Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

30. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Ў Расіі і на Беларусі. Праблемы выбару шляхоў далейшага грамадскага развіцця.

1 жніўня 1914 г. пачалася Першая сусветная вайна. Яе пачатак быў звязаны з абвастрэннем супярэчнасцей, якія існавалі паміж буйнейшымі дзяржавамі свету. Да 1914 г. сфарміраваліся два буйныя ваенна-палітычныя блокі – Антанта (Расія, Англія, Францыя, Японія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Летам 1914 г. адносіны паміж двума блокамі абвастрыліся. 15 ліпеня Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну Сербіі, краіне, з якой Расія мела вельмі цесныя адносіны. У Расіі пачалася мабілізацыя. На самай справе вайна працягвалася да восені 1918 г. Расія аказалася непадрыхтаванай да такіх маштабных ваенных дзеянняў. У верасні – кастрычніку 1915 г. значная частка беларускіх зямель была занята нямецкімі войскамі. На неакупаваных землях Беларусі сабралася вялікая колькасць бежанцаў, дыслацыраваліся армейскія часці. Сотні тысяч жыхароў былі ўзяты ў армію, іншыя масава ўдзельнічалі ў абарончых работах; праводзіліся рэквізіцыі. Так, у кастрычніку 1916 г. адбылося паўстанне на размеркавальным пункце ў Гомелі, у якім удзельнічала звыш 4000 салдат. Акупанты разглядалі беларускія землі як каланіяльныя тэрыторыі, якія павінны забяспечваць нямецкую армію ўсім неабходным.

31. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.

Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча, незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам. Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочіх 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перестала існаваць. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі орган улады – Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. 4 сакавіка 1917 г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. Асноўную задачу Саветы бачылі ў арганізацыі рабочых, сялян і салдат у абароне іх сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў Усе Саветы Беларусі прызналі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве – Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі вайскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе – улада органаў Часовага урада, Саветаў і ваеннага камандавання. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна склаліся два лагеры – буржуазна-памешчыцкі, які быў супраць радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, і рэвалюцыйна-дэмакратычны, які адстойваў інтарэсы незаможных і маламаёмасных слаёў насельніцтва. Своеасабліва развіваўся палітычны працэс на Беларусі. Пачынаючы з сакавіка 1917 г. тут утвараліся беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. У кастрычніку 1917 г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. Уплыў бальшавікоў у параўнанні з іншымі партыямі першапачаткова на Беларусі быў нязначным. Бальшавікі Беларусі, як і цалкам у краіне, знаходзіліся на крайнім левым флангу рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. 5 снежня 1917 г. склікаць у Мінску з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]