Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

39. Грамадска-палітычнае, эканамічнае і нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

Згодна з Рыжскім дагаворам да Польшчы адыйшлі землі Заходняй Беларусі плошчай больш за 112 тыс. км кв.За праграму нацыянальнага адра-джэння парламенцкімі сродкамі выступалі беларускія сацыял-дэма-краты і ліберальная партыя хрысціянскіх дэмакратаў (БХД).У кастрычніку 1923 г. утварылася Камуністычная партыя Заход-няй Беларусі (КПЗБ) як аўтаномная частка Кампартыі Польшчы.У студзені 1924 г. адбылося ўтварэнне Камуністычнага саюзу моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) як аўтаномнай часткі камсамола Польшчы.У пачатку 1928 г. пад час чарговых парламенцкіх выбараў за бе-ларускіх кандыдатаў прагаласавала 26 % выбаршчыкаў Заходняй Бе-ларусі.У 1935 г. была прынята новая Канстытуцыя, якая замацавала ан-тыдэмакратычны з прыкметамі фашызму рэжым.У цэлым вынікі барацьбы для беларускіх нацыянальных сіл заставаліся нязначнымі, у асноўным, па прычыне адсутнасці адзінай тактыкі беларускіх арганізацый.Між тым цяжкое эканамічнае становішча беларускіх працоўных стварала аб’ектыўную перадумову для іх рэвалюцыйнай барацьбы.У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля каля 80% насельніцтва.Польскі ўрад усведамляў неабходнасць аграрнай рэформы як у эканамічных, так і палітычных мэтах.Аграрная рэформа не вырашыла асноўных праблем беларускай вёскі.Такім чынам, нягледзячы на ўрадавыя рэформы, сельская гаспадарка Заходняй Беларусі патрабавала карэнных перамен, найперш звя-заных з абмежаваннем буйнога землеўладання.Наогул, знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай Польскай пасля падпісання Рыжскага дагавору было неспрыяльным для беларусаў часам, калі іх зямля, рэсурсы і ўся эканоміка няўхільна ператваралася ў каланіяльны прыдатак, а прадстаўнікам тытульнай нацыі пагражала этнічная асіміляцыя.

40. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 20–30-я гг. Хх ст.

Нацыянальны прыгнёт. Адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны ў 1921 годзе была прынята Канстытуцыя польскай дзяржавы дзе былі абвешчаны дэмакратычныя свабоды. Аднак гэта было простай дэкларацыяй, накшталт сталінскай канстытуцыі 1937 года.Палітычная палітра ў Заходняй Беларусі была вельмі разнастайная.У 1921-1923 гадах значны ўплыў на беларускае насельніцтва мела партыя беларускіх эсэраў (ПБСР, частка былой БСГ), якой кіравалі Ф.Грыб, І.Мамонька, А.Цвікевіч, В.Ластоўскі.Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыю памешчыцкіх зямель на карысць сялян, нацыянальнае раўнапраўе, стварэнне беларускай дэмакратычнай дзяржавы, злучанай з Літвой.У кастрычніку 1923 года адбылася I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, на якой была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ).У 1924 годзе быў створаны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) на чале з В.Харужай.24 чэрвеня 1925 года група дэпутатаў (паслоў) Сейма стварылі Беларускую сялянска-рабочую грамаду (з 1926 года партыя) – самую масавую арганізацыю сялян таго часу ў Еўропе.На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай.Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Яшчэ адным паказчыкам прыгнечанага становішча насельніцтва Заходняй Беларусі стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне, “апалячванне” беларускай нацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]