Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

2. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў сярэднім I познім перыядах бронзавага веку

Плямёны тшцінецка-сосніцкай супольнасці. Гісторыя насельніцтва Паўднёвай Беларусі, пасля якога засталіся помнікі тшцінецка-сосніцкага тыпу, звычайна разглядаецца ў рамках тшцінецка-камароўска-сосніцкай агульнасці, якая ў эпоху бронзы распаўсюджвалася на прасторах Еўропы ад

72

басейна Одэра на захадзе да Падзясення на ўсходзе. Храналогія яе вызначаецца ў межах XV—XI стст. да н.э.

На шырокай прасторы адзначанай агульнасці выдзяляюццаўсходні i заходні рэгіёны. Заходні займалі плямёны, культуру якіх вызначаюць як тшцінецкую або заходнетшцінецкую, якія распаўсюджваліся ў Польшчы і, напэўна, у суседніх раёнах Заходняга Палесся, Беларускага Панямоння i Заходняй Валыні1. Ва ўсходнім рэгіёне жылі плямёны ўсходнетніцінецкай культуры2. Яны займалі прастору на ўсход да Падзясення i ўтваралі шэраг груп, з якіх сосніцкая, на думку некаторых археолагаў, утварала самастой-ную культуру i ахоплівала тэрыторыі Сярэдняга i Верхняга Падняпроўя, заходзячы ў Прыпяцкае Палессе i нават цэнтральныя раёны Беларусі3.

Картаграфаванне тшцінецка-сосніцкіх паселішчаў i могільнікаў, асоб-ных знаходак дае ўяўленне нра даволі значнае ix распаўсюджанне на тэры-торыі Беларусь Найбольш ix на Беларускім Палессі, у нізоўях правых прытокаў Прыпяці, прынамсі, у Сцвіга-Гарынскім міжрэччы. На поўначы Вер­хняга Падняпроўя паселішчы сосніцкага тыпу, паводле меркаванняў I. Арцёменкі, распаўсюджваліся да Аршанска-Магілёўскай раўніны, а асобныя знаходкі характэрнай керамікі сустракаюцца, на яго думку, нават у некато­рых месцах Беларускага Паазер'я. Посуд i асобныя рэчы, характэрныя для сосніцкай культурнай супольнасці, былі знойдзены таксама на паўночным захадзе Беларусі ў басейне Немана, пераважна на яго левабярэжжы, а месцамі нават i на правых прытоках.

Тшцінецка-сосніцкае насельніцтва сялілася на пясчаных узвышэннях сярод рачных i азёрных паплавоў ці зрэдку на мысападобньгх выступах на краях рачных тэрас. У некаторых рэгіёнах прасочваецца "гнездавы" спосаб рассялення, калі на пэўных участках даліны размяшчалася да 5—6 i больш паселішчаў.

__________________

1 DąbrowskiJ. Powiązania ziem Polskich z terenami wschodnimi w epoce brązu. Wrocław, 1972.

2Березанская С.С. Средний период бронзового века в Северной Украине. Киев, 1972.

3Артеменко И.И. Культуры раннего бронзового века южной полосы лесов Европейской части СССР // Эпоха бронзы лесной полосы СССР. С.106— 113.

73

Напрыклад, рэшткі пяці паселішчаў каля в.Лішшны Лельчьщкага раёна знаходзіліся на участку даліны Убарці працягам да 2 км, дзе было шмат старыц.

Некаторыя паселішчы былі кароткатэрміновымі, на іншых жа жылі працяглы час. Пры раскопках каля в. Пустынка на Чарнігаўшчыне выяўлена 35 будынкаў, сярод якіх 20 з'яўляліся жытлом, 2 — культавымі, а рэшта — гаспадарчымі збудаваннямі. Жытло i іншыя будынкі размяшчаліся ў некалькі радоў на выспе ўздоўж старарэчышча i займалі ўчастак даўжынёй каля 250 м.

Жыхары гэтага пасёлка ўзводзілі наземныя або паглыбленняў зямлю на 0,5—1,4 м збудаванні плошчай ад 24—40 да 72—120 м2. У аснове ix канструкцыі былі вертыкальныя слупы, а сцены рабіліся з бярвенняў або пераллеценага галля, абмазанага глінай. Жытло складалася з аднаго або часцей двух памяшканняў — жылой "святліцы" i кухні. У інтэр'ер уваходзілі печкі з камянёў або адкрытыя агнішчы, гаспадарчыя ямы. Падлога ў "святліцах" магла выкладацца глінянымі валікамі. На ўскраіне пасёлка знаходзілася наземная будыніна слупавой канструкцыі, якая служыла месцам адпраўлення нейкіх земляробчых культаў. Другая культавая пабудова — паўзямлянка — магла быць адмысловым "домам памерлых", дзе апрача агнішчаў знаходзілася шэсць пахаванняў з крэмацыяй1,

Сярод тшцінецка-сосніцкага насельніцтва існавалі разнастайныя пахавальныя вераванні. Памерлых хавалі на курганных i бескурганных могільніках па абрадзе крэмацыі або інгумацыі. Сустракаюцца магілы з вялікай колькасцю спаленых нябожчыкаў.

На Верхнім Падняпроўі бескурганныя магілы з трупаспаленнем знойдзены пад Ходасавічамі Рагачоўскага, Гарошкавам Рэчыцкага, Сябровічамі Чачэрскага раёнаў. Пахаванні зроблены ў ямах, арыентаваных па лініі ўсход—захад. Зверху яны, верагодна, мелі перакрыцці. У ямах побач з крэміраванымі рэшткамі памерлых знаходзяцца адмысловыя пасудзіны, крамя-нёвыя вырабы, іншыя рэчы. Пахаванне з крэмацыяй у яме i пасудзінай выяўлена нават на верхнім цячэнні Немана каля Апечак у Стаўбцоўскім раёне.

Да курганных пахаванняў сосніцкага тыпу, магчыма, можна адносіць адзін з курганоў ва ўрочышчы Міліцкае каля в. Прыбар Гомельскага раёна. Тут пад насыпам кургана на ўзроўні старажытнай паверхні знаходзіліся абломкі посу­ду, крамянёвыя вырабы, атаксама крэміраваныя косці нябожчыка.

Насельніцтва тшцінецка-сосніцкай супольнасці практычна на ўсёй тэрыторыі свайго распаўсюджання на Беларусі карысталася вельмі характэр-ным гладкасценным посудам з дамешкамі жарствы ў гліняным цесце. Найбольш тыповымі былі высокія гаршкі цюльпанападобнай формы i слоікападобныя пасудзіны. Краі ix венцаў былі патоўшчаныя i скошаныя вонкі. Ужывалі таксама міскі, а часам i друшлякі.

Большасць посуду аздаблялася пракрэсленымі i баразнаватымі лініямі, рыскамі, насечкамі, наколамі, ямкамі, адбіткамі шнура. У Прыпяцкім Палессі, на Верхнім Падняпроўі i Панямонні шырока выкарыстоўваўся арнамент у выглядзе ружанца, які атрымліваўся пры націску на неапаленую сценку гаршка пласцінкі з накручанай ніткай. Менавіта шырокае распаўсюджанне ў аздабленні ружанца ў спалучэнні з іншымі адзнакамі стала падставай для вылучэння керамікі сосніцкага тыпу. Некаторыя пасудзіны мелі на шыйках наляпныя гліняныя валікі. Арнаментальныя кампазіцыі тшцінецка-сосніцкай керамікі складаліся з трохвугольнікаў, зігзагаў, гарызантальных ліній, фуп нахіленых рысак у спалучэнні з наколамі, ямкамі i г.д. Аздаб­лялася ўся паверхня або толькі верхняя палова пасудзіны.

На паселішчах сустракаюцца таксама гліняныя біканічныя i так званыя "рагатыя" багата арнаментаваныя праслачкі.

1Березанская С.С. Пустынка. Поселение эпохи бронзы на Днепре. Киев, 1974.

74

Тшцінецка-сосніцкае насельніцтва карысталася крамянёвымі сярпамі, сякерамі, нажамі, трохвугольнымі i чаранковымі з двухбаковай рэтушшу наканечнікамі стрэл, наканечнікамі дроцікаў, каменнымі сякерамі i інш. Зерне расціралася на камен­ных зерня цёрках.

Жыхарам паселішчаў сярэднябронза-вага часу Паўднёвай Беларусі i Паўночнай Украіны был i вядомыя i металічныя (медныя i бронзавыя) вырабы. Аднак накуль што не да канца вырашана пытанне, ці валодалі яны самі сакрэтамі металургіі або карысталіся толькі імпартнымі рэчамі.

Вывучэнне тшцінецка-сосніцкіх старажытнасцей у Беларускім Палессі дазволіла прыйсці да высновы, што ў сярэднябронзавы час тут жылі групы насельніцтва, якія некалькі адрозніваліся між сабой па матэрыяльнай культуры. На сярэднім i ніжнім цячэнні Прыпяці, а таксама ў нізоўях Гарыні, Сцвігі, Убарці i некаторых іншых прыпяцкіх прытокаў вылучаецца турава-мазырская (прыпяцкая) група помнікаў, якія, захоўваючы пэўную сама-бытнасць, маюць найбольшае падабенства з кіеўскай i ровенскай групамі ўсходнетшцінецкай культуры. Далей на ўсход турава-мазырскія помнікі паступова набываюць рысы, тыповыя для сосніцкіх старажытнасцей.

У турава-мазырскім рэгіёне варта вылучыць паселішчы тыпу Бухліцкага Хутара ў нізоўях Стыра, Гарьші i Сцвігі. Гэты раён Прыпяцкага Палесся быў адкрыты для непасрэднага культурнага ўздзеяння з паўднёвага захаду i поўдня, a высокаўрадлівыя перагнойна-карбанатныя глебы асабліва прыцягвалі земляробчае насельніцтва.

На поўначы Палесся вылучаецца паўночнапалеская група паселішчаў тыпу Зярное-1 (Любанскі раён). У параўнанні з турава-мазырскім рэгіёнам тут мацней праяўляліся раннябронзавыя i нават познанеалітычныя традыцыі, а таксама адчуваліся ўплывы з поўначы. Гэта, мабыць, было часткова абумоўлена i адасобленасцю ад узбярэжжаў Прыпяці забалочанымі i малазаселенымі нізінамі паміж нізоўямі Пцічы i Ясельды.

Паводле даследаванняў, праведзеных на Паўночным Палессі, дапускаецца, што людзі перыядычна i параўнальна часта мянялі свае месцапасяленні. Падобнае назіраецца таксама на Панямонні i Верхнім Падняпроўі. Такі характар пасяленства можа быць сведчаннем пераважна жывёлагадоўчага кірунку гаспадаркі мясцовага насельніцтва. Пацвярджэннем гэтаму могуць служыць вынікі паліналагічных даследаванняў, праведзеных Г.Сімаковай на тарфяніку побач з паселіпгчам Азярное-1. Тут у ад кладах, якія датуюцца 2000—500 гг. да н.э., выяўлены пылок раслін, які сведчыць пра існаванне жывёлагадоўлі. Пылок жа культурных раслін і спадарожнага ім пустазелля адзначаны толькі для канца эпохі бронзы — пачатку жалезнага веку.

Заходняе Палессе i Верхняе Панямонне былі памежжам плямён усход-нетшцінецкай ізаходнетшцінецкай культур. На поўнач жа ад Палесся ix уплыў значна слабеў, a наяўныя некаторыя тшцінецка-сосніцкія элементы ў кераміцы хутчэй за ўсё з'явіліся ў выніку перайманняў.

Большасць даследчыкаў тшцінецка-сосніцкай супольнасці лічыць, што яна сфарміравалася на аснове груп раннябронзавага насельніцтва са шнура-

75

вой керамікай, у фарміраванні культуры якога прынялі актыўны ўдзел нашчадкі познанеалітычных абарыгенаў з грабеньчата-накольчатай керамікай, а таксама носьбіты культуры шарападобньгх амфар. Не выключала, што ва У сходнім Палессі на фарміраванне сосніцкай групы маглі паўплываць мігранты з поўдня культуры шматвалікавай керамікі (другая палова XVII — XV ст. да н.э.), якія эпізадычна пранікалі на тэрыторыю сучаснай Гомельшчыны.

Аднак дыскусійнай застаецца праблема характару ўзнікнення "Тшцінца" i форм яго існавання. На думку адных даследчыкаў, тшцінецка-камароўска-сосніцкая агульнасць уяўляла сабой цыкл культур з цэлым шэрагам тоесных адзнак1. Паводле меркаванняў іншых вучоных, стык Усходняй i Заходняй Еўропы ад нізін басейна Віслы да лясных i лесастэпавых зон правабярэжжа Дняпра ў неаліце становіцца нестабільнай "супольнасцю памежжа". У ёй ідзе працэс цыркуляцыі рознакультурных труп населыгіцтва, якія ў выніку працяг-лых i ўзаемных кантактаў і ўплываў зблізіліся адзін да другога, утвараючы "Тшцінец" — гарызонт агульна сходных i параўнаўча адначасовых комплексаў2.

Існуюць i іншыя погляды на "тшцінецкі гарызонт". Напрыклад, мяркуецца, што асноўныя тшцінецкія элементы першапачаткова з'явіліся на тэрыторыі сярэднееўрапейскіх нізін, ідэя якіху выглядзеадмысловага "пакета адзнак" распаўсюдзілася па восі захад—усход у асяроддзі рознакультурных праяў, якіх аб'ядноўваў па сутнасці неалітычны уклад жыцця. Верагодна, пазней "тшцінецкі гарызонт" у некаторых рэгіёнах ператвараецца ў стабільныя культурныя згрупаванні, такія, як лужыцкая культура3.

Насельніцтва Беларусі на завяршальным этапе бронзавага веку. Перыяд позняй бронзы — адзін з самых загадкавых i маладаследаваных этапаў нашай першабытнай гісторыі i ў асноўным з-за малавядомасці старажытнасцей гэтага часу.

Пакуль што цяжка адказаць на пытанне, якімі былі лёс тшцінецка-сосніцкай супольнасці на тэрыторыі Беларусі i роля згаданага насельніцтва ў працэсе ўзнікнення некаторых культур эпохі ранняга жалеза. Паводле даных І.Арцёменкі, сосніцкая група на завяршальным этапе бронзавага веку перажывала свой позні этап (XI—IX стст. да н.э.) i з'явілася асновай для складвання падняроўскіх культур эпохі жалеза. С. Беразанская мяркуе, што на Падняпроўі і ў суседніх усходніх раёнах Палесся ў XI—IX/VIII стст. да н.э. на аснове сосніцкай групы i пад уплывам стэпавых культур узнікла самастойная лебядоўская культура, якая ўдзельнічала ў генезісе культур ранняга жалезнага веку.

На тэрыторыі Беларусі познасосніцка-лебядоўскія старажытнасці адкрыты на цэлым шэрагу помнікаў Верхняга Падняпроўя i Усходняга Палес­ся. Найперш гэта рэшткі кароткачасовых паселішчаў (Канатоп, Хільчыцы i інш.) з асобнымі знаходкамі абломкаў характэрнага посуду: гаршкоў цюльпанападобнай формы з вузкімі днамі i патоўшчанымі краямі венцаў, слоікаў з нярэдка патоўшчанымі венцамі i інш. Кераміка часта аздаблялася ямкамі пад краем венца.

Курганныя пахаванні познасосніцка-лебядоўскага тыпу раскопваліся каля в.Прыбар (Гомельскі раён). Рэшткі спаленых нябожчыкаў, найперш фрагменты крэміраваных касцей, змяшчаліся на ўзроўні старажытнай паверхні або ў невялікай ямцы. Побач сустракаюцца аоломкі характэрных па-

_____________________

lGardawskiA. Plemiona kultury trzcinieckiej w Polsce// Materiały starożytne. T.V. 1959; Бе-резанская CC. Средний период бронзового века в Северной Украине.

2Kośko A. Specyfika rozwoju kulturowego społeczeństwa Niżu Polskiego w dobie schyłkowego neolitu i wczesnej epoki brązu. Zarys problematvki // Lubelskie Materiały Archeologiczne. VI. Lublin, 1991. S.36,37.

3Czebreszuk J. Trzciniec — koniec pewnej tradycji // "Trzciniec". System kulturowy czy interkulturowy proces? Społeczeństwa pogranicza bałtycko — pontyjskiego w początkach epoki brązu. Streszczenia referatów lniendzynarodowegosympozjuma. Poznań-Obrzycko, 1997. S. 13—14.

76

судзін, крамянёвыя вырабы. У адно з пахаванняў былі пакладзены i каменныя зерняцёркі. Над пахаваннямі ўзводзіліся пясчаныя насыпы, якія за мінулы час ператварыліся ў расплывістыя нізкія курганы. На Прыбарскім могільніку сустракаюцца курганы, якія, верагодна, былі насыпаны над раннемілаградскімі пахаваннямі ў прамежку часу ад IX да VII ст. да н.э.

Лес тшцінецка-сосніцкаганасельніцтва назахадзе Палесся i ў Панямонні застаецца невядомым. Не выключана, што i тутяго нашчадкі маглі нейкім чынам удзельнічаць у фарміраванні мясцовых супольнасцей эпохі жалеза.

У канцы бронзавага веку, паводле даных А.Мітрафанава, скончылася складванне супольнасці плямён культуры штрыхаванай керамікі, якія ў жалезным веку займалі значную частку Беларусі і большасцю даследчыкаў атаясамліваюцца з раннябалцкім этнасам. На думку М.Чарняўскага, у позні перыяд бронзавага веку на Беларускім Панямонні ўжо існавалі паселішчы з ранняй штрыхаванай керамікай (Латышы Дзятлаўскага, Ваўкелі Лідскага раёнаў i інш.). Штрыхаваны посуд канца эпохі бронзы адзначаецца таксама на Беларускім Паазер'і (Дубавое, Сцюдзяніца, Скема-1, Рыбкі Мядзельскага, Лаўкі Чашніцкага раёнаў)1. У канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. на некато-рых паселішчах Паазер'я (Крывіна-1,2 Сенненскага, Сцюдзяніца Мядзельскага раёнаў) распаўсюджваецца так званая тэкстыльная кераміка, надзвычай характэрная ў гэты час для насельніцтва, што рассялілася ад нізоўяў Камы i Акі да Усходняй Прыбалтыкі.

У VIII—VII стст. да н.э. на Віцебшчыне пачынаюць з'яўляцца раннія паселішчы насельніцтва днепра-дзвінскай культуры, якое мела аўтахтоннае паходжанне i таксама атаясамліваецца з пэўнай групай усходнябал цкіх пля­мён. Паводле меркаванняў В.Шадыры, днепра-дзвінская культура ў VIII—V стст, да н.э. перажыла свой першы этап, калі яе носьбіты жылі на слаба ўмацаваных або нават неўмацаваных паселішчах, яшчэ не карысталіся жалезам, a па-ранейшаму ўжывалі вырабы з каменю, косці, рога, ляпілі посуд слоікападобнай формы, актыўна займаліся не столькі лядным земляробствам, як жывёлагадоўляй, паляваннем i рыбалоўствам.

Насельніцтва Беларусі ў познабронзавы час значна шырэй, чым ў папярэднія стагоддзі, было знаёма з бронзавымі вырабамі. Найбольшай увагі сярод ix заслугоўваюць утульчатыя сякеры, так званыя кельты, у тым ліку i меларскага тыпу, якія выкарыстоўваліся i ў пачатку эпохі жалеза. Больш за 10 ix знойдзена ў Цэнтральнай i Паўночнай Беларусі. Аналогіі ім вядомы ў Скандынавіі, Ютландыі, Усходняй Прыбалтьщы, цэнтральных раёнах Расіі. Крыніцай сыравіны для некаторых з ix маглі быць радовішчы Цэнтраль­най Еўропы2. Мелі пашырэнне некаторыя іншыя бронзавыя вырабы, якія ўжываліся ў гэты ж час насельніцтвам Літвы, Латвіі, Польшчы, у тым ліку i жыхарамі ранніх паселішчаў лужыцкай культуры.