Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

51. Палітыка перабудовы, курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Асноўнай тэмай творчасці дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва з’яўляліся – гістарычнае мінулае беларускага народа, гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны, адлюстраванне маральных праблем і ўнутранага свету чалавека і інш.).

Спорт:

52. Крызіс савецкага федэралізму. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Распад ссср і ўтварэнне снд.

З сярэдзіны 20-х і да канца 80-х гадоў у СССР дзейнічала аднапартыйная палітычная сістэма, ядром якой з’яўлялася Камуністычная партыя. КПСС была з’явай у структуры савецкага грамадства, якая раней ніколі і нідзе не сустракалася.Чым больш дэмакратычным з’яўляецца грамадства, тым большую частку функцый органы дзяржавы выконваюць разам з грамадскімі структурамі ці перадаюць ім.Савецкі Саюз быў ідэакратычнай дзяржавай.У жніўні 1991 г. у СССР быў здзейснены дзяржаўны пераварот.30 лістапада 1992 г. пастановай Канстытуцыйнага суда Расійскай Федэрацыі былі пацверджаны ўказы Б. Ельцына, якімі забараняліся партыйныя структуры КПСС і КП РСФСР ад райкома да ЦК, але прызнаваўся не адпавядаючым Канстытуцыі РСФСР пункт аб забароне пярвічных тэрытарыяльных арганізацый. Гэта пастанова дазволіла камуністам Расіі аднавіць дзейнасць сваёй партыі.

У лютым 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прызнаў страціўшай сілу сваю памылковую пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС–КПБ і дазволіў існаванне ўсіх яе структур і органаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспублікай Беларусь.

53. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг. І іх вынікі.

Аналіз заканадаўча-прававога афармлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж прыпыненнем існавання СССР, стварэннем СНД і замацаваннем суверэнітэту Беларусі. Асобна пажадана спыніцца на рашэнні Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г., а таксама разглядзе Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», зацвярджэнні новай назвы краіны, дзяржаўнай сімволікі і інш. Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што асобнае месца ў замацаванні суверэнітэту краіны займала прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994 г.).

54. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветных глабалізацыйных працэсаў. Стратэгія і прынцыпы знешняй палітыкі Беларусі, яе шматвектарнасць на мяжы XX–XXI стст.

Аналіз міжнароднага становішча і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і вызначэннем яе самастойнага знешнепалітычнага курсу. Пры гэтым пажадана параўнаць знешнюю палітыку краіны да і пасля абвяшчэння суверэнітэту па наступных прыкметах: удзел у рабоце ААН, статус дзяржавы ў міжнародных зносінах, удзел у ваенна-палітычных саюзах.

Неабходна падкрэсліць, што сёння Рэспубліка Беларусь з'яўляецца раўнапраўным і незалежным членам сусветнай супольнасці, ажыццяўляе самастойную знешнюю палітыку, асноўныя прынцыпы якой замацаваны ў Канстытуцыі. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці яна кіруецца прынцыпамі Статуту ААН і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь – нейтральная бяз'ядзерная дзяржава.

Характарызуючы асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі рэспублікі на міжнароднай арэне, звярніце ўвагу на наданне асаблівай ролі ўмацаванню адносін з краінамі Садружнасці незалежных дзяржаў, і ў першую чаргу з Расіяй.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]