Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

6. Сельская абшчына і веска

Развіццё сельскай абшчыны. Як ужо гаварылася, на працягу VIII—IX стст. на змену буйным патрыярхальным абшчынам, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў у сутыкненнях з іншымі людзьмі і выконвалі ўнутраныя выт-ворчыя і адміністрацыйныя функцыі, прыходзіць новая грамадская фор­ма — сельская (суседская) абшчына. Яна складалася ў асноўным з малых ін-дывідуальных сем'яў. У пісьмовых крыніцах гэта абшчына называецца "па-гостам", "мірам" альбо "верв'ю" (апошні тэрмін характэрны для паўднёвых тэрыторый усходніх славян). У абшчыну ўваходзілі не толькі тыя сем'і, што былі звязаны паміж сабою роднасцю, але і з іншых родаў. Такое спалучэнне стварылася ў выніку каланізацыі ўсходнеславянскімі плямёнамі тэрыто­рый, дзе сустракаліся носьбіты рознага этнасу, прадстаўнікі розных мікра-плямён — родавых абшчын2.

У пачатковы перыяд фарміравання феадалізму суседская абшчына зас-тавалася найболыд масавай сацыяльнай структурай, адной з асноўных форм арганізацыі грамадства. Пад уплывам княжацкай улады і новага феа-дальнага укладу яе развіццё ў гэты час не было прамалінейным і беспера-пынным. Фарміраванне і ўмацаванне дзяржаўных утварэнняў у IX—X стст.,

__________________

1 Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. Мн., 1995. С. 115—122; ГалубовічВ.І. Эканамічны стан, побыт і гандаль старажытнай Беларусі (IXXIII стст.). Мн., 1997. С 155—173.

2 Щапов ЯМ. О функциях общины в Древней Руси // Общество и государство феодаль­ной России. М, 1975. С. 15.

261

эксплуатация насельніцтва шляхам збору даніны, віраў (штрафаў) і іншымі сродкамі прывялі да ліквідацыі шэрагу цершапачатковых функцый абшчы-ны. Разам з тым княжацкая ўлада надала абшчыне новыя абавязкі, якія пе-ратваралі яе часткова ў орган дзяржаўнага кіравання. Сельская абшчына ўяўляла сабой тэрытарыяльнае аб'яднанне непасрэдных вытворцаў-земля-робаў1. Гэта былі сяляне, якія яшчэ не трапілі ў прыватнаўласніцкую залеж-насць і былі падпарадкаваны толькі дзяржаве. Абшчына несла адказнасць перад княжацкімі ўладамі за выкананне дзяржаўных павіннасцей і падат-каў. Ворная зямля знаходзілася ва ўладанні сялян-уласнікаў і перадавалася ў спадчыну. Абшчына атрымлівала права карыстання непадзеленымі земля-мі. Яна валодала самакіраваннем: выбірала свае органы кіравання, мела свой абшчынны суд. У ей захавалася кругавая парука, кожны з яе членаў удзельнічаў у стварэнні грамадскага фонду і мог атрымаць ад абшчыны ма-тэрыяльную дапамогу. 3 грамадскага фонду абшчына выплачвала так зва­ную "дзікую віру", г.зн. калектыўна адказвала за розныя злачынствы на сва­ей тэрыторыі2. Князь умешваўся ва ўнутраныя справы абшчыны толькі та-ды, калі дзейнасць яе членаў несла пагрозу яго ўладзе і ўласнасці. Паводле закона Рускай Праўды, калі абшчыннік забіў прадстаўніка княжацкай адмі-ністрацыі (агнішчаніна), князь пазбаўляў абшчыну права сумеснай выпла­ты віры і ўскладваў выплату вялікай сумы (80 грыўняў) толькі на забойцу. У выпадку нявыплаты апошнім віры ён забіраўся з абшчыны і станавіўся кня-жацкім халопам (рабом).

У XI ст. у выніку ўзнікнення царкоўнай дзяржаўнай арганізацыі сельс­кая абшчына пазбаўлялася сваіх функцый, звязаных з афармленнем сям'і і яе жыццём, сацыяльнымі канфліктамі, якія не пагражалі непасрэдна кня­жацкай уладзе. Да гэтых функцый, напрыклад, належалі пытанні заключэн-ня і скасавання шлюбу, калі былі адхіленні ад прынятых норм: выкраданне нявесты, адмова жаніха ад шлюбу пасля заключэння дамовы, адмова мужа забяспечваць жонку без дастатковых падстаў для гэтага і інш.

Сельская абшчына паступова трапляла ў залежнасць ад феадалаў-вот-чыннікаў. Яе члены з уласнікаў ператвараліся ў трымальнікаў зямлі, а сама абшчынная арганізацыя альбо разбуралася, альбо падпарадкоўвалася вот-чыне, губляючы рэшткі сваіх функцый.

Сельскія неўмацаваныя паселішчы. Паселішчы адносяцца да найменш вывучанай катэгорыі ўсходнеславянскіх помнікаў. Звесткі пісьмовых кры-ніц пра іх вельмі бедныя, таму шмат якія пытанні гісторыі вёскі вырашаюц-ца з дапамогаю археалагічных крыніц. Д аныя археалогіі дазваляюць высвет-ліць тапаграфію і планіроўку сярэднявечнай вёскі, яе цамеры і вонкавы выг-ляд, час існавання, канструкцыю жытла, а таксама вырашаць праблемы дэ-маграфіі, рассялення, сацыяльнай гісторыі вёскі і інш.

Асноўным тыпам паселішча на землях Беларусі ў IX—XIII стст. была "весь", дзе жылі свабодныя сяляне-абшчыннікі. У пісьмовых крыніцах яна ўпамінаецца пераважна ў агульнай форме, як супрацьлегласць гарадам. Другім тыпам сельскіх паселішчаў, дзе першапачаткова жылі свабодныя ся­ляне, было "сяло". Пазней гэты тэрмін пачаў ужывацца ў адносінах да пасе-лішчаў, што належалі свецкай і духоўнай знаці і засяляліся залежнымі ад іх людзьмі. Так, пад 1287 г. у летапісе гаворыцца, што цяжка хворы ўладзімі-ра-валынскі князь Уладзімір Васількавіч завяшчаў у выпадку сваёй смерці некалькі сёл і г. Кобрын "княгіні сваёй"3. Звычайна ў такіх месцах мелася ся-дзіба самога феадала ці яго сельскай адміністрацыі.

________________

1 Тимощук БЛ. Восточнославянская община в VIX вв. М., 1990.

2 Памятники права Киевского государства XXII вв. М., 1952. С. 121.

3 ПСРЛ. Т. 2. С. 903.

262

Верагодна, адно з паселішчаў такога тыпу было даследавана каля г. Ча-вусы Магілёўскай вобласці1. Яно размешчана на ўзвышаным участку лева-бярэжнай тэрасы р. Бася. На поўдні і поўначы тэрыторыя селішча абмежа-вана лажбінамі, на захадзе — уступам і абрывам тэрасы. Культурны пласт прасочваецца ўздоўж берага паласой 250x115 м, яго агульная плошча — 2,5 га. Да паўночнай мяжы селішча прылягае курганны могільнік, у якім на-лічвалася 130 насыпаў. Пры раскопках селішча выяўлены рэшткі, што зас-таліся ад наземных зрубавых жылых збудаванняў і слупавых пабудоў X—XVI стст., шмат керамічных вырабаў, шэраг рэчаў з чорнага і каляровых металаў, каменныя праслачкі для верацён, вырабы з косці і рога, шкляныя пацеркі і інш. Значная большасць знаходак датуецца XI ст., што паказвае час найболыпай інтэнсіўнасці жыцця на паселішчы.

Асноўнымі заняткамі насельніцтва тут былі ворнае земляробства і жы-вёлагадоўля. 3 калекцыі вызначаных касцей 73% належалі хатняй жывёле, у большасці — буйной рагатай. Сярод дзікіх жывёл пераважаюць косці лася. Даволі разнастайным было рамяство. Жыхары селішча займаліся кавальс-твам, ганчарствам, ювелірнай справай. Аб металургічнай вытворчасці свед-чаць знаходкі шлакаў і кавалкі жалезных крыц.

На селішчы знойдзены таксама рэчы, не характэрныя для звычайных вяскоўцаў таго часу: фрагменты шыйнай грыўні, пласціначных бранзалетаў, амуніцыя прафесійных воінаў. Гэтыя знаходкі дазваляюць меркаваць, што на селішчы каля Чавус была сядзіба прадстаўніка княжацкай адміністрацыі ці дружынніка-землеўладальніка.

У жыцці сярэднявечнага Чавускага паселішча вылучаюцца некалькі этапаў. У X ст. яно існуе як звычайнае радзіміцкае паселішча ("весь"). У XI ст. тут пасяляецца прадстаўнік феадала, з чым звязана хутчэй за ўсё з'яўленне ў XII ст. перасяленцау ("сяло"). На рубяжы XII—XIII стст. феадал ці яго прадстаўнік пакідае паселішча і пачынаецца перыяд яго заняпаду. Асабліва яскрава апошні прасочваецца ў XIV ст., а ў пачатку XVI ст. паселі-шча зусім знікае.

У пісьмовых крыніцах XII ст. з'яўляюцца паселішчы з назвай "слабада" (свабада). Найбольш верагодна, што яны ўяўлялі сабой месцы, дзе знаць па-сяляла цалкам залежных ад сябе людзей, нярэдка якой-небудзь адной пра-фесіі (жалезаздабытчыкі, кавалі і т.д.). У адрозненне ад іншых паселішчаў, жыхары слабод пастаянна ці на пэўны тэрмін маглі быць вызвалены ад дзяр-жаўных павіннасцей.

Тэрыторыю сельскіх абшчын, а таксама іх цэнтральнае паселішча назы­вал! тэрмінам "пагост". Упершыню ў летапісах такая назва ўжываецца ў су-вяз! са знакамітым паходам кіеўскай княгіні Вольгі на драўлян і на Ноўгарад у 40-х гадах X ст., дзе яна "устави... погости и дани". Адсюль вынікае, што па­гост — гэта тэрытарыяльная адзінка, якая была створана князем для збору даніны і ажыццяўлення адміністрацыйнай улады. Аднак вядома, што князі пры арганізацыі пагостаў маглі выкарыстоўваць ужо існуючую структуру абшчынных паселішчаў і шмат якія пагосты ўзніклі на старой абшчыннай аснове. Пагост звычайна з'яўляўся найбольш буйным паселішчам у акрузе і мог быць умацаваным альбо адкрытым. Яго акружалі некалькі звычайных "весяў". Такія скапленні паселішчаў у літаратуры называюць "гнёздамі", а тып рассялення насельніцтва — скучана-гнездавым.

Магчыма, менавіта пагост вывучаўся археалагічнымі раскопкамі ў межах сучаснага Мінска пры будаўніцтве мікрараёна Малінаўка-1. Паселішча знахо-дзілася каля в. Дружба (былая Рылаўшчына) на тэрасе правага берага р. Ло-

_________________

1Рыер Я.Г. Вясковае паселішча ў г. Чавусы // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1994. № 3. С 202-225.

263

шыца і займала плошчу каля 2,5 га. Вакол яго яшчэ ў пачатку XX ст. налічвала-ся некалькі курганных могільнікаў і асобных насыпаў. Раскопкамі даследава-на 1120 м2 плошчы помніка пры магутнасці культурнага пласта да 0,5 м.

Знойдзены рэшткі 29 наземных зрубавых жылых збудаванняў, гаспа-дарчыя і вытворчью пабудовы X—XIII стст., адкуль паходзіць пераважная болыыасць старажытных рэчаў1. Дакладнае датаванне будынкаў дало маг-чымасць вылучаць у жыцці селішча пяць храналагічных перыядаў і праса-чыць дынаміку яго развіцця. У першым перыядзе (X ст.) на даследаванай плошчы знаходзілася 9 жылых, 3 гаспадарчыя і 2 вытворчыя забудовы. У другім перыядзе (першая палова XI ст.) назіраецца павелічэнне колькасці пабудоў, прычым усе яны былі пабудаваны на свабодных участках, а дамы папярэдняга перыяду працягвалі існаванне. У трэцім перыядзе (другая па­лова XI ст.) працэс павелічэння паселішча працягваецца, але меншымі тэм-памі. На новых месцах пабудаваны толькі 3 жылыя пабудовы, астатнія — на старых месцах. На гэты час прыпадае максімальная колькаць жылля на дас-ледаваным участку —17 пабудоў. Аднак к пачатку XII ст. колькасць пабудоў паступова памяншаецца, а ў першай палове XII ст. падае да ўзроўню X ст. (9 пабудоў). У гэты час будаўніцтва на вольных участках спыняецца, ад-наўляюцца толькі старыя пабудовы. Апошні храналагічны перыяд (другая палова XII ст. — першая палова XIII ст.) характарызуецца далейшым памян-шэннем тэрыторыі паселішча. Колькасць дамоў у сярэдзіне XIII ст. скараці-лася да 5, што складае 29,4% ад усёй колькасці ў перыяд яго найвышэйшага росквіту.

Як і на селішчы каля Чавус, асноўнымі заняткамі насельніцтва паселішча Дружба былі земляробства і жывёлагадоўля. Паводле вызначэння астэалагічных матэрыялаў, у апошнім дамінавалі буйная рагатая жывёла (52,3%) і каняводства (23,8%). Акрамя таго, знаходкі рэшткаў сырадутных пе-чаў і шлакаў, тыгляў і вырабаў з каляровых металаў сведчаць пра развіццё на селішчы чорнай металургіі і ювелірнага рамяства. Ткацтва, прадзіва, апра-цоўка дрэва, косці і рога існавалі тут у выглядзе хатніх промыслаў. Знаходкі вырабаў гарадскіх майстроў і імпартных рэчаў (амфары, крышталёвыя і серда-лікавыя пацеркі) сведчаць пра тое, што жыхары селішча оылі ўцягнуты ў эка-намічныя зносіны з мясцовымі і далёкімі гандлёва-рамесніцкімі цэнтрамі.

Паказальна, што ўжо ў X ст. сярод жытла селішча вылучаюцца дзве па­будовы большых памераў, чым іншыя. У далейшым колькасць жылых збу-даванняў адносна вялікіх памераў паступова павялічваецца. Менавіта тут былі знойдзены фрагменты цугляў, што сведчыць пра трыманне іх гаспада-рамі верхавых коней. Знаходкі на донцах посуду княжацкіх знакаў у выгля­дзе трызубцаў гавораць пра тое, што гэта, верагодна, былі прадстаўнікі кня-жацкай адміністрацыі.

Структура сельскага рассялення ў IX—XIII стст. развівалася пад моц-ным уплывам прыродна-геаграфічных умоў. Жыццёвыя патрэбы чалавека ў ежы, вадзе, спрыяльным клімаце, наяўнасці паліва і іншай сыравіны прыму-шалі яго выбіраць месцы для паселішчаў недалёка ад вады, на тэрасах рэк і азёр, незатапляльных у час паводкі ўзвышшах у поймах рэк, звычайна не вы-шэй за 10 м над узроўнем вады і не далей 100—150 м ад вадасцёкаў. Боль-шасць селішчаў мела адносна невялікую плошчу — 0,1—3 га, але сустрака-юцца і вельмі буйныя — да 10—20 га.

Канструкцыя жытла была розная. Асабліва гэта тычыцца IX — першай паловыХ ст. На Палессі ў гэты час вядомы невялікія паўзямлянкі слупавой і каркасна-плятнёвай канструкцыі з глінянай купалападобнай печчу альбо з

___________________

13аяц ЮЛ. Паселішча XXIII стст. каля в. Дружба (Рылаўшчына) // Гістарычна-археа-лагічны зборнік. Мн., 1994. № 3. С. 132-147.

264

печчу-каменкай (Скорбічы, Хотамель)1. На поўнач ад Прыпяці з'яўляюцца наземныя дамы зрубавай канструкцыі. Па сваіх памерах спачатку яны былі аднолькавымі з паўзямлянкамі. На працягу другой паловы X ст. на ўсёй тэ-рыторыі Беларусі паглыбленыя ў зямлю збудаванні канчаткова выціскаюц-ца наземнымі (Дружба, Чавусы, Франопаль, Гарадзішча, Грыўковічы). Пэўную ролю ў фарміраванні канструкцыі і інтэр'ера жытла адыгралі кліма-тычныя і геаграфічныя асаблівасці (наяўнасць будаўнічага матэрыялу, ха-рактар грунту і інш.).

Планіроўка і ў некаторай ступені памеры паселішчаў залежалі ад рэлье-фу мясцовасці. Пераважная большасць вёсак X—XII стст. на Беларусі мае оессістэмны і лінейны тып забудовы. Апошні ўжываўся пры будаўніцтве ўздоўж надпоймавых тэрас, схілаў яроў, высокіх карэнных берагоў рэк і азёр. Пабудовы на такіх селішчах выцягваліся пераважна ў адзін рад, але сустракаюцца і два рады. Пры бессістэмнай забудове ўжывалася некалькі варыянтаў планіроўкі: скучаная, калі дамы размяшчаліся побач адзін з ад-ным, раскіданая, калі будынкі размяшчаліся паасобку, хаатычна, і гнезда-вая, калі на паселішчы існавала адначасова некалькі груп скучаных пабудоў з незабудаванымі ўчасткамі зямлі паміж імі.

Паселішчы IX—X стст. звычайна былі болын буйнымі, чым у пазнейшы час. Паводле вынікаў даследаванняў у Заходнім Палессі, іх плошча ў сярэд-нім складала каля 1 га, зрэдку дасягала 4—5 га. Асноўная колькасць селі-шчаў, што ўзніклі ў XI — першай палове XIII ст., займала тэрыторыю 0,4—0,7 га, але меліся і большыя — да 2 га. Памяншэнне плошчы звязаназ пе-раходам болынасці гаспадарак ад падсечнага земляробства, якое патрабава-ла працы вялікіх калектываў, да ворнага. У XII—XIV стст. насельніцтва Бе-ларусі пераходзіць да трохпольнай сістэмы ў земляробстве, якая патрабава-ла болып уважлівых адносін да раллі (угнаенні, барацьба з пустазеллем). Паколькі плошча раллі была невялікай, гэтыя ўмовы абмяжоўвалі і памеры паселішчаў. Яны мелі магчымасць павялічвацца, пакуль паблізу былі неап-рацаваныя ўчасткі зямлі. Такім чынам, прычыны росту колькасці паселі-шчаў, асваення насельніцтвам новых тэрыторый у XI—XIII стст. заключа-юцца ў зрухах у гаспадарцы і ў змяненні дэмаграфіі.

На пачатковым этапе рассялення людзі толькі прыстасоўваліся да прыроднага асяроддзя, пазней пачалі ўздзейнічаць на яго. Пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека паступова змяншаюцца тэрыторыі, заня-тыя лесам. Спачатку яго парубка вялася ў сувязі з падсечна-агнявым зем-ляробствам і тычылася перш за ўсё шыракалістых лясоў з далін рэк, дзе былі найбольш урадлівыя глебы. Пазней, па меры павелічэння колькасці паселішчаў і насельніцтва ў цэлым, вырубка робіцца на больш адлеглых участках, асвойваюцца раней не заселеныя даліны рэк з некранутымі ста-ражытнымі пушчамі. 3 цягам часу павялічваецца шчыльнасць паселішчаў у "гнёздах" і плошча гэтых "гнёздаў". Шмат якія з іх злучаліся паміж сабой і ператвараліся ў больш буйныя агламерацыі. На Беларусі такая сітуацыя вывучана ў Магілёўскім Падняпроўі і ў Заходнім Палессі2. У канцы IX— X стст. на Магілёўшчыне ўзнікла 18% усіх вядомых вёсак, у XI— XIII стст. — больш за 72, у XIV—XV стст. — усяго 9%. 3 улікам таго што ўсе паселішчы IX—X стст. працягвалі існаваць і пазней, атрымліваецца, што ў XI—XIII стст. тут існавала больш за 90% усіх вядомых усходнеславянскіх вёсак. У XIV ст. іх засталося каля 96%. Аналагічная сітуацыя прасочваец-

__________________

1 Русанова ИЛ. Славянские древности VIIX вв. между Днепром и Западным Бугом. М., 1973.

2 Риер Я.Г. Характер размещения сельского населения в Могилевском Поднепровье в Х-ХШ вв. // СА. 1982. № 4. С. 107-108.

265

ца ў Заходнім Палессі, дзе ў IX—X стст. узнікла 18% вядомых паселішчаў, у ХІ-ХІІІ стст. - 70, у ХІУ-ХУ стст. - 12%.

Значную ролю ў сельскім рассяленні мелі ваганні клімату. У VIII ст. у Еўропе пачынаецца пацяпленне, якое доўжылася да канца XII — пачатку XIII ст. У той жа час паступова павялічвалася вільготнасць. У XIII— XIV стст. яна дасягнула сваёй найвышэйшай адзнакі, істотна павысіўся ўзровень грунтавых вод, што дазваляла больш эфектыўна выкарыстоўваць студні. Пік вільготнасці супаў з пачаткам перыяду пахаладання. 3 цягам ча­су надвор'е станавілася ўсё болыы няўстойлівым, халодныя зімы і неспры-яльныя для сельскай гаспадаркі вясна і лета здараліся ўсё часцей, асабліва ў XV ст., пакуль у XV ст. не наступіў так званы "малы ледавіковы перыяд".

Гарадзішчы-сховішчы і гарадзішчы-замкі. Асобным тыпам сельскіх помнікаў X—XIII стст. з'яўляюцца гарадзішчы. Паводле функцыянальнага прызначэння яны падзяляюцца на некалькі груп. Сярод вядомых на сён-няшні час большую частку складаюць так званыя гарадзішчы-сховішчы. Яны ўяўляюць сабой умацаванні, пабудаваныя членамі родавых абшчын для сваёй абароны ў выпадку небяспекі. Нярэдка абшчыннікі выкарыс-тоўвалі для гэтых мэт гарадзішчы, што ўзніклі яшчэ ў жалезным веку ці ў раннім сярэднявеччы.

Сховішчы не былі прыстасаваныя для доўгатэрміновага засялення: культурных напластаванняў на іх амаль няма, абарончыя збудаванні прымі-тыўныя, плошча ўмацаваных пляцовак вагаецца ў межах 0,06—0,3 га. Часта яны размяшчаліся на некаторым аддаленні ад селішчаў абшчыннікаў, але вядомы таксама гарадзішчы з адначасовымі селішчамі-спадарожнікамі. Ся­род апошніх вылучаюцца помнікі з адносна насычаным знаходкамі культур­ным слоем.

Адно з такіх гарадзішчаў знаходзіцца каля в. Франопаль Брэсцкага ра-ёна, на мысападобным выступе надпоймавай тэрасы р. Рыта. Яго пляцоўка ўмацавана кальцавым валам дыяметрам 30 м і вышынёй 1,5—2,5 м. Вакол га-радзішча, на краі тэрасы размешчана селішча плошчай каля 1 га. Раскопкамі даследавана 286 м2 культурнага слою ўмацавання і 336 м2 селішча. Практыч-на ўсе знаходкі на гарадзішчы паходзяць з выразнага пласта пажарышча. Яго таўшчыня на краі пляцоўкі дасягае 0,45—0,5 м, бліжэй да цэнтра слой робіцца танчэй (да 0,1 м) ці знікае зусім. Рэшткі пажарышча накрывае слой светла-шэрага пяску амаль без знаходак таўшчынёй да 0,7 м (каля вала). На мацерыку знойдзены сляды зрубавых клецяў, якія прылягалі да ўнутранага боку вала, рэшткі, магчыма, неглыбокай студні, пясчаныя сценкі якой зама-цаваны камянямі, а дно заслана падлогай з дубовых дошак. На падлозе заха-валіся рэшткі зруба з 1—2 вянцоў, зробленага з такіх самых дошак. Па-за ме-жамі клецяў, на мацерыку раскапаны таксама рэшткі прымітыўнага агні-шча — абломкі абпаленых камянёў, попел, вялікая колькасць керамікі і кам-кі абпаленага зерня проса.

Частка буйных абломкаў керамічнага посуду, знойдзеных на гарадзі-шчы, была моцна дэфармавана пад уздзеяннем агню, працяглай ветравой эрозіі і дажджу. Шмат у якіх месцах меліся развалы гаршкоў і нават цэлы по­суд з камякамі прасяной кашы. Акрамя керамікі найболын распаўсюджаны прадметы ўзбраення: наканечнікі стрэл, коп'яў, сякеры, дэталі мячоў. Вы-яўлены таксама прылады працы (нажы, жорны, шыферныя праслачкі, сяр-пы), розныя бытавыя рэчы (замок, крэсівы, дэталі ад вёдзер), шкляныя па-церкі.

Характар культурных напластаванняў, асартымент знаходак на гарадзі-шчы і селішчы сведчаць пра тое, што ўзніклі яны не раней другой паловы X ст. і былі знішчаны ў выніку нападу варожай дружыны не пазней пачатку

266

XI ст. Трэба, аднак, адзначыць, што гарадзішчы-сховішчы з багатым куль­турным пластом, падобныя Франопалю, — вельмі рэдкая з'ява. На аналапч-ных помніках, даследаваных на Валыні (Украіна), знаходак амаль няма. У мірны час такія гарадзішчы выкарыстоўваліся насельніцтвам як культавы цэнтр і месца грамадскіх сходаў.

Да другой групы гарадзішчаў належаць умацаваныя двары знаці ці так званыя феадальныя замкі. Іх развіццё, як лічаць некаторыя даследчыкі, ад-люстроўвае фарміраванне феадальнай знаці і яе распаўсюджанне сярод сельскага насельніцтва. Масавае з'яўленне замкаў на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з XII ст. У XII—XIII стст. яны распаўсюджваюцца практычна па ўсіх землях усходніх славян.

Амаль заўсёды гарадзішчы-замкі акружаны селішчамі, іх месцазнахо-джанне звязана з землеўладаннямі феадалаў1. Гарадзішчы гэтай групы роз-ныя па сваіх памерах, канструкцыі і колькасці ўмацаванняў. Іх варыянт-насць залежала не толькі ад ландшафту тэрыторыі, дзе гарадзішчы былі па-будаваны, але таксама ад статуса феадала-гаспадара ў іерархіі мясцовай зна-ці, памераў яго зямель, колькасці залежных сялян і сабранага багацця. Таму сярод гарадзішчаў-замкаў сустракаюцца як магутныя ўмацаванні са склада-най сістэмай равоў і валоў, так і адносна невялікія сядзібы, што належалі дробным землеўладальнікам. Болынасць апошніх увогуле не будавала зам-каў, а жыла на адкрытых паселішчах у сядзібах, агароджаных простым час-таколам.

Звычайна феадальныя замкі мелі плошчу ад 0,1 да 0,5 га. За гэтыя межы выходзяць толькі асобныя помнікі. Земляныя валы гарадзішчаў мелі дадат-ковыя абарончыя збудаванні ў выглядзе драўляных сцен рознай канструк-цыі, вежаў, уязной брамы. Калі замак быў пабудаваны ў цяжкадаступных месцах (высокае ўзвышша з крутымі схіламі і т.д.), драўляныя ўмацаванні ўзводзіліся па краі пляцоўкі.

Для феадальных замкаў не характэрна вулічная планіроўка, як у гара-дах. Звычайна на іх невялікіх пляцоўках размяшчаліся 6—10 жылых і гаспа-дарчых пабудоў, астатнія канцэнтраваліся ўздоўж вала.

Асновай эканомікі замкаў з'яўлялася сельскагаспадарчая вытворчасць, аднак сярод іх асаблівых адзнак вылучаецца колькасная перавага костак дзі-кіх жывёлін над хатнімі. Гэта сведчыць пра значную ролю палявання ў жыц-ці ўладальнікаў замкаў і іх акружэння.

Археалагічна зафіксавана, што адной з вядучых галін гаспадаркі замкаў з'яўлялася ювелірнае рамяство, якое забяспечвала яго жыхароў упрыго-жаннямі і іншымі вырабамі з каляровых металаў. Частка прадукцыі ювелі-раў, безумоўна, рабілася таксама для продажу. Сярод іншых рамёстваў на гарадзішчах-замках вылучаюцца метала- і дрэваапрацоўка, ганчарства, ткацтва, кастарэзная справа. На некаторых гарадзішчах выяўлены сляды развіцця шкларобства.

Адным з найболын яскравых прыкладаў замка феадала ў Беларусі з'яўляецца гарадзішча каля в. Віпгчын Рагачоўскага раёна Гомельскай воб-ласці. Ён размешчаны на высокай правабярэжнай тэрасе Дняпра і займае плошчу 0,63 га. Умацаваны трыма паралельнымі паўкруглымі валамі і рава-мі вышынёй да 3 м. 3 боку ракі замак абараняў круты абрыў тэрасы2.

Падчас раскопак вывучана значная плошча помніка. На вяршыні ўнут-ранага вала знойдзены рэшткі спаленай драўлянай сцяны — гарызантальна

_______________

1 ВагановаА.Н. Древнерусский феодальный замок XIXIII вв.: Автореф. дис.... канд. ист. наук. Вильнюс, 1985.

2 Загорульский Э.М. Исследования Вищинского замка // Древнерусское государство и славяне. Мн., 1983. С. 86-90.

267

пакладзеныя бярвенні паміж кароткімі папярэчнымі сценкамі і 6 драўляных аднакамерных пабудоў. Апошнія размяшчаліся ўздоўж вала на адлегласці 10—15 м адзін ад другога. Выяўлены два зрубавыя жылыя дамы з драўляны-мі падлогамі і разваламі печаў, майстэрня ювеліра і свіран.

Вішчынскі замак узнік у сярэдзіне XII ст. Матэрыялы раскопак даюць уяўленне пра гаспадарчае жыццё і быт яго жыхароў. Знаходкі абломкаў сашнікоў, матык, сярпоў, жорнаў, костак жывёлін сведчаць аб развіцці сельскай гаспадаркі і палявання. Інструменты для апрацоўкі металу і дрэва прадстаўлены сякерамі, гваздадзёрам, зубілам, свердламі, малатком, дола-тамі. Аднак найбольш поўна матэрыялы раскопак адлюстроўваюць ювелір-ную справу. На месцы былой майстэрні ювеліра знойдзены льячка, запоўне-ная бронзай, матрыцы для вырабу падвесак, бляшак, колтаў. Шмат свінцо-вых пласцін, якія, відаць, выкарыстоўваліся для вырабу эмаляў. Шэраг юве-лірных вырабаў знойдзены па-за межамі майстэрні: бранзалеты, пярсцёнкі, бразготкі, крыжы-цельнікі, прывескі.

Падчас ракопак на валу сярод камянёў выяўлены манетна-рэчавы скарб рубяжа XII—XIII стст., у склад якога ўваходзілі высокамастацкія срэбра-ныя вырабы (колты, пласціначны і кручаны бранзалеты, крынападобныя прывескі, пацеркі, ланцужкі) і 18 плацёжных грыўняў розных тыпаў. Два колты і прывескі былі пазалочаныя. Скарб быў схаваны ў апошнія гадзіны існавання замка ў сярэдзіне XIII ст.

Лёс Вішчынскага замка падобны да іншых феадальных умацаваных ся-дзіб. На працягу XIII—XIV стст. у час ваенных і палітычных катаклізмаў большасць іх знікае. У жыцці грамадства ўмацоўваецца роля гарадоў, куды пераязджае значная частка феадальнай знаці.