Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

8. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу і яго тэрыторыі. Фарміраванне беларускай народнасці (хіv–хviii стст.). Паходжанне назвы Беларусь.

У другой палове XIII ст. на тэрыторыi сучаснай Беларусi i суседнiх усходнiх i паўночных зямель пачынаецца працэс фармiравання беларускай народнасцi. Аб'яднанне на працягу XIII-XIV стст. раздробленых зямель у складзе Вялiкага княства Лiтоўскага, падначаленне адзiнай вярхоўнай уладзе прывяло да iх тэрытарыяльнай кансалiдацыi i паслужыла штуршком для складвання этнiчнай тэрыторыi беларусаў. Палiтычны, эканамiчны фактары з'яўлялiся "фонам", на якiм адбывалася фармiраванне i развiццё беларускага этнасу. Этнiчная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлiвасцю на працягу стагоддзяў. З XIII-XVI стст. на этнiчнай тэрыторыi Беларусi сфарміравалася самастойная мова са сваiмi спецыфiчнымi фанетычнымi i сiнтаксiчнымi асаблiвасцямi i лексiчным складам, якая ўжо карэнным чынам адрознiваецца ад старажытнарускай, рускай i украiнскай моў. Беларуская мова адносiцца да iндаеўрапейскай моўнай сям'i, якая ўзнікла прыкладна 3-2,5 тысячы гадоў да н.э. Украiнцы, рускiя, палякi i iншыя еўрапейскiя народы называлi беларусаў "лiтвiнамi", гэта ж паняцце было саманазвай i беларускага насельнiцтва. Гэта форма нацыянальнага самавызначэння насельнiцтва Беларусi (асаблiва шляхты) умацоўваецца пасля аб'яднання княства з каралеўствам у Рэч Паспалiтую, якое разглядалася як "аб'яднанне дзвюх нацый (палякаў i лiтвiнаў) у "адзiную нацыю". Беларускі этнас - гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, суседніх усходніх і паўночных землях і характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Працэс фарміравання беларускага этнасу з'яўляецца доўгім па часе, складаным і шматгранным.

9. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў хіv–хvііі стст. Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу.Уплыў каталіцтва і уніяцтва.

Пачаткам Рэфармацыi лiчыцца выступленне 31 кастрычнiка 1517 г. На Беларусi Рэфармацыя была абумоўлена глыбокiмi сацыяльна-гiста-рычнымi прычынамi i паўплывала на ўсе бакi народнага жыцця. На фармiраванне Рэфармацыi на Беларусi паўплываў заходне-еўрапейскi гуманiзм, гусiцкая iдэалогiя, вучэннi правадыроў еўрапейскай Рэфармацыi (асаблiва кальвiнiзм), iдэi рускага вальнадумства. Ёсць звесткi, што першыя пратэстанцкiя абшчыны ўзнiклi да сярэдзiны ХVI ст. У 1560-х гг. адбыўся раскол кальвiнiсцкага лагеру. З яго вылучыўся ра-дыкальна-рэфармацыйны кiрунак - антытрынiтарыi (прыхiльнiкi арыян-ства), якiя крытыкавалi асновы феадалiзму, падтрымлiвалi патрабаваннi нi-зоў. Своеасаблiвасцю Беларусi было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзель-нiчалi i выхадцы з праваслаўнай царквы. Сваiх збораў яны не стварылi. У сваю чаргу, каталiцкая царква мусiла шукаць сродкi для захавання былога ўплыву ў грамадска-палiтычным жыццi, а таксама сваiх багаццяў. Рэфармавалiся i стваралiся новыя манаскiя ордэны. Польскiя духоўныя i свецкiя ўлады iмкнулiся ў ходзе Контррэфармацыi лiквiдаваць полiканфесiйны характар ВКЛ i ўмацаваць дзяржаўна-палiтычнае адзiнства РП. Актыўна падтрымлiвала Контррэфармацыю каралеўская ўлада.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]