Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История 1 том Костюк.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
3.12 Mб
Скачать

2. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў

Пацяпленне клімату. Асабліаасці эпохі. Мезаліт (сярэднекаменны век) у лясной зоне Усходняй Еўропы датуецца 9 — 5-м тысячагоддзямі да н.э. i ў археалагічнай перыядызацыі займае месца паміж палеалітам i неалітам.

Гэта быў час далейшых змен прыроднага асяроддзя, калі адбыўся паступовы гтераход ад позналедавікоўя да максімальна спрыяльных кліматычных умоў, якія наступілі 7-6 тысячагоддзяў назад у так званы кліматычны оптымум. На змену халоднаму тундраваму стэпу прыйшлі лясныя масівы. У ix спачатку пераважалі бярэзнікі і хвойнікі, потым з'я-віліся шыракалістыя лясы. Змяніўся i жывёльны свет. Паўночныя алені адышлі на поўнач услед за адступаючай тундрай. Ix месца занялі ласі, мядзведзі, дзікі i іншыя лясныя жывёлы. Шырока вядомыя ў гэты час высакародныя алені i туры. Значна павялічваецца колькасць птушак, асабліва вадаплаўных. У Паўднёвай i Цэнтральнай Беларусі ў цэлым гідраграфічная сетка была надоб­ная на сучасную, на поўначы ўзнікаюць шматлікія азёры, рэкі выпрацоўваюць свае рэчышчы.

Змены клімату, расліннага i жывёльнага свету моцна паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці мезалітьгчнага чалавека. Мяняюцца спосабы палявання, з'яўляюцца новыя формы ітыпы паляўнічай зброі i прылад працы, удасканальваецца тэхніка ix апрацоўкі. Большае мес­ца ў жыцці чалавека займае рыбалоўства. Ba ўмовах максімальна спрыяльнага клімату, які ўсталяваўся к канцу эпохі, значнага росту аб'ёмаў біямасы асабліва эфектыўнай робіцца прысвойваючая, у тым ліку i збіральніцкая гаспадарка.

30

На сённяшні час на тэрыторыі Беларусі знойдзена больш за 120 мезалітычных паселішчаў. А гэта значыць, што засяленне краю значна лавялічылася ў параўнанні з фінальналалеалітычнай эпохай. Большасць такіх помнікаў выяўлена на ўзбярэжжах Дняпра, Прыпяці, Нёмана i на ix буйнейшых прытоках. Менш стаянак вядома ў Цэнтральнай Беларусі i на Падзвінні.

Мезалітычны чалавек свае паселішчы-стаянкі ладзіў на краях надпоймавых рачных тэрас або карэннага берага, атаксама на паплаўных пясчаных узвышэннях непадалёку ад рачных старыц i заток. Прыцягвалі яго ўвагу i ўзбярэжжы некаторых буйнейшых азёр. Адным з галоўных патрабаванняў пры выбары месца жыхарства была блізкасць багатага рыбай вадаёма i радовішчаў крэменю, на якіх атрымлівалі сыравіну для вырабу прылад працы.

Стаянкі адрозніваліся паміж сабой па памерах i характары выкарыстання першабытным чалавекам. Пэўная родавая абпгчына будавала асноўнае базавае паселішча з доўгатэрміновым жытлом, дзе магло знайсці прытулак некалькі дзесяткаў чалавек. Такія пастаянныя паселішчы знойдзены каля сучасных вёсак Бароўка Быхаўскага, Ворнаўка Кармянскага, Берагавая Слабада Рэчыцкага, Горкі Чэрыкаўскага раёнаў і ў іншых мясцінах. Сезонныя стаянкі былі невялікія па плошчы i ix выкарыстоўвалі кароткі час нешматлікія групы паляўнічых або асобныя сем'і. У месцах, багатых крамя-нёвай сырав інай, ствараліся с пецыял ьныя майстэрні, н a якіх вялася крэмнеапрацоўка. Тут сустракаецца мноства крамянёвых адыходаў — розных аб-ломкаў, адшчэпаў, нявыкарыстаных пласцінак, а таксама крамянёвыя ядрышчы-нуклеусы, з якіх атрымлівалі нарыхтоўкі для вырабу прылад працы.

Жытлом мезалітычных людзей на Беларусі былі даволі лёгкія збудаванні, аснову якіх складалі канструкцыі з жэрдак. Яны былі акруглыя ў плане дыяметрам каля 5 м (стаянка Стасеўка Бабруйскага раёна) або падпрамавугольныя. Такое жытло выяўлена на паселішчы каля Берагавой Слабады. Яно мела памеры 4,3x3,8 м i было апушчана ў зямлю на глыбіню 0,3 м. Каля жытла знаходзіліся агнішча i не-калькі, мабыць, гаспадарчых ям.

Мезалітычныя плямёны на тэ-рыторыі Беларусь У мезалітычны час на тэрыторыі Беларусі адбываліся этнакультурныя працэсы значна больш складаныя, чым у папярэднюю эпоху.

У пачатку мезаліту Падняпроўе працягвала засяляць насель-ніцтва грэнскай культуры. На сён-ня знойдзена больш за 10 паселішчаў, пакінутых ім, пры гэтым адно ва Усходнім Падзвінні, што гаворыць аб пранікненні часткі грэнцаў у басейн суседняй ракі.

Матэрыяльная культура грэн-скага мезалітычнага насельніцтва на раннім этапе свайго развіцця шмат у чым наследавала традыцыі фінальнапалеалітычнагачасу. Сярод паляўнічай зброі па-ранейшаму найбольш характэрнымі былі асіметрычныя (з аднабаковай вы-емкай на чаранку) наканечнікі

31

стрэл. Адначасова пачалі выкарыстоўваць i наканечнікі іншыхтыпаў. Адыход паўночных аленяў прывёў i да знікнення касцяных гарпуноў i наканечнікаў коп'яў з пазамі для крамянёвых укладышаў. У сувязі з гэтым меншая ўвага пачала надавацца апрацоўцы костак i рагоў, адпаведна зменшылася i колькасць крамянёвых разцоў. Адначасова ў крамянёвым інвентары павялічваецца значэнне скрабкоў, скобляў, сякер. Ix, асабліва скоблі i сякеры, выкарыстоўвалІ пры апрацоўцы дрэва.

Грэнскія паселішчы раннемезалітычнага часу знойдзены на Дняпры каля вёсак Бароўка i Дальняе Ляда Быхаўскага раёна, пад Оршай, на Бярэзіне каля Гуты Бярэзінскага раёна, на Сожы каля Ворнаўкі (Грэнск) Кармянскага раёна.

У познамезалітычны час (6—5-е тысячагоддзі да н.э.) пры захаванні болынасці з традыцыйнага набору крамянёвага інвентару грэнцы пачынаюць шырока выкарыстоўваць дробныя крамянёвыя ўкладышы, якім з дапамогай рэтушы нярэдка надаваліся геаметрычныя формы. Укладышы выка-рыстоўваліся для вы рабу састаўных лрылад з касцяной асновай.

Рэшткі жыццядзейнасці познамезалітычнага грэнскага насельніцтва захаваліся на дняпроўскіх стаянках — каля г. Рэчыца, в. Рэкорд Лоеўскага ра­ёна, а таксама ў некаторых іншых месцах.

Гістарычны лёс грэнскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі пакуль што не высветлены. Вядоматолькі, што часткаягояшчэ каля 10 тысячагоддзяў на­зад прасунулася па Верхнім Дняпры ў Волга-Окскае міжрэчча, дзе сфарміравала некалькі адметную супольнасць, названую археолагамі іенеўскай культу­рам. Пазней іншыя групы грэнцаў праніклі на паўдйёвы ўсход i пасяліліся ў ба-сейне Дзясны, дзе культура ix таксама пэўным чынам змянілася.

Праз увесь мезалітычны час на Беларускім Падняпроўі i ва Усходнім Палессі жылі плямёны днепра-дзяснінскай культуры (культуру часткі гэтага насельніцтва некаторыя даследчыкі называюць сожскай). Гэтыя плямёны пачалі складвацца ў супольнасць яшчэ каля 10,5 тысячагоддзяў назад у выніку змешвання нашчадкаў лінгбійскага насельніцтва i носьбітаў свідэрскай культуры.

На тэрыторыі Беларусі знойдзена бол ьш за 30 стаянак, на якіх калісьці жыло насельніцтва днепра-дзяснінскай культуры. Найбольш багатыя знаходкамі паселішчы на Сожы — Аўрамаў Бугор Веткаўскага, Кліны-2 Слаўгарадскага, Горкі Чэрыкаўскага раёнаў, на Дняпры — Баркалабава Быхаўскага, Берагавая Слабада Рэчыцкага раёнаў i інш. Асабліва характэрнымі знаходкамі пры рас­копках гэтых стаянак был i наканечнікі стрэл з перажытачнымі свідэрскімі i лінгбійскімі рысамі, рознатьгповыя разцы i скрабкі, авальныя i з перахопам на корпусе сякеры. Большасць прылад выраблялася з пласцшак.

На позняй стадыі свайго развіцця днепра-дзяснінскае насельніцтва пры вырабе прылад працы i зброі пачынае ўсё часцей выкарыстоўваць прылады дробных памераў, асабліва трапецыі і прамавугольнікі.

У пэўных рэгіёнах Падняпроўя днепра-дзяснінцы суседзілі з грэнскім насельніцтвам, аднак характар ix узаемадачыненняў пакуль што не высвет­лены. А вось гістарычны лёс познамезалітычных жыхароў стаянак паміж Дняпром i Дзясной больш вядомы — яны засталіся тут i ў наступную неалі-тычную эпоху, а ix культура ў значнай ступені стала асновай для фарміравання верхнедняпроўскай неалітычнай супольнасці.

Поўнач Беларусі ў мезаліце засялялі плямёны кундскай культуры (назва­на так пахарактэрнай стаянцы каля г.Кундаў Эстоніі). На Беларускім Паазер'і знойдзены пакуль што толькі тры кундскія стаянкі — на ўзбярэжжах Дзвіны каля вёсак Замошша Верхнядзвінскага і Крумплева Полацкага раёнаў, а так­сама на возеры Суя каля в. Плусы Полацкага раёна. Большасць даследчыкау лічыць, што кундская культурная супольнасць у значнай ступені сфарміравалася ў выніку міграцыі свідэрскіх плямён у Паўднёва-Усходнюю Прыбалты-

32

ку. Аб гэтым сведчыць ужыванне кундскімі паляўнічымі пласціначных наканечнікаў стрэл з перажытачнымі свідэрскімі рысамі. Выкарыстоўвалі яны i некаторыя іншыя наканечнікі, разцы на спецыяльна зламаных пласцінках, пакарочаныя скрабкі. На ўвогуле бедных на крамянёвыя запасы тэрыторыях кундскае насельніцтва шырока выкарыстоўвала для вырабу прылад працы i зброі рогі i косткі. У прыватнасці майстраваліся рагавыя кінжалы, наканечнікі коп'яў i стрэл з пазамі, у якія ўстаўляліся апрацаваныя па краях дробныя пласцінкі.

Пакуль што невядома, якія пахавальныя абрады існавалі сярод большасці мезалітычных плямён Беларусь А вось кундскія магілы ў Прыбалтыцы знойдзены. Мясцовае насельніцтва сваіх нябожчыкаў хавала ў ямах у выпрастаным становішчы з рознай арыентацыяй. У яму клаўся адзін памерлы або нават некалькі. Калі ж магіла выкарыстоўвалася шматразова, то пахаванні маглі размяшчацца нават ярусамі. Нябожчыкаў часта пасыпалі вохрай. Клалі ў магілы i прылады працы.

Кундскае насельніцтва як у Прыбалтыцы, так i на Беларусі датрывала ажно да канца мезаліту i стала асновай стратам — для мясцовай неалітычнай супольнасці.

На працягу ўсяго мезаліту захад Беларусі, а таксама пэўныя рэгіёны поўдня i поўначы засялялі плямёны нёманскай культуры, якія месцамі суіснавалі з іншакультурнымі групамі. Яны сфарміраваліся з нашчадкаў аўтах-тоннага познасвідэрскага насельніцтва i груп перасяленцаў з больш заходнiх тэрыторый.

Нёманцы карысталіся лістападобнымі i чаранковымі наканечнікамі стрэл, блізкімі да свідэрскіх, ланцэтападобнымі вастрыямі, а таксама прыладамі, тыповымі для іншых мезалітычных плямён Беларусі. У пазнейшыя перыяды развіцця насельніцтва нёмаискай культуры пачало шырока карыстацца рознымі мікралітамі, у тым ліку i укладышамі-трапецыямі. Мяркуючы па знаходках са стаянак, дзе захавалася арганіка, яно ўжывала i вырабы з косці i pora — выцягнутыя наканечнікі стрэл, гарпуны з зубцамі па краях, розныя вастрыі, кінжалы. На Панямонні стаянкі носьбітаў нёманскай культуры выяўлены ка­ля Беліцы i Зблян Лідскага, Нясілавіч Дзятлаўскага раёнаў. на Дзвіне каля Сямёнавага Хутара Полацкага раёна. Трапляла гэта насельніцтва i на Верхнюю Прыпяць. Усяго на сёння археол агамі дасл едавана бол ып за 10 ix пасел i шчаў.

Носьбіты нёманскай культуры на захадзе Беларусі жылі да самага канца мезаліту і прымалі затым удзел у фарміраванні супольнасці нёманскай неалітычнай культуры.

У познім мезаліце напаўднёвы ўсход Беларусі з тэрыторыі суседняй Украіны праніклі даволі нешматлікія групы носьбітаў кудлаеўскай культуры (названа па стаянцы Кудлаеўка на Сярэднім Падняпроўі). Яны ў цэлым карысталіся інвентаром, характэрным i для іншых познамезалітычных пля­мён, аднак у ix ужытку былі i асаблівыя тыпы прылад — скошаныя крутой рэтушшу па краі адшчэпы (вастрыі кудлаеўскагатыпу), пласцінкі з затупле-ным рэтушшу краем. Найбольш ранняй на Беларусі кудлаеўскай стаянкай лічыцца Азярное ў Любанскім раёне. Матэрыял жаз паселішча Рэчыца-2 на

33

Дняпры характарызуе завяршальную стадыю знаходжання гэтага насельніцтва на нашай тэрыторыі.

Лічыцца, што кудлаеўская супольнасць сфарміравалася на аснове нашчадкаў носьбітаў камарніцкай культуры, якія ў раннім мезаліце знаходзіліся на тэрыторыі Полыпчы i Заходняй Беларусі, а пазней часткова перасяліліся ў паўднёва-ўсходнім кірунку.

На значнай тэрыторыі Беларусі, асабліва ў яе паўднёвай частцы, жыло насельніцтваяніславіцкай культуры (названа па пахаванні каля Яніславіцы ў Цэнтральнай Польшчы). Яніславіцкія стаянкі вядомыя на Дняпры (Ста­рая Лутава Лоеўскага раёна), Бярэзіне (Красноўка Светлагорскага раёна), Прыпяці (Ляскавічы Петрыкаўскага раёна), у басейне Немана (Дабрынёва Івацэвіцкага, Нясілавічы Дзятлаўскага, Беліца Лідскага раёнаў). Усяго на Беларусі вядома больш за 10 паселішчаў яніславіцкага насельніцтва.

Найбольш характэрнымі для яніславіцкіх крамянёвых вырабаў з'яўляліся ланцэтападобныя вастрыі, якія найчасцей ужываліся як наканечнікі стрэл, доўгія трохвугольныя уклады шы са стромкай краявой рэтушшу.

Яніславіцкае насельніцтва ў некаторых рэгіёнах i асабліва на перыферыі свайго рассялення жыло ўпярэмешку з супольнасцямі іншых культур, усту-паючы з імі ў розныя формы ўзаемаадносін, Яго паходжанне звязваецца з маглемозскім мезалітычным насельніцтвам Паўднёвай Прыбалтыкі, а гістарычным лесам стаў удзел у фарміраванні некаторых неалітычных культур Цэнтральнай i Усходняй Еўропы.

Месцамі, як, напрыклад, на Нарачанскіх азёрах, жылі трупы насельніцтва са сваімі асаблівасцямі культуры, якія ўзніклі ў выніку складаных працэсаў змешвання i ўзаемаасіміляцыі.