Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

4. Гістарыяграфічныя школы і крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Афармленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі пачалося ў 1920-я гады, адначасна з арганізацыяй першых навучальна-навуковых і навуковых цэнтраў у Беларусі — БДУ і Інбелкульта. Адным з заснавальнікаў дысцыпліны лічыцца акадэмік У. І. Пічэта. Яго вучнямі былі К.Кернажыцкі, А. Бурдзейка, Т. Забэла, Дз. Дудкоў, А. Таўсталес.

У 1930-х гадах вызначальнай гістарыяграфічнай працай стала манаграфія В. К. Шчарбакова «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі».

У 1950-я—1970-я гады выходзілі пераважна гістарыяграфічныя агляды, якія мелі схематычны, сціслы характар — калектыўны артыкул У. М. Перцава, І. С. Краўчанкі і З. Ю. Капыскага ў зборніку «Навука ў Беларускай ССР за 40 год» (1958).

У 1970-я гг. пачалася падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці «Гістарыяграфія і крыніцазнаўства». Была абаронена дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук.

Пасля пачатку працэсаў «перабудовы» набыла актуальнасць праблема вывучэння развіцця гістарычнай навукі БССР у пасляваенны перыяд.

З пачатку 1990-х гг. у Беларусі пачалася падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання».

Новае бачанне вытокаў і этапаў развіцця беларускай гістарычнай думкі было прапанавана Д. У. Каравым у працы «Белорусская историография в конце XVIII — начале ХХ вв.»

У канцы 1940-х гадоў да праблемы перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі Беларусі адным з першых між беларускіх вучоных звярнуўся А. П. П'янкоў, вызначаючы наступныя 3 перыяды:

- 1921—1934, ад адкрыцця БДУ да выхада пастановы ЦК ВКП(б) і СНК СССР аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў маі 1934;

- 1934—1941, да пачатку Вялікай Айчыннай вайны;

- 1941—1949, ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны да сучаснага зборніку часу.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалося фарміраванне нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і нанова паўстала праблема ўніверсальнай перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі.

Першыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў (неўры, андрафагі, бастарны) сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх: Герадот, Пампоній Мела, Гай Пліній Секунд и др.

У першыя стагоддзі новай эры, гісторыкі пачынаюць апісваць старажытных славян.

Асноўнымі крыніцамі гістарычных звестак пра падзеі на тэрыторыі Беларусі гэтага перыяду з'яўляюцца старажытнарускія летапісы, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі.

5. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Гісторыя засялення.

У перыяд мезаліту ляднік пачаў адступаць да Поўначы, клімат стаў цяплець, тундравы ландшафт паступова змяняцца лясамі. Густая сетка рэк і азёр у Беларусі садзейнічала паяўленню новых відаў жывёлін: высакародных аленяў, ласёў, зуброў, дзікоў, мядзведзяў і іншых. У такіх умовах на тэрыторыі Беларусі ідзе шырокае рассяленне людзей.

У эпоху неаліту на тэрыторыі Беларусі ўсталёўваецца цёплы і вільготны клімат, распаўсюджваюцца змешаныя лясы. Прысвойваючая эканоміка і першабытныя адносіны дасягнулі свайго росквіту. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі. Менавіта тады зарадзіліся жывёлагадоўля і земляробства, хоць паляванне і збіральніцтва ўсё яшчэ заставаліся асноўнымі крыніцамі існавання чалавека. Мяняецца асартымент каменных прылад. Паявіліся і прынцыпова новыя матэрыялы – керамікі, абпаленая гліна, тканіна.

У канцы неаліту і ў пачатку бронзы (3 – 2 тыс. г. да н.э.) дэмаграфічны выбух, які адбыўся на прасторах Еўропы, прывёў да вялікага перамяшчэння насельніцтва. Перыяд з ІV да VІІ стагоддзя ўвайшоў у гісторыю Еўропы як эпоха Вялікага перасялення народаў, ён названы так таму, што на гэтыя чатыры стагоддзі прыходзіцца пік міграцыйных працэсаў. Міграцыя захоплівае практычна ўвесь кантынент і радыкальна змяняе яго этнічны, культурны і палітычны воблік. Гэта эпоха гібелі антычнай цывілізацыі і нараджэння феадалізму.

На этнічна стракатую тэрыторыю Беларусі прыйшлі індаеўрапейцы. Тэрыторыю Беларусі засялілі плямёны жывёлаводаў-вандраўнікоў – плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.

Пранікненне індаеўрапейцаў у межы Беларусі і ўзаемадзеянне іх з мясцовым насельніцтвам прывяло да выдзялення тут балтыйскіх плямёнаў, ці, як іх называюць у навуцы, балтаў. Гэтыя плямёны насілі назву літва, зямігола, латыгола, яцвягі.

У Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі, працягвалася панаванне першабытнага грамадства. Тут з’яўленне бронзавых прылад працы садзейнічала разлажэнню раней склаўшыхся грамадскіх адносін, але не значыла імгненнага переходу да класавага грамадства.

Да сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э. паступова складваецца лад ваеннай дэмакратыі, які з’яўляецца вышэйшай і апошняй палітычнай формай першабытнага грамадства.

На рубяжы VI – VII стст. нашай эры наглядаецца масавы прыход славян на тэрыторыю Беларусі.З прыходам славян сталі хутчэй распаўсюджвацца жалезныя прылады працы.

Жыхары Беларусі па-ранейшаму займаліся паляваннем, якое, аднак, ужо стала дапаможным заняткам. Мёд атрымлівалі шляхам бортніцтва, не менш важным было і рыбалоўства.

Этнічная гісторыя Беларусі бярэ пачатак з часу засялення яе тэрыторыі чалавекам. Гэта даіндаеўрапейскі перыяд гісторыі Беларусі. Вызначыць этнічную прыналежнасць насельніцтва, яго культуру, мову ў гэты час немагчыма. Этнічны склад насельніцтва на тэрыторыі Беларусі поўнасцю змяніўся ў эпоху ранняга металу. Пачаўся новы, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі этап.

Славянскі этап у этнічнай гісторыі на нашай тэрыторыі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Змяшэнне, зрошчванне гэтых і іншых славянскіх супольнасцей прывяло да ўзнікнення новага, агульнаславянскага старажытнага этнічнага аб’яднання з агульнай тэрыторыяй, якая атрымала назву “Русь”.

Інтэнсіўныя этнічныя ўзаемадзеянні паміж насельніцтвам папрыпяцкай і падзвінска-дняпроўскай зон і асобнымі групамі няўсходне-славянскага насельніцтва на тэрыторыі паміж Прыпяццю на Поўдні і Заходняй Дзвіной на Поўначы, Нёманам на Захадзе і Дняпром на Усходзе сфарміравалі новую этнічную тэрыторыю, якая атрымала назву “Белая Русь”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]