права абшчыны суда над ім. У беларус-кіх землях найбольш старажытным быў суд "послухаў" (ведаючых людзей). Са з'яўленнем княжацкай улады абшчына захоўвала права суда над сваімі членамі ў тым выпадку, калі яна для гэтага плаціла князю гадавую віру2.

Рэшткі старажытных форм народнага суда, што ўзыходзілі да язычніц-кіх часоў, захоўваліся ў элементах звычаёвага народнага права, якое выка-рыстоўвалася ў так званых копных сходах беларускага еялянства эпохі ся-рэднявечча, у практыцы "коп" ці копных сходаў выкарыстоўваліся нормы звычаёвага права, ці, як тады пісалі, "звыкласці старадаўняй", "звычаю" і інш.3

Звычаёвае права рэгулявала дзяржаўныя павіннасці насельніцтва. Так, павіннасць па абароне сваёй зямлі абавязаны былі выконваць усе мужчыны, здольныя насіць зброю. Наогул старажытнае звычаёвае права было вельмі разгалінаваным і рэгламентавала ўсе бакі чалавечых адносін: ад сямейных спраў да пагранічных спрэчак.

У кожным усходнеславянскім княстве-дзяржаве дзейнічала сваё мясцо-вае звычаёвае права. У старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права, а спачатку пісанае права толькі дапаўняла яго.

Пісьмовае права XIXII стст. Славяне свае старажытныя законы назы­вал! "праўдамі". На працягу XI ст. ствараўся першы варыянт пісьмовага ўсходнеславянскага права, які вядомы пад назвай "Руская Праўда". Яна

_________________

1 Владимирский-Буданов М.Ф. Очерки по истории литовско-русского права. Киев, 1980. С. 50-56.

2 Голубовский П.В. История Смоленской земли до начала XV столетия. Киев, 1895. С. 207-210.

3 Труды IX Археологического съезда в Вильно в 1893 г. М., 1895. С. 242—260.

269

складалася на аснове старажытных славянскіх звычаяў, якія існавалі ўжо шмат стагоддзяў. У яе-ўключаліся і новыя юрыдычныя нормы. Запіс юры-дычных норм павінен оыў пачацца перш за ўсё ці ва ўмовах знешніх зносін, дзе "праўда" мясцовая сутыкалася з законам іншых краін, ці ў княжацкай гаспадарцы са зборшчыкамі штрафаў і даніны, якія ўвесь час ездзілі па ўсіх валасцях падуладных плямён і там судзілі і каралі ад імя свайго князя павод-ле яго законаў.

Цікавая звестка пра полацкага князя Усяслава змешчана ў "Слове пра паход Ігаравы". Вядомы гісторык М. Ціхаміраў прапанаваў інтэрпрэціра-ваць выраз "Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады", што тут змешчаны, як сведчанне пра нейкія судовыя новаўвядзенні, якія здзяй-сняў Усяслаў, калі знаходзіўся на велікакняжацкім стале ў Кіеве. Князь абя-цаў непасрэдна кіраваць судаводствам, не аддаючы яго ў рукі сваіх цівуноў. Пры Усяславе гараджане маглі атрымаць гандлёвыя ільготы і вызваленне ад жорсткай княжацкай апекі1. У тыя гады ствараўся помнік сярэднявечнага права Кароткая Праўда. Нормы гэтага дакумента з'явіліся ў выніку заканат-ворчай дзейнасці княжацкай улады. Узнікненне гэтага помніка звязана з паўстаннямі смердаў і гараджан 1068—1071 гг. Не выключаны ўскосны ўдзел полацкага князя Усяслава ў складанні такога дакумента.

Руская Праўда як усялякі зборнік законаў звяртае ўвагу на крыміналь-ныя справы (забойствы і крадзеж). У ей гаворыцца аб шмат чым іншым: як падзяляць спадчыну, як адшукваць злодзеяў па іх слядах, колькі трэба пла-ціць працэнтаў за ўзятыя ў доўг грошы і г.д.2

Уяўленне аб помніках права, якія дзейнічалі ў беларускіх землях у XII ст., можна атрымаць з устаўных грамат смаленскага князя Расціслава. Гэтыя граматы (1136—1150) паказваюць далейшае развіццё норм старабеларуска-га права ў параўнанні з Рускай Праўдай. Граматы князя Расціслава Мсціс-лававіча і епіскапа Мануіла вызначаюць прававое становішча Смаленскай епархіі (епіскапіі). Граматы таксама ўтрымлівалі важныя даныя аб плаця-жах, якія браліся княжацкай казной з насельніцтва3. Трэба нагадаць, што да Смаленскага княства тады належала ўсходняя частка сучаснай Магілёўскай вобласці з гарадамі'Мсціславам, Крычавам, Слаўгарадам.

"Праўда" (дагавор) 1229 г. і пытанне судаводства. Каштоўным помні-кам беларускага сярэднявечнага права з'яўляецца "Праўда" (дагавор) 1229 г. беларускіх гарадоў з Рыгай і Гоцкім берагам. У літаратуры ён вядомы пад назвай "Смаленская гандлёвая праўда". Тэты дагавор у нейкай ступені быў заснаваны на Рускай Праўдзе і асабліва на дагаворах Полацка з Рыгай 1210, 1212гг.

Тэкст Смаленскай гандлёвай праўды 1229 г. утрымлівае паміж іншым нормы беларускага права, якія дзейнічалі ў Смаленску, Полацку, Віцебску ў пачатку XIII ст. Ён налічваў 37 артыкулаў. У апошнім артыкуле гаворыцца: "Та же правда буде Русину (в Ризе) и Немчию по Смоленьской волости и по Полотьскои и по Витебьскои"4.

У "Праўдзе" ўстанаўліваецца штраф за забойства свабоднага чалавека і халопа (раба), прычым штраф за забойства халопа ў 10 разоў менш (1 грыўня срэбра).

Сацыяльны артыкул (№ 3) устанаўляе двайны штраф на забойства і зня-вечанне пасла ці іншых прадстаўнікоў пасольства. Ахова недатыкальнасці

_________________

1 Тихомиров МЛ. Древняя Русь. М., 1975. С. 109,110.

2 Юшков СВ. История государства и права СССР. М., 1962. Ч. 1. С. 123,124.

3 Щапов Я.Н. Княжеские уставы и церковь в Древней Руси XIXIV вв. М., 1972. С. 136-150.

4 Смоленские грамоты XIIIXIV веков. М., 1963.

270

членаў пасольства сведчыць аб значным узроўні развіцця міжнародных ад-носін і дыпламатычнай практыкі беларускіх сярэднявечных княстваў.

"Праўда" 1229 г. забараняла незаконнае затрыманне (арышт) "русінамі" "немчынаў" і наадварот. Асобным артикулам прадугледжвалася гарантыя дапамогі таму, хто пацярпеў бедства на вадзе.

Забаранялася прымяненне "ардалій" пры допыце і "паядынку" ў выпал­ку спрэчак, якія маглі ўзнікнуць паміж прадстаўнікамі дагаворных бакоў. Дагавор санкцыяніраваў расправу русінаў і нямецкіх купцоў з "тацямі", якія захоплены на месцы злачынства. Гэтым самым падкрэслівалася ахова пра-воў уласнасці.

У артыкуле 7 гаворыцца аб адказнасці гаспадара за даўгі халопа і аб ма-ёмасці халопа ("задшца", "останок"). Прызнанне за рабамі права ўласнасці на маёмасць сведчыць аб новым поглядзе на рабства, якое змякчалася, а за-тым паступова знікала. Змякчэнне рабства бачна таксама на прыкладзе ар-тыкула 12. Паводле яго, за згвалтаванне рабыні выплачваўся штраф (1 грыўня срэбра) "за сорам"1. Значыць, рабыня мела нейкую абарону, бо на-несеная ей знявага каралася штрафам. Гэта зусім новая рыса, якая не была вядома Рускай Праўдзе.

"Праўда" 1229 г., тэкст якой утрымлівае элементы беларускай мовы2, пацвярджае, што беларускае раннефеадальнае права шырока ўжывалася ў старабеларускіх землях і ў той жа час яно аказвала нейкі ўплыў на развіццё міжнароднага права гэтага часу.

Суд існаваў ужо ва ўмовах патрыярхальна-родавага ладу. Суд быў гра-мадскім. Ён ажыццяўляўся перад сходам свабодных людзей дадзенай аб-шчыны. Тады ўзнаўленне парушанага права было справай роду. Перажыт-кам гэтай з'явы доўгі час заставаўся інстытут кроўнай пометы.

Судаводства вялося сіламі саміх спрачальнікаў з удзелам абшчыны ці яе членаў, што таксама было перажыткам старажытнага самаўпраўства. Аб­шчына (верв) адказвала за злачынствы, зробленыя на яе тэрыторыі, у тых выпадках, калі яна не прымалаўдзелу ў выяўленні злачынца. Працэс "следа" быў у тым, што ісцец не звяртаўся да суда. Ён з дапамогай сваіх пасобнікаў арганізоўваў пагоню па слядах злодзея, які ўцёк.

Са з'яўленнем дзяржаўнай улады адказнасць за правапарушэнні ва ўсё большай ступені несла асоба, якая здзейсніла злачынства, а не абшчына. Суд станавіўся прэрагатывай князя і яго прадстаўнікоў. 3 судовай справы князь ці яго прадстаўнік атрымлівалі з вінаватага штрафы — "віры" за забойства і крадеж. 3 цягам часу судовае разбірацельства ператварылася ў амаль паўся-дзённы занятак князя.

Суд звычайна адбываўся на княжацкім двары. Але розныя заняткі, асаб-ліва паходы, прымушалі князя пакідаць сваю рэзідэнцыю, свой двор. Таму ён назначаў сабе ў дапамогу цівуна, які быў абавязаны судзіць і караць у ад-сутнасць князя, часам нават і пры ім.

Ісцец і адказчык уступалі ў спрэчкі перад суддзёй. У выпадках зусім зра-зумелых спраў не патрабавалася якіх-небудзь новых доказаў, акрамя тых, якія прадстаўлены ісцом. Калі справа была няяснай ці заблытанай, даводзі-лася шукаць новыя доказы.

Здаралася, што доказы віны, якія прымяняліся ў судах усходніх славян у X—XII стст., зводзіліся да так званага "суда божага". У яго аснове бы­ло тыповае сярэднявечнае ўяўленне, што бажаство як вярхоўны суддзя апраўдвае правых і карае вінаватых. Таму практыкаваліся прысяганне (клятва), ардаліі, судовыя паядынкі. Паўсюдна ардаліі былі двух відаў:

_________________

1 Памятники права феодально-раздробленной Руси XIIXV вв. М., 1953. С. 62.

2 Шакун Л.М. Псторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1963. С. 105.

271

выпрабаванне жалезам (агнём) і выпрабаванне вадой. Даказваю-чы сваю правату, чалавек паві-нен быў узяць у рукі кавалак рас-паленага жалеза. Па прыкметах апёка суддзі вызначалі правату ці вінаватасць абвінавачваемага. Выпрабаванне вадой зводзілася да своеасаблівага "спаборніцтва ў плаванні". Зразумела, той, хто ўтапіўся, справу прайграваў.

Судовы паядынак, ці "поле", уяўляў сабой вырашэнне спрэч-най справы перамогай ці пара-жэннем аднаго са спрачальнікаў, якія выступаюць у адзінаборства са зброяй у руках. Сэнс паядын-ку: бажаство не дапусціць пера-могі вінаватага.

У Рускай Праўдзе паядынак "поле" невядомы. Упершыню ва ўсходнеславянскай крыніцы ён названы ў Смаленскай гандлёвай праўдзе 1229 г., дзе гаво-рыцца аб яго забароне ("Русину не звати Латина на поле бится у Руской земли; а Л атинину не звати Русина на поле бится у Ризе и на Готском березе")1.

Пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў даказаць сваю праўду звычайна спрабаваў кожны бок. Аднак галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга (цалаванне крыжа), "боскі суд" — ардаліі2.

Апошнім, заключным момантам судовага разбірацельства было выня-сенне прыгавору. Але мала вынесці прыгавор — яго трэба было выканаць. У некаторых выпадках судовы прыгавор выконваўся асобамі, якія выйгралі справу: спрэчную рэч яе ўласнік сам адбіраў'у вінаватага, помету здзяйсняў сам ісцец і т.д. У іншых выпадках пастановы суда прыводзіліся ў выкананне прадстаўнікамі ўлады: отракамі, дзецкімі і інш.

У Іпацьеўскім летапісе пад 1160 г. (фактычна 1159 г.) змешчана звестка аб існаванні ў Менску такіх відаў зняволення, як "паруб" (турма), — пабудо-ва тыпу склепа і "жалезы" (жалезныя ланцугі). У дадзеным выпадку яны бы-лі ўжыты для прадстаўнікоў княжацкага роду. У Віцебску княжацкі дзецкі нямецкага купца "за шию оковал, и руки и ногы"3.

Такім чынам, Руская Праўда дае магчымасць назіраць развіццё пачат-каў судаводства ў славян на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Смаленская гандлёвая праўда 1229 г., адзін з нямногіх дакументаў, які дайшоў да нас, дае ўяўленне аб беларускім крымінальным, грамадзянскім і судовым пра­ве ў перыяд раздробленасці, калі існаваў шэраг самастойных беларускіх княстваў.

Права і суд, якія існавалі ў раннім сярэднявеччы на старабеларускіх зем­лях, сталі асновай заканадаўчых працэсаў, што потым адбываліся ў Вялікім княстве Літоўскім у перыяд познягд сярэднявечча.

__________________

1 Памятники права феодально-раздробленной Руси XIIXV вв. С. 61.

2Вішнеўскі А.Ф., СаракавікІЛ. Псторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1997. СИ.

3 Белоруссия в эпоху феодализма. Мн., 1959. Т. 1. С. 77.

272