Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

3. Гаспадарчыя заняткі ў жалезным веку

Земляробства i жывёлагадоўля. Асновай гаспадаркі насельніцтва Беларусі з пачатку жалезнага веку з'яўляліся вытвараючыя яе галіны — земля­робства i жывёлагадоўля. Аб значэнні гэтых заняткаў сведчаць як даныя археалогіі: знаходкі рэшткаў культурных раслін (як асобна, так i адбіткаў на гліняных гаршках), прылады працы (сярпы, косы, зерняцёркі, жорны), кухонныя рэшткі ад жывёлагадоўлі i палявання), так i даныя палеагеаграфіі (паліналагічныя даследаванні). Трэба адзначыць, што на развіццё гаспадаркі вялікі ўплыў аказвалі знешнія ўмовы (рэльеф, клімат), знешнія сувязі i этнаграфічныя асаблівасці. Таму можна сцвярджаць, што ў гаспадарцы носьбітаў канкрэтных культур або нават ix частак (лакальных культурных труп) значэнне земляробства i жывёлагадоўлі было розным.

Так, у Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі ў гаспадарцы насельніцтва культур днепра-дзвінскай i штрыхаванай керамікі значную ролю адыгрывала падсечнае (ляднае) земляробства, асноўнай зерневай культурай у якім была пшаніца. Прычым для падсекі лясоў пры ix выпальванні маглі шырока выкарыстоўвацца i каменныя сякеры. Аднак можна адзначыць i асаблівасці. Так, для заходнядзвінскага варыянта днепра-дзвінскай культуры на раннім этапе пераважала жывёлагадоўля. Але для насельніцтва смаленскага вары­янта гэтай культуры большае значэнне мела земляробства (вялікія высечкі i асвоеныя прасторы вакол гарадзішчаў)1. Так i для культуры штрыхаванай керамікі пераважае падсечнае земляробства. Прыродныя ўмовы (модная забалочанасць тэрыторыі) у Палессі таксама мелі вынікам тое, што ў гаспадар­цы насельніцтва мілаградскай культуры вялікую ролю адыгрывала жывёлагадоўля2.

У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. у сувязі з пагаршэннем кліматычных умоў (пахаладанне, вялікая вільготнасць) на Беларусі, як i ва ўсёй Еўропе, пачынаецца заняпад земляробства, што выклікала неабходнасць прыстасавання. Насельніцтва пачало выкарыстоўваць землі на ўзвышшах і водападзелах. Глебы там былі больш урадлівыя, але патрабавалася больш

___________________

1 Шмидт Е. Л. Племена верховьев Днепра до образования Древнерусского государства. С.55-61.

2Лошенков М. И. Городища милоградской культуры восточной части Белорусского По­лесья: Автореф. дис.... канд. ист. наук. Киев, 1990. С.16,17.

106

намаганняў для падрыхтоўкі поля для пасеву. Паселішчы пачынаюць канцэнтравацца каля ўчасткаў з урадлівай глебай.

Яшчэ адным са спосабаў выжывання стала інтэнсіфікацыя жывёлагадоўлі, прычым i ў гэтым занятку можна вызначыць рэгіянальныя асаблівасці. Так, можна сцвярджаць, што для ўсіх культур жывёлагадоўля мела пры-сядзібны характар. У статку носьбітаў мілаградскай, днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур асноўным відам была буйная рагатая жывёла, аднак іншыя віды жывёл мелі рознае значэнне. Так, у мілаградцаў пасля буйной рагатай жывёлы на другім месцы быў конь, потым свіння i дроб­ная рагатая жывёла1. Для днепра-дзвінскага насельніцтва значную ролю адыфывала развядзенне дробнай рагатай жывёлы (авечак i коз), а потым амаль аднолькавымі па значэнні былі свіння і конь. Для плямён культуры штрыхаванай керамікі на другім месцы па значэнні была свіння, потым дробная рагатая жывёла i конь. Але тут мелі месца лакальныя асаблівасці. Так, на гарадзішчы Івань Слуцкага раёна (поўдзень Беларусі, Перадпалессе) большую частку статка хатніх жывёл складалі авечкі і козы (дробная ра­гатая жывёла — 39%)2. Перавага ў статку коз i авечак (як больш непатрабавальных да знешніх умоў) характэрна для часоў пагаршэння клімату (1-е тысячагоддзе да н.э.) ці адзначаецца на помніках, якія размешчаны на перыферыі арэала культуры, дзе існавалі i фактары знешняй пагрозы, неспрыяльных умоў для гаспадаркі.

Трэба адзначыць, што лакальныя трупы апошніх дзвюх культур (у Літве i на Смаленшчыне) мелі зусім іншы склад статка (пераважае свіння, потым буйная i дробная рагатая жывёла). Гэтыя асаблівасці маглі скласціся ў выш­ку як унутранага развіцця насельніцтва, так i пры знешнім уплыве (для мі-лафадскай культуры з лесастэпу). Можна таксама адзначыць тэндэнцыю для насельніцтва днепра-дзвінскай культуры Беларусі, а потым i насельніцтва гэтай тэрыторыі ў наступны перыяд да павелічэння колькасці свіней у складзе статка на помніках бліжэй к захаду Беларусі (уплыў жыхароў Прыбалтыкі).

На поўдні Беларусі ў апошняй чвэрці 1 -га тысячагоддзя да н.э. з'яўляюцца плямёны зарубінецкай культуры i земляробства з канца 1-га тысячагод­дзя да н.э. начало тут адыгрываць вядучую ролю. Прыродныя ўмовы Палесся (вялікія паплавы, лёгкія для апрацоўкі i адносна ўрадлівыя глебы, асабліва ў Пагарынні i на тэрыторыі Тураўшчыны, мяккі клімат) спрыялі развіццю вытвараючых форм гаспадарання.

Сярпы i ix фрагменты знойдзены на шэрагу паселішчаў 1 -га тысячагод­дзя н.э. (Лемяшэвічы, Абідня i Тайманава). Глебу апрацоўвалі драўлянымі ворнымі прыладамі, якія ў насельніцтва Усходняй Еўропы былі вядомы яшчэ з эпохі бронзы. Так, крываградзільн ае рала знойдзена ў тарфяніку каля в, Капланавічы Нясвіжскага раёна i адносіцца даследчыкамі да мяжы н.э.3 Апрацоўка зямлі мела экстэнсіўны характар, выкарыстоўваліся пералог, ляднае i ворнае земляробства. Гэтыя сістэмы суіснавалі на працягу ўсяго 1-га тысячагоддзя н.э. Поле алрацоўвалі i засявалі да таго часу, пакуль глеба радзіла. Затым яно зарастала i адпачывала да аднаўлення сваёй прыроднай урадлівасці. Не зважаючы на неабходнасць частайзмены дзялянак, такі спосаб вядзення гаспадаркі быў досыць прадукцыйным. Вырошчвалі проса, пшаніцу, ячмень, якія добра растуць нават на дрэнна апрацаванай глебе.

___________________

1Лошешов М. И. Городища милоградской культуры восточной части Белорусского По­лесья: Автореф. дис.... канд. ист. наук. С.16.

2Егорейченко АА. Древнейшие городища Белорусского Полесья. Мн„ ІЭЭ6. С. 54 (табл. 4).

3Побалъ Л. Д. Древнее рало из торфяника у дер. Каплановичи // Acta Baltico-Slavica. Białystok, 1967. С.117-124.

107

3 гародніны найбольш распаўсюджанай была рэпа вядомая ў Цэнтральнай Еўропе з 1-га тысяча­годдзя да н.э. Адбіткі яе насення знойдзены на зарубінецкім посудзе. Вырошчвалі таксама лён i каноплі1.

На працягу ўсяго 1 –га тысячагоддзя Н.э. у насельніцтва Паўднёвай Беларусі пераважала буйная рагатая жывёла i свінні. Валоў выкарыстоўвалі як цяглавую сілу пры ворыўным земляробстве. Мёнш было дробнай рагатай жывёлы i коней. Такі склад статка сведчыць пра прысядзібны характар жывёлагадоўлі, калі чарада насвілася на поплаве паблізу селішча. Зімой жывёлу трымалі ў абароненых ад непагоды месцах, падкормлівалі яе сенам.

Такія ж перамены адбываліся з пачатку 1-га тысячагоддзя н.э. i на астатняй частцы Беларусі. На рубяжы эр пачынаецца шырокае раснаўсюджванне культуры жыта, якое найбольш прыстасавана да вырошчвання ў лясной па­ласе Усходняй Ёўропы. Сярод прылад шырокае распаўсюджанне атрымліваюць вырабы з жалеза, якія дазвалялі зрабіць працу больш прадукцыйнай. Да таго ж даныя паліналогіі сведчаць, што ў першыя стагоддзі н. э. пачынае шырока распаўсюджвацца лядна-пераложнае i нават ворнае земляробства. Маглі таксама выкарыстоўвацца драўляныя ралы, a ў якасці цяглавых жывёл, верагодна, конь. Інтэнсіўнасць гаспадаркі ўзрастае і павялічваецца колькасць прадуктаў. Так, ао вялікай колькасці зямных пладоў у эсціяў (старажытных балтаў) пішуць антычныя гісторыкі ўжо ў I—II стст. н.э.

У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. адбываюцца змены ў рассяленні. Асноўным тыпам паселішча становяцца невялікія неўмацаваныя селішчы. Тэ­та стала вынікам таго, што асобныя невялікія сем'і ўжо маглі паспяхова весці сваю гаспадарку.

Паляванне i рыбалоўства, Здабываючыя галіны гаспадаркі (паляванне i рыбалоўства) на працягу жалезнага веку маюць значную ўдзельную вагу ў гаспадарцы старажытнага насельніцтва Беларусі. Аднак астэалагічныя калекцыі не прадстаўлены з помнікаў усіх культур, што частазвязана як з аб'ёмам даследаванняў на аб'ектах, так i з умовамі захавания костак у культурным пласце (так, на мілаградскім гарадзішчы косткі амаль не захоўваюцца).

Па складзе астэалагічных калекцый з помнікаў розных культур можна бачыць, што колькасць дзікіх жывёл (падлікі па асобінах) складае ад 13,7% (мілаградская культура)3 да больш паловы на помніках культуры штрыхаванай керамікі Сярэдняй Беларусі3.

Аб'ектамі палявання былі многія дзікія жывёлы, што вадзіліся ў Белару­сь. У калекцыях вызначана да 12 розных відаў. Таму па спецыялізацыі паля­вання насельніцтва розных культур можна вызначыць два асноўныя напрамкі: з-за мяса (лось, зубр, тур, алень, кабан i мядзведзь) i з-за футра (астат-

___________________

1Пачкова СЛ. Господарство східнослов'янскіх племен на рубежи нашоі ери. Кйів, 1974.

2Мельниковскет О.Н. Племена Южной Белоруссии в раннем железном веке. М., 1967. С. 137.

3Митрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссии (VII в до н.э. — VIII в. и. э.). Мн., 1978."С. 44.

108

нія віды, перш за ўсё ба­бёр). Для большасці плямён асноўным было паляванне з мэтай здабычы мяса.

Але розныя плямёны мелі i тут свае асаблівасці. Так, на Гарошкаўскім гарадзішчы (мілаградская культу­ра) пераважае паляван­не з мэтай здабычы мя­са (асноўныя аб'екты — лось, дзік i толькі потым бабёр). Насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі Сярэдняй Беларусі па-лявалаўасноўным на аленя (Кімія, Лабеншчына, Навасёлкі), і толькі жыхары Навасёлак болын здабывалі бабра (да 28,56% ад колькасці дзікіх жывёл)1. На паселішчах культуры штрыхаванай керамікі Беларускага Панямоння таксама бачна спецыялізацыя па аб'ектах палявання (жыхары Кашчэліч — на аленя, Малышак — на дзіка, Васькаўцаў — на дзіка і лася). Для жыхароў некаторых гарадзішчаў днепра-дзвінскай культуры таксама ха­рактерна перавага палявання з-за мяса (Урагава, Заронава, Кастрыца)2. Верагодна, гэта звязана з асаблівасцямі навакольных ландшафтаў вакол пом-нікаў. Але несумненна, што калі ўлічыць значную вагу жывёл (зубр — 700—900 кг, лось — 400—500 кг, дзік — да 300 кг, алень 200 кг), то можна сцвярджаць, што доля мяса дзікіх жывёл у харчаванні старажытнага насельніцтва была даволі значнай.

У той жа час была важнай роля палявання на жывёл, футра якіх магло выкарыстоўвацца для менавага гандлю. Так, на здабыванні бабра i лісіцы спецыялізаваліся жыхары гарадзішчаў днепра-дзвінскай культуры (Буракова Верхнядзвінскага, Кублічы Ушацкага раёнаў) на поўначы Беларусі3. Паляванне на бабра пераважала i на раннім этапе засялення гарадзішча Кашчэлічы Валожынскага раёна. Акрамя таго, тут неабходна ўлічыць і тую акалічнасць, што часта на паселішча прыносілі толькі.шкуру, якую здымалі яшчэ ў лесе, а таксама тое, што косткі невялікіх пушных звяркоў (бабёр, за­яц, барсук) маглі выкарыстоўвацца ў ежу i нават з'ядацца сабакамі.

У культурным пласце паселішчаў жалезнага веку амаль не захавалася рэшткаў рыбы, як i рэшткаў большай часткі прылад рыбалоўства з арганічных матэрыялаў (сетак, езаў). Толькі на Чаплінскім гарадзішчы (але ў недакладна датаваных пластах) знойдзены косткі сама, акуня, плоткі, ляшча, ліня4. Толькі знаходкі некаторых прылад (кручкі, астрогі) (Аўгустова і Кас­трыца Лепельскага, Кублічы і Загаваліна Ушацкага, Мазурына Міёрскага, Замошша Полацкага раёнаў)5, а таксама грузіл да сетак на помніках культур штрыхаванай керамікі i днепра-дзвінскай могуць сведчыць аб занятках рыбалоўствам. У той жа час В. Мельнікоўская сцвярджала аб нязначнай яго ролі ў гаспадарцы носьбітаў мілаградскай культуры.

_______________

1 Митрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссии (VII в до н .э. — VIII в. н. э.). С. 44.

2Шадыро В. И. Ранний железный век Северной Белоруссии. Мн„ 1985. С. 96 (табл. 9).

3Там жа.

4Мелъниковская ОМ. Племена Южной Белоруссии в раннем железном веке. С. 139.

5Шадыро В.И. Ранний железный век Северной Белоруссии. С. 97.

109

Пэўнае значэнне для чалавека жалезнага веку захоўвала i збіральніцтва, асабліва грыбоў, ягад, арэхаў, a таксама здабыча мёду i воску лясных ішол.

Хатнія заняткі. Да ліку найбольш жыццёва важных заняткаў насельніцтва эпохі жалеза адносяцца наступныя віды рамёстваў: чорная металургія i металаапрацоўка, бронзаліцейная справа, лепка посуду, апрацоўка дрэва, каменю, косці, прадзенне i ткацтва. Кожны з пералічаных відаў рамеснай дзейнасці з'яўляўся неад'емнай часткай патрыярхальнага укладу жыцця разнастайных плямён на працягу амаль больпі яктысячагадовага адрэзку часу. Узровень хатніх рамёстваў у цэлым заставаўся яшчэ прымітыўным.

Цяжка ацаніць усю значнасць укаранення i выкарыстання жалеза для многіх першабытных калектьшаў. Для насельніцтва тага часу гэты працэс быў доўгім. Ён расцягваўся не на адно стагоддзе. Так, на поўдні рэспублікі людзі сталі выкарыстоўваць жалезныя прылады працы недзе з VII—VI стст да н.э., a ў цэнтральнай i паўночнай яе частках — толькі ў апошнія (II—I) стагоддзі да н.э.

Выключнае значэнне для атрымання жалеза мелі прыродныя ўмовы Бе­ларусь Вядома, што сыравінай для такой вытворчасці з'яўляецца жалезная (балотная) руда. Шмат балотнай руды было на Палессі і ў іншых мясцінах краю на нізінах узбярэжжаў рэк, азёр i балот. Вокіснае жалеза — бурыя жалезнякі, ліманіты — залягалі блізка да паверхні, што рабіла ix лёгкадаступнымі радовішчамі сыравіны. Звычайна для металургіі жалеза старажытныя майстры рабілі i выкарыстоўвалі спецыяльныя печьцдомніцы. Шахту печы загружалі пластамі драўніннага вугалю, сушанай i здробненай балотнай ру­ды, вапнай у якасці флюсу. У ніжняй частцы печы меліся адтуліны для ўдзімання паветра. Паветра ўдзімалі ў домніцу праз гліняныя трубкі — соплы i ў камеры гарэння стваралі тэмпературу да 1200 ° С. Жалеза атрымлівалася з руды шляхам аднаўлення. У выніку хімічных пераўтварэнняў яно ў выглядзе дробных размякчаных зярнят, якія спякаліся паміж сабой, асядала на дно печы. Аднак жалеза не плавілася, таму што тэмпература ў домніцы была ніжэй за тэмпературу плаўлення. Калі печ астывала, яе разбуралі, каб узяць порыстую крыцу чорнага металу на далейшую апрацоўку. Такі спосаб атры­мання жалеза некаторыя даследчыкі называюць сырадутным. Рэшткі сырадутных печаў археолагамі зафіксаваны на ўмацаваных паселішчах насельніцтва розных археалагічных культур: днепра-дзвінскай (Кастрыца Ле-пельскага, Кублічы Ушацкага, Канькі Віцебскагараёнаў), штрыхаванай ке-рамікі (Кісцяні Рагачоўскага, Аздзяцічы, Слабодка Барысаўскага, Свідна Лагойскага, Лабеншчына Мінскага раёнаў), зарубінецкай культуры (Чаплін Лоеўскага раёиа). У той жа час насельніцтва мілаградскай культуры на паўднёвай ускраіне Беларусі вытворчасцю жалеза займалася за межамі гарадзішчаў, у мэтах супрацьпажарнай бяспекі.

Старажытныя майстры-металургі з'яўляліся адначасова i кавалямі. Атрыманае крычнае жалеза было яшчэ не прыгоднае, каб з яго рабіць вырабы. Порыстую крыцу зноў разагравалі, а потым пракоўвалі, каб выдаліць з яе шлакі і зраоіць кавалак жалеза больш шчыльным, пераўтварыўшы яго такім чынам у нарыхтоўку. Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што молаты i накавальні ў металургаў-кавалёў былі каменныя. Такія прылады знойдзены на двух гарадзішчах: Буракова Гарадоцкага i Малышкi Вілейскага раёнаў. Мноства разнастайных жалезных вырабаў на археа-лагічных помніках сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. — сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э. сведчыць аб параўнаўча высокай тэхніцы апрацоўкі жа­леза кавалямі. Яны выраб.лялі асноўныя прылады працы (сякеры, сярпы, цёслы, нажы), узбраенне (коп'і, дроцікі, наканечнікі стрэл), упрыгожанні (шпількі, бранзалеты, кольцы, фібулы), прадметы побыту (шылы, іголкі).

110

У гэтым асартыменце ёсць не толькі простыя, але i склада­ныя па тэхніцы выканання прадметы.

Металаграфічнае вывучэ-не М. Гурыным1 шасці сярпоў з помнікаў днепра-дзвінскай культуры i больш за 60 прадме-таў мілаградскай культуры даюць некаторае ўяўленне аб кавальскім майстэрстве мясцо-вых майстроў. Устаноўлена, што большасць прадметаў выраблена с а звычайнага жалеза, а значная частка металічных вырабаў мілаградцаў — з сырцовай (нізкаякаснай) сталі і невялікая колькасць — з высокавугляродзістай сталi. Больш за 10 мілаградскіх вырабаў мелі даволі складаныя тэхналагічныя схемы: пакеціраванне нарыхтовак, цэментацыю, зварку жалеза са сталлю, загартоўку. Несумненна, што прымяненне складаных тэхналогій значна паляпшала якасць прадметаў. I можна сцвярджаць, што некаторыя старажытныя кавалі добра валодалі складанымі тэхналогіямі вытворчасці дабраякасных прылад. Тым не менш большую частку кавальскай прадукцыі складалі рэчы, зробленыя шляхам свабоднай гарачай коўкі па прасцейшай тэхналогіі.

Жанчыны ў жалезным веку шырока выкарыстоўвалі разнастайныя бронзавыя ўпрыгожанні. Да такіх вырабаў адносяцца бранзалеты, грыўні, завушніцы, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, шпількі, фібулы, трапецападобныя падвескі, карал i i г. д. На кожным даследаваным помніку археолагі заўсёды знаходзяць бронзавыя рэчы. Адказаць жа на пытанне, адкуль да нас трапляла бронза або гатовыя вырабы, складана. Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што галоўныя пастаўкі ішлі з паўднёва-заходніх i паўднёвых тэрыторый. Гэтай думцы не пярэчыць i хімічны склад некаторых вырабаў насельніцтва мілаградскай i зарубінецкай культур. У той жа час сустракаюцца прадметы, якія прама сведчаць аб мясцовым характары бронзаліцейнай справы. Пацвярджаецца гэтазнаходкамітыгляў — невялікіх керамічных пасудзін для плаўкі металу, льячак — невялікіх гліняных лыжачак для ix разліўкі, абломкамі ліцейных форм. Тым не менш трэба адзначыць, што на тэрыторыі Беларусі няма радовішчаў зыходных кампанентаў для вытворчасці бронзы (медзі, волава, свінца, цынку). Таму хутчэй за ўсё сыравіна трапляла да мясцовага насельніцтва ў выглядзе зліткаў гатовай бронзы або асобных яе састаўных частак: медзі, волава, свінцу. Мясцовыя майстры бронзаліцейнай справы маглі адліваць вырабы i з рэчаў, якія ўжо прыйшлі ў нягоднасць ці зламаліся.

Бронза плавіццапры невысокай тэмпературы (700 900 °С). Само ліццё адбывалася некалькімі спосабамі ў залежнасці ад канструкцыі форм. Так, плоскія прадметы адліваліся ў аднастворкавых формах, зробленых з каменю або гліны. Больш складаныя патрабавалі састаўных форм з некалькіх створак, якія трэба было звязваць паміж сабой. I нарэшце, больш распаўсюджаным было ліццё па васковай мадэлі. У апошнім выпадку для атрымання

________________

1Гурин М.Ф. Древнее железо Белорусского Поднепровья (I тысячелетие н.э.). Мн., 1982.

111

ўпрыгожанняў форму абавязкова разломвалі. Ліцей-ныя формы па васковых узорах былі толькі аднаразовага карыстання.

Амаль паўсотні бронзавых i медных прадметаў з помнікаў Паўднёвай Бела-русі былі прааналізаваны з дапамогай спектральнага аналізу. Устаноўлена, што пераважная болыдасць вы-рабаў складаецца з алавяна-свінцовай, затым з ала-вяна-свінцова-мыш' яковай i пароўну з алавянай i алавяна-мыш'яковай бронзы.

Калі з насельніцтвам мілаградскай i зарубінецкай культур сітуацыя з атры маннем бронзы больш-менш зразумелая, то ў дачыненні да плямён штрыхаванай керамікі i днепра-дзвінскай культур можна выказваць толькі мер-каванні. Відаць, гэта йасельніцтва бронзу ці вырабы з яе атрымлівала праз паўночна-заходні (прыбалтыйскі) шлях.

Выраб глінянага посуду займаў значнае месца ў працоўнай дзейнасці старажытнага чалавека. Яго шырокае выкарыстанне пачалося яшчэ ў канцы каменнага веку (у неаліце). Таму такі від рамяства, як лепка посуду, сфармі-раваўся яшчэ да жалезнага веку, Нягледзячы на тое што майстэрства ганчароў ужо абапіралася на вопыт папярэднікаў, у эпоху ж&пеза былі свае адметныя асаблівасці i ў гэтага віду дзейнасці. Вытворчасць посуду ў разглядаемы час, як чорная, так i каляровая метал ургія ўяўлялі сабой складаны працэс. Ён уключаў шэраг паслядоўных тэхналагічкых ступеняў: падрыхтоўку сыравіны, фармоўку вырабаў, апрацоўку паверхняў i абпальванне. Майстры-ганчары карысталіся звычайна радовішчамі тых глін, што знаходзіліся паблізу паселішчаў. Гэтабылі пераважнанятлустыя гліны азёрна-алювіяльнага паходжання. Трэба адзначыць, што ўзровень майстэрства ганчароў у насельніцтва розных археалагічных культур быў прыкладна аднолькавы. Яны добра ведал i зыходную сыравіну і ў час прыгатавання цеста дасыпалі ў гліну патрэбную колькасць дамешак, каб зменшыць растрэскванне i дэфар-мацыю вырабаў у час ix абпалу. Такімі дамешкамі з'яўляліся здробнены ва-лунны камень (жарства), бітая кераміка (шамот), a іншы раз i балотная руда. Безумоўна, што яны даоаўляліся ганчаром у пэўнай прапорцыі. Посуд ляпілі стужказым метадам. Месца злучэння стужак загладжвалі. Потым апрацоўвалі паверхні гаршкоў, місак, кубкаў. Частка гаршкоў аздаблялася ўзорамі з ямкавых уцісканняў. Некаторая частка посуду пакрывалася штрыхамі. Малая колькасць пасудзін глянцавалася. Абпальвалі майстры-ганчары посуд у адкрытых вогнішчах пры тэмпературы ад 500 да 750 ° С

Калі сам працэс лепкі быў аднолькавы, то формы пасудзін у розных пля­мён былі неаднолькавымі. Так, у днепра-дзвінцаў, штрыхавікоў і зарубінцаў увесь посуд быў з плоскім дном, а вось у мілаградцаў — з акруглым. Плямёны зарубінецкай культуры шмат ляпілі глянцаваных місак і гаршкоў.

112

Днепра-дзвінскія плямёны карысталіся пераважна пасудзінамі слоікавай і слабапрафіляванай формы. Менавіта ў формах посуду яскрава адлюстроўвалася ўстойлівасць традыцый керамічнай вытворчасці.

Чалавек пачаў выкарыстоўваць дрэвадля сваіх мэт з даўніх часоў. У пяс-чанай глебе яно дрэнна захоўваецца, таму пры раскопках помнікаў жалезнага веку амаль не сустракаецца. Безумоўна, што з дрэва рабілі рукаяткі для нажоў, сярпоў, шылаў i сякер. Выкарыстоўвалася яно i для стрэл i дрэўкаў колючай зброі. Амаль выключна з дрэва будаваліся жытло i гаспадарчыя па-мяшканні, узводзіліся абарончыя канструкцыі.

Людзі добра ведалі якасці розных парод дрэва. На будаўнічыя мэты пераважна ішлі сасна i елка. Пасудзіну выразалі з лісцевага дрэва. 3 яго ж выдзёўбвалі i чоўны-аднадрэўкі. А вось з цэлай дубовай расохі зроблена старажытнейшая на Беларусі ворная прылада працы — крываградзільнае рала.

Пры даследаванні паселішчаў жалезнага веку атрыманы пераканаўчыя доказы, што ix жыхары валодалі даволі разнастайнымі прыёмамі апрацоўкі каменю i асабліварога, пралі з воўны i раслінныхвалокнаў ніткі, ткалі тканіны, якія ішлі пераважна на шыццё вопраткі.

Абмен і гандаль. Асаблівасці знешніх сувязяў насельніцтва Беларусі характарызаваліся некаторымі акалічнасцямі. Тут існавала патрэбнасць у сыравіне каляровых металаў з-за адсутнасці мясцовых крыніц, праз Беларусь у тэты час i амаль да VIII—IX стст. н.э. не нраходзілі вядомыя старажытныя гандлёвыя шляхі, на Беларусі адсутнічаюць радовішчы якіх-небудзь каштоўнасцей для гандлю, як, напрыклад, бурштын на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Таму паступленне рэчаў з іншых тэрыторый было найперш вышкам міжпляменных кантактаў i можа служыць важным індыкатарам як гандлёвых, так i культурных сувязяў.

Так, на раннім этапе (IX—VII стст, да н.э.) вядомы знаходкі двух скарбаў i некалькіх асобных бронзавых рэчаў, пераважна прылад працы. Значную частку ix складаюць бронзавыя сякеры тыпу Мелар, якія маглі трапляць на Беларусь праз гандлёвы шлях, што звязваў Швецыю, Прыбалтыку i Паволжа па Дзвіне.

На ўсходзе існавала адгалінаванне гэтага шляху, якое звязвала Вер-хняе Падняпроўе (Смаленшчыну) праз басейн Дзясны з Сярэднім Падняпроўем, адкуль наступалі каляровы метал (з Карпацкіх радовішчаў) і ўпрыгожанні — бранзалеты ca спіралямі. Некал ькі пазней натэрыторыях, занятых насельніцтвам падгорцаўскай, юхнаўскай і днепра-дзвінскай (Смаленшчына) культур, сустракаюцца ўпрыгожанні, зробленыя ў ажур­ным стылі. Са Смаленшчыны яны (падвескі, шыйная грыўня) траплялі i на Беларусь.

Пазней, у VII—III стст. да н.э., сустрэта вялікая колькасць рэчаў (14 месцазнаходжанняў), якія трапілі ад плямён скіфскай культуры. Сярод ix нераважаюць прадметы ўзбраення, перш за ўсё бронзавыя наканечнікі стрэл i рыштунку конніка i баявога каня, прылады працы, сустракаюцца вырабы паўсядзённага ўжытку, нават бронзавыя люстэркі. Асноўная частка знойдзена на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў арэале мілаградскай культуры.

Да насельніцтва астатніх культур скіфскія вырабы траплялі ў выніку міжпляменнага абмену (для днепра-дзвінскай культуры Беларусі праз Сма­леншчыну, для культуры штрыхаванай керамікі — праз Полыичу). Па рас-паўсюджванні найбольш масавых знаходак, якімі з'яўляліся наканечнІкі стрэл, можна сцвярджаць, што рэчы ад скіфаў траплялі ў два асноўныя перыяды: ранні — VII—VI/V стст. да н.э. i позні — IV—III стст. да н.э. Цікава,

113

што перыяды пранікнення скіфскіх рэчаў на Беларусь супадаюць з перыядамі ix паступлення ў Польшчу. Такое чаргаванне актывізацыі і заняпаду кантактаў сведчыць, што гэтыя сувязі звязаны з перыядамі актыўнасці на поўдні (набегі качэўнікаў напаўночных суседзяў) i не мелі значнага ўплыву на развіццё культур Беларусь

Ca знікненнем скіфскай культуры ў IV—III стст. да н.э. усталёўваюцца сувязі з латэнскім светам (10 месцазнаходжанняў). Першапачаткова трапляюць фібулы ранніх тыпаў (духцаўскага тыпу), а таксама бранзалеты, упрыгожаныя нарэзкамі i выступамі (так званага латэнскага тыпу). Гэты уплыў абмяжоўваецца ў асноўным толькі поўднем i ўсходам Беларуci, дзе жылі плямёны мілаградскай i днепра-дзвінскай культур. Месцазнаходжанні такіх рэчаў дазваляюць гаварыць аб існаванні шляху зносін па р. Сож на поўнач.

УII ст. да н.э. на поўдні Беларусі з'яўляюцца помнікі зарубінецкай куль­туры. Сярод імпартных рэчаў, што пастуналі да яго насельніцтва i потым да суседзяў, варта адзначыць шкляныя пацеркі. Найбольшая ix колькасць вя-дома з могільніка Чаплін (больш за 1000 пацерак).

У рымскі час (I—V стст. н.э.) інтэнсіўнасць знешніх сувязяў павяліч-ваецца (вядома 67 месцазнаходжанняў), што звязана з вялікім уплывам Рымскай імперыі на тагачасны варварскі свет. Асноўная частка знаходак (правінцыяльна-рымскія рэчы i рымскія срэбраныя манеты) адносяцца да I—III стст. н.э.1 Знойдзена больш як 30 месцазнаходжанняў рымскіх манет, сярод якіхасабліва вылучаецца скарб з Клімавічаў (1815 манет). У гэты час складваюцца два рэгіёны з рознымі напрамкамі сувязяў. Так, значная колькасць знаходак размяшчаецца ў заходняй і паўночна-заход-няй частках Беларусі, у асноўным уздоўж Немана. Гэта сведчыць пра за­ходні i паўднёва-заходні кірунак сувязяў праз адгалінаванні Бурштынавага шляху, які звязваў правінцыі Рымскай імперыі (Норык i Панонію) з Прыбалтыкай (Прусіяй i Заходняй Літвой). У паўднёва-ўсходнюю частку Беларусі рэчы i манеты маглі трапіцьтаксамаў выніку міжпляменнага абмену з поўдня, ад гарадоў Паўночнага Прычарнамор'я. Пазней, з сярэдзіны III ст.н.э. колькасць знаходак рэзкаскарачаеццазпрычыны крызісу Рымскай імперыі.

У больш позні час сустракаюцца толькі асобныя знаходкі залатых рымскіх манет IV—V стст. н.э. на паўночным захадзе Беларусі. Але ў многіх культурах Усходняй Еўропы (таксама сустракаюцца ў Полыпчы, нават Фінляндыі i Швецыі) у III—V стст. н.э. распаўсюджвагоцца рэчы, упрыгожаныя выемістымі эмалямі. Было некалькі рэгіёнаў скаплення такіх знаходак, дзе магла існаваць i ix вытворчасць (Мазурыя i Усходняя Літва, Сярэдняе Падняпроўе, Эстонія, цэнтральная частка Расіі (па р. Ацэ)). На Беларусі вядома толькі шэсць месцазнаходжанняў рэчаў з эмалямі, сярод якіх вылучаецца скарб з Чырвонага Бору Лагойскага раёна (частка параднай вупражы каня — срэбраныя пласціны і рэчы з эмалямі). Па тэхніцы выканання гэтыя рэчы падобныя на знаходкі з Усходняй Літвы. Астатнія знаходкі на Беларусі прадстаўлены ўпрыгожаннямі (фібулы, падвескі-лунніцы), значная частка якіх знойдзена на помніках кіеўскай культу­ры Верхняга Падняпроўя. Вядомы тут i знаходкі (фібулы воінскага тыпу IV ст. н.э. і, верагодна, жорны), якія трапілі ад населыпцтва чарняхоўскай культуры з Паўночнага Прычарнамор'я, Такім чынам, i ў III—V стст. н.э. захоўваюцца два асноўныя напрамкі кантактаў насельніцтва Беларусі ( з захаду i паўднёвага ўсходу).

______________

1 Кропоткин В.В. Клады римских монет. М., 1961; Ён жа. Римские импортные изделия. М., 1970.

114