Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

27. Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні ў Расіі і Беларусі.

Далучэнне Беларусі да Расіі не ўнесла істотных змен у характар сацыяльных адносін. На Беларусі працягваў дзейнічаць Статут 1588 г. Не забаранялася каталіцкая і уніяцкая царква. У афіцыйным справаводстве ўжывалася польская мова. Разам з тым, большасць гарадоў і мястэчак страцілі права самакіравання. Кацярына ІІ і яе сын Павел І выдавалі акты, якія павінны былі палегчыць становішча сялян, аднак яны не выконваліся памешчыкамі. У 1794 г. была ўведзена мяжа яўрэйскай аседласці. Уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на губерні і паветы (уезды). Дазвалялася адкрыццё школ для сялян, але навучаць іх пісьменнасці забаранялася. 24 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона, у склад якой уваходзіла 100 тысяч палякаў, перайшла межы Расіі і на працягу аднаго месяца заняла большую частку Беларусі. Многія шляхцічы і гараджане сустракалі напалеонаўскія войскі як вызваліцеляў. 1 ліпеня 1812 г. ў Вільне Напалеон стварыў асобны ўрад ВКЛ. У яго армію ўступіла каля 20 тысяч добраахвотнікаў. . Напалеону ўдалося захапіць Маскву, але восенню 1812 г. ён пачаў адступленне. Баі зноў перамясціліся на Беларусь. У 1830 г. ў Польшчы пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Хутка яно перакінулася і на землі былога ВКЛ. У 1830 – 1840 гг. на Беларусі працягвалі дзейнічаць таемныя арганізацыі: «Дэмакратычнае таварыства» Ф. Савіча, «Саюз свабодных братоў» і інш. У першай палове ХІХ ст. пачаўся крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. На поўначы Беларусі хутка развіваліся льнаводства і бульбаводства. На захадзе і ў цэнтральных раёнах – авечкагадоўля. Аднак большасць зямель (70 %) належала памешчыкам. У карыстанні сялян знаходзілася толькі 27 % зямельнага фонду. З канца XVIII ст. у краінах Заходняй Еўропы пачаўся прамысловы пераварот. Ручная вытворчасць хутка выціскалася машыннай.

28. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый і арганізацый. Стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады, яе праграмныя мэты і дзейнасць.

Рэформы 1860 – 1870-х гг. спрыялі развіццю таварнай вытворчасці. З 1880-х гг. сельская гаспадарка Беларусі паступова пераходзіць ад пераважнага вырошчвання зерневых культур да спецыялізацыі ў малочнай жывёлагадоўлі, ільнаводстве і бульбаводстве. У прамысловасці назіраецца пераход ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці. У другой палове ХІХ ст. у палітычны рух актыўна ўключыліся спачатку прадстаўнікі трэцяга саслоўя – разначынцы, а на пачатку ХХ ст. – і рабочыя. З 1860-ых гг. сярод інтэлігенцыі Беларусі пачалі распаўсюджвацца народніцкія ідэі. У 1882 г. у Вільне была створана «Арганізацыя «Народнай волі» у Паўночна-Заходнім крае». У 1880-я гг. ў Пецярбургу дзейнічала беларуская народніцкая група «Гоман», якая выдавала нелегальны часопіс на беларускай мове. У 1902 г. на базе маладзёжных асветніцкіх гурткоў была створана Беларуская Рэвалюцыйная Грамада. У 1903 г. яна змяніла назву на Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ).

29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. І пачатак расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення на Беларусі.

Працэс стварэння палітычных партый значна паскорыўся падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. У 1905 – 1906 гг. на падставе маніфеста былі створаны Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі. У 1906 г. прыхільнікі БСГ пачалі выдаваць першыя легальныя беларускамоўныя газеты «Наша доля» і «Наша ніва».

Асаблівасці рэформы на Беларусі:

  • Фарсіраваныя тэмпы землеўпарадкавання;

  • 60% агульнай зямельнай плошчы да пачатку рэформы ўжо было ў прыватным землеўладанні, а 34% складалі сялянскія надзельныя землі;

па ўдзельнай вазе памешчыцкага непрацоўнага землеўладання Беларусь займала другое месца ў еўрапейскай Расіі.

-у Беларусі хутчэй разбураліся абшчыны

- рассяленне на хутары ішло марудна

- перасяленне сялян у іншыя рэгіёны імперыі было падрыхтавана дрэнна

- урад на Беларусі праводзіў мерапрыемствы па пашырэнні рускага землеўладання.

- Пасля далучэння беларускіх зямель царскія ўлады, імкнучыся інтэграваць у сваю дзяржаўную структуру новыя тэрыторыі, праводзілі адпаведную палітыку.

- Тым не менш менавіта ў гэты час беларускі этнас фарміруецца як нацыя

- Паступова фарміруюцца новыя класы наёмных рабочых і буржуазіі

- змены у системе адукации

- На пачатку ХІХ ст. на Беларусі, як і ў іншых землях Імперыі, адбылася адукацыйная рэформа.

- Падчас новай рэформы 1864 г. школьная адукацыя пераводзіцца пад кіраўніцтва Міністэрства народнай асветы.

- Пачынаецца навуковае даследаванне Беларусі

- У вывучэнні Беларусі вялікі ўнёсак заснавальніка беларускага мовазнаўства Я. Карскага

- Літаратура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стст. развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскіх працэсаў.

- Большасць літаратурных твораў першай паловы ХІХ ст. пісалася на польскай мове.

- Стыль крытычнага рэалізму, што пачынае фарміравацца ў другой палове ХІХ ст., прадстаўлены ў Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны

- Пачатак ХХ ст. атрымаў назву «нашаніўскага адраджэння», што звязана са з’яўленнем  першых легальных беларускамоўных газет «Наша доля» (9.–12.1906) і «Наша ніва» (11.1906 – 8.1915).

-Новыя тэндэнцыі ў гісторыі беларускага тэатра прасочваюцца ў першай палове ХІХ ст., калі В. Дунін-Марцінкевіч у сваім маёнтку Люцынка стварае беларускі тэатр прафесійнага тыпу, які стаў асновай нацыянальнага прафесійнага тэатра

- У выяўленчым мастацтве першай паловы ХІХ ст. больш ярка праступае свецкі характар.

- Пасля закрыцця Віленскага унівесітэта (1832) вышэйшую мастацкую адукацыю стала магчыма набыць у расійскіх акадэміях.

- Першым прафесійным скульптарам на Беларусі лічыцца К. Ельскі

- У беларускай архітэктуры першай паловы ХІХ ст. пануе класіцызм з яго кампактнасцю аб’ёмаў, правільнымі геаметрычнымі планамі, прастатой дэкору фасадаў.

- Росквіт новага архітэктурнага накірунку – «гістарызму» (электызму) прыпадае на другую палову ХІХ ст.

- На мяжы ХІХ – ХХ стст. на глебе эклектызму ўзнікае новы мастацкі стыль – мадэрн.

- Беларуская культура ў ХІХ – пачатку ХХ стст. зрабіла значны крок  наперад у сваім развіцці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]