Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

5. Духоўная культура

У жалезным веку разам з прагрэсам у матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі развівалася i ўдасканальвалася (ускладнялася) i яго ду-хоўная культура, міфалагічна-рэлігійныя ўяўленні, дэкаратыўна-прыкладное i музычнае мастацтва, зачаткі навуковых ведаў пра акаляючы свет. Міфалагічныя ўяўленні i першабытная рэлігія ў тагачасных умовах з'яўляліся важнымі чыннікамі не толькі ў спробах тлумачэння сусвету, але i праз пасрэдніцтва гэтага — гарманізацыі адносін чалавека з прыродай i адносін паміж людзьмі, а таксама індыкатарам захавання этнічнай адметнасці.

Міфалагічна-рэлігійныя ўяўленні непарыўна былі звязаны з асяроддзем пражывання i гаспадарчымі заняткамі людзей, адлюстроўвалі ix гісторыю i менталітэт. Практычна ўся прырода— жывёльны свет, расліннасць, важнейшыя прыродныя аб'екты i стыхіі — знаходзілі сваё адлюстраванне ў міфах i абрадах.

На думку вядомага даследчыка міфалогіі М.Эліадэ, любы рытуальнае сваю сакральную мадэль (свяшчэнны ўзор), архетып (першавобраз, першаўзор, арыгінал). У помніку старажытнаіндыйскай культуры "Чытападха Брахмана" ўказваецца:"Мы павінны рабіць тое, што рабілі сйачатку багі". Зыходзячы з гэтага мяркуецца, што ўсім рэлігійным актам далі пачатак багі, культурныя героі ці міфічныя продкі. У шэрагу першабытных на-родаў любы чалавечы ўчынак, не кажучы ўжо пра рытуалы, становіцца паспяховым толькі тады, калі дакладна паўтарае дзеянні, якія выконваліся спачатку багамі, героем або продкам. Згодна логіцы міфалагічнай свядомасці, уяўныя акты стварэння космасу неабходна было паутараць у выглядзе рытуальных абрадаў у час важнейшых святаў, звязаных з кругаваротам прыроды ці важнейшымі падзеямі жыцця чалавека, такімі, як нараджэнне, вяселле, пахаванне i г.д.1 Назіранні за нябеснай сферай i прыроднымі цыкламі на зямлі былі звязаны як з практычнымі, гаспадарчымі патрэбамі, так i з імкненнем браць прыродныя з'явы ў якасці прыкладу для паўтарэння ў рытуалах.

Асаблівасць археалагічных матэрыялаў заключаецца ў тым, што яны адлюстроўваюць не ўвесь комплекс рэлігійных вераванняў, а пераважна культавы бок рэлігіі.

Адным з самых старажытных культаў, які вядзе пачатак з глыбінь каменнага веку, з'яўляецца культ жывёл. Гэты культ пакінуў свае сведчанні i сярод археалагічных знаходак жалезнага веку. Так, на мілаградскіх гарадзішчах Паўднёвай Беларусі знойдзена больш за 100 фігурак жывёл, асабліва ix шмат (каля 90) было на гарадзішчы каля в. Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Выявы жывёл звычайна сустракаюцца ў жылых i гаспадарчых пабудовах, а таксама ў комплексах, звязаиых з культам. Большасць фігурак у абломках i звычайна яны выкананы схематычна. Па вызначаных вырабах

________________

1Элиаде М. Космос и история. М., 1987. С.112.

118

можна меркаваць, што большасць фігурак — гэта выявы каня, радзей — буйной рагатай жывёлы i сабак. Як лічыць В. Мельнікоўская, мілаградскія фігуркі маюць стылістычнае падабенства з аналагічнымі рэчамі лесастэпавай паласы. У апошнія дзесяцігоддзі на мілаградскіх помніках знойдзены гліняныя фігуркі кароў, а на гарадзішчы Падгор'е Добрушскага раёна — фігурка бабра i падвеска з мядзведжага клыка1. В. Мельні-коўская паведамляла пра знаходкі падвесак з зубоў мядзведзя, дзіка, ваўка. У мілаградцаў сустракаліся таксама ахвярныя пахаванні дзікіх i свойскіх жывёл. Так, на Гарошкаўскім гарадзішчы i за яго валамі выяўлена некалькі такіх пахаванняў (два сабакі, бабёр, свіння, парасё). Косці ляжалі ў анатамічным парадку, a ў адным з пахаванняў сабакі знаходзілася разбітая пасудзіна2.

Культ жывёл меў распаўсюджанне i ў плямён зарубінецкай культуры. Пры раскопках могільніка Атвержычы ў Столінскім раёне ў адным з пахаванняў трапіліся абгарэлыя косці мядзведзя3, а на могільніку Чаплін у Лоеўскім раёне ў пахаваннях былi трубчастыя косці казулі, зубсабакі, зуб каровы. У культурным пласце Чаплінскага гарадзішча знойдзены прасвідраваныя клыкі ваўка, зуб мядзведзя i зуб бабра4.

Для плямён Цэнтральнай i Паўночнай Беларусі былі характэрныя амулеты з іклаў мядзведзя i дзіка, што сведчыць пра існаванне культу гэтых жывёл. Аналагічныя амулеты выяўлены на гарадзішчах Усходняй Літвы. На некаторых штрыхаваных пасудзінах (Пятровічы Бабруйскага, Паліцкае Асіповіцкага раёнаў) маюцца адбіткі зерня як сляды земляробчых культаў.

У насельніцтва днепра:дзвінскай культуры, акрамя таго, сустракаліся бронзавыя фігуркі коней. Існавалі свяцілішчы чатырохвугольнай у плане формы, з падмазанай глінай падлогай i спецыяльнымі глінянымі агнішчамі-ахвярпікамі. Пазлей распаўсюдзіліся круглый у плане гарызантальныя пляцоўкі - свяцілішчы.

Пахавальныя помнікі насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі i днепра-дзвінскай культуры невядомыя. Аналіз летапіснай устаўкі "Ле­генда пра Совія" ў "Хроніцы Іаана Малалы" (1261) i пазнейшых фальклорных паданняўу супастаўленні з археалагічнымі матэрыяламі дае падставы меркаваць, што для насельніцтва Цэнтральнай i Паўночнай Бела-русі i прылеглай часткі Літвы ў перыяд ад позняга неаліту — ранняй бронзы i да ранняга сярэднявечча была характэрная наступная паслядоўнасцьзмены пахавальных абрадаў: 1) звычай трупапалажэння; 2) па-хаванні ў "дрэве" (хутчэй за ўсё ў дуплах дрэў); 3) абрад трупаспалення. НаТюзні бронзавы i жалезны вякі якраз прыпадала панаванне звычаю пахавання памерлых у дуплах дрэў ці нейкім іншым спосабам "в древо и по­ложи".

Верагодна, з магіяй плоднасці трэба звязваць некаторыя знаходкі драўляных рал. Пакуль што на сучаснай тэрыторыі Беларусі выяўлена толькі адна такая прылада. Гэта драўлянае крываградзільнае рала, знойдзенае ў тарфяніку каля в.Капланавічы Клецкага раёна i датаванае Л. Побалем першымі стагоддзямі н.э. Ралы такога тыпу ва Усходняй Еўропе вя-

____________________

1 Рассадин СЕ. К вопросу о религиозных верованиях жителей Белорусского Посожья в скифское время // Тезисы докладов конференции "Религиозные представления в первобыт­ном обществе". М., 1987. С.185.

2Мелъншовская О.Н. Племена Южной Белоруссии в раннем железном веке. С 149.

3Поболь Л. Д. Славянские древности Белоруссии (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). Мн., 1975. С.40.

4Поболь Л.Д. Славянские древности Белоруссии (ранний этап зарубинецкой культуры). Мн., 1971. С.85,149.

119

домыя яшчэ па знаходках у Бранскай вобласці (Расія) i ў Сумскай вобласці (Украіна). Капланавіцкае рала Ю, Красноў лічыць найбольш абгрунтаваным датаваць на падставе аналогій перыядам паміж нершай паловай 1-га тысячагоддзя н.э. i да сярэднявечча. Гэтаму не супярэчыць i храналогія размешчанага паблізу селішча.

У старажытнасці акрамя чыста земляробчага ралы мелі i сакральнае прызначэнне.

У сэнсе рэканструкцыі палеа-астранамічных уяўленняў старажытнага насельніцтва Беларусі цікавасць уяўляе збудаванне ка­ля в.Бікульнічы Полацкага раёна на Паўднёвым беразе возера Янава. Помнік размешчаны на адкрытай пляцоўцы ўзгорка пад назвай Бікульніцкі Poг i ўяўляе адкрыты з аднаго боку квадрат памерамі 15 х 15 м, выкладзены з валуноў. Адкрытым бокам квадрат скіраваны ў бок возера. Пры вывучэнні збудавання з валуноў было ўстаноўлена, што аснова гэ-тага квадрата знаходзіцца па азімуту 52° на паўночны ўсход ад кірунку на поўнач. Якраз паміж 50° i 52° на паўночны ўсход ад збудавання, на процілеглым беразе возера размешчана гapa Гарадзец.

Як вядома, у перыяд летняга сонцастаяння, на Купалле, сонца ўзыхо-дзіць на паўночнымўсходзе, i таму Гарадзец мог быць адным са звёнаў у ланцужку культавых аб'ектаў, звязаных з найбольш вялікім язычніцкім святам. Штучных умацаванняў на ўзгорку няма, лляцоўка даволі роўная. Раскопкі паказалі, што культурны пласт зусім тонкі, але ў мацерыку знаходзіцца шмат ям рознай глыбіні i канфігурацыі, нават самай вычварнай. У многіх ямах траплялася вутолле. Ямы хутчэй за ўсё з'яўляліся геогліфамі (рэльефнымі выявамі на паверхні зямлі нейкіх міфалагічных істот). Выяўлена ляп-ная гладкасценная кераміка, у асноўным насельніцтва днепра-дзвінскай культуры.

У мясцовасці Разтолты (на Усходнім Падляшшы) быў раскапаны кур­ган насельніцтва вельбарскай культуры, Унутры кургана выяўлена цікавая структура, якая ўяўляла сабой выкладзены з камянёў крыж у коле. Аналагічныя структуры вядомы з некаторых курганоў на захадзе Польшчы i ў Мекленбургу ў Германіі. Як лічыў З.Кжак, ва ўсіх згаданых курганах былі пахаванні жрацоў, а крыж прадстаўляў у дадзеным выпадку космас, сак­ральную прастору, а таксама цэнтральнае бажаство. У свой час яшчэ Карл Густаў Юнг спрабаваў даказаць, што крыж з'яўляецца затоеным у чалавечай псіхіцы архетыпам Бога, звязвалі крыж таксама з так званым астрабіялагічным светапоглядам чалавека. Разамзтым крыж сімвалізуе ўзыходжанне ду­ха, імкненне да Бога, да вечнасці.

Пачаткам найіай эры датуюцца самыя раннія на тэрыторыі Беларусі выявы свастык, якія даследчыкамі звычайна лічацца сімваламі агню ці сонца. Праслачкі і іншыя прадметы ca свастыкамі знаходзяць на гарадзішчах насельніцтва культур штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай i кі-

120

еўскай, на заходнябалцкім могільніку каля Начы ў Воранаўскім раёне. Амаль усе гэтыя свастыкі, у адрозненнс ад больш нозніх, правабаковыя, г.зн. павернутыя канцамі па гадзіннікавай стрэлцы.

Звяртае ўвагу тое, што ка­ля падножжа некаторых гарадзішчаў са штрыхаванай керамікай (Крынічкі Барысаўскага, Навасады Дзяржынскага раёнаў, г. Капыль) знаходзяцца культавыя крыніцы.

На паасобных гарадзішчах Беларусі (Малынікі, Кастрыца) знойдзены гліняныя праслачкі, пакрытыя знакамі, якія не адносяцца да арнаментаў. Магчыма, у дадзеным выпадку прадстаўлены нейкія зачаткавыя формы пісьма.

Няма сумнення, што ў жалезным веку, ва ўсякім разе ў яго канцы, у асноўным сфарміраваўся пантэон багоў. У сувязі з разлажэннем родавага ладу ўсё больш узрастае значэнне бога-грамавіка, распарадчыка навальніц, маланак i дажджу, апекуна ваеннай справы, які адначасова меў i пэўныя аграрныя функцыі. Важнае месца ў пантэоне займаў i бог сонца. Але паводле сярэднявечных пісьмовых крыніц, так i паводле пазнейшых фальклорна-этнаграфічйых i лінгвістычных даных можка меркаваць, што аж да афіцыйнага прыняцця хрысціянства найбольш разнастайным па функцыях i самым уплывовым лічылася традыцыйнае хтанічнае бажаство, якое ўяўлялася апекуном як дзіісіх, так i свойскіх жывёл, звязвалася з абрадавымі песнямі i паэзіяй, было таксама апекуном памерлых i міфічных волатаў, распараджалася зямнымі водамі, уключаючы крыніцы i вытокі рэк, было богам багацця i сакралізаванай традыцыйнай улады перша-бытных жрацоў. Бажаство гэтаз глыбокай старажытнасці магло ўяўляцца ў вобразах ваўка, мядзведзя, змея, вала, хаця з часам яму ўсё больш надавалі антрапаморфныя рысы. 3 нябесных свяціл гэтаму бажаству, які адпавядаў славянскаму Вялесу, балцкаму Вяльнясу (Велсу), быў прысвечаны месяц. Аб'ектамі пакланення яму з'яўляліся найбольш адметныя неапра-цаваныя валуны, а таксама крыніцы. Сакральная пара ("жонка") гэтага бажаства характарызавалася волатаўскім ростам i сілай, сувяззю з вадой, мела дачыненне да жывёльнага свету, асабліва да мядзведзяў, была апя-кункай парадзіх і шлюбаў. Сваюшлюбную пару меўі бог-грамавік. Акрамя гэтых персанажаў у рэлігіях насельніцтва жалезнага веку істотнае мес­ца займалі багі i духі, звязаныя з іншымі сферамі чалавечага жыцця i прыроды.

Акрамя рэлігіі i міфалогіі духоўная культура ахоплівала першабытнае мастацтва, рацыянальныя веды, фальклор. У арнаментыцы керамічных вырабаў, нягледзячы на лакальныя адрозненні, найбольш часта паўтараліся салярныя знакі (канцэнтрычныя кругі, праменепадобныя лініі, крыжы), вуглы, трохвугольнікі, ламаныя лініі, ромбы. Устойлівыя агульныя матывы геаметрычнага арнаменту, асабліва такія, як двайны i трайны зігзаг, можна знайсці ў арнаментыцы насельніцтва культур штрыхаванай керамікі i днепра-дзвінскай. 3 іншага боку, гэтыя матывы маюць аналогіі ў арнаментыцы несумненна балцкіх раннесярэднявечных плямён Літвы i Латвіі.

121

Эстэтычныя ідэалы жалезнага веку ўвасабляліся таксама ў дэкоры металічных (жалезных i бронзавых) упрыгожанняў i прыналежнасцей адзення (фібулы, шпількі i т.д.). Гэтыя прадметы мелі функцыянальна апраўданую форму.

Упрыгожанні на тэрыторыі Беларусі былі як мясцовай вытворчасці, так i імпартныя, латэнскія або правінцыяльна-рымскія. Як сведчаць знаходкі падчас раскопак тыгляў са слядамі шкляной масы, мясцовае насельніцтва i само ўмела вырабляць шкляныя ўпрыгожанні.

Тагачасныя рацыянальныя веды ўключалі гаспадарчы вопыт, веды ў галіне медыцыны, астраноміі, метэаралогіі, геаграфіі сваіх i суседніх зямель, прыродазнаўства.

122