Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

8. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі

Заваяванне германскімі феадаламі зямель заходніх славян і прусаў.

На ўзбярэжжы Балтыйскага мора ад р. Лабы (Эльбы) да Одры (Одэра) у раннім сярэднявеччы размяшчалася буйная група заходніх славян, якія аб'ядноўваліся ў племянныя саюзы — бодрычаў, люцічаў, лужыцкіх сербаў. У X ст. пачалося сістэматычнае заваяванне палабскіх славян германскімі феадаламі. Палабскія славяне мужна супраціўляліся, аднак германскія ры-цары ў другой палове XII ст. захапілі іх землі. У 1170 г. на гэтых землях уз-нікла ў складзе Германскай імперыі Мекленбургскае княства, якое было не-пасрэдна падпарадкавана саксонскаму герцагу Генрыху Льву. На зямлі лю-цічаў амаль адначасова было заснавана маркграфства Брандэнбургскае на чале з Альбрэхтам Мядзведзем. Цэнтрам маркграфства стаў у XIII ст. Бер-лін (упершыню ўпамінаецца ў 1230 г.). Нямецкая каланізацыя прывяла да знішчэння і асіміляцыі палабскіх славян3.

Жорсткі і ваяўнічы Генрых Леў праз дзесяць гадоў захапіў славянскае Памор'е (паміж Одэрам і Віслай), дзе жылі блізкія да палабскіх славян па-маране і існавалі паморскія гарады Волін і Шчэцін. Памор'е было ператво-рана ў імперскае княства, памаране цярпелі асіміляцыю, аднак не страцілі

__________________

1 ПСРЛ. Т. 2. С 897-914.

2 Соловьев СМ. История России с древнейших времен. М., 1960. Кн. 2. С. 202—214.

3 История средних веков. / Под ред. С.Д.Сказкина и др. М., 1966. Т. 1. С. 355, 356.

224

нацыянальнай самабытнасці. Яны ўдзельнічалі ў этнагенезе польскага на­рода. Патомкі памаран — кашубы — жывуць цяпер у Полынчы.

Германскія феадалы ў пачатку XIII ст. па ініцыятыве рымскага папы Інакенція III пачалі пранікаць у Прусію з прычыны крыжовага паходу суп-раць язычнікаў прусау. У 1226 г. мазавецкі князь Конрад, які вёў доўгую і безвыніковую барацьбу з прусамі, вельмі неабачліва запрасіў да сябе на да-памогу Тэўтонскі ордэн. Так стварыўся яшчэ адзін небяспечны ачаг наступ­ления супраць балтаў і славян. Ордэн пачаў заваёўваць тэрыторыю прусаў і праз паўстагоддзе захапіў яе1. Нейкая частка прусаў перасялілася на тэры­торыю Літвы і Беларусі, аб чым гаварылася вышэй.

Разгарнулася каланізацыя нямецкімі выхадцамі запусцелых польскіх зямель. У населеных пунктах на тэрыторыі Польшчы распаўсюджвалася нямецкае права.

У канцы XII ст. нямецкія правіцелі вырашылі стварыць другі ачаг нас­тупления — на Заходняй Дзвіне. Тут яны намерваліся захапіць прыбалтый-скія землі, што было небяспечна для Полацка.

Апорныя пункты Полацка ў Ніжнім Падзвінні. 3 Сярэдняга Падзвіння, дзе размяшчаліся гарады Полацк і Віцебск, крывічы-палачане праніклі па Заходняй Дзвіне і яе прытоках у іншыя часткі балцкага рэгіёна, дзе стваралі свае апорныя пункты. Прыкладам такога ўмацаванага паселішча можа слу-жыць гарадішча Гарадзец VIII—XI стст. на р. Мнюта каля в. Дзіўная Шар-каўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Археалагічныя раскопкі пацвердзі-лі знаходжанне тут умацаванага паселішча, росквіт якога прыпадае на Х — першую палову XI ст.2 Другі такі пункт быў заснаваны на беразе возера Дзер-ба каля в. Маскавічы, пры раскопках якога выяўлены шэраг унікальных зна-ходак, у тым ліку косці з малюнкамі і надпісамі3. Верагодна, адначасова з Га-радцом на поўнач ад яго сярод азёраў вырас Браслаў, а крыху пазней па ніж-нім цячэнні Даўгавы ў асяроддзі латгалаў і селаў узніклі Кукенойс і Герцыке.

Гарадзішча старадаўняга Браслава — Замкавая гара — знаходзіцца ў цэн-тры сучаснага горада на перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навята. Пля-цоўка гарадзішча плошчай 2 га абнесена магутным валам. Культурны пласт мае тры гарызонты. Паводле археалагічных даследаванняў, першыя пасяленцы з'явіліся на Замкавай гары (вышыня 14 м) у сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. У IX — пачатку X ст. сюды праніклі крывічы і адбываўся працэс асіміляцыі аба-рыгеннага балцкага насельніцтва. Браслаў быў заснаваны ў канцы Х ст. на мес-цы латгала-славянскага паселішча. Росквіт горада прыпадае на XI — першую палову XIII ст., калі Браслаў меў цесныя сувязі з Полацкам, Усходняй Прыбал-тыкай і гарадамі Кіеўскай Русі. Недалёка ад гарадзішча размяшчаўся курганны могільнік XI—XII стст., які належаў балта-славянскаму насельніцтву.

Браслаў упершыню ўпамінаецца ў "Хроніцы Быхаўца", дзе гаворыцца, што ўладанні літоўскага князя "прасціраліся па мяжу латвійскую і па Заві-лейскі Браслаў і да самай ракі Дзвіны". Гэта хроніка пацвярджае, што Брас-лаў быў горадам Полацкага княства: "Князь вялікі Кернус і Гімбут, жадаю-чы пашырыць сваю краіну, сабралі сілы літоўскія і жамойцкія і пайшлі на Русь к Браславу і Полацку". У гэтай крыніцы не ўказваецца дата падзей. Па­водле "Хронікі" Стрыйкоўскага, яны адносяцца да 1065 г. На думку многіх даследчыкаў, горад, магчыма, заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам (1003—1044) як памежная крэпасць Полацкага княства і назва­ны яго імем. Але, па меркаванні В. Жучкевіча, першапачатковая назва стара-

________________

1 Пашуто В.Т. Героическая борьба русского народа на независимость (XIII век). М., 1956. С. 144.

2 Штыхаў Г.В. Гарадзішча Гарадзец на рацэ Мнюта // Помнікі культуры: Новыя адкрыц-ці. Мн., 1985. С. 174.

3 ДучыцЛ.У. Браслаўскае Паазер'е ў IXXIV стст. С. 71.

225

жытнейшага паселішча магла быць утворана ад балцкага слова "браста" (брод), якое было ўспрынята славянамі, а затым пераасэнсавана.

На ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора пражывалі старажытналатыш-скія плямёны: земгалы, куршы, латгалы. Земгалы пражывалі на паўднёвым бе­разе Рыжскага заліва, у басейне р. Ліелупе, куршы — на захад ад іх, у прымор-скай паласе. Старажытналатышскія плямёны цесна сутыкаліся з крьшічамі, з якімі існавалі сувязі са старажытных часоў. Крывічы-палачане пачалі прані-каць у ніжняе цячэнне Даўгавы ў другой палове 1-га тысячагоддзя н.э. Ва Ус­ходняй Латвіі вядомыя могільнікі з доўгімі і падоўжанымі курганамі. На думку некаторых даследчыкаў, "гэтыя помнікі звычаина этшчна змешаныя, таму што тут жылі латгалы, фіна-угры, крьшічы і нават наўгародскія славене"1.

Кукенойс (Кокнесе, Кокенгузен) — адзін з фарпостаў Полацкага княства ва Усходняй Прыбалтыцы, размешчаны на правым беразе Даугавы, за 246 км ад Полацка. Упершынюўпамінаеццаў "Хроюцы Лівоніі" Генрыха Латвійска-га пад 1205 г., а пад 1206 г. названы "рускім" горадам. Меў вельмі добрыя ўма-цаванні: складаўся з замка (дзядзінца) плошчай 0,2 га, вакольнага горада (фор-бурга) і ўмацаванага пасада Пры археалагічных раскопках у культурным пласце замка магутнасцю 7 м выяулена 14 гарызонтаў чатырох этапаў яго зася-

___________________

1 Уртан В. Связи населения Латвии со славянами во второй половине 1-го тысячелетия // Arheologija un etnografija VIII. Рига, 1968. С. 83.

226

лення. Самы ранні пласт са штрыхаванай керамікай і пабудовамі слупавой канструкцыі адносіцца да рубяжа нашай эры. У пластах V—IX стст. знойдзены рэшткі слупавых пабудоў з агнішчамі. Выяўлены фрагменты гладкасценных і шурпатых, паліваных глішшай рошчьшай гаршкоў, якія характерны для бал-таў. 3 X да пачатку XIII ст. пляцоўка дзядзінца была шчыльна забудавана жыт-лом з глінабітнымі і каменнымі печамі. Знойдзена шмат прылад працы і прад-метаў побыту гэтага часу. Звяртае на сябе ўвагу наяўнасць шкляных бранзале-таў — знаходак, характерных для ўсходнеславянскіх гарадоў XII — першай па-ловы XIII ст. і оўручскіх праслачкаў. У пласце XI—XII стст. выяўлены дзве бронзавыя падвескі з выявай трызубца — родавага знака Рурыкавічаў, да якіх па бацькоўскай лініі належалі і полацкія князі.

У вакольным горадзе Кукенойса культурны пласт магутнасцю 6,5 м на-лічвае 11 гарызонтаў: шэсць верхніх адносяцца да перыяду існавання камен-нага замка, пяць ніжніх — да XI—XIII стст. У іх выяўлены невялікія драўля-ныя жылыя пабудовы. Каля адной пабудовы заўважана прызба — характер­ная дэталь жылля ўсходніх славян. Знойдзены прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, зброя (наканечнікі стрэл і дзід), шпоры. У вакольным гора­дзе знаходзіліся прадстаўнікі, верагодна, малодшай дружыны. Сведчаннем сувязяў з Полацкам з'яўляецца свінцовая віслая пячатка, якая, магчыма, на­лежала маці Ефрасінні (Еўфрасінні) Полацкай.

Такім чынам, Кукенойс узнік на месцы паселішча ранняга жалезнага ве­ку. 3 другой паловы XI — пачатку XIII ст. ён належаў Полацкаму княству. Драўляны замак — рэзідэнцыя князя Вячкі — спалены ў 1208 г., хутка на яго месцы крыжакамі былі пабудаваны мураваныя ўмацаванні. Замак з'яўляўся фарпостам і цэнтрам феадальнагаўладання ў Ніжнім Падзвінні. Насельніц-тва Кукенойса этнічна змешанае і складалася з мясцовых балтаў (латгалаў і селаў) і ўсходніх славян.

Герцыке (Герцык, Герсіке, Ерсіка) — старажытны горад, які размя-шчаўся на правым беразе Заходняй Дзвіны, за 180 км ад Полацка. Гарадзі-шча авальнай формы (70x100 м), пасад (750х200м) знаходзіўся на поўнач ад яго. На гарадзішчы пры раскопках зафіксавана 10 будаўнічых гарызонтаў, найбольш ранні з іх адносіцца да X ст. У XI ст. былі пабудаваны земляныя ўмацаванні. Выяўлены рэшткі драўляных пабудоў з печамі, знойдзены рэ-чы, тыповыя для прыбалтыйскіх і славянскіх народаў, характэрныя таксама для гарадоў Полацкай зямлі. Пасад заселены ў XI—XII стст. Непадалёку знаходзіцца могільнік X—XII стст. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Жаночыя ўпрыгожанні ў болынасці латгальскія. Знойдзены крыжыкі і не-каторыя ўпрыгожанні, характэрныя для славян.

Такім чынам, паселішча Герцыке існавала з X ст. У другой палове XI — першай палове XIII ст. горад належаў Полацкаму княству як фарпост і цэнтр уладання ў Ніжнім Падзвінні. Насельніцтва складалася пераважна з латгалаў і славян. Горад упершыню ўпамінаецца ў "Хроніцы Лівоніі" пад 1203 г. як багатая княжацкая рэзідэнцыя з праваслаўнымі цэрквамі і як цэнтр удзела на чале з князем Усеваладам, падпарадкаванага Полацку.

На прыкладзе Кукенойса і Герцыке можна бачыць спробу княжацкай ус-ходнеславянскай каланізацыі зямель у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны1. Тут узніклі гарады са змешаным наседьніцтвам, якія знаходзіліся ў васаль-най залежнасці ад Полацка. Вельмі магчыма, што ў Кукенойсе і Герцыке княжылі прадстаўнікі полацкай княжацкай дынастыі са сваімі дружынамі і знаходзіліся тут да з'яўлення нямецкіх рыцараў.

Уварванне нямецкіх феадалаў ва Усходнюю Прыбалтыку. Важнай крыніцай для вывучэння агрэсіі тэўтонаў з'яўляецца "Хроніка Лівоніі", аўтар якой — Генрых Латвійскі — быў удзельнікам апісаных падзей. Гэты

__________________

1 Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли (IXXIII вв.). С. 62.

227

твор, ухваляючы "подзвігі" нямецкіх рыцараў, вызначаецца дэталёвым ас-вятленнем фактаў, дакладнасцю храналогіі, геаграфічных назваў, імёнаў. Трэба адзначыць, што, апіраючыся на "Хроніку Л івоніі" і на іншыя крыніцы, М.Ермаловіч падрабязна і грунтоўна асвятліў гісторыю ўварвання крыжа-коў у Ніжняе Падзвінне і яго сумныя вынікі для Полацка1.

Нямецкія святары, купцы і рыцары высадзіліся ў вусці Заходняй Дзвіны ў канцы XII ст. Захопніцкія намеры "пілігрымаў" пад выглядам распаўсю-джання веры сярод мясцовага насельніцтва хутка сталі відавочнымі і выклі-калі супраціўленне. Заваёўнікам дапамагала каталіцкая царква. Сумеснымі намаганнямі быў створаны царкоўна-рыцарскі ордэн Мечаносцаў.

Тэўтонскія рыцары разбілі атрады ліваў, захапілі зручную Земгальскую гавань. На яе месцы ў 1201 г. была пабудавана крэпасць Рыга. Гэты горад стаў цэнтрам нямецкага гандлю і дзейнасці манахаў-католікаў у Прыбалтыцы. Для далейщай экспансіі рыцары будавалі невялікія мураваныя крэпасці і такім чы-нам прасоўваліся ўверх па Заходняй Дзвіне на тэрыторыю латгалаў, пагража-ючы Полацку. Палачане першымі з усходніх славян сутыкнуліся з крыжакамі.

Атрады з Полацка і іншых гарадоў дапамагалі насельніцтву тэрыторыі Латвіі і Эстоніі адбіваць напады тэўтонаў. 3 даўніх часоў лівы і латгалы пла-цілі даніну полацкім князям і пастаўлялі ім дапаможныя войскі. Уся тэры-торыя ўздоўж Заходняй Дзвіны была падначалена Полацку. Таму дружыны полацкага князя Уладзіміра летам 1203 г. асадзілі дзве нямецкія крэпасці Гольм і Ікскуль, але значнага поспеху не мелі. У гэтым жа годзе на Рыгу на-паў князь Герцыке Усевалад сумесна з атрадам літоўцаў.

У1205 г. рыцары сабралі вялікія сілы і накіраваліся далей на ўсход, пры гэ­тым яны разоуралі і знішчалі ў пажарах паселішчы фінамоўных плямён ліваў. Лівы жылі ў паўночнай і заходняй частках сучаснай Латвіі. Яны звярнуліся за дапамогай да полацкага князя Уладзіміра. У 1206 г. ён са сваім войскам зноў з'явіўся ў ніжнім цячэнні Даугавы і аблажыў адбудаваны немцамі замак Гольм. Полацкі князь разаслаў ганцоў у розныя месцы і заклікаў да барацьбы ліваў і латгалаў. Аднак на заклік і дапамогу палачанам прыйшла толькі частка ліваў. Аблога працягвалася 11 дзён. Вось як апісаў гэта Генрых Латвійскі: "Ру-сіны (так ён называў палачан) са свайго боку, не ведаючы прымянення баліс-ты, але вопытныя ў стральбе з лука, біліся шмат дзён і паранілі многіх на валах. Яны сабралі вялікі касцёр з бярвенняў і намагаліся падпаліць умацаванні, але намаганні гэтыя былі безвыніковымі, а пры збіранні дроў многія з іх загінулі, параненыя балістарыямі.... Зрабілі русіны і невялікую кідальную машыну, па ўзору тэўтонскіх, але не маючы вопыту кідаць камяні, паранілі многіх у сябе, трапляючы ў тыл"2. Узяць крэпасць полацкія дружыны не змаглі. Да захопні-каў ішло падмацаванне, аблогу Гольма прыйшлося спыніць. У гэты час самому Полацку існавала пагроза з боку літоўцаў.

Рыцары наблізіліся да горада Кукенойса. Тут княжыў Вячка (Вячас-лаў), які, відаць, паходзіў з дынастыі полацкіх князёў і падпарадковаўся по-лацкаму князю Уладзіміру (магчыма, другое яго імя Валодша)3.3 невялікай дружынай ён мужна адбіваўся ад захопнікаў, але не атрымаў своечасовай да-памогі ад полацкага князя. У1208 г. Вячка вымушаны быў спаліць Кукеной-скі замак і з дружынай у 200 чалавек пакінуць сваё княства. Пазней Вячка ўзначальваў ваенныя сілы на тэрыторыі эстаў у горадзе Юр'еве (цяпер Тар­ту) і загінуў у жорсткім баі з крыжакамі ў 1224 г.*

У1209 г. рыцары абрабавалі і спалілі другі полацкі фарпост у нізоўях За­ходняй Дзвіны — горад Герцыке. Паводле слоў Генрыха Латвійскага,

________________

1 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды. С 266—288.

2 Генрих Латвийский .Хроника Ливонии. С. 85,102—103;Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі УІ-ХУ стст. Мн., 1998. С 62-65.

3 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. С. 243.

4 История Латвийской ССР. Рига, 1952. Т. 1. С. 98

228

тэўтонскае войска захапіла адзенне, срэбра і пурпур, шмат жывёлы, а з цэр-кваў (несумненна, праваслаўных) — званы, іконы, іншае убранства, грошы, многа даора і ўсё тэта павезла з сабой.

У1210 г. паміж рыжскім епіскапам Альбертам і полацкім князем Уладзі-мірам быў заключаны мірны дагавор. Паводле яго, Полацк захоўваў сваё права на атрыманне даніны з ліваў. Праз два гады адбыліся новыя перагаво-ры паміж палачанамі і немцамі. Князь Уладзімір прапанаваў рыжскаму епіскапу адмовіцца ад хрышчэння ліваў. Інакш полацкі князь пагражаў спа-ліць усе замкі Лівоніі (назва ад слова "лівы"), а разам з імі і саму Рыгу. Аднак! Уладзімір не змог дабіцца прыняцця сваіх патрабаванняў. Распачаць жа не-адкладныя ваенныя дзеянні яму, верагодна, было не пад сілу. Перагаворы скончыліся пагадненнем, згодна якому полацкі князь вымушаны оыў адмо-віцца ад Ніжняга Падзвіння і ад даніны з насельніцтва, што было для Полац-ка цяжкай стратай. Дамовіліся толькі аб тым, што купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Заходняй Дзвіне. Канонік Альберт умеў не толькі дальна-бачна асэнсоўваць ваенную сітуацыю, але адначасова весці мірныя перага­воры1, падпарадкоўваючы чужыя тэрыторыі ордэну.

Аднак рыцары парушылі дагавор і зноў напалі на Герцыке. Мясцовы князь Усевалад паклікаў на дапамогу літоўскае войска, якое нанесла страты нямецкім рыцарам. Некаторы час горад з часткай княства заставаўся ў руках Усевалада. Рыцары ўварваліся на землі эстаў, якія звярнуліся за дапамогай да полацкага князя Уладзіміра. У1216 г. палачане сумесна з эстамі і літоўца-мі рыхтаваліся да новага выступления супраць рыцараў. Аднак у дзень ад-праўлення з Полацка Уладзімір раптоўна памёр (відаць, бьгў атручаны па-дасланымі забойцамі) і паход не адбыўся.

Вялікае значэнне для абароны зямель Беларусі ад нямецкіх рыцараў меў саюз Полацка, Віцебска і Смаленска. Дзеля гэтага ў першай чвэрці XIII ст. Полацк і Віцебск прызналі вярхоўную ўладу смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча, што садзейнічала згуртаванню сіл, якія процістаялі агрэсіі. По­лацк і Віцебск умацоўвалі палітычныя сувязі з Наўгародскай зямлёй, аб чым сведчыць шлюб князя Аляксандра Яраславіча (Неўскага) з дачкой по­лацкага князя Брачыслава.

У бітве са шведскімі рыцарамі на р. Няве (1240) вызначыўся адвагай па-лачанін Якаў, які быў на службе пры двары Аляксандра. Аўтар "Жыція" Аляксандра Неўскага, сучаснік падзей, апавядае пра гераічныя ўчынкі шас-ці найбольш адважныхвоінаў, удзельнікаў "вялікай сечы". Сярод іх названы Якаў Палачанін. У жорсткай рукапашнай схватцы ён у засцерагальным бая-вым рыштунку, узброены толькі мячом, напаў на цэлы атрад захопнікаў. Якаў Палачанін праявіў выключную мужнасць: "Наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь"2.

Другая перамога Аляксандра Неўскага ў бітве на Чудскім возеры 5 кра-савіка 1242 г. над нямецкімі рыцарамі прыпыніла рух захопнікаў у стара-жытнарускія землі.

Мангола-татарскае нашэсце і пагроза заняволення беларускіх зя­мель. У пачатку XIII ст. у стэпах Цэнтральнай Азіі склалася моцная Ман-гольская дзяржава. Пасля яе ўтварэння пачалася паласа мангольскіх завая-ванняў, якія закранулі ўсе краіны Азіі і многія краіны Еўропы і пакінулі глыбокі і страшэнны след у іх сярэднявечнай гісторыі. Гэтых заваёўнікаў па-бачылі на сваіх землях кітайцы і карэйцы, таджыкі і цюркі, афганцы і персы, народы Інданезіі і Закаўказзя, усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне.

________________

1 Сагагювіч Г. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1(8). Чэрвень 1998. С 25.

2 "Изборник" (Сборник произведений литературы Древней Руси). М., 1969. С. 332—333.

229

Унук Чынгісхана Бату (па-славянску — Батый) у 1236 г. пачаў зава-ёўніцкі паход на захад. Зімой і 237—1238 гг. мангола-татары захапілі і разра-бавалі гарады Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір на Клязьме. У бітве на р. Сіці пацярпелі паражэнне галоўныя аб'яднаныя сілы старажытнарускіх князёў.

У1238 г. мангола-татары аблажылі Таржок, дзе знаходзіўся наўгародскі гарнізон. Горад быў узяты і спалены. Захопнікі накіраваліся далей на поўнач у напрамку да Ноўгарада Вялікага. Аднак мангола-татары не дайшлі да Ноугарада 100 вёрст, павярнулі назад і пайшлі ў стэпы.

Наўгародцы, верагодна, выслалі атрады воінаў насустрач ворагу. Вялі-кія лясы і непралазныя балоты, незвычайныя для стэпавікоў, засады і вясен-нія павадкі, разлівы рэк, відаць, прымусілі Батыя адмовіцца ад паходу на Ноўгарад. У летапісе паведамляецца, што войска Батыя, вяртаючыся ад Ноугарада, напала на невялікі горад Казельск, які не магло захапіць на пра-цягу сямі тыдняў.

Мангола-татары спачатку накіраваліся да Смаленска, але потым абышлі яго. Паводле "Жыція" Меркурыя Смаленскага, наконт верагоднасці якога выказваюцца сумненні, напад захопнікаў на горад быў адбіты.

Наступнай зімой у 1239 г. вайна ўзнавілася з новай сілай. Захопнікі ўварваліся ў паўднёварускія землі. Пераправіўшыся праз Днепр, пасля аб-логі, кровапралітнай бітвы яны ўзялі ў снежні 1240 г. Кіеў і разрабавалі яго. Затым мангола-татарскае войска накіравалася ў Галіцка-Валынскую зям-л$р, дзе былі ўзяты гарады Уладзімір-Валынскі і Галіч.

Насельніцтва Беларусі аказалася пад вялікай пагрозай мангола-татар-скага заняволення. Жудасны смерч мог пракаціцца па беларускіх землях у

230

1239—1240 гг., але заваёўнікі павярнулі на поўдзень. Яны прайшлі па тэры-торыі Чарнігаўскай зямлі, у склад якой уваходзілі паўднёва-ўсходнія раёны сучаснай Беларусь Напэўна, тады быў разбураны і спалены жорсткімі зава-ёўнікамі Гомель. Пры археалагічных раскопках устаноўлена, што ўсе драўляныя пабудовы ў вакольным горадзе і на дзядзінцы загінулі ў вялікім пажары, у тым ліку майстэрня па вырабе зброі. У памяшканнях знойдзены схаваныя каштоўныя рэчы, за якімі іх уласнікі ўжо ніколі не вярнуліся. На-яўнасць у слаях разбурэння абарончага вала крэпасці тыповых мангола-та-тарскіх стрэл-зрэзняў пераконвае, што горад быў узяты мангола-татарамі штурмам пасля адчайнага супраціўлення яго абаронцаў і зруйнаваны да-шчэнту1.

У Іпацьеўскім летапісе пад 1240 г. (фактычна гэта адбывалася вясной 1241 г.) пра галіцка-валынскіх князёў Данілу і Васільку паведамляецца: "Даніла тым часам прыбыў з братам да Берасця (Брэста) і не змаглі яны вый-сці на поле, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых". Выказваюц-ца меркаванні, што каля Берасця адбыўся бой з мангола-татарамі, у ходзе якога загінула шмат воінаў. Але цяжка дапусціць, каб берасцейцы з умацава-нага горада выйшлі ў адкрытае поле для бітвы з варожымі полчышчамі. На-пэўна, справа выглядала інакш.

Вядома, што мангольскія военачальнікі практыкаваліся ў масавым зні-шчэнні здольных да супраціўлення груп насельніцтва. Пры аблозе горада літасць праяўлялася толькі ў выпадках безумоўнай здачы заваёўнікам. Калі ж горад пасмеў абараняцца, то пасля яго захопу жыхароў выганялі ў поле, каб зручна было рабаваць дамы і вывезці каштоўнасці. Затым усіх воінаў манголы забівалі, а рамеснікаў з сем'ямі, таксама як маладых жанчын і дзяўчат, забіралі ў рабства. Нешта падобнае, відаць, адбылося ў Берасці.

Пра татараў захавалася шмат народных паданняў. Паводле аднаго з іх, войска на чале з Койданам рухалася на Менск. На шляху заваёўнікаў знахо-дзіўся горад Крутагор'е. Тут быццам адбылася бітва, у якой мангольскі вое-начальнік загінуў і з гэтай нагоды горад перайменавалі ў Койданава (цяпер Дзяржынск). Але болын дакладных звестак аб гэтай падзеі няма. Выкліка-юць сумненне некаторыя паведамленні аб бітвах з татарамі (Койданава, Ма-гільна), змешчаныяў беларуска-літоўскіх летапісах2.

Большая частка тэрыторыі Беларусі не зведала мангола-татарскай нава­лы ў 1238—1241 гг. Псторыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі. Адны звычайна гаварылі, што войска Батыя было моцна аслаблена барацьбой з паўночна-ўсходнімі рускімі княствамі. Аднак пад Кіеў заваёўнікі прывялі значна болыпае войска, чым яно было пад Разанню. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты пасля ўкраінскіх пра-стораў, але маглі пасылаць на поўнач ад Прыпяці асобныя атрады. Існуюць і іншыя меркаванні3. Але прымальнага тлумачэння, чаму мангола-татары фактычна абмінулі асноўную тэрыторыю Беларусі, няма.

Ад г. Уладзіміра-Валынскага, дзе сканцэнтравалася вялікая колькасць мангола-татарскіх войскаў, яны меліся ісці дзвюма групоўкамі на Польшчу і Венгрыю адначасова.

У Польшчы захопнікі сустрэлі моцнае супраціўленне. Пасля жорсткай бітвы быў узяты Кракаў. Каля г. Легніцы польскае войска пацярпела пара-жэнне. Але мангольскія ваяводы не здолелі захапіць горад.

У 1241 г. мангольскае войска з цяжкімі баямі прайшло левабярэжную Венгрыю. Атрады мангола-татараў спустошылі землі Букавіны, Малдавіі,

_________________

1 Макушников ОА. В поисках древнего Гомия. С. 54.

2 Хроника Быховца. С. 40,41.

3 Беларуская мінуўшчына. 1993. № 3—4. С. 22.

231

Румыніі. Пацярпела Славакія, аднак гараджане сумелі адстаяць ад ворага Браціславу, Нітру і іншыя гарады. Працягваліся баі ў Чэхіі, куды манго-ла-татары адышлі з Польшчы. 3 ворагам змагаліся народы Харваціі, Босніі, Сербіі, Балгарыі.

Наступление мангола-татараў, якое пачалося з Ніжняга Паволжа, зах-лынулася на Далмацінскім пабярэжжы каля граніц Італіі. Вялікія страты ас-лабілі мангола-татараў. Далейшае іх наступление ў глыбіню Еўропы стала немагчымым і яны павярнулі назад у 1242 г. Факты сведчаць аб патрыятыч-ным укладзе, які ўнеслі народы Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў справу барацьбы з мангола-татарскім нашэсцем, у абарону еўрапейскай культуры.

Такім чынам, асноўная тэрыторыя Беларусі не трапіла пад мангола-та-тарскі пагром 1237—1241 гг. і беларускія землі пазбеглі ярма Залатой Арды ў сярэдзіне XIII ст. Але пагроза такога заняволення не знікла.