Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

1. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыі

Прыродныя ўмовы ледавіковай эпохі. Фарміраванне чалавека як біялагічнага віду адбывалася ва ўмовах прыкметнага пахаладання клімату, а яго распаўсюджанне ў Еўропе прыпала i ўвогуле на ледавіковую эпоху. Зацяжныя халады, што доўжыліся многія дзесяткі тысяч гадоў, змяняліся пацяпленнямі, калі наступаў больш спрыяльны клімат. Гэтыя кліматычныя ваганні аб'ектыўна спрыялі эвалюцыі чалавека, вучылі яго прыстасоўвацца да розных экалагічных умоў, развівалі інтэлект, прымушалі вынаходзіць спосабы захаваць сваё жыццё.

23

Калі прыкладна 100 тысячагоддзяў назад з'явіліся першыя прыкметы нас­тупления апошняга паазерскага зледзянення, на тэрыторыі Беларусі паступова пачалі знікаць шыракалістыя лясы. Іх замянілі хваёва-бярозавыя пушчы, аз наступленнем большых халадоў, калі са Скандынавіі пасунуўся ледавік, пераважалі бярозавыя рэдкалессі. Часам халады на некалькі тысячагоддзяу адсту-палі i ўсталёўваласячасовае пацяпленне, калі распаўсюджваліся больш цепла-любівыя расліны, але затым ледавік зноў рухаўся на поўдзень. Нарэшце 18 ты­сячагоддзяу назад ён дасягнуў максімальнай мяжы, якая пралягала ад раёна г. Гродна, на поўнач ад Вілейкі, на ўсход у раён Оршы.

Зямлю Беларусі ў гэты час скоўвала вечная мерзлата, а сярэднегадавая тэмпература была на некалькі градусаў ніжэйшая за сучасную. Перад ледавіком існаваў шырокі пас прыледавіковай пустэльні. На поўдзень прасціраліся тундра i халодны стэп з адпаведнай чэзлай расліннасцю. Толькі ў далінах рэк захоўваліся рэднія пералескі з карлікавай бярозы, вербаў, кустоўя. Адпаведным клімату i расліннасці ў час паазерскага зледзянення быў i жывёльны свет, які складаўся з тыповых прадстаўнікоў тундры i лесатундры (паўночныя алені, пясцы, лемінгі, белыя курапаткі), лесу (высакародныя алені, бурыя мядзведзі, казулі, расамахі), стэпу (зубры, коні, зайцы-русакі, лісы, суслікі), а таксама жывёлін, што маглі існавацьу розных зонах. Асаблі-вахарактэрнымі для прыледавіковай фауны былі маманты i валасатыя насарогі — асноўны аб'ект палявання палеалітычных жыхароў.

У выніку прыкметнага пацяплення 15 тысячагоддзяу назад ледавік пачаў адступаць на поўнач, а да 14-га тысячагоддзя ён цалкам пакінуў тэрыторыю Беларусі. Наступіў позналедавіковы перыяд, калі, хоць i здараліся зацяжныя пахаладанні, усё мацнейшыя хвалі цяпла мянялі клімат, а аднаведна яму — раслінны i жывёльны свет. У цёплыятысячагоддзі на тэрыторыю нашага краю наступаюць лясы, з пахаладаннямі часова вяртаюцца тундра i лесатундра.

Каля 12 тысячагоддзяу назад выміраюць або адступаюць на поўнач хо-ладалюбівыя жывёлы, асабліва такія, як мамант. Валасаты насарог знік яшчэ раней. Позналедавіковы перыяд — час панавання на Беларусі паўночных аленяў, што становяцца асноўным паляўнічым аб'ектам людзей, якія зноў пачалі засяляць нашу тэрыторыю.

10 тысячагоддзяу назад з канчатковьш таяннем ледавіковага покрыва нават на гарах Скандынавіі заканчваецца і ледавіковая эпоха.

Спробы засялення краю неандэртальскім чалавекам. Прарадзімай старажытнейшага чалавека з'яўляецца Усходняя Афрыка, магчыма, Паўднёвая Азія. Адсюль ён паступова распаўсюдзіўся па ўсім зямным ша­ры, а каля 1 млн гадоў і на поўдзень Усходняй Еўропы. Каля 250—100 тыся­чагоддзяу назад чалавечыя супольнасці асвойваюць тэрыторыі на поўнач ад Каўказа. I толькі каля 100 тысяч гадоў назад яны пранікаюць да 55-й паралелі паўночнай шыраты, а значыць, поўдзень Беларусі могтрапляць у зону ix распаўсюджання. Гэтыя апошнія падзеі звязваюцца з панаваннем у Еуроие палеаантрапаў (неандэртальцаў).

Палеаантрапы (неандэртальцы) з'явіліся на зямлі больш за 100 тысяча­годдзяу назад i праіснавалі ў Еўропе каля 70 тысяч гадоў. Ix рэшткі ўпершы-ню былі выяўлены ў 1856 г. у мясцовасці Неандэрталь паблізу Дзюсельдорфа ў Германіі.

Ва Усходняй Еўропе да гэтага часу выяўлена каля 600 стаянак i месцазнаходжанняў прылад працы неандэртальцаў. Найбліжэй да тэрыторыі Беларусі знаходзілася стаянка каля в.Хатылёва на Браншчыне.

На паўднёвым усходзе Беларусі знойдзена некалькі крамянёвых вырабаў архаічнага выгляду (каля вёсак Бердыж Чачэрскага, Абідавічы Быхаўскага, пас. Свяцілавічы Веткаўскага раёнаў), якія можна адносіць да ран-

24

непалеалітычнага (у адносінах да тэрыторыі Беларусі) часу. Калі гэта сапраўды так, то першымі жыхарамі Беларусі можна лічыць неандэртальцаў.

Вельмі верагодна, што некаторыя групы неандэртальцаў у адно з пацяпленняў маглі пранікнуць на паўднёвыя абшары Беларусь Але да часу выяўлення рэшткаў саміх паселішчаў рана гаварыць аб ix доўгачасовым знаходжанні тут.

Па прапорцыях цела неандэртальцы был i блізкія да сучаснага чалавека, але ix чарапы яшчэ захавалі шмат прымітыўных рыс. Яны мелі невялікі рост (155—165 см), галовы з пакатым ілбом, выступаючымі надвочнымі валікамі

25

i скошанай ніжняй сківіцай. Аб'ём ix мозга дасягаў у сярэднім 1500 см3, што адпавядае паказчыкам сучаснага чалавека.

Неандэртальцы, якія наследавалі культуру папярэдняй эпохі, развівалі яе адпаведна патрабаванням часу. Найбольш распаўсюджанымі ў ix крамя-нёвымі прыладамі працы был i скрэблы, востраканечнікі i ручныя рубілы.

Галоўным заняткам тагачаснага чалавека былі паляванне і, магчыма, збіральніцтва. Здабывалі мамантаў, валасатых насарогаў, аўцабыкоў, паўночных аленяў, бізонаў, пясцоў i іншых жывёл, якія прызвычаіліся існаваць у суровых умовах прыледавіковай зоны, У той час ужо ўмелі будаваць жытло, абаграваць яго агнішчамі, шыць вопратку са скур пушных звяроў. Нават пачалі свядома хаваць памерлых суродзічаў з адлаведнымі магічнымі рытуаламі. Існуюць і доказы зараджэння мастацкай творчасці, найперш арнаментальнай.

Культурна-гістарычныя працэсы ў познім палеаліце. Першыя паселішчы краманьёнцаў. 40 — 35 тысячагоддзяў назад неандэртальцы знікаюць з гістарычнай сцэны. Ix выцеснілі людзі сучаснага антрапалагічнага тыпу — краманьёнцы.

У параўнанні з папярэднікамі краманьёнцы выраблялі значна больш разнастайныя i дасканалыя прылады працы, нарыхтоўкамі для якіх служылі пераважна крамянёвыя пласціны. Гэта былі наканечнікі коп'яў, нажы, скраокі i скоблі, разцы, праколкі i свердлы, сякеры i цёслы i некаторыя ін-шыя вырабы. Часам асобныя прылады вырабляліся з костак або рагоў.

Маюцца несумненныя сведчанні, што краманьёнцы працяглы час засялялі паўднёвы ўсход Беларусі, гэта — рэшткі ix паселішчаў-стаянак.

Самае старажытнае паселішча выяўлена ў 1928 г. Ю.Попелем на тэрыторыі сучаснай в. Юравічы Калінкавіцкага раёна. Каля 26 тысяч гадоў назад невялікі калектыў першабытных паляўнічых пасяліўся тут на высокі м левым беразе Прыпяці. Стаянка размясцілася ў нязначным, але заціліным ад халодных паўночных вятроў паніжэнні на мысе, утвораным схілам рачной даліны i ярам. Мясцовыя жыхары выраблялі свае прылады працы з высакаякаснага крэменю. Ад крамянёвых канкрэцый яны ўмелі адшчапляць пласціны i адшчэпы, a з ix майстравалі скрабкі, якімі апрацоўвалі скуры ўпаляваных звя­роу, пакрытыя плоскай рэтушшу нажы для мяса i расчлянення скур. Разца-мі апрацоўвалі рогі i косткі i выраблялі з ix прылады. Некаторыя крамя­нёвыя вырабы былі дробных памераў. Гэта прымушае думаць, што яны маглі быць укладышамі ў састаўныя прылады з касцяной або драўлянай асновай, а не­каторыя замацоўваліся ў рукаяткі.

Калі меркаваць па адкапаных археолагамі на стаянцы касцяных рэштках, то вынікае, што яе жыхары палявалі на мамантаў, дзікіх коней, першабытных быкоў, пясцоў. Пры гэтым асноўным аб'ектам здабычы былі маманты. У даследаваных археолагамі раскопах (а гэта толькі невялікая частка паселішча) знойдзены рэшткі ад 20 такіх асобін. Буйныя кос-ткі — біўні, тазавыя, лапаткі, рэбры выка-рыстоўваліся пры будаўніцтве жытла, у якасці паліва, з ix выраблялі некаторыя прылады працы — сякеры, цёслы, дола тападобныя інструменты, глянцавальнікі, іголкі і нават тлушчавыя свечкі.

26

Мяркуючы па характары крамянёвых вырабаў, першыя жыхары юравіцкай стаянкі перасяліліся на бераг Прыпяці з суседніх раёнаў Украіны.

3 больш позніх часоў знаходжання краманьёнца на Беларусі паходзіць іншая стаянка, знойдзеная ў 1926 г. К. Палікарповічам на Пасожжы каля в. Падлужжа Чачэрскага раёна. У навуцы яна атрымала назву Бердыжскай. Яе жыхары выбралі для пасялення сухі ўчастак высокага берага ракі.

Дакладнае датаванне вугалю са стаянкі, зробле-нае з дапамогай радыевугляроднага аналізу, паказала, што людзі тут жылі каля 23 — 24 тысяч гадоў на­зад у самым канцы пацяплення, якое адбылося на-пярэдадні новага максімальнага наступу ледавіка.

Бердыжцы мелі даволі разнастайны набор кра­мянёвых прылад працы i паляўнічай зброі — нажы розных тыпаў, кінжалы, разцы, скрабкі, пласцінкі з рэтушаваным краем, сякерападобныя інструменты. Яны, калі меркаваць пазнойдзеныхпадчас раскопак стаянкі костках, палявалі на мамантаў, валасатых насарогаў, паўночных аленяў, мядзведзяў, зуброў, коней, ваўкоў, а таксама на драбнейшых жывёл.

Прылады працы мясцовага насельніцтва, i асабліва масіўныя вострака-нечнікі з бакавой выемкай, падобныя на вырабы, якімі карысталіся чалавечыя супольнасці на значных прасторах Усходняй i Сярэдняй Еўропы. Яны былі распаўсюджаны ад басейна Дона на ўсходзе i да Цэнтральнай Польшчы, Чэхіі i Аўстрыі на захадзе. Вучоныя аб'ядноўваюць гэтыя супольнасці ў касцёнкаўска-вілендорфскую археалагічную культуру.

Дакладна вызначыць, як былі спланаваны стаянкі каля Бердыжа i ў Юравічах, а таксама рэканструяваць выгляд жытла, якое там знаходзілася, не ўяўляецца магчымым. Справа ў тым, што летнімі часамі адтайвалі верхнія пласты зямлі i пачыналі павольна спаўзаць па вечнай мерзлаце на ніжэйшыя ўчасткі. Разам з імі перамяшчаліся i рэшткі жытла, у выніку чаго касцяныя канструкцыі i агнііячы поўнасцю разбурыліся. 3 улікам даследаванняў адначасовых палеалітычных стаянак Чарнігаўшчыны i Браншчыны можна меркаваць, што жытло будавалася пераважна з буйных костак маманта. У аснову акруглых або аваль-ных канструкцыи клалі масіўньш чарапы, тазавыя косткі, сківіцы. Каркас даху ладзіўся з біўняў, жэрдак і злучаных між сабой рэбраў. Зверху ён, верагодна, накрываўся звярынымі скурамі. У жытле знаходзіліся доўгачасовыя адкрытыя агнішчы, на якіх палілі я к дровы, так i свежыя косткі. Па-за жытлом размяшчаліся гаспадарчыя ямы-лядоўні, у якіх трымаліся запасы мяса.

Плошчы жыллёвых збудаванняў был i розныя — ад 15 да 50 м2. Некато-рыя падзяляліся на асобныя камеры. Такім чынам у ix магла памяшчацца адна вялікая або некалькі малых сем'яў. Некаторыя збудаванні, мяркуючы па знаходках, маглі служыць для выканання рэлігійных абрадаў.

З'яўленне плямён паляўнічых на паўночных аленяў. Каля 15 тысячагоддзяў назад пачалося адступанне апошняга ледавіка з тэрыторыі Белару­си аднак клімат яшчэ заставаўся суровым i сярэднегадавыя тэмпературы былі на 2—4° С ніжэйшыя за сучасныя. Адпаведна i расліннасць мела эле­менты лясной, стэпавай i тундравай зон. Змены клімату i расліннасці вялі да змен у жывёльным свеце. Знікаюць такія буйныя жывёлы ледавіковай эпо-хі, як мамант i валасаты насарог, аднак паўночныя алені не толькі застаюцца, але робяцца дамінуючым відам у фауне канца ледавікоўя.

27

Перыяд валдайскага (паазерскага) позналедавікоўя ў гісторыі чалавецтва навукоўцы-археолагі адносяць дафінальнага палеаліту. Паселішчы (стаянкі) гэтага часу адлюстроуваюць пачатак новага этапу засялення нашага краю ў старажытнасці. Ix культурныя пласты, як правила, залягаюць у пясчаных адкладах рачных i азёрных тэрас, на пясчаных дзюнах, што стала прычынай дрэннай захаванасці рэшткаў жыццядзейнасці тагачаснага чалавека. Таму пры раскопках археолап знаходзяць на ix толькі каменныя прылады працы.

Існаванне тагачаснага насельніцтва адбывалася ў непарыўнай сувязі з навакольным асяроддзем. Асабліва вялікі ўплыў на чалавека аказваў клімат, пры гэтым як праз непасрэднае ўздзеянне цяплом, холадам, ападкамі, так i праз расліннасць i жывёльны свет, якія былі асноўнымі крыніцамі здабывання ежы.

Насельніцтва фінальнапалеалітычнага часу на тэрыторыі Беларусі адносілася да розных культурных супольнасцей (археалагічных культур). Першымі пасля адстулання з тэрыторыі Беларусі ледавіка Падняпроўе засялілі найстаражытнейшыя плямёны грэнскай культуры, названаи так па стаянцы каля в. Грэнск Чачэрскага раёна на Гомельшчыне. Найбольш значныя паселішчы, пакінутыя імі, знойдзены на правабярэжжы Дняпра каля Берасценава Аршанскага, Кісцянёў Рагачоўскага, Лудчыц Быхаўскага раёнаў, а таксама на суседняй Смаленшчыне. Пакуль што няма пэўнай думкі пра тое, адкуль жа на Паднянроўе прыйшло грэнскае насельніцтва. Адны

28

даследчыкі лічаць, што яго прарадзімай была Паўднёвая Прыбалтыка, іншыя Паўночная Украіна (Сярэдняе Падняпроўе). Сярод паляўнічай зброі грэнцаў асабліва вылучаліся вырабленыя з адшчэпаў асіметрычныя наканечнікі стрэл, Шырока яны карысталіся разнастайнымі разцамі, якімі апрацоўвалі пераважна рогі i косці, невялікімі канцавымі i акруглымі скрабкамі. Сярод ix крамянёвага інвентару былі таксама праколкі, скоблі, аваль­ныя сякеры i некаторыя іншыя тыпы прылад. Усё гэта выраблялася з мясцовага крэменю, які зоіралі на рачных узбярэжжах i крэйдавых адкладах. Некаторыя прылады былі кварцытавымі. Несумненна, што ва ўжытку грэнцаў былі i касцяныя прылады, але яны не захаваліся да нашых дзён.

Паўднёвы захад i захад Беларусі ў фінальнапалеалітычны час засялілі плямёны свідэрскай культуры (названа па даследаванай стаянцы каля в. Свідры Бельке на Сярэднім Павісленні ў Польшчы). Рэшткі ix паселішчаў знойдзены на берагах Верхняй Прыпяці, на Сярэднім i Ніжнім Панямонні, у Паўднёвай i Паўднёва-Заходняй Літве, у Цэнтральнай i Усходняй Полынчы, на паўночным захадзе Украіны. Найбольш значныя помнікі даследаваліся каля сучас-ных вёсак Бабровічы Івацэвіцкага, Валеўка Навагрудскага, Заазер'е Пінскага, Опаль Іванаўскага раёнаў у Беларусі, Нобель Зарэчненскага раёна на Украіне. Асобныя групы свідэрцаў даходзілі ажио да Дняпра. Пра гэта сведчыць выяўленая ix стаянка каля в. Янава Быхаўскага раёна.

Калі грэнцы звычайна свае прылады працы выраблялі пераважна з крамянёвых адшчэпаў, то свідэрцы для гэтых мэт выкарыстоўвалі пласцінкі. У выніку прылады працы ў ix часам атрымліваліся значных памераў. Сярод паляўнічай зброі свідэрцаў звяртаюць на сябе ўвагу доўгія лазалістай фор­мы наканечнікі стрэл, нярэдка з выяўленымі чаранкамі, з дапамогай якіх яны замацоўваліся ў драўляных стрэлах. У ix інвентары было таксама шмат разнастайных пласціначных нажоў, разцоў, скрабкоў, праколак. Для апрацоўкі дрэва i разбірання туш дзічыны служылі крамянёвыя авальныя i ca звужэннем на корпусе сякеры.

У фінальнапалеалітычны час на захад Беларусі пранікалі групы насельніцтва i іншых археалагічных культур. Так, насярэднім цячэнні Poci ў наваколлі сучаснага пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна пэўны час жылі носьбіты лінгбійскай i арэнсбургскай культур. Лінгбійцы сюды трапілі з Паўднёвай Прыбалтыкі. Ix асноўным паляўнічым узбраеннем былі лукі са стрэламі, наканечнікамі для якіх служылі масіўныя лістападобныя вастрыі з тоўстымі чаранкамі, падпраўленымі рэтушшу толькі са спінкі. Для ix крамянёвых прылад працы былі характэрны таксама сярэдзінныя разцы на масіўных адшчэпах, акруглыя скрабкі. Лінгбійскае паселішча выяўлена i на Верхняй Прыпяці каля в. Опаль Іванаўскага раёна.

Групы арэнсбургскага насельніцтва трапілі на захад Беларусі пазней за лінгбійскае. Для яго старажытнасцей характэрны больш разнастайны i некалькі драбнейшы крамянёвы інвентар. Больш дасканалымі сталі і наканечнікі стрэл.

Для сваіх стаянак людзі фінальнапалеалітычнага часу выбіралі сухія месцы на карэнным беразе або на участках надпоймавых тэрас буйнейшых рэк — Дняпра, Немана, Прыпяці. На гэты час археолагі знайшлі крыху больш за 20 такіх паселішчаў. Такая невялікая ix колькасць тлумачыцца надзвычай слабым засяленнем тэрыторыі краіны. Гэта быў час, кал i пасля доўгага перапынку чалавек толькі пачаў зноў засяляць нашы землі, дзе існавалі яшчэ даволі суровыя прыродныя ўмовы. Адсутнасць на стаянках тоўстых культурных напластаванняў, рэшткаў вялікіх доўгачасовых збудаванняў i невялікая колькасць знаходак сведчаць, што чалавечыя калектывы былі не толькі малалікімі, але i часта перамяшчаліся з месца на месца. Таму стаянкі был i пераважна месцамі ix кароткачасовага знаходжання.

29

Плошчы паселішчаў былі невялікія. Жытло будавалася з жэрдак, накрывалася, відавочна, карой або скурамі i было ў плане авальным або акруглым. У прыватнасці на стаянцы Берасценава Аршанскага раёна выяўлены рэшткі двух авальныхзбудаванняўшюшчай 3x2,5 І2,5х2,15 м, побач знаходзілася даўжэйшае жытло (5,25 х 2,5 м). На стаянцы каля в. Лудчыцы Бы-хаускага раёна зноидзены рэшткі жытла, блізкага да акруглай формы Усе даследаваныя археолагамі збудаванні на 20-30 см заглыбляліся ў зямлю. Навокал размяшчаліся агнішчы і гаспадарчыя ямы, у якіх, верагодна, захоўваліся харчовыя запасы.

На добра захаваных стаянках пры раскопках выяўляюцца скапленні крамянёвых прылад працы i адыходаў ix вытворчасці. Пры гэтым у кожным скапленні сустракаецца поўны набор прылад, а гэта сведчыць, што такія скапленні ўтварыліся на месцы пражывання асобнай сям'і. Кожная такая ячэика магла налічваць у сярэднім 5-7 чалавек. Некалькі такіх сем'яў (каля 5—7) складалі першабытную абшчыну з колькасцю членаў у 25—30 асоб.

У фінальнапалеалітычны час чалавек асвоіў узбярэжжы буйнейшых вадаёмаў. У вярхоўі рэк i на водападзелы ён яшчэ не трапляў. Не было заселена пакуль што i Падзвінне.