Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

48. Эканамічнае развіццё бсср ў першае ваеннае дзесяцігоддзе. Правядзенне рэформаў у эканоміцы і іх вынікі (сярэдзіна 50-х – першая палова 80-х гг. Хх ст.).

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і інш. Гэта не магло пе закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР.У канцы 50-х гг. адбыліся перамены ў кіраўніцтве гаспадаркай, у 1958 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР (Саўнаргас).За 1956 — 1965 гг. у рэспубліцы было ўведзена ў строй звыш 450 буйных прадпрыемстваў — БелАЗ у Жодзіне, Салігорскі калійны камбінат, Магілёўскі метдлургічны камбінат, Полацкі нафтапераапрацоўчы камбінат. У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправодны. Пашыралася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэпне калгасаў і саўгасаў, а з 1958 г. у выніку ліквідацыі МТС яны самі сталі валодаць тэхнікай. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначаць пенсіі па старасці і інваліднасці. Шырокі размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель і ў сувязі з гэтым павелічэнне пасяўных плошчаў. Аднак пад'ём у сельскай гаспадарцы аказаўся нядоўгім. У сярэдзіне 60-х гг. тэмпы яе росту замарудзіліся.Агульная колькасць насельніцтва к 1965 г. павялічылася да 8,5 млн чалавек, што адбылося як за кошт натуральнага прыростуПалепшыліся жыллёвыя ўмовы насельніцтва. 3 1956 па 1965 г. 3 млн чалавек атрымалі жыллё.

49. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў ссср і бсср ў другой палове 1950-х – 1980-х гг.

У грамадска-палітычным жыцці БССР, як і ў цэлым у СССР, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраецца працэс паступовага змякчэння таталітарнага рэжыму, яго эвалюцыі ў бок аўтарытарнага палітычнага рэжыму. Пачатак дадзенага працэсу супадае па часе са смерцю І. Сталіна ў 1953 г. Падчас “хрушчоўскай адлігі” былі праведзены наступныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці:

1) Частковая рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій

2) Усеагульная амністыя палітычных зняволеных, ліквідацыя ГУЛАГа, пазасудовых карных органаў, спыненне масавых рэпрэсій.

3) Пашырэнне правоў саюзных рэспублік

4) Некаторае пашырэнне правоў Саветаў

5) Некаторае пашырэнне правоў прафсаюзаўи др.

Пасля ХХІІ з’езду КПСС (1962) у якасці афіцыйнай праграмы партыі быў абвешчаны курс на пабудову камунізму ў СССР да 1980 г. У 1977 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1978 г. у адпаведнасці з ёй новая Канстытуцыя БССР. У параўнанні з папярэднімі канстытуцыямі ў іх падкрэслівалася асаблівая кіруючая роля КПСС-КПБ у грамадска-палітычным жыцці. Другая палова 1970-х – першая палова 1980-х гг. увайшлі ў гісторыю пад назвай “эпоха застою”, знешняй рысай якога стала канцэнтрацыя вышэйшай дзяржаўнай улады ў СССР у руках групы састарэлых партыйных лідэраў. На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. спыніліся масавыя рэпрэсіі сталінскага ўзору. У той жа час непарушнай заставалася манаполія на ўладу партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва.

50. Адукацыя, навука і культура бсср у пасляваенны перыяд: дасягненні і праблемы. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.

Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі.У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек. У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы. Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры.Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]