Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

2. Раздрабленне Полацкай зямлі

Утварэнне княстваў-удзелаў. У сувязі з пераменамі ў палітычным жыцці Полацкай зямлі XII — пачатку XIII ст. адбываліся змены ў яе адміністрацый-на-тэрытарыяльнай структуры. 3 канца XI ст. побач з валасцямі, што падпа-радкоўваюцца непасрэдна Полацку, ужо існуюць воласці-ўдзелы, якімі кіру-юць старэйшыя сыны полацкага князя. Відавочна, што гэта ўпраўленне ажыц-цяўлялася на родавым (звычаёвым) праве, таксама як у Кіеўскай дзяржаве. Пазней, у XII ст., ужо на феадальным праве вядомы ўдзелы-княствы ("отчи­ны"). Яны могуць складвацца з некалькіх валасцей і амаль нічым не звязвацца са сваім былым цэнтрам — Полацкам. Нарэшце зноў утвараюцца "землі", якія аб'ядноўваюць па некалькі ўдзелаў-княстваў. Існаванне гэтых структур на тэ-рыторыі Полаччыны адносіцца ў асноўным да XIII — пачатку XVI ст.

Структурныя гіерамены ў тэрытарыяльна-адміністрацыйным развіцці Полацкай зямлі прасочваюцца па матэрыялах археалогіі, пісьмовых крыні-цах, "памежных" тапонімах і інш.

У гады княжання Усяслава Брачыславіча (1044—1101) быў заснаваны но­вы цэнтр Менскай воласці — Менск на р. Свіслачы4. Тое, што Менская воласць першапачаткова ўваходзіла ў сферу дзяржаўных інтарэсаў Кіева, мела вык-лючнае значэнне для яе далейшага лесу. Відавочна, полацкі князь Усяслаў ра-

___________________

1 Алексеев ЛВ. Полоцкая земля в IXXIII вв. С. 280,282.

2 Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. М.; Л., 1938. С. 179.

3 АлексеевЛ.В. Смоленская земля в IXXIII вв. Очерки истории Смоленщины и Восточ­ной Белоруссии. М., 1980. С. 233,234.

4 Загорульский ЭМ. Возникновение Минска. С. 148.

183

зумеў, што, трапіўшы ў склад тэрыторыі Полацкай зямлі ў выніку пагаднення з Кіевам, Менская воласць можа пры неспрыялышх абставінах ад яе адысці. Магчыма, менавіта таму сын Усяслава Глеб быў прысватаны да дачкі Яраполка Ізяславіча — Анастасіі. Шлюб павінен быў замацаваць не толькі саюз паміж на-шчадкамі Яраслава і полацкімі князямі, але і Менскую воласць за Полацкай зямлёй. У той жа час Усяслаў, як гэта рабілі звычайна, калі дзеці дасягалі стала-га ўзросту ці ўступалі ў шлюб, выдзеліў Глебу Менскі ўдзел. Як мяркуюць дас-ледчыкі, гэта адбылося да 1086 г., таму што ў 1086 г. цесць Глеба быў забіты1.

Другім пасля Менскага ўдзела (альбо побач з ім) мог быць толькі Ізяс-лаўскі ўдзел2. 3 узнікненнем града-крэпасці на паўднёва-заходнім рубяжы Полацкай зямлі Ізяслаўская воласць стала вотчынай полацкай княжацкай сям'і. Пазней яе, магчыма, маглі аддаваць ва ўдзел таму з князёў, хто павінен быў прыйсці на змену правіцелю ў Полацку. У Кіеўскай дзяржаве таксама былі "стартавыя" ўдзелы, куды садзілі будучых вялікіх князёў.

Як паказалі археалагічныя даследаванні, на рубяжы XI—XII стст. на тэ-рыторыі Ізяслаўля (Заслаўя) быў пабудаваны новы ўмацаваны цэнтр — дзя-дзінец, а папярэдняя крэпасць-град прыходзіць ў заняпад3. Месцазнахо-

__________________

1 3аяц ЮЛ. Менская зямля // Беларуси гістарычны часопіс. 1993. № 4. С 10.

2 Тамжа. С. 11.

3 ЗаяцЮА. Заславль в эпоху феодализма. С. 110—111.

184

джанне новага цэнтра было болын зручным, калі ўлічваць развіццё пасадаў вакол яго. Па памерах гарадской тэрыторыі (12—13 га), узроўню эканаміч-нага развіцця Ізяслаўль у XI—XII стст. займаў трэцяе месца ў Полацкай зямлі, саступаючы Полацку і Менску. Час пабудовы дзядзінца, верагодна, супадае з вылучэннем Ізяслаўскай воласці ва ўдзел1.

На працягу XII ст. прасочваецца барацьба за гэты ўдзел паміж нашчад-камі менскай і віцебскай галін дынастыі Усяславічаў. Відавочна, з рас-паўсюджваннем права бацькаўшчыны на тэрыторыі Полацкай зямлі вало-данне тым ці іншым удзелам становіцца больш пастаянным. Права Брачыс-лава Васількавіча на Ізяслаўль як на бацькаўшчыну падтрымана ў 1158 г. (у летапісе — у 1159 г.) полацкім князем Рагвалодам Барысавічам. Сам жа ён вярнуў сабе Друцкую воласць, якая дасталася яму ў спадчыну ад бацькі — Барыса Усяславіча і была захоплена ў 1151 г. менскімі Глебавічамі2.

На мяжы XI—XII стст. Менскі і Ізяслаўскі ўдзелы ўвасаблялі тэрыторыі Менскай і Ізяслаўскай валасцей у складзе Полацкай зямлі. Яны межавалі паміж сабой, а таксама з тэрыторыямі (валасцямі), якімі ўпраўляў Полацк праз іх цэнтры (Лагожск, Друцк і інш.). Усе гэтыя цэнтры лічыліся "прыга-радамі" Полацка, залежнымі ад яго3. Напрамак развіцця тэрыторыі Ізяс-лаўскага ўдзела (паўночны захад) вызначаецца памежным горадам Лошас-кам (Лоск) у вярхоўях р. Бярэзіны Нёманскай. Не пазней пачатку XI ст. тут узнікла паселішча, што дало яму пачатак. На паўночным усходзе з Ізя-слаўскім удзелам межавала Лагожская воласць. Як сведчаць пісьмовыя крыніцы, яна значна пазней, чым іншыя воласці Полацкай зямлі, стала удзе­лам. Падчас паходу паўднёварускіх князёў 1127 г. на полацкія ўладанні Ла­гожск быў памежнай крэпасцю. Толькі пад 1180 г. (фактычна 1181 г.) Іпаць-еўскі летапіс упамінае князя Усяслава Мікуліча з Лагожска, які быў у саюзе з Полацкам. А ўжо пад 1186 г. у Лаўрэнцьеўскім летапісе названы іншы князь "из Ложьска Васйлко Воладаревйч", які выступае супраць Полацка разам са смалянамі. Паколькі Лагожская воласць толькі ў апошнія дзесяці-годдзі XII ст. вылучылася ва ўдзел, магчыма, яе памеры былі сціплымі і ад-павядалі гістарычна складзенай да XI ст. тэрыторыі воласці вакол яе цэнтра, які ўпершыню пападае на старонкі "Павучання" Уладзіміра Манамаха.

Цікавасць выклікае Барысаўская воласць, якая была размешчана паміж Лагожскай (на захадзе), Лукомльскай і Друцкай (на паўночным усходзе) валасцямі. На поўдзень ад яе знаходзіліся землі Менскай воласці-ўдзела, на поўнач — тэрыторыя Полацкай воласці. Без спасылкі на крыніцу В. Таці-шчаў адзначаў: "В1102 г. Борис Всеславич полоцкий ходил на ятвяг и, побе-дя их, возвратясь, поставил град Борисов в свое имя и людьми населил". У беларуска-літоўскіх летапісах таксама гаворыцца аб тым, што г. Барысаў на р. Бярэзіне "вчинил" полацкі князь Барыс. Археалагічныя даследаванні пацвердзілі гэтыя паведамленні. Падчас раскопак у Старым Барысаве было ўстаноўлена, што гарадскі культурны пласт датуецца XII—XIII стст. Зной-дзеныя тут рэчы ўказваюць на значнасць дадзенага паселішча. Важным з'яуляецца той факт, што г. Барысаў быў заснаваны князем, які знаходзіўся на полацкім пасадзе. У пачатку XII ст. Полацкая зямля трапляе на той шлях, якім пайшла Кіеўская дзяржава пасля з'езда ў Любечы (1097). Побач з зас-наванымі на родавым праве Ізяслаўскім і Менскім удзеламі пачынаюць ут-варацца воласці на феадальным праве. Ініцыятыва ў стварэнні такіх валас­цей ("отчин") належыць тым полацкім князям, якія займалі пасад у столь­ным горадзе. Пасля смерці Усяслава Брачыславіча працэс феадалізацыі гра-

_________________

1 3аяц ЮЛ. Основные итоги археологического изучения Заславля // Заслаўскія чытанні 1995 г. Заслаўе, 1997. С. 48-49.

2 ПСРЛ. Т. 1. С. 403.

3 Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли. С. 29.

185

мадства ў Полацкай зямлі пас-корьіўся. Гэтаму садзейнічалі развіццё вотчыннага землеўла-дання, а таксама палітычны раскол у асяроддзі нашчадкаў Усяслава, фарміраванне асоб-ных галін княжацкай сям'і —

спадкаемцаў вотчын.

Як адзначаюць даследчыкі, удзелы, выдзеленыя народавым праве (раннія), пэўны час развіваліся побач з вотчыннымі ўладаннямі, створанымі на феадальным праве (познімі), пас-тупова таксама набываючы значэнне пастаянных вотчын. У гэтым адлюс-троўвалася сутнасць усталявання феадальнага ладу. Дадзены працэс быў характэрнай рысай Кіеўскай дзяржавы ў XII ст., калі сістэма феадальных вотчын складвалася ў некаторай ступені на аснове ўдзелаў Яраславічаў1. Тое ж самае адбывалася ў Полацкай зямлі. Таму ўтварэнне Барысаўскай во-ласці ў пачатку XII ст. з цэнтрам у Барысаве магчыма разглядаць як першы крок у напрамку разгалінавання Полацкай зямлі на асобныя ўладанні — вот-чынышрадстаўнікоў княжацкай сям'і. Памеры гэтай воласці былі значна болыпымі, чым гістарычна складзенае наваколле яе цэнтра. Як паказалі рас-копкі, на месцы Барысава існавала паселішча X — пачатку XI ст. К гэтаму ж часу адносяцца і пахаванні ў навакольных курганах2, што сведчыць аб пэўным храналагічным разрыве паміж валасным цэнтрам і яго папярэдні-кам. Старажытны Барысаў быў закладзены на левым оеразе р. Бярэзіны, а яго воласць раскінулася ўздоўж берагоў у верхнім цячэнні ракі.

Межы Барысаўскай воласці на паўночным захадзе і ўсходзе, верагодна, вызначаюць "Барысавы камяні"3.

Магчыма, утварэнне новай абшырнай воласці — вотчыны полацкага кня­зя — падштурхнула менскага князя Глеба Усяславіча да актыўных захадаў у пашырэнні тэрыторыі яго асабістага ўдзела. Па пісьмовых крыніцах вядома, што калі ў 1116 г. паўднёварускія князі зрабілі спусташальны паход на Менскі ўдзел, то яны ўзялі гарады Копысь, Оршу, Друцк. Гэта азначае, што ў першыя дзесяцігоддзі XII ст. адбылося пашырэнне тэрыторыі Менскага ўдзела на ўсход да р. Днепр. Да Менскай воласці былі далучаны Друцкая воласць, а так­сама землі, дзе паяўляюцца новыя ўмацаваныя цэнтры: Орша і Копысь. У гэты час Менскі ўдзел выступае ў якасці феадальнай вотчыны, якая самастойна на-магаецда бараніць свае набыткі ад захопнікаў. Варожыя адносіны брата Давы-да Усяславіча, які ў 1105 г. таксама хацеў атрымаць удзел у Полацкай зямлі, а цяпер займаў полацкі пасад, абыякавасць другога брата — Барыса, былога по­лацкага князя, спрыялі таму, што Глеб Менскі страціў воласці, далучаныя да асноўных яго ўладанняў. Калі ў 1119 г. Менскі ўдзел адыходзіць пад уладу Ма-намахавічаў, то ён уключае толькі тэрыторыю Менскай воласці, як гэта было пры яе ўтварэнні. Што ж датычыць Друцкай і Аршанскай валасцей, то яны ста-лі падуладнымі Полацку ў выніку пагаднення з Манамахам і яго сям'ёй аб сма-ленска-полацкім памежжы4. Копысь адышла да Смаленскага княства.

__________________

1 Назаренко ЛЛ. Родовой сюзеренитет Рюриковичей над Русью (XXI вв.) // Древней­шие государства на территории СССР. М., 1985. С. 150—155.

2 ШтыховГ.В. Города Полоцкой земли (IXXIII вв.). С. 100—102; ЛяўданскіАМ. Раскоп-га і археолёгічныя разведкі ў Барысаўскім павеце. Навуковы зборнік Інстытуту Беларускае культуры. Мн., 1925.

3 Тарановт ВЛ. К вопросу о древних лапидарных памятниках с историческими надпися­ми на территории Белорусской ССР // СА. Вып. VII. 1946. С. 249—260.

4 Ляўко ВМ. Смаленска-Полацкае памежжа ў Верхнім Падняпроўі (па археалагічных і пісьмовых крыніцах). С. 175.

186

Падчас паходу паўднёварускіх князёў на Полацкую зямлю ў 1127 г. га-лоўны ўдар быў скіраваны супраць Ізяслаўля і Барысава — цэнтраўудзелаў прадстаўнікоў полацкай княжацкай сям'і. Лагожск і Друцк у той час былі цэнтрамі валасцей, падпарадкаваньіх непасрэдна Полацку.

Калі на полацкі пасад замест Давыда Усяславіча зноў сеў Барыс Усясла-віч, перад ім адкрылася магчымасць яшчэ больш пашырыць і ўзмацніць свае асабістыя ўладанні. Паколькі летапісы звязваюць нашчадкаў Барыса Усяс-лавіча з Друцкамі яго воласцю, то падаецца слушным, што Друцкая воласць была далучана да Барысаўскай і яны абедзве склалі ўдзел (вотчыну) князя Барыса. Аналіз папярэдніх падзей, а таксама археалагічных матэрыялаў, здабытых пры раскопках гарадзішча ў Друцку, пацвярджаюць такое мерка-ванне. У канцы 20-х гадоў XII ст. Друцк яшчэ не быў значным горадам\

Лапчным будзе меркаваць, што менавіта падчас свайго другога прыходу на полацкі пасад Барыс Усяславіч звярнуў увагу на Друцк і далучыў тэту во­ласць да асабістых уладанняў. Нельга пагадзіцца з высновамі Л. Аляксеева, зробленымі ім у апошняй публікацыі, што князь Барыс сядзеў у Друцку ўжо ў канцы XI ст., а потым у 1102 г. пабудаваў г. Барысаў, каб умацаваць свае ру-, бяжы супраць брата Глеба2. Цэнтрам удзельнага княства Друцк становіцца пры сыне Барыса — Рагвалодзе (Васілю), які разам з іншымі полацкімі кня-зямі быў сасланы ў Візантыю (1129) кіеўскім князем Мсціславам і вярнуўся дамоў пасля 1140 г. Знешні выгляд друцкага дзядзінца гэтага часу, як і асоб-ныя знаходкі, сведчыць аб тым, што гэта быў княжацкі цэнтр. Каля паўднёвага вала шчыльна мясціліся сядзібы рамеснікаў, якія абслугоўвалі князя і дружыну. Цэнтр займала плошча, дзе збіралася веча. У заходняй час-тцы быларазмешчана княжацкая рэзідэнцыя. На знойдзеных падчас раско-пак рэчах ёсць княжацкія знакі. Адно праслачка мае надпіс "КЬНЯЖЙНЬ".

Пасля кароткага праўлення ў Полацкай зямлі кіеўскіх намеснікаў (з 1129 па 1132 г.) на полацкім пасадзе зноў з'явіўся прадстаўнік дьшастыі Рагвалода-вічаў. Гэта быў сын высланага ў Візантыю Святаслава Усяславіча — Васілька Святаславіч. Верагодна, ён правіў Полацкай зямлёй да 1146 г.3 Менавіта Ва-сількавічаў увасабляе віцебская галіна полацкіх князёў, вядомая па крыніцах XII ст. Таму цалкам верагодным з'яўляецца тое, што з Васількі Святаславіча пачынаецца існаванне ўдзела з цэнтрам у Віцебску. Гэта знаходзіць пацвяр-джэнне ў археалагічных матэрыялах Віцебска, дзе ў 40-я гады XII ст. узводзяц-ца новыя абарончыя збудаванні4. Плошча, абнесеная абарончым валам, павя-лічылася з 0,7 да 4 га. Гэта сведчыць аб тым, што значэнне Віцебска як адмініс-трацыйна-тэрытарыяльнага цэнтра ўзрасло і ён выступае ў дзяржаўнай струк­туры ў новай якасці. Першапачаткова Віцебскі ўдзел мог складвацца з Віцеб-скай, Усвятскай валасцей і тых частак (былых пагостаў), што размяшчаліся на тэрыторыі сучаснага Гарадоцкага раёна. Магчыма, гэтыя часткі ўвайшлі ў склад дадзеных валасцей на працягу XI — першай паловы XII ст.

Выказаныя некаторымі даследчыкамі меркаванні аб тым, што "віцебскі сталец перайшоў у спадчыну да самага малодшага з сыноў Усяслава, а мена-віта да Святаслава" ў пачатку XII ст.5, грунтуюцца на распаўсюджанай вер­еи, што ў Полацкай зямлі было столькі ўдзелаў, колькі сыноў ва Усяслава Полацкага. На самай справе ні пісьмовыя крыніцы, ні археалагічныя матэ-рыялы не дазваляюць падтрымліваць гэту версію.

__________________

1 Алексеев ЛД. Полоцкая земля. С. 152.

2 АлексеевЛ.В. Минск и Друцк // Славяне и их соседи (археология, нумизматика, этноло­гия). Мн., 1998. С. 12.

3 Алексеев Л.В. Полоцкая земля. С. 267.

4 Колединский ЛЗ. Древнерусский Витебск: развитие топоструктуры в XI—XIII вв. // Го-мелыцина. Археология, история, памятники. Гомель, 1991. С. 78—80.

5 Калядзінскі Л. У. Пра абарончы вал дзядзінца летапіснага Віцебска // Заслаўскія чытанні 1995 г. Заслаўе, 1997. С. 57.

187

Самастойнае існаванне ўдзелаў. Важнай рысай гарадоў, якія могуць прэ-тэндаваць на роль цэнтраў самастойных удзелаў у XII ст., з'яўляецца наяўнасць на дзядзінцах цэркваў. Храмы ставіліся таксама на вакольным горадзе. Аб гэ-тым сведчаць знаходкі паліваных керамічных плітак, з якіх выкладалася пад-лога ў царкве. Пліткі з палівай знойдзены ў Друцку, Лагожску, Віцебску. У Ба-рысаве і Віцебску выяўлена смальта, якая ўжывалася для мазаічнага аздаблен-ня храмаў. На Менскім дзядзінцы зафіксаваны каменны фундамент царквы. Абмежаваная колькасць выяўленых матэрыялаў не дазваляе дакладна абазна-чыць час узвядзення гэтых пабудоў, іх канструкцыю. Выказаныя даследчыкамі меркаванні наконт датавання некаторых культавых аб'ектаў (менскі, віцебскі св. Міхаіла храмы) супярэчлівыя альоо недастаткова абгрунтаваныя.

Другая палова XII ст. адметная тым, што ў створаных удзелах адбываюц-ца перамены ў іх тэрытарыяльным развіцці. Гэта звязана ў першую чаргу з палітычна-адміністрацыйным станам унутры дзяржавы. Не апошнюю ролю адыгрываюць і знешнепалітычныя абставіны, агульны ход развіцця феа-дальных адносін.

Пасля ўсталявання ў Менскім, Друцкім, Віцебскім удзелах нашчадкаў Усяславічаў пачалося ўзмацненне асооньгх галін полацкага княжацкага дому. Яны вядуць паміж сабою барацьбу за прыярытэт вярхоўнай улады, тым самым паглыбляючы ўжо існуючыя супярэчнасці, падштурхоўваючы дзяржаву да канчатковага распаду. 31146 па 1151 г. полацкі пасад знаходзіўся ў руках Раг-валода Барысавіча, князя друцкага. Але, як сведчаць летапісы, не без дапамогі палітычных інтрыг на яго месца заступае Расціслаў Глебавіч, князь менскі, які кіруе ўсёй дзяржавай да 1158 г.1 За гэты час дынастычная галіна Глебавічаў умацоўваецца на ўсіх ключавых пазіцыях. У Менску сядзіць брат Расціслава Глебавіча Валадар, у Ізяслаўлі другі брат — Усевалад. У Друцку ўладкаваўся яго сын Глеб Расціславіч. Такім чынам, Глебавічы атрымалі вярхоўную ўладу ў дзяржаве, а таксама вярнулі сабе бацькоўскія набыткі (Друцкую воласць), прьгхапіўшы тым часам уладанні Барысавічаў (Барысаўская воласць). Фак-тычна Глебавічам падпарадкоўваліся Полацкая, Ізяслаўская, Барысаўская, Менская, Друцкая воласці ў складзе Полацкай зямлі.

Калі зноў на полацкі пасад вярнуўся Рагвалод Барысавіч (1158— 1162), ён намагаўся ўпарадкаваць маёмасныя адносіны ў адпаведнасці з правам бацькаўшчыны. Менавіта таму Рагвалод патрабаваў вярнуць Брачыславу Васількавічу Ізяслаўль. Магчыма, адной з умоў прымірэння паміж Рагвало-дам і Расціславам было тое, што Расціслаў "прида волости Рогволоду". Аб якой воласці магла ісці гаворка? Аналіз падзелу на воласці былой тэрыторыі Полацкай зямлі паказаў, што іх межы ў пачатку XVI ст. у асноўным супадалі з межамі тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак, існуючых на момант яе распаду. Так, Барысаўская воласць займала левабярэжжа р. Бярэзіны, што прылягала непасрэдна да Друцкай воласці. Правабярэжжа р. Бярэзіны, дзе была размешчана заходняя частка гэтай воласці, адышло да Менска. Вера-годна, Расціслаў Глебавіч саступіў Рагвалоду Барысавічу левабярэжную частку воласці, якую папярэдне адабраў на сваю карысць. Правабярэжжа Барысаўскай воласці так і засталося за Менскім удзелам. Межы Менскага ўдзела, які канчаткова вылучыўся са складу Полацкай зямлі пасля 1185 г., амаль адпавядаюць межам Менскага павета XVI ст.2

Друцкі ўдзел на ўсходзе межаваў з Аршанскай воласцю. У1171 г. Рагва­лод па ўзору свайго бацькі паставіў памежны знак "Рагвалодаў камень" паб-лізу сучаснай в. Дзятлава. На поўдні дакладную мяжу Друцкага ўдзела выз-начыць немагчыма. Некаторыя даследчыкі лічаць, што памежнай крэпасцю

________________

1 ПСРЛ. Т. 2. С. 394-418.

23аяц ЮЛ. Менская зямля. С 13.

188

ўдзела ў XII ст. быў Магілёў1. Аб прысутнасці на тэрыторыі гарадзішча кня-жацкай адміністрацыі сведчаць знаходкі донцаў сасудаў з "трызубамі", ана-лагічнымі княжацкаму знаку з шыфернага праслачка, знойдзенага ў Друц-ку. Наяўнасць прафесійных воінаў-дружыннікаў пацверджана як знаходка-мі ўзбраення, так і мініяцюрнай рытуальнай сякерай-амулетам.

Віцебскі ўдзел з 1165 г. уступае ў асобныя суадносіны са Смаленскім княс-твам, якое прыкладна ў гэты час падзелена на два ўдзелы (Таропецкі і Смален-скі). Таропецкі ўдзел прымыкае да Наўгародскай зямлі. Магчыма, паміж Сма-ленскам і Віцебскам існавала пэўнае пагадненне, паякім віцебскі князь Усяс-лаў Васількавіч быў запрошаны замест Рагвалода Барысавіча ў 1162 г. на по-лацкі пасад, і яно дазваляла кіраваць Віцебскім удзелам аднаму са смаленскіх князёў — Давыду Расціславічу. За гэта смаленскія князі падтрымлівалі Усяс-лава Васількавіча ў барацьбе з Глебавічамі за ўладу ў Полацкай зямлі. Магчы­ма, менавіта тады да Віцебскага ўдзела далучаецца Аршанская воласць. Такім чынам была закладзена аснова оудучай Віцебскай зямлі.

На працягу 80—90-х гадоў XII ст. смаленскія князі спрабуюць выкарыс-таць канфрантацыю паміж полацкімі князямі на сваю карысць. Некаторы час Віцебск разам з Полацкам змагаліся за Друцк супраць смаленскага кня­зя Давыда Расціславіча, у якога друцкі князь Глеб Рагвалодавіч быў у ва-сальнай залежнасці.

У канцы XII ст. княствы-ўдзелы, вылучаныя са складу Полацкай зямлі, развіваюцца цалкам самастойна. Як адзначае М. Любаўскі, палітычная гру-поўка гарадоў і валасцей, што складалася ва ўдзельны час, была ўстойлівай да пачатку XVI ст.2

3 выдзяленнем асобных частак са складу дзяржаўнай тэрыторыі Полац-кая воласць засталася ў сваім першапачатковым выглядзе. Разам з княства-мі Герцыке і Кукенойс яна ўтварала тое "каралеўства", пра якое пісаў Ген-рых Латвійскі ў сваёй хроніцы. Працяглая барацьба тэутонскага рыцарства за падпарадкаванне народаў Прыбалтыкі з канца XII ст. па 1225 г. сведчыць аб тым, што Полацкае княства ў новай сваёй якасці заставалася дастаткова моцнай дзяржавай у першыя дзесяцігоддзі XIII ст.

__________________

1 Марзалюк I. Да пытання аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці і сацы-яльным статусе Магілёва ў XIIXIII стст. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Полацк, 1998. С. 183-184.

2 Любавский М.К. Областное деление и местное самоуправление Литовско-Русского госу­дарства ко времени издания первого Литовского статута: Ист. очерки. М., 1892. С. 11, 13, 60-61.

189