Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыял.docx
Скачиваний:
193
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
572.36 Кб
Скачать

Спецыфіка работы рэжысёра з музычным фальклорам у свяце

У першую чаргу кіраўнік і калектыў павінны дакладна вызначыць для сябе тып фалькларызму, у якім яны маюць намер ажыццяўляць узнаўленне песеннай традыцыі. Выбар напрамку ў рабоце над народнай песняй абумоўліваецца ступенню захаванасці фальклорнай першакрыніцы ў калектыве, кваліфікацыяй кіраўніка і здольнасцямі ў мастацкіх адносінах удзельнікаў, іх зацікаўленасцю ў выніках работы, адносінамі да песеннай традыцыі. Адным з важнейшых пытанняў увасаблення песенных традыцый на самадзейнай сцэне з'яўляецца правільны метадычны падыход кіраўніка да падбору фальклорнага матэрыялу.

1. Рэпертуар калектыву вызначаецца ўключэннем фальклорных твораў, змест якіх адпавядае нашым сённяшнім маральна-эстэтычным ўяўленням аб дабраце, прыгажосці, любові, смеласці, мужнасці, патрыятызме, любові да роднай прыроды, Радзімы.

2. Адбор песень трэба ажыццяўляць з улікам:

а) характэрных менавіта для данай вёскі, раёна, вобласці, рыгіёна асаблівасцей;

б) наяўнасці рыс канцэртнасці, гэта значыць яркай мелодыі, развітай гармоніі, высокага паэтычнага і мастацкага ўзроўню тэкстаў;

в) уласцівага гульнёвага, карагоднага, танцавальнага, драматычнага пачатку.

3. Развучванне твораў павінна адбывацца без інструментальнага суправаджэння (у прыватнасці, лірычныя песні, творы спакойнага, распеўнага характару), што дае магчымасць дасягнуць і раскрыць высокае вакальнае майстэрства калектыву.

4. Інструментальнае суправаджэнне ўводзіцца пры выкананні народных песень, якія характарызуюцца дакладным, устойлівым рытмам, што абагачае іх гучанне.

5. Некаторыя каляндарныя песні неабходна выконаць у неапрацаваным выглядзе і ў адпаведны час года.

6. Кіраўнік павінен улічваць супень асваення народнай песні калектывам, умець знаходзіць і разумець прычыны ўстойлівых памялак пры выкананні твораў.

Метады збору пярвічнай апрацоўкі народнай песні і навучання фальклорнаму мастацтву калектыву ўключаюць:

 гутаркі з мвйтсрамі народных спеваў, экспедыцыі ў асяроддзе сапраўдных носьбітаў фальклору, вывучэнне іх жыцця, поглядаў, думак аб лёсе традыцыйнай песні;

 праслухоўванне, запіс, расшыфроўку, натаванне мелодыі;

 навучанне майстэрству выканання ад непасрэдных носьбітаў традыцый;

 развучванне народнай песні з голасу кіраўніка;

 праслухоўванне мастацва народных майстроў спеваў на магнітафонных і грамзапісах, кіно і відэазапісах;

 вывучэнне нотных і тэкставых пеблікацый фальклору ў акадэмічным выданні "Белорусское народное творчество", розных фальклорных зборніках.

Сінкрэтызм фальклорнага мастацва раскрываецца на аснове рэалізацыі ў творчай практыцы калектываў асноўных метадычных прынцыпаў асваення песенных традыцый: мясцовай традыцыйнай асновы; тэатралізацыі народнай песні; узаемасувязі фальклорных жанраў; этнаграфізму як элемента народнай творчасці.

1. Кіраўніку, калі ён не мясцовы жыхар (што часцей за ўсё здараецца на практыцы), неабходна перш за ўсё вывучыць спецыфіку мясцовага фальклорнага стылю. Мясцоваму стылю ўласцівы:

а) характэрныя народныя традыцыі, звычаі і абрады, асаблівасці жыццёвага ўкладу; б) асаблівасці дыялекту канкрэтнай мясцовасці;

в) спецыфіка музычнай і песеннай фактуры (аднагалосны песенны стыль, двухгалоссе, спевы "з пералівамі", "з падгалоскам", многагалоссе, адпаведная манера гукапераймання на музычных інструментах і г.д.);

г) характэрныя прыметы адзення, касцюмаў, рамесніцкага мастацтва, рукадзелля, ткацва, разьбы па дрэву, спецыфічныя элементы дэкаратыўна-прыкладнога майстэрства.

Зразумела, фальклорны стыль вызначаецца сваімі мясцовымі песнямі, танцамі, расказамі, анекдотамі, дартамі, гульнямі і інш.

2. Тэатралізацыя фальклору азначае:

а) складанне адпаведнага сэнарыя праграмы, які аб'ядноўвае ўсе творы агульным сюжэтам;

б) раскрыццё зместу гульнёвых, карагодных, танцавальных і іншых народных песень пры дапамозе драматычных прыёмаў і сродкаў, паказу са сцэны розных старонак з народнага жыцця, фрагментаў абрадаў;

в) падрыхтоўку адпаведных атрыбутаў народнага мастацтва і побыту (інструменты, касцюмы, прадметы побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);

г) выпрацоўку навыкаў і ўмення ўдзельнікаў калектыву выковаць неабходныя рухі, мезасцэны на працягу ўсяго выступлення, падтрымку агульнага эмацыянальнага настрою кожнага твора;

д) сур'ёзную падрыхтоўку сцэнічнай пляцоўкі або месца для выступленняў калектыву.

3. Узаемасувязь фальклорных жанраў абумоўлівае неабходнасць:

а) глыбокага разумення ўдзельнікамі калектыву выканальніцкай прыроды  яго сінкрэтызму;

б) удзелу кожнага члена калектыву ў выкананні разнастайных мастацкіх твораў;

в) падтрымання пастаяннага выканальніцкага кантакту ў час выступлення калектыву паміж харавой, танцавальнай, інструментальнай групамі, якія прадстаўляюць розны фальклорныя жанры.

4. Для падрыхтоўкі выступленняў калектыву неабходна ўлічваць сувязь мастацкіх і пазамастацкіх функцый фальклору. Таму праграмы канцэртаў павінны выкарыстоўваць этнаграфічныя элементы, якія існуюць у жыцці чалавека. Этнаграфічны падыход ва ўзнаўленні песенных традыцый мяркуе:

а) паказ са сцэны фрагментаў розных абрадаў, звчаяў, народных свят, новай абраднасці з выкарыстаннем традыцыйных сродкаў;

б) выкарыстанне элементаў этнаграфіі і прыкладнога мастацтва, якія павінны ствараць як бы натуральнае асяроддзе бытавання фальклорных твораў;

в) прыстасаванне розных прадметаў побыту для мастацкай функцыі. Як вядома, шматлікія прадметы хатняга ўжытку, гаспадаркі і чалавечай працы выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі калектыву (лыжкі, пернікі, падковы, косы, байніцы, на якіх збівалі масла, і інш.).

Для раскрыцця мастацкага вобраза народнай песні неабходна:

 вызначэнне тэмы і ідэі твора;

 выяўленне яго характару;

 устанаўленне патрэбных тэмпу і дынамікі песні;

развітае мастацкае ўяўленне, асацыяцыі, якімі павінны валодаць спевакі;

 набыццё выканальнікамі псіхалагічнага стану, які адпавядае характару твора;

 адпаведнасць знешняга выгляду выканаўцаў іх унутраму стану.

Бытаванне фальклору сведчыць аб тым, што традыцыйныя творы пераасэнсоўваюцца ў штодзённым жыцці. Гэтая асаблівасць існавання народнай творчасці з'яўляецца падставай для творчага падыходу пры яго інтэрпрэтацыі на самадзейнай сцэне.

Выдзелім наступныя метады і прыёмы апрацоўкі фальклорнага матэрыялу:

1) скарачэнне тэкстаў некаторых песень, у якіх шмат куплетаў і дзеянне разгортваецца марудна, што не адпавядае канцэртным умовам выступлення калектыву;

2) замена асбоных слоў, строф традыцыйных твораў, калі яны не адпавядаюць сённяшнім уяўленням аб духоўнасці і эстэтыцы навакольнага свету;

3) выкарыстанне інструментальнага суправаджэння народных песень, якія характарызуюцца рытмічнасцю напеваў або сваёй танцавальнасцю;

4) паскарэнне тэмпу некаторых традыцыйных песень, дзякуючы якому апошнія ўспрымаюцца слухачамі ў эмацыянальна-прыўзнятым настроі;

5) удакладненне сэнсавых націскаў, устанаўленне дынамікі, выпрацоўка дыкцыі, дасягненне рытмічнага ансамбля;

6) пераасэнсаванне ідэйнага зместу народнай песні ад мінімальнага захавання традыцыйнага тэксту да поўнай змены яго пры захаванасці ранейшай мелодыі;

7) апрацоўка меладычнага матэрыялу пры захаванні традыцыйнай гармоніі, інтанацыйных абаротаў, характэрных жанравых прымет, дабаўленне да народнай песні іншых галасоў, акордаў, сугуччаў;

8) прыстасаванне фальклорнай песні да мастацкіх асаблівасцей канцэртнага калектыву шляхам змянення танальнасці твора (павышэннем або паніжэннім яе).

Авалоданне народнай манерай спеваў  вядучы крытэрый мастацкага май-стэрства калектыву. Народная манера спеваў характарызуецца:

 мясцовымі спецыфічнымі асаблівасцямі, якія праяўляюцца ў асаблівасцях дыялекту, музычнай мовы і выканальніцкай культуры спевакоў;

 натуральным, адкрытым, прамым, роўным без вібрацый гукам;

 моцным, яркім, гучным голасам, які выкарыстоўвае грудны рэзанатар;

 інтанацыйнай выразнасцю, абумоўленай гутарковай мовай;

 імправізацыйнасцю выканання, якая праяўляецца ў змяненні мелодыі, манеры падачы слова і гуку, інтанацыйнай выразнасці, паводзінах, жэстах, ігры голасам.

У сувязі з тым, што адной з важнейшых прымет фальклору з'яўляецца калектыўнасць, у рабоце над народнай песнях кіраўніку неабходна ўлічваць думку кожнага ўдзельніка калектыву. Суадносіны індывідуальнага і калектыўнага пачаткаў у рабоце традыцыйнага калектыву заўсёды пераважаюць у бок апошняга. Калектыўная творчасць натхняе ўсіх удзельнікаў ансамбля на раскрыццё сваіх творчых магчымасцей.

Важнай умовай паспяховага выступлення калектыву (асабліва фальклорнага або этнаграфічнага) з'яўляецца пераадоленне пэўнага падзелу паміж выканаўцамі і гледачамі. Іх збліжэнню садзейнічае ажыццяўленне наступных мерапрыемстваў:

а) рэпетыцый калектыву (калі дазваляюць натуральныя і пагодлівыя ўмовы) на адкрытай пляцоўцы, з дазволам прысутнічаць на іх усім жадаючым;

б) гутаркі перад пачаткам выступлення, у ходзе якой даецца мінімум ведаў аб асаблівасцях праграмы канцэрта, яго ўдзельніказ; яна настройвае аўдыторыю на адпаведнае ўспрыняцце;

в) выступленне ансамбля не на сцэне, а на ўзроўні з глядзельнай залай, у памяшканнях без сцэны, у парку, на паляне, на беразе ракі, на вуліцы ў час масавых гулянняў і г.д. Натуральныя ўмовы з'яўляюцца спрыяльным асяроддзем для фальклорных выступленняў;

г) прыцягванне гледачоў да ўдзелу ў выкананні песень, танцаў, гульняў і стварэнне фальклорнай сітуацыі.

Традыцыйнаму калектыву не пажадана прымаць удзел у канцэртах са "зборнай" праграмай. Як правіла, падобныя выступленні не раскрываюць асаблівасцей фальклорнага мастацтва.

Вядома, што народны касцюм мае вялікае значэнне для ўвасаблення песенных традыцый, таму кіраўніку неабходна вырашаць пытанні, звязаныя з набыццём для калектыву сцэнічных касцюмаў. Яны павінны адпавядаюць наступным патрабаванням:

а) адлюстроўваць канкрэтны мясцовы стыль;

б) узнаўляць этнаграфічныя асаблівасці раёна, вобласці, рэгіёна, калі па якіх-небудзь прычынах не ўяўляецца магчымым зрабіць касцюм канкрэтнай мясцовасці;

в) не мець непатрэбных упрыгожванняў і празмернасцей;

г) быць не штодзённым, а святочным канцэртам.

Метады і прыёмы асваення фальклорнай песні народнымі хорамі вызначаюцца вядучай роляй кіраўніка калектыву. Работа хору над народнай песнях абумоўліваецца асаблівасцямі арганізацыі калектыву, якія праяўляюцца:

 у падзеле выканаўцаў на дакладныя харавыя партыі;

 у спецыфіцы гучання хору, якую вызначаюць у жаночай групе альты, у мужчынскай  тэнары;

 у спевах, адпаведных рабочаму дыяпазону кожнай харавой партыі;

 у выкананні функцый дырыжора запяваламі і баяністамі;

 у розным узроставым саставе ўдзельнікаў калектыву.

Методыка ўвасаблення песенных традыцый народнымі хорамі павінна забяспечваць:

 захаванасць мясцовага песеннага стылю;

 макссімальнае захаванне гарманічнай і інтанацыйнай асновы народнай песні ў яе апрацоўках;

 узнаўленне выканальніцкай асаблівасці сінкрэтызму фальклору ва ўзаемадзейнасці паміж хорам, танцорамі і групай інструментальнага суправаджэння;

 уменне ўдзельнікамі хору вадзіць карагоды, выконваць розныя нескладаныя танцавальныя рухі, мізансцэны, разыгрываць сцэнкі і г.д.;

 Авалоданне ўдзельнікамі калектыву ігры на розных народных інструментах.

Пры стварэнні стылізацый фальклору неабходна імкнуцца ўзнавіць этнаграфічнае асяроддзе або яго асобныя элементы. Стылізацыя павінна мець канкрэтную фальклорную аснову, усе творы ў ёй аб'ядноўваюцца агульным зместам, паказваюцца ў адпаведнай форме.

Рэстаўрацыі і рэканструкцыі фальклору на самадзейнай сцэне мяркуюць валоданне кіраўніком калектыву метадамі навуковага падыходу ў рабоце над песенным матэрыялам, які вызначаецца:

 вывучэннем навуковай літаратуры па пытаннях гісторыі культуры і музыкі, этнаграфіі, фальклору;

 уменнем прымяняць на практыцы розныя метады навуковага пазнання, звязаныя з вызначэннем жанравай прыналежнасці адноўленага твора, якія даюць ключ да яго інтэрпрэтацыі калектывам;

 глыбокае веданне сучаснага стану народнай творчасці і спецыфікі функцыяніравання харавой самадзейнасці.

Перш за ўсё лічым важным вызначэнне некаторых патрабаванняў да рэжысёра:

 паважлівыя, добразычлівыя адносіны да ўдзельнікаў калектыву;

 уменне выслухоўваць і ўлічваць думку кожнага па самых розных пытаннях жыццядзейнасці калектыву;

 уменне прымяняць розныя формы і метады выхаваўчай работы, абапіраючыся на індывідуальны падыход у аносінах з людзьмі;

 прынцыповасць і цвёрдасць у дасягненні мэты;

 спалучэнне метаду адзінаначалля ў кіраванні калектывам з грамадскай думкай, апора на актыў пры прыняцці рашэнняў;

 сумленнасць, прыстойнасць, высакароднасць у адносінах з людзьмі.

Фальклор як асяроддзе мастацтва з'яўляецца сродкам эстэтычнага выхавання людзей, іх мастацкіх густаў, садзейнічае паважлівым адносінам да культурных каштоўнасцей народа.

У плане агульнакультурнай падрыхтаванасці рэжысёр павінен:

1) глыбока ведаць фальклор, яго сацыяльнае і мастацкае значэнне для эстэтычнага выхавання людзей і развіцця мастацкай самадзейнасці:

2) умець разабрацца ў з'явах мастацка-эстэтычнай культуры (веданне айчыннай і замежнай музычнай літаратуры, найбольш выдатных твораў кампазітара-класікаў, іх асаблівасці);

3) пастаянна імкнуцца да пашырэння свайго агульнакультурнага ўзроўню;

4) умець абмяркоўваць, аналізаваць, ацэньваць з удзельнікамі калектыву з'явы мастацкага жыцця ў нас у краіне і за мяжой;

5) даваць аргументаваныя эстэтычныя ацэнкі праслуханым музычным творам, зразумела і даходліва растлумачваць удзельнікам калектыву музычныя адчуванні і ўражанні;

6) разумець і адчуваць прыгожае ў людзях, у прыродзе, з'явах духоўнай культуры, быць прыкладам асабістай культуры для ўдзельнікаў калектыву і людзей у побыце, у працы, на адпачынку.

Агульная псіхолага-педагагічная падрыхтаванасць уключае:

1) веданне псіхалагічнага развіцця асобы, уменне прымяняць гэтыя веды ў рабоце з рознымі ўзроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў калектыву, выкарыстоўваючы для гэта індывідуальны метад у рабоце;

2) веданне псіхалогіі музычнага ўспрыняцця фальклору, псіхолага-педагагічных закамернасцей фарміравання музычна-пазнавальнай дзейнасці розных узроставых груп людзей;

3) уменне і гатоўнасць выкарыстоўваць разнастайныя формы і метады навучальна-выхаваўчага працэсу, сродкі адукацыйна-выхаваўчага ўздзеяння;

4) уменне аналізаваць педагагічныя працэсы і з'явы як у сваёй прафесіянальнай рабоце, так і ў дзейнасці іншых іншых кіраўнікоў калектываў;

5) здольнасць праводзіць розныя формы заняткаў, развучвання народных песень, даходліва перадаваць веды ўдзельнікам калектыву, крытычна ацэньваць вынікі іх і сваёй уласнай дзейнасці;

6) улік перадавога вопыту работы лепшых кіраўнікоў фальклорных калектываў;

7) уменне падабраць фальклорны матэрыял для авалодання ім удзельнікамі калектыву, улічваць прычыны ўстойлівых памылак;

8) валодаць канкрэтнай методыкай выхавання ў калектыўнай практычнай дзейнасці.

Вывады. Музычны фальклор беларусаў вельмі багаты па свайму зместу, а таксама інтанацыйнай пабудове. Што тычыцца народных песень, то лепшыя яго творы, у прыватнасці, абрадавыя атрымалі Гран-Пры ЮНЕСКА. На вышэйшым міжнародным узроўні прызнана яго высокая эстэтычная каштоўнасць. Сапраўды, кожны абрад, свята заўсёды суправаджаюцца народнай музыкай, карані якой сігаюць у сівую старажытнасць. Народная музыка, асабліва інструментальная, выконвала ў жыцці грамадства як бытавыя, сацыяльныя функцыі, так і эстэтычныя, духоўныя. У свяце рэжысёр мае магчымасць выкарыстоўваць лепшыя ўзоры народных песень, народна-інструментальнай музыкі, а таксама музыкі да народных танцаў.