Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

14. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва вкл.

Побач з Навагрудскім княствам пражывала племя Літва. Князь Міндоўг быў запрошаны князем у Навагрудак да 63г. Ен прыняў праваслаўе каб стаць князем у Нав. У 1251г. ен прыняў каталіцтва. У 1253г. ен каранаваўся ў Нав-ку. Першы і апошні кароль на Бел.Міндоўг далучыў да Навагр. княства землі Літвы. Гэта тэрыторыя называлася Чорная Русь. Спачатку называлася “ВКЛ”. У гістарычнай літаратуры Бел. называюць Беларуска-Літоўскай дзяржавай. Пазней атрымала назву “ВКЛ і Рускае і Жымойскае”. У час княжання Гедзіміна ў складзе ВКЛ былі аб”яднаны ўсе Бел. землі. Полацкае і Віцебскае княства ўвайшлі ў склад ВКЛ на дабраахвотнай аснове.Альгерд да 45г. княжыў у Полацку, а з 45 стаў вялікім Князем.Пры Альгердзе тэр-я пашырылась. Спачатку ВКЛ апіралася на традыцыі Полацка і ў асноўным князі былі праваслаўныя і выкарыстоўвалі бел. мову як дзяржаўную. Дзяржава пры Вітаўце знаходзілася (у пач. 15 ст.)ад Балтыйскага да Чорнага мора.Вялікай падзеяй у час княжання Вітаўта была Грундвальская бітва – бітва аб”яднаных сіл супраць крыжакоў, якія былі разбіты.У 30-я г. 15 ст. у ВКЛ была феядальная вайна. 4 гады існавалі асобна ВКЛ і ВКР.

15. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў хiii–хvi стст.

ВКЛ неаднаразова падвяргалася ўнутрыпалітычным крызісам. Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедзіміна. Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але хутка быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс. Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч. Ён адмяніў усе пагадненні з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў. Унутраная палітыка, якая праводзілася князямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ. Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. У 15 стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе. У 1558 – 1583 г. адбывалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]