Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

21. Узмацненне феадальнай анархіі і паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай. Падзелы яе тэрыторыі і ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

У другой палове XVIII ст. Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзілі беларускія землі, уступіла ў паласу глыбокага палітычнага крызісу, які прывёў да знікнення гэтай краіны з карты Еўропы. . Так, 15 ліпеня 1606 г. жыхары Магілёва зверглі старую гарадскую раду і выбралі новы магістрат. Кіраўнік новага магістрата Ходка Багданавіч нават не меў гарадскога грамадзянства. У 1608 г. улады ўрэгулявалі адносіны паміж старым і новым кіраўніцтвам. Але выступленні працягваліся да 1610 г. Першае сур'ёзнае сутыкненне з казакамі адбылося ў 1594 – 1596 гг., калі частка казакоў на чале з Севярынам Налівайкам падняла паўстанне на Украіне. Атрад С. Налівайкі некаторы час дзейнічаў і на тэрыторыі Беларусі. У 1654 г. на баку казакоў выступіла Расія. У вайне 1654 –1667 гг. (т. зв. «невядомая вайна») ваенныя дзеянні адбываліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Акрамя расійскіх войск тут дзейнічалі казацкія атрады. Ужо 31 ліпеня 1665 г. царская армія захапіла Вільню. У вулічных баях загінула дзесяць тысяч гараджан. Польшча не магла аказаць ВКЛ дапамогі, бо вяла ваенныя дзеянні на Украіне. 20 кастрычніка 1655 г. гетман ВКЛ Радзівіл падпісаў Кейданскую унію, паводле якой шведскі кароль станавіўся гаспадаром ВКЛ. 20 кастрычніка 1655 г. гетман ВКЛ Радзівіл падпісаў Кейданскую унію, паводле якой шведскі кароль станавіўся гаспадаром ВКЛ. К вясне 1660 г. шведы пакінулі межы ВКЛ. Кейданская унія перастала дзейнічаць. У 1667 г. было падпісана перамір’е з Расіяй. У 1700–1721 гг. Рэч Паспалітая ўступіла ў Паўночную вайну на баку Расіі і Даніі супраць Швецыі. Але ваенныя дзеянні праходзілі для яе няўдала. На тэрыторыі Беларусі актыўна дзейнічалі расійская і шведская арміі. У вайне Беларусь зноў панесла цяжкія чалавечыя і эканамічныя страты. У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які лічыўся стаўленікам суседніх дзяржаў. Урад С.А. Панятоўскага працягваў рэформы па паляпшэнні становішча Рэчы Паспалітай.

22. Беларусь ў складзе Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.

Рэч Паспалітая, у склад якой пасля Люблінскай уніі 1569 г. уваходзілі Беларускія землі, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы, зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі адышлі да Расійскай імперыі. Сюды распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Былі створаны губерні. У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Кацярына II адмяніла на далучаных да Расіі тэрыторыях Літоўскі статут і ўвяла рускае заканадаўства, у адміністрацыйным і судовым апаратах загадала ўжываць рускую мову, у склад мясцовага кіраўніцтва набірала рускіх чыноўнікаў, адкрывала першыя рускія школы. Каб супакоіць незадаволеную шляхту, расійскі імператар Павел I (1796 ‑1801) узнавіў дзейнасць Статута Вялікага Княства Літоўскага. Ён прыпыніў таксама русіфікацыю, але не таму, што палічыў беларусаў самастойным народам. Беларусь падалася яму краем польскім. Такім чынам мы бачым, што палітыка царскага ўрада ў адносінах да беларускай шляхты першапачаткова была даволі лаяльнай. За ёй зберагалася нават права самакіравання і склікання мясцовых сеймікаў. Адзінае, чаго не магла захаваць шляхта, дык гэта былую палітычную ўладу. Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя - паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты)1, дадатковыя - удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. На сялян навалілася яшчэ і рэкруцкая павіннасць. Царскі ўрад на 25 год забіраў сялянскіх юнакоў у салдаты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]