Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по истории.docx
Скачиваний:
2484
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
643.13 Кб
Скачать

23. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.

Беларуская шляхта ўпачатку ХІХ ст. спадзявалася на ўзнаўленне Вялікага Княства Літоўскага не памірала. Перад вайной 1812 г. у шляхецкім асяроддзі з сімпатыяй ставіліся да Францыі – традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. 10 (22) чэрвеня Францыя аб'явіла Расіі вайну і 12 (24) чэрвеня 600-тысячная армія Напалеона (яе называлі "Вялікай арміяй") пачала пераправу цераз Нёман. Беларусь стала арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была занята французскімі войскамі. Для кіравання беларуска-літоўскімі губернямі 19 чэрвеня (1 ліпеня) Напалеон утварыў у Вільні Камісію Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. На тэрыторыі Літвы і Беларусі паралельна дзейнічала мясцовая і французская адміністрацыі. Перад імі была пастаўлена задача харчовага і фуражнага забеспячэння напалеонаўскага войска. Вельмі важнай праблемай з'яўлялася фарміраванне ўзброеных сіл Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці ў войска. Большую актыўнасць праявіла шляхта. У кастрычніку 1812 г. руская армія вымусіла Напалеона пакінуць Маскву і адступаць па старой смаленскай дарозе. Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі незлічоныя страты: тысячы загінуўшых, зруйнаваныя гарады і вёскі. Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

24. Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст. І асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. У 1858–1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853–1856 гг. Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніць прыгонніцтва. 20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І. Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II – першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. 8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Асноўныя дакументы рэформы былі рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камісіях. 19 лютага 1861 г. яны былі падпісаныя Аляксандрам II. Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы. Утвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.Але калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60–70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні.Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. Ваенная рэформа 1862 г. мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг. У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Пасля рэформы актыўна пачалі адкрываца прыватныя тыпаграфіі, якія мелі сучаснае абсталяванне, з’яўляліся перадавымі прадпрыемствамі і склалі новую галіну вытворчасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]