Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

18. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эканамічныя, палітычныя і культурныя змены ў Еўропе і свеце (хvі–хvіі стст.).

Адным з галоўных вынікаў эканамічных, палітычных і рэлігійных пераўтварэнняў было фарміраванне саслоўнага грамадства. Саслоўямі называюць буйныя групы насельніцтва, якія ў сілу законаў або традыцый маюць пэўныя прывілеі і абавязкі. Нават самы бедны шляхціч па свайму статусу быў вышэйшым за багатага мешчаніна і, тым больш, селяніна. . Прадстаўнікі рымска-каталіцкай царквы, як шляхта, так і святары, мелі ў Рэчы Паспалітай больш прывілей, чым астатнія. Тым не менш, і каталіцкая, і праваслаўная цэркві былі буйнымі феадаламі. Стан святарскага саслоўя фактычна набліжаўся да стану шляхетскага саслоўя. Пераход з аднаго саслоўе ў іншае быў магчымым, хаця на заканадаўчым узроўне ўсяляк абмяжоўваўся. Амаль адразу пасля свайго нараджэння новая дзяржава перажыла некалькі крызісаў улады. У 1573 г. пасля смерці Жыгімонта Аўгуста каралём быў выбраны французскі прынц Генрых Валуа. Толькі ў 1576 г. каралём быў выбраны трансільванскі князь Стэфан Баторый. У 1583 г. ён скончыў Лівонскую вайну перамогай.

19. Люблінская унія. Уваходжанне вкл у склад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага Княства Літоўскага ў складзе аб’яднанай дзяржавы. Статут вкл 1588 г.

Прычыны, якія прывялі да падпісання дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай, заключаліся ў наступным:

  • Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ ў сувязі з Лівонскай вайной;

  • Імкненне шляхты ВКЛ да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы;

  • Жаданне шматлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ, атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

  • Роля кіраўніцтва каталіцкай царквы, якое разлічвала праз саюз Польшчы з ВКЛ пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход.

Паводле дамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава «абодвух народаў» – Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа вялікі князь). Кароль выбіраўся пажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны вальны сойм, які складаўся з сената і дзвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Карыстаючыся сваім прывілеяваным становішчам, у другой палове XVI–XVIIІ стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Гарантам «залатых вольнасцей» лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы – канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну – рокаш.

20. Войны хvіі–хvііі стст. І іх наступствы для беларускіх зямель.

З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і вылучалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаво-леная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]