Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

6. Землі Панямоння

Даследаванне старажьпных гарадоў. Узнікненне гарадоў у Панямонні, як гаварылася вышэй, звязана са з'яўленнем тут славян і эвалюцыяй усходне-славянскага грамадства. Можна вылучыць тры этапы ў станаўленні і развіцці гэтых гарадоў: канец X — першая палова XI ст., сярэдзіна XI — першая палова XII ст., другая палова XII—XIII ст. Панямонне было перыферыяй усходнесла-вянскай каланізацыі, тут няма гарадоў, якія развіваліся з племянных цэнтраў. Усе гарады ўзніклі ў асяроддзі сельскіх паселішчаў, у месцах, дзе былі най-больш спрыяльныя ўмовы для заняткаў земляробствам. У XI ст. на аснове па-селішчаў, якія ўзніклі пры асваенні славянам! Верхняга Панямоння, пачына-юць фарміравацца раннегарадскія цэнтры ў Гародні, Наваградку, Ваўкавыску, Слоніме, крыху пазней — у Турыйску. Гарады першапачаткова выконвалі фун-кцыі адначасова і памежных крэпасцей, і адміністрацыйных цэнтраў і княжац-кіх сядзіб (замкаў). Гэта звязана з актыўнай палітычнай дзейнасцю кіеўскіх і полацкіх князёў, якія імкнуліся пашырыць свой уплыў. Гарады Панямоння на-лежаць да ліку невялікіх з агульнай умацаванай плошчай ад 1,5 да 5 га3.

У Гародні на тэрыторыі Старога замка або Замкавай гары ўжо ў XI ст. існа-вала славянскае паселішча, само размяшчэнне якога сведчыць аб яго ваенным прызначэнні. Гэта была крэпасць на славяна-літоўскім памежжы, у якой побач з воінамі-дружыннікамі жылі рамеснікі. У пачатку XII ст. крэпасць стала рэзі-дэнцыяй (замкам) князя, дзядзінцам горада. На паўднёвым краі пляцоўкі над Нёманам быў збудаваны двухпавярховы мураваны палац (церам) князя, у цэнтры ўзведзена вялікая багата ўпрыгожаная так званая Ніжняя царква.

На ўсход ад Старога замка, за ярам размешчаны Новы замак — вакольны горад старажытнага Гродна. Першае паселішча тут таксама ўзнікла ў XI ст. Умацаванні вакольнага горада не захаваліся. Аднак на старажытных планах добра бачны роў, які аддзяляў гэту частку старажытнага горада ад астатняй тэрыторыі. Старажытны горад меў некалькі пасадаў. Центральны пасад раз-мяшчаўся на тэрыторыі, абмежаванай ракой Гараднічанкай і правым бера-гам Нёмана. Частка гэтай тэрыторыі была заселена ў XI—XII стст., дзе пры раскопках выяўлены рэшткі Прачысценскай царквы.

Першае летапіснае ўпамінанне пра гарадзенскага князя Усеваладка ад-носіцца да 1116 г. У паходзе 1127 г. (па іншай крыніцы — 1128 г.), які аргані-заваў супраць Полацка кіеўскі князь Мсціслаў, прымаў удзел "Усеваладка з Гародні". У 1132 г. гарадзенскае войска ўдзельнічае ў паходзе Мсціслава на

_________________

1 ПСРЛ. СПб., 1856. Т. 7. С. 128.

2 ПСРЛ. Т. 2. С. 840.

3 Шваварчык С А. Да пытання аб летапісных гарадах Панямоння // Краязнаўчыя запіскі. Зборнік аргыкулаў памяці Ю.Ядкоўскага. Гродна, 1990. С 31—34.

210

Літву. Гарадзенскія Усеваладкавічы неаднаразова ўдзельнічалі ў паходах, якія арганізоўвалі кіеўскія князі. Сыны Усеваладка Барыс і Глеб прымалі ўдзел у паходзе 1144 г. на Галіч. У 1168, 1170 і 1184 гг. гарадзенскія князі ўдзельнічалі па закліку Кіева ў паходах супраць качэўнікаў-полаўцаў1.

Наваградак з'явіўся на старонках летапісу больш чым на стагоддзе пазней за Гародню (Гродна). Пад 1235 г. (фактычна 1238 г.) у Іпацьеўскім летапісе ўпамінаецца князь наўгародскі Ізяслаў — саюзнік або васал Міндоўга. Першае летапіснае паведамленне аб горадзе адносіцца да 1252 г. і звязана з барацьбой галіцка-валынскіх і літоўскіх князёў за валоданне панёманскім краем. Ціка-васць уяўляе сведчанне Іпацьеўскага летапісу аб існаванні ў Наваградку ўма-цаваныхчастак—дзядзінцаівакольнагагорадаў 1274г. (фактычна —1275 г.)2.

Гарадзішча старажытнага Наваградка складаецца з дзвюх пляцовак — Замкавай гары і Малога замка. Мяркуючы па даных археалагічных раско-пак, паселішча на Малым замку ўзнікла ў канцы X ст., а на Замкавай гары — у пачатку XI ст. Першапачаткова паселішчы былі неўмацаванымі. Затым пляцоўка Замкавай гары была абнесена валам і ператварылася ў дзядзінец. У пачатку XII ст. валам быў умацаваны пасад на Малым замку і ён стаў ва-кольным горадам. На ўзгорку, размешчаным на паўднёвы захад ад ваколь-нага горада, быў збудаваны цагляны храм (папярэднік царквы Барыса і Гле­ба). У XII ст. побач са звычайнымі наземнымі зрубавымі дамамі з каменнымі або глінабітнымі печамі з'явіліся багатыя плошчай да 75 м2 дамы са шкляны-мі вокнамі і фрэскавым роспісам сцен. Культура і быт жыхароў багатых да-моў рэзка адрозніваюцца ад культуры і быту простых людзей3.

Размяшчэнне Наваградка мае характерную асаблівасць — горад быў ак-ружаны ў раннім сярэднявеччы шчыльным кальцом сельскіх паселішчаў і курганоў (Брацянка, Гарадзілаўка і інш.).

Ваўкавыск, як і Наваградак, упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім лета-пісе пад 1252 г. (фактычна — каля 1249 г.). Чатыры гады пазней летапіс на­зывав імя ваўкавыскага князя Глеба, на дачцэ якога быў жанаты сын Данілы Раманавіча, князя галіцкага, Раман, князь наўгародскі. У паходзе зімой 1255—1256 гг., арганізаваным Данілам і Васількам Раманавічамі наяцвягаў, удзельнічалі і войскі Глеба, князя ваўкавыскага4.

Гарадзішча старажытнага Ваўкавыска складаецца з дзвюх пляцовак — Шведскай гары і Замчышча. На аснове даных раскопак устаноўлена, што па'селішча на Шведскай гары было заснавана,ў сярэдзіне або другой палове X ст. Пачатак жыцця на Замчышчы адносіцца да рубяжа X—XI стст. Пры-кладна ў гэты час было заселена гарадзішча Муравельнік, якое размешчана за 0,5 км на ўсход ад Шведскай гары.

Паселішча на Шведскай гары першапачаткова не было ўмацавана валам. Ён быў насыпаны ў канцы X ст. Шведская гара стала дзядзінцам. У пачатку XII ст. валам было ўмацавана Замчышча (гарадскі пасад) і яно ператварыла­ся ў вакольны горад. На Замчышчы пачалося будаўніцтва цаглянага храма, якое па нейкіх прычынах было спынена на.стадыі закладкі фундамента.

Умацаванае паселішча на Шведскай гары першапачаткова з'яўлялася крэпасцю, якой кіраваў пастаўлены князем пасаднік. Пазней крэпасць стала замкам, дзе жылі сам князь, знаць, дружына.

Да сярэдзіны XII ст. канчаткова склалася тапаграфія старажытнага Ваўка-выска. На захад ад дзядзінца знаходзіцца ўмацаваны вакольны горад, заселены ў асноўным рамеснікамі, а вакол абедзвюх пляцовак размяшчаюцца неўмаца-

_____________________

1 Воронин КН. Древнее Гродно. М., 1954. С. 13-15,200.

2 ПСРЛ. Т. 2. С. 873; Літопйс Руський. С. 429.

3 Гуревич ФД. Древние города Белорусского Понеманья. Мн., 1982. С. 25—26.

4 ПСРЛ. Т. 2. С. 816,831.

211

ваныя паселішчы чорнага люду — бяднейшых рамеснікаў і прышлых людзей. Што датычыць Муравельніка, то жыццё на гэтым гарадзішчы спынілася.

Слонім, як і Ваўкавыск, упершыню на старонках летапісу з 'яўляецца пад 1252 г. (фактычна — каля 1249 г.). Да паведамлення Т.Нароута аб тым, што Яраслаў разбіў літоўцаў у ваколіцах Слоніма ў 1040 г., трэба ставіцца кры-тычна.

Месцазнаходжанне летапіснага Слоніма да нядаўняга часу заставалася няясным. Сляды гарадзішча ўдалося выявіць у 1950-я гады на невялікім уз-вышшы, размешчаным у цэнтры сучаснагагорада, вядомым сярод старажылау пад назвай "Замчышча". На старых планах яго пляцоўка мае форму чатырох-вугольніка, абмежаванага крутымі схіламі і ровам. Мост, які злучаў Замчышча з астатняй гарадской тэрыторыяй, размешчаны з паўночнага боку.

Паселішча на Замчышчы ўзнікла ў XI ст., хутка яго пляцоўка была абне-сена валам. У другой палове XII ст. Слонім ужо з'яўляўся багатым і доб-раўпарадкаваным горадам: шырокія вулічныя насцілы, дыхтоўныя зруба-выя дамы, высокая матэрыяльная культура, значнае развіццё рамястваі ган-длю1. Падобна як і Гродна, Наваградак і Ваўкавыск, Слонім таксама, віда-вочна, меў дзве лініі абароны: унутраную (дзядзінец) і знешнюю (вакольны горад). Паблізу гарадскіх умацаванняў знаходзіўся адкрыты пасад. Сляды апошняга зафіксаваны паміж Замчышчам і рукавом р. шчары.

Пад назвай Турыйска ў летапісе вядомы два гарады: адзін на Валыні, другі на Немане. Турыйск валынскі ўпершыню ўпамінаецца пад 1097 г., Ту-рыйск нёманскі — пад 1253 г. (фактычна 1252 г.). У запісе пад 1276 г. указана больш дакладна месцазнаходжанне пункта — "Турииск на реце на Немне и села около него"2.

Гарадзішча летапіснага горада знаходзіцца на ўскраіне сучаснай вёскі Ту-рэйск у ІЫчучынскім раёне. Яно займае сярэдзіну выспы, выцягнутай уздоўж

__________________

1 Зверуго Я.Г. Археологические работы в Слониме // Беларускія старажытнасці. Мн., 1972. С. 248-274.

2 ПСРЛ. Т. 2. С. 819,874-875.

212

правага берага Немана. 3 поўдня і поўначы пляцоўка гарадзішча абмежавана крутымі схіламі, а з захаду і ўсходу адрэзана ад працягу грады дугападобнымі валамі. Уверх па цячэнні Нёмана размяшчалася неўмацаванае паселішча.

У выніку раскопак устаноўлена, што Турыйск на Немане ўзнік на мяжы XI—XII стст. Гэта была невялікая крэпасць на славяна-літрўскім памежжы. Горад, відавочна, уваходзіў у склад Гарадзенскага княства. Яго матэрыяль-ная культура вельмі блізкая да культуры іншых гарадоў Панямоння.

Пад 1256 г. у Іпацьеўскім летапісе маецца паведамленне аб удзеле Ізяс-лава Свіслацкага разам з іншымі князямі панёманскага краю ў паходзе на яцвягаў, арганізаваным Данілам і Васількам Раманавічамі зімой 1255— 1256 гг. Рэшткі гэтага летапіснага горада, які, як бачна з летапісу, быў цэн-трам удзельнага княства, яшчэ патрэбна знайсці. Пошукі ў басейне р. Свіс-лачы (левы прыток Нёмана) надзейных вынікаў не далі.

Да ліку панёманскіх гарадоў некаторыя даследчыкі адносяць Здзітаў, які побач з іншымі гарадамі краю названы ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 г. (фактычна каля 1249 г.). Лакалізацыя горада ўскладнялася тым, што да гэ­тага часу існуюць чатыры населеныя пункты з такой назвай (тры ў Брэсцкай і адзін у Гродзенскай абласцях)1.

Найбольш верагодным з'яўляецца меркаванне, што старажытны горад размяшчаўся за 4 км на поўдзень ад сучаснай вёскі Здзітава, каля в. Старам-лыны, дзе на правым беразе р. Ясельды, каля дарогі ў Хомск захаваліся рэш-ткі гарадзішча XI—XIII стст. Матэрыяльная культура блізкая да матэры-яльнай культуры гарадоў Тураўскай зямлі і Беларускага Панямоння.

У вярхоўях р. Уша, левага прытока Нёмана, знаходзіўся сярэднявечны го-рад-крэпасць Нясвіж, знакаміты цэнтр ардынацыі Радзівілаў2. Старажытны пасад і замак у канцы XVI — пачатку XVII ст. былі поўнасцю перапланаваны, абнесены землянымі валамі і равамі, у прадмесцях створаны форты. Застаецца невядомым, ці існавалі ў гэтых месцах паселішчы XII—XIII стст. У бліжэй-шым наваколлі Нясвіжа яны дагэтуль таксама не выяўлены.

Паселіпгчы негарадскога тылу. На тэрыторыі Беларускага Панямоння вядома каля 20 гарадзішчаў, якія з'яўляюцца не гарадамі, а невялікімі пася-леннямі ці феадальнымі сядзібамі. Некаторыя гарадзішчы маглі служыць сховішчамі падчас ваеннай небяспекі, але большасць з'яўлялася месцамі пастаяннага пражывання. Такімі былі гарадзішчы каля вёсак Высоцк, Рада-гошча і інш. Найбольш цікавае гарадзішча Мсцібава Ваўкавыскага раёна размешчана на беразе р. Алыпанкі ў нізіннай забалочанай мясцовасці. Яно ўмацавана магутным валам вышынёй 5 м са стромкімі схіламі. Пляцоўка га-радзішча ідэальна круглая дыяметрам 30 м. Каля гарадзішча ёсць другі не­высок! вал, які абодвума канцамі ўпіраецца ў балота. Мяркуючы па знойдзе-ных пры раскопках матэрыялах, умацаванае паселішча ўзнікла ў XII ст. На думку некаторых даследчыкаў, гарадзішча з'яўляецца рэшткамі замка ва-лынскага баярына Мсцібога, які ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1202 г. (фактычна канец 1206 г. — пачатак 1207 г.)3.

Гарадзішча Індура Гродзенскага раёна, мусіць, таксама адносіцца да фе-адальна-ўласніцкіх замкаў XI—XIII стст. Яно мае дзве пляцоўкі — цэн-тральную ўнутраную і знешнюю. Унутраная пляцоўка амаль круглая ў пла­не дыяметрам 18 м, умацавана валам, перад якім прасочваецца роў. Знешняя авальная пляцоўка памерам 45 х 48 м абнесена высокім валам. Побач з уез­дам, напэўна, існавала студня. Таўшчыня культурнага пласта складае каля 0,6 м. Пры археалагічных раскопках знойдзены разнастайныя прылады пра-цы (сярпы, косы, рыбалоўныя кручкі, фрагменты багата аздобленай керамі-

________________

1 Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 2. С. 149.

2 ЧарняўскаяЛ., Чарняўскі I. Нясвіж. 3 мінулага // ПГКБ. 1988. № 1. С 21-24.

3 Літоіпис Руський. С 370.

213

кі), упрыгожанні (бранзалеты, спражкі), прадметы ўзбраення і прыналеж-насці конніка (наканечнікі стрэл, шпоры).

У в. Збочна Слонімскага раёна размешчана гарадзішча, якое з трох бакоў акружана балотам. Яно мае дзве пляцоўкі, два валы. Схілы валоў пакрыты камянямі. Пры археалагічных раскопках знайдзены кавалкі гліняных пасу-дзін XII—XIII стст.

Гарадзішча ў в. Гарадок Маладзечанскага раёна адносіцца да тыпу ўма-цаванняў, якія оылі ўзведзены незалежна ад рэльефу мясцовасці, узніклі не стыхійна, а паводле задумы будаўнікоў. Яно, як і Мсцібаўскае гарадзішча, размешчана ў нізіннай забалочанай мясцовасці. Вакол пляцоўкі маецца за-поўнены вадой шырокі роў, а за ім — маіутны вал з крутымі схіламі. 3 унут-ранага боку да вала прымыкае тэраса шырынёй 7—10 м. Пры раскопках знойдзены матэрыялы XII—XVII стст. Гарадоцкае гарадзішча, відавочна, перабудоўвалася ў больш позні час. Узведзена яно было на месцы пасёлка ранняга жалезнага веку культуры штрыхаванай керамікі. Даследчыкі схіль-ны атаясамліваць гарадзішча ў Гарадку з летапісным Гарадцом, у якім у ся-рэдзіне XII ст. княжыў Валадар Глебавіч. Аднак тэта меркаванне пакуль што не атрымала дастаткова аргументаванага пацвярджэння.

У Верхнім Панямонні выяўлена звыш 60 адкрытых неўмацаваных паселі-шчаў. Яны знаходзяцца па абодвух берагах рэк Немана, Шчары, Молчадзі, Ро-сі, Дзітвы звычайна на надпоймавых тэрасах. Некаторыя селішчы займаюць вялікую плошчу. Селішча ў Дакудаве распасціраецца па беразе Немана на 1,5 км, іншыя паселішчы цягнуцца па беразе ракі на 200—300 м. Культурныя напластаванні селішча ў Гарадзілаўцы выяўлены на плошчы 130 х 125 м. У шэ-рагу выпадкаў селішчы размешчаны блізка адно ад аднаго1.

Пры раскопках выяўлены прыкметы паглыбленых у зямлю і наземных жылых збудаванняў, шматлікія гаспадарчыя ямы. Знойдзены прылады пра-цы: лыжкарэз, нож, ключ, фрагменты шкляных бранзалетаў, вырабы з брон­зы, кавалкі ляпнога і ганчарнага посуду, упрыгожанага лінейным, хваліс-тым арнаментам. За 500 м ад селішча знаходзіцца курганны могільнік, у якім было 10 курганоў вышынёй да 2 м. Пахавальны абрад — крэмацыя памёрша-га. У другім могільніку налічвалася 40 курганоў вышынёй 1—1,5 м з трупа-палажэннямі. Курганы сведчаць аб язычніцкіх вераваннях насельніцтва ў X—XIII стст. У адным кургане выяўлена нарманскае пахаванне2.

Суседскія балцкія этнічныя супольнасці. У Прыбалтыцы ў пачатку 2-га тысячагоддзя на базе старажытных балцкіх нлямён пачалі складвацца народ-насці: літоўцы, латышы, яцвягі (ятвягі), прусы. Балты па мове падзяляліся на заходніх (прусы, яцвягі) і ўсходніх (літоўцы, латышы, куршы і інш.). Лі-тоўская галіна балтаў займала асноўную тэрыторыю сучаснай Літвы і, магчы-ма, некаторыя суседнія мясцовасці ў вярхоўі р. Віліі. У другой палове 1 -га —пачатку 2-га тысячагоддзя н.э. гэта галіна балтаў падзялялася на племянныя тру­пы, якія атаясамліваюцца, паводле пісьмовьгх крыніц, з жамайтамі, аўкштай-тамі і ўласна літвой. У сярэднявечны перыяд аўкштайты склалі ядро стара-жытналітоўскай народнасці. У далейшым яны разам з жамайтамі (жмуддзю) і іншымі балцкімі групамі кансалідаваліся ў адзіны літоўскі этнас3.

Выказваюцца думкі, што племянны саюз яцвягаў складаўся з чатырох плямён: судзінаў, дайновы, паляксянаў і ўласна яцвягаў. Мова яцвягаў, як мяркуюць лінгвісты, была пераходнай паміж балцкімі і славянскімі мовамі. Яцвягі ўпершыню прыгадваюцца ў летапісах пад 983 г., калі яны былі часова

____________________

1 Гуревич ФД. Древности Белорусского Понеманья. М.;Л., 1962. С 87.

2 Штыхаў ЛВ. Крывічы. С 76.

3 Куликаускене Р.К. Образование литовской народности //Проблемы этнической исто­рии балтов: Тезисы докладов. Рига, 1977. С. 61—65.

214

пераможаны войскам кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. 3 яцвягамі барацьба пауднёварусщх князёў працягвалася ў XI і XII стст. На яцвягаў у 1038 г. хадзіў Яраслаў Мудры, затым валынскі князь Яраслаў Святаславіч (1112), князь Раман Мсціславіч (1196). Яцвягі разам з літоўцамі ў 1205 г. зрабілі набег на Валынскую зямлю і нават дайшлі да гарадоў Турыйска і Чэрвеня. Летапіс называе шэраг імёнаў яцвяжскіх князёў: Скамонд, Мін-тэля Шурпа, Стэгут, Мудыйка, Комат, Юндыл, характэрных для заходня-балцкіх моўных груп. Барацьба з яцвягамі дасягнула асаблівага напружання ў часы княжання ў Галіцка-Валынскай зямлі Данілы Раманавіча1.

Паўстае пытанне: адкуль яцвягі рабілі набегі на заселеныя славянамі землі? Іпацьеўскі летапіс прыблізна ўказвае на заселенасць яцвягамі між-рэчча Нёмана і р. Нараў. Паводле назіранняў польскай даследчыцы К.Муся-новіч, яцвягі сяліліся на поўнач ад р. Нараў. Другі польскі вучоны А.Камін-скі лічыць, што яцвягі знаходзіліся яшчэ далей на поўнач за р. Бебжа (Су-валкаўскае ваяводства Польскай рэспублікі).

У другой палове XIII ст. на яцвягаў узмацніўся націск з боку тэўтонаў. Шсьмовыя крыніцы адзначаюць адвагу правадыроў яцвягаў, мужнасць і гордасць воінаў, якія не здаваліся ў палон, гінулі разам з жонкамі. Пасля працяглай кровапралітнай барацьбы яцвягі і суседнія роднасныя ім прусы былі канчаткова заваяваны крыжакамі (1283). Нейкая іх колькасць паспела перасяліцца ў Літву, Полыпчу, Беларусь. У Іпацьеўскім летапісе паведам-ляецца аб пасяленні прусаў літоўскім князем Трайдзенем у наваколлі Грод-на і Слоніма. Мабыць, таму ў заходніх раёнах Беларусі з'явіліся населеныя пункты з назвамі Ятвязь, Ядзьвінкі, Прусы, Прусікі. Прыкметы знаходжан-ня дайновы прасочваюцца ў тапонімах Дзейнова, Дайнава, Дайноўка, якія лакалізаваны ў раёнах Валожына, Івянца, Гродна, Слоніма2.

Даследчыкі адзначаюць цесную роднасць яцвягаў і прусаў, а таксама тое, што ў сярэднявечных крьшіцах нярэдка дубліруюцца найменні "яцвягі" і "пру­сы". На працягу ўсяго перыяду агрэсіі крыжакоў супраць Прусіі этнічная Ят­вязь у саюзе з іншымі балтамі падтрымлівала прусаў. Самая характэрная рыса, якая аб'ядноўвала прусаў і яцвягаў, — іх адносіны да веры, законаў продкаў, што яны ставілі вышэй за ўсё ў жыцці3. Пытанне аб яцвягах і прусах на тэрыто-рыі Беларусі ў сярэднія вякі патрабуе далейшых усебаковых даследаванняў.