Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

35. Савецкая мадэль мадэрнізацыі грамадства. Усталяванне савецкай аднапартыйнай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст.

У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС).З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саветаў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б) – РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне эканомікі. У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бунда, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пастанову аб зліцці з РКП(б). Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю.У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён).18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі» заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, за выключэннем сіяністаўУ БССР завяршылася ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў сярэдзіне 1920-х гг.Такім чынам, УКП(б) – КП(б) Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму.Усе дзяржаўныя органы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з"ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.

36. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі (асаблівасці нэпа, індустрыялізацыя, калектывізацыя).

У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чаргу, за кошт саюзнага бюджэту. Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з^яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіра-ванне тэмпаў індустрыялізацыі пад лозунгам: «Пяцігодку – у чатыры гады!». Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі «шкоднікамі» і «ворагамі народу». Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб^ема пра-мысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай.Адпаведных перамен патрабавала і сельская гаспадарка. Але пе-ракосы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. 2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з^явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэн-ня прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увя-дзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі. Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыццяўлення індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадук-цыйнасці працы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]