Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

5. Гарадское рамяство і гандаль

Шсьмовыя крыніцы вельмі сціпла даводзяць нам звесткі пра заняткі га-раджан у раннесярэднявечны перыяд. Выдатны матэрыял для асвятлення гэтага пытання дае археалогія. Вынікі раскопак пераканаўча сведчаць, што гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі X—XIII стст. мела комплексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбываўся ў XII—XIII стст.

Рамяство. Вядучая роля ў гарадскім рамястве належала кавальству, бо ме-навіта яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды ра-мёстваў. Сыравінаю для кавальскай справы служыла крычнае жалеза, якое ат-рымлівалася шляхам варкі ў прымітыўных домніцах з балотнай руды, на якую багатыя азёры і берагі рэк Беларусі5. У выглядзе жалезістых ляпёшак —

________________

1 Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994. Ч. 1. С 87.

2 Штыхов ТВ. Города Полоцкой земли. С. 21—24.

3 Археалогія і нумізматыка Беларусь С. 423.

4 ЧарняўскаяЛ., ЧарняўскіІ. Нясвіж. 3 мінулага//ПГКБ. 1988.№ 1. С 21—24.

5 Гурин М.Ф. Древнее железо Белорусского Поднепровья. Мн., 1982. С. 19—27.

256

крыц — гэта сыравіна паступала ў горад ад вясковых металургаў. Але вядомы выпадкі, калі жалеза варылі і непасрэдна ў гарадах. У Слуцку, напрыклад, знойдзена пабудова XIII ст., гаспадар якой яўна займаўся гэтым відам вытвор-часці. Побач з ею былі выяўлены велізарныя скапленні абпаленай гліны, саб-раны шматлікія шлакі і каля двух дзесяткаў крыц. Гліняныя соплы ад сырадут-ных печаў, адходы металургіі жалеза зафіксаваны ў Полацку, Мінску, Віцеб-ску, Заслаўі, Лагойску, Лукомлі. Відаць, у гарадах Беларусі XII—XIII стст. ка-вальская справа яшчэ перапляталася часам з металургічнай вытворчасцю.

Кавальства ў старажытных гарадах Беларусі знаходзілася на высокім уз-роўні. Старажытныя кавалі ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі зварваць яе з жалезам, ужывалі загартоўку і цэментацыю вырабаў з чорнага металу, выкарыстоўвалі пайку па меднай аснове, пакрывалі вырабы каляровымі ме-таламі1.3 механічнай апрацоўкі шырока ўжываліся коўка, рэзка зубілам, на­сечка, абточка, шліфаванне і паліроўка.

Пра мясцовую кавальскую справу ў гарадах Беларусі сведчаць прылады працы кавалёў, знойдзеныя ў Брэсце, Мінску, Навагрудку, Полацку, Слуц­ку, і спецыяльныя для гэтага роду дзейнасці пабудовы — кузні. Рэшткі кузні XII ст. выяўлены ў Слуцку, кузня пачатку XIV ст. — у Брэсце. Рамесніцкі прамысловы і сельскагаспадарчы інструментарый, а таксама некаторыя рэ-чы хатняга ўжытку былі вынікам вытворчасці мясцовых кавалёў. Відаць, і частка ўзбраення таксама выраблялася на месцы. Сведка таму — выяўленая падчас раскопак у Гомелі майстэрня XII—XIII стст., у якой знойдзена засце-рагальная зброя: кальчугі, пласціначныя панцыры і інш. Да вытворчасці слесараў у старажытных гарадах Беларусі адносіцца выраб замкоў і ключоў да іх. Менавіта пра гэта сведчаць нарыхтоўкі і дэталі гэтага віду рамесніцкай дзейнасці, выяўленай у слуцкай кузні XII ст. Варта адзначыць, што выраб замка патрабаваў ад рамесніка вьщарыстання не менш як паўсотні розных аперацый, звязаных з апрацоўкай металу.

Адсутнасць сваіх радовішчаў каляровых металаў не замінала нашым продкам наладзіць вытворчасць ювелірных вырабаў, пра што сведчаць шматлікія знаходкі тыгляў і льячак, выяўленых амаль паўсюдна ва ўсіх га­радах Беларусі, а таксама ліцейныя формачкі, ювелірныя пінцэты і кавадлы, знойдзеныя падчас раскопак у Гродне, Ваўкавыску, Слуцку ,і інш.2 Най-больш распаўсюджанымі былі вырабы з тайных каляровых металаў: медзі, бронзы, латуні, волава, білона — нізкапробнага срэбра. Але часам сустрака-юцца і залатыя рэчы, як гэта мела месца ў Брэсце, Гродне, Полацку, Мінску, Віцебску, Навагрудку, прычым у апошніх двух археалагічна даказана апра-цоўка гэтага шляхетнага металу.

У Навагрудку даследаваны рэшткі багатага квартала — вялікіх будын-каў памерам да 100 м2 з зашклёнымі вокнамі і фрэскамі на сценах XII ст. У кожным багатым доме выяўлены прадметы, якія паказваюць, што іх гаспа­дар меў дачыненне да ювелірнай справы. На падлозе, каля печаў і ў завале жытла знойдзены тыглі, ліцейныя формы, з незавершанай апрацоўкай мета-лічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронза-выя пласціны. Матэрыялы паказваюць, што жыхары багатых дамоў былі зо-латакавалямі — апрацоўвалі золата. Тут размяшчаўся квартал "кузняцоў злату, срэбру і медзі". Можна меркаваць, што багаты квартал ювеліраў ва-кольнага горада мог быць своеасаблівай сярэднявечнай карпарацыяй нак-шталт цэха са сваім храмам і могільнікам3.

__________________

1 Гурин М.Ф. Кузнечное ремесло Полоцкой земли. IXXIII вв. С. 91—95.

2 Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 2. С. 151—155.

3 Гурэвіч ФД, Археалагічныя даследаванні Наваградка // Помнікі гісторыі і культуры Бе­ларусь 1972. № 1. С. 19.

257

Некаторыя з ювелірных вырабаў уяўляюць сабой узоры высокага прафесіяналізму і мастацкай творчасці. Так, на маленькім кавалачку залатога вырабу, знойдзеным у Полацку, змяшчалася звыш дзесяці тонкіх залатых стужачак шырынёю 0,5 мм, прыпаяных рабром да паверхні, якія ўтвараюць арнаменты ў выглядзе крыжыкаў і кружочкаў, запоўненых рознакаляровай эмаллю. Сапраўдным шэдэўрам старажытнага прыкладнога мастацтва лічыцца і славуты крыж Ефрасінні Полацкай, выраблены майстрам Лазерам Богшам у XII ст.

Да ювелірнай вытворчасці па сваім значэнні блізка стаяла апрацоўка бурштыну, з якога выраблялі рознага роду ўпрыгожанні і рэчы культу. Пад-час раскопак Брэста, Мінска, Полацка, Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Віцебска, Слуцка сустрэты бурштынавыя пацеркі, падвескі, пярсцёнкі, на-цельныя крыжыкі. Пра тое, што гэты від майстэрства быў мясцовым, свед-чаць знаходкі неапрацаванага бурштыну ў Ваўкавыску, Навагрудку, Мін-ску, Віцебску. А ў Клецку ў пласце XI—XII стст. сабрана 3,5 кг гэтага сонеч-нага каменю, як яго называлі ў старажытнасці.

Найбольш жа распаўсюджаным відам рамесніцкай дзейнасці было ган-чарства, якое забяспечвала штодзённы попыт насельніцтва ў выніках сваёй вытворчасці. Ганчары XI—XIII стст. выраблялі ў вялікай колькасці гаршкі, міскі, латкі. Гліняны посуд аздабляўся арнаментам у выглядзе хвалі, пало-саў, насечак, зрэдку на днішчах ставіліся клеймы.

Была наладжана вытворчасць плінфы — старажытнай цэглы, плітак для падлогі мураваных храмаў1. Керамічныя пліткі разнастайнай канфігурацыі, пакрытыя паліваю жоўтага, зялёнага і карычневага колераў, сустрэты ў Гродне, Пінску, Віцебску, Клецку. У апошнім сустрэты і непаліваныя пліткі, паўфабрыкаты, што можа сведчыць на карысць мясцовай вытворчасці гэ-тых вырабаў у параўнальна невялікім горадзе.

Эпоха сярэднявечча — гэта "свет дрэва". Тады апрацоўка драўніны зай-мала вядучае месца сярод рамёстваў. Дрэва было тым універсальным і да та­га ж вельмі шырока распаўсюджаным матэрыялам, з якога ў пару сярэдня­вечча выраблялі амаль усё. Бандарны і сталовы посуд, дэталі простых меха-нізмаў, транспартныя сродкі рабіліся з дрэва. Майстры ўжывалі ў апра-цоўцы драўніны разьбу, дзяўбанне, такарную апрацоўку. Пра наяўнасць апошняй сведчаць знаходкі пры раскопках дэталяў такарнага станка, жалез-ных разцоў, выяўленых у гарадах Беларусі.

Да апрацоўкі дрэва блізкія па тэхналогіі вырабы з косці. У якасці сы-равіны часта выкарыстоўваліся рог і трубчастыя косткі дзікіх жывёл. Гэ­та сыравіна ўтрымлівае менш касцявога тлушчу, чым косці свойскіх жы­вёл, што значна палягчала іх апрацоўку. Для размякчэння косці яе вары-лі ў шчолаку. Пасля апрацоўвалі з дапамогаю маленькіх касцярэзных но-жыкаў, а таксама на такарным станку. 3 косці выраблялі грабяні, расчос-кі, футаралы, шайбы для наборных ручак і тронкі нажоў, шашкі і шахмат-ныя фігуры, маленькія нагрудныя абразкі. Некаторыя вырабы з косці,

___________________

1 Раппопорт ПА. Строительное производство Древней Руси (XXIII вв.). СПб., 1994. С. 47-51.

258

знойдзеныя ў гарадах Беларуси, адносяцца да твораў прыкладного мастацтва1.

У шырокім ужытку ў гарадах сярэднявечнай Беларусі была апрацоўка каменю. 3 каменных блокаў — квадратаў — узводзіліся храмы ў Віцебску і Навагрудку. Валун ці злёгку апрацаваны камень выкарыстоўваўся ў дойлідстве храмаў Полацка, Мінска, Гродна. Прычым у апошнім рознакаляровы камень ужыты як мазаічная аз-доба ў муроўцы сцен Барысаглебскай царквы. Для гэтай мэты рознакаляровыя камяні шліфаваліся на некалькі граняў. Эфект ад такой апрацоўкі быў відавочным: грані гэтых ка-мянёў гралі ўсёй вясёлкаю колераў2.

Старажытныя каменячосы высякалі з валуноў мукамольныя жорны, з пясчаніку і сланцу выраблялі асялкі і тачыльныя кругі. Апошнія знойдзены ў Полацку, Мінску, Слуцку, Віцебску. 3 мяккага каменю рэзалі ювелірныя формачкі, крыжыкі, абразкі.

Вялікая патрэба была і ў апрацоўцы скуры. Таму натуральна, што гэты від рамесніцкай дзейнасці быў шырока распаўсюджаны ў сярэднявечных га-радах. Сляды гарбарнай і шавецкай вытворчасці маюцца амаль ва ўсіх стара-жытных гарадах, дзе праводзіліся раскопкі. У якасці сыравіны выкарыс-тоўваліся скуры буйной і дробнай рагатай жывёлы. Апрацоўка скуры была даволі працаёмкай. Скуру выскрабалі, вымочвалі, апрацоўвалі шчолакам, прамывалі, размякчалі ў кіслым растворы (рабілі так званае "квашэніе ус-гае"), дубілі ў адвары дубовай кары, прамазвалі тлушчам або дзёгцем. Часам сустракаюцца фрагменты скураных вырабаў, фарбаваныя ў чырвоны, зя-лёны і карычневы кодеры. Відаць, у некаторых гарадах існавалі спецыяліза-ваныя паселішчы рамеснікаў гэтай справы, бо часам сустракаюцца гарад-скія тапонімы з назваю "кажамяцкая слабада", як гэта мела месца, напрыклад, у Віцебску.

3 мяккай, добра апрацаванай скуры рамеснікі шылі абутак: боты, чараві-кі, пасталы (поршні, поршы). Апошнія былі найбольш распаўсюджаным ві-дам абутку. Чаравікі ўпрыгожваліся разнастайным арнаментам з каляровых шарсцяных нітак3. У Віцебску, напрыклад, быў знойдзены верх ажурнага чаравіка з батата выразаным арнаментам, які кампазіцыйна нагадвае ўзоры традыцыйных беларускіх арнаментаў.

Са скуры выраблялі похвы для нажоў, кінжалаў, мячоў, футаралы для грабянёў, кашалькі для крэсіва і губы, мячы для гульні ў лапту і інш. На Вер-хнім замку Віцебска ў пласце XIII ст. выяўлены скураны мех дуды-валынкі. Пра наяўнасць такой музычнай прылады вядома было з пісьмовых крыніц XV ст. Віцебская знаходка паглыбляе час з'яўлення яе ў гарадах усходніх славян больш чым на тры стагоддзі.

Натуральна і тое, што для пашыву адзення былі неабходны прадзенне і ткацтва. Пра наяўнасць першага ў гарадах Беларусі яскрава сведчаць шмат-

___________________

1 Алексеев Л.В. Художественные изделия косторезов из древних городов Белоруссии// СА. 1962. №4. С. 197-210.

2 Трусов О А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XIXVII вв. Мн., 1988.

3 Тарасов СВ. Технология и инструменты кожевенно-сапожного ремесла Полоцка и Мин­ска (ХІ-ХУІІІ вв.) // Памятники науки и техники 1987-1988. М., 1989. С. 164-174.

259

лікія знаходкі спецыяльных грузікаў на верацяно — пра-слачкаў, выразаных з ружовага сланцу, што дастаўляўся на Бе­ларусь з Валыні. Часам у нека-торых гарадах знаходзяць і самі верацёны. Ткацтва ажыц-цяўлялася на ткацкіх стан­ках-кроснах. Дэталі кроснаў выяўлены падчас раскопак у Брэсце, Мінску, Віцебску, По-лацку. У некаторых гарадах знойдзены і фрагменты тканін саржавага і палатнянага пера-пляцення. Некаторыя з іх ма-юць сляды афарбоўкі ў чырво-ны і карычневы кодеры.

3 шарсцяных нітак касцянымі іголкамі плялі рукавіцы, шкарпэткі, вер­хнюю вопратку. Узоры гэтага строю знойдзены ў Брэсце, Полацку, Віцеб-ску. Шырокі ўжытак знаходзіў і лямец, які ішоў на выраб вупражы, сёдлаў, шатроў, шапак. Цэлая шапка з лямцу накшталт беларускай магеркі выяўле-на ў пласце XIII ст. у Брэсце.

Гандаль. Не ўсе патрэбы ў сыравіне, прадуктах харчавання і прадметах ра-месніцкай вытворчасці маглі быць задаволены на месцы. Да таго ж у чымсьці на той час быў і лішак мясцовай прадукцыі, якую можна было прадаваць ці аб-мяняць. Шырокі гандлёвы абмен вёўся з паўднёварускімі гарадамі, найперш з Кіевам, куды амаль з паўсвету сцякаліся тавары іншаземных купцоў.

Вырабы паўднёварускай вытворчасці прадстаўлены знаходкамі шкля-ных бранзалетаў (хаця некаторая іх частка выраблялася і ў гарадах Белару-сі — Полацку, Віцебску, Друцку), пацерак, пярсцёнкаў, посуду. 3 паўночна-га Прьгчарнамор'я даходзілі на Беларусь амфары з віном і алеем. Вялікая колькасць гэтага посуду сабрана ў Навагрудку, ёсць ён у Мінску, Полацку, Віцебску, Брэсце і інш. 3 Каўказа сюды прывозілі самшыт, з якога выразалі грабяні. Адтуль жа паступаў і валошскі арэх. 3 Візантыі, Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі дастаўляўся шыкоўны шкляны посуд, распісаны эмаллю і зо-латам. Фаянсавы посуд прывозіўся з Персіі. 3 арабскага Усходу і Візантыі часам прывозілі і дарагія тканіны (павалокі). Фрагмент шыкоўнай шоўка-вай вопраткі, вышытай залатымі ніткамі, знойдзены ў Мінску. Нават з да-лёкага Індыйскага акіяна траплялі на Беларусь рэчы. Гэта ракавінкі кауры, што ішлі на аздобу маністаў. Яны знойдзены ў Гродне, Полацку і Віцебску. Цікавая знаходка выяўлена ў Ваўкавыску — рэшткі касцей паўліна, зной-дзеныя ў пласце XII ст. Радзімаю гэтых дзівосных істот з'яўляюцца астравы Цэйлон і Суматра. Несумненна, што такая рэдкая для нашых краёў птушка магла належаць вельмі заможным людзям — князю або знаці.

Магчыма, з Ноўгарада або з Прыбалтыкі ці праз Полыпчу ў гарады Бела-русі трапілі тавары заходнееўрапейскай вытворчасці. Так, у Навагрудку знойдзены бронзавы кубак XII ст., які паходзіць з Самбіі, і залаты пярсцёнак з лацінскім надпісам (XIII—XIV стст.). У Гродне сярод старажытнасцей Ба-рысаглебскай царквы выяўлены бронзавы рукамыйнік-вадалей у выглядзе ўзброенага конніка (Ніжняя Саксонія, першая палова XIII ст.)1. У Ваўка-выску знойдзена наверша з косці маржа ў выглядзе галавы льва, які паглы-

_________________

1 Гуревич ФД. Древние города Белорусского Понеманья. С. 36.

260

нае чалавека (Паўднёвая Германія, другая палова XII ст.), у Мінску — абломак касцяной лыжачкі для прычасця ў выглядзе фігуркі святога з рогам (Францыя, XII ст.), зброя скандынаўскага паходжання (мячы, шлем) зной-дзена ў некаторых гарадах Панямоння і ў Полацку.

У Візантыю і Заходнюю Еўропу гарады Беларусі пастаўлялі найперш дарагія футры (куніцы, собаля, вавёркі), мёд, воск, смалу, лён і вырабы з яго, зброю, замкі, разную косць, вырабы са срэбра, жывёлу і рабоў, захопленых у час войнаў, пра што іншым разам згадваюць тсьмовыя крыніцы. Каляровыя і высакародныя металы траплялі ў Беларусь толькі прывазным шляхам у вышуку гандлёвага абмену. Пра добра наладжаны гандаль сведчаць знаходкі ў гарадах і ў некаторых пахаваннях ручных вагаў, бязменаў, гірак-разнаваг.

Грашовае абарачэнне. УIX—X стст. у грашовым абарачэнні на Беларусі былі арабскія срэоныя манеты — дырхемы1. Вялікі скаро такіх грошай вагой болып за 20 кг знойдзены каля Полацка. У XI ст. распаўсюджваюцца срэбра-ныя манеты — дэнарыі з Германіі, Англіі, Чэхіі, Угоршчыны, Францыі і Паўночнай Італіі. Зрэдку трапляюць на тэрыторыю Беларусі срэбраныя і за-латыя грошы візантыйскага паходжання. У тэты ж час вядомыя ўжо і ўласна грошы ўсходнеславянскага паходжання, якія чаканіліся ў Кіеве, — срэбрані-кі і златнікі. На Беларусі знойдзена некалькі соцень срэбранікаў і дзесятак златнікаў.

У XII—XIII стст. на Беларусі быў "безманетны перыяд". Таму ў абарачэнні хадзілі плацежныя зліткі са срэбра. Гэта кіеўскія, вырабленыя ў форме па-доўжанага ромба з адсечанымі вострымі вугламі (вага 140—165 г), наўгарод-скія — у выглядзе лодкападобнага бруска, вагою 200 г і літоўскія ці заходнерус-кія ў выглядзе палачкі вагою 100—110 г. У пісьмовых крыніцах гэтыя зліткі на-зываюцца грыўняй, рублём, срэбрам літым, а палавінкі іх — паўцінаю. У По-лацкім княстве мелася свая назва іх — "ізрой". У якасці дробных грошай маглі ўжывацца шыферныя праслачкі, алавяныя пломбы, футры дробных жывёл.