Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

32. Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

18 снежня 1917 г. члены прэзідыума Усебеларускага з'езда правялі падпольнае пасяджэнне, на якім выбралі выканкам рады з'езда на чале з лідэрам народніцкага крыла БСГ Т. Грыбам. 21 лютага 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з'езда) аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі. Да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам Народны сакратарыят (урад), старшынёй якога стаў лідэр правага крыла БСГ Я. Варонка. 9 сакавіка 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб'явіў Беларусь «у рубяжах рассялення і лічбавай перавагі беларускага народу» народнай рэспублікай – БНР. 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Але Германія не прызнавала БНР.Значных поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 школ. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю.

33. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах германскай акупацыі.

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі Расія дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор і рушыла Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія ўвайшла ў Мінск. Большасць членаў Рады і ўрада БНР пакінулі сталіцу. У юрыдычным сэнсе БНР дзяржавай не стала. Пагранічных падзелаў і службы не было, як не было і арміі. Адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміраваліся органы ўлады на месцах. Урэшце, у БНР не было і канстытуцыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Функцыі ўрада абмяжоўваліся ажыццяўленнем паўнамоцтваў нацыянальнага ўрада пры германскай акупацыйнай адміністрацыі і рашэннем шэрага задач у культурна-асветніцкай сферы, а таксама ў галіне развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю. Абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ ў пачатку XIX ст., сукупнасці усіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А. Чарвякова. У снежні 1918 г. было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый

34. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Польска-савецкая вайна. Роля і месца бсср у складзе ссср.

30 снежня адбыўся Першы з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў. На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. У гэтых умовах Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята Дэкларацыя, якая абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У жніўні 1920 г. польская армія здолела перайсці ў наступленне пад Варшавай і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе быў падпісаны дагавор з Польшчай аб перамір'і. 18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]