Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

43. Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі і яго мэты. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць.

У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» Заходні фронт адступіў за межы Беларусі. У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў супраціўлення. БССР як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка СССР пераста-ла існаваць. Пасля ліквідацыі Кубэ, з 23 верасня 1943 г. абавязкі гаўляйтэра выконваў генерал К. фон Готберг. У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае насельніцтва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасці, высечкі лесу ўздоўж чыгунак. Каб наладзіць сялянскія сельскагаспадарчыя пастаўкі рэйху, аку-панты спрабавалі здзейсніць «Новы парадак землекарыстання» і ін-шыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90% cтанкоў, 96% энергетычных магутнасцей, больш за 9 тыс. трактараў i лакаматываў, 18,5 тыс. аўтамабіляў, и др. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 верасня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове. Спрадвек бывала, што ў краіне, акупаванай іншаземнымі заваёўнікамі, з’яўляліся людзі, якія свядома і добраахвотна ішлі да іх на слу-жбу. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі замацавалася назва «калабарацыяністы» (або «калабаранты»).Беларускі калабарацыянізм быў сацыяльна і ідэйна неаднародным.21 снежня 1943 г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыянавала сябе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай абвяшчалася барацьба з бальшавізмам. Калабаранты не дасягнулі сваіх мэт. Тыя з іх, хто спрабаваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшлі трывалай народнай падтрымкі.

44. Партызанскі рух і падпольная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, які ўзначаліў В.З. Корж. У ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П. Шмыроў (бацька Мінай). Гераічнай і трагічнай старонкай ў гісторыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў увайшло Мінскае падполле. Да канца 1941 г. у Беларусі, паводле няпоўных даных, былі арганізаваны і дзейнічалі 247 партызанскіх атрадаў і падпольных груп.Вялікі ўплыў на ўздым народнага руху супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў аказала бітва пад Масквой.Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў. Гэта дало магчымасць на базе асобных атрадаў стварыць буйныя партызанскія фарміраванні – брыгады і злучэнні, баявыя дзеянні якіх каардынаваліся з войскамі Чырвонай Арміі. У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет.Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі, грамілі штабы, склады і гарнізоны захопнікаў. Толькі ў 1943 г. было знішчана больш за 300 варожых гарнізонаў, 217 паліцэйскіх участкаў і валасных упраў.На тэрыторыі Беларусі змагаліся і прадстаўнікі народаў іншых краін – палякі, чэхі, славакі, венгры, бельгійцы, аўстрыйцы, галандцы, італьянцы, немцы і інш. Усяго на тэрыторыі Беларусі змагаліся каля 4 тыс. замежных антыфашыстаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]