Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыял.docx
Скачиваний:
193
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
572.36 Кб
Скачать

Узнаўленне рэжысёрам сікрэтызму народнай песні ў свяце

Для самадзейных калектываў выкарыстанне фальклору з'яўляецца важнай тэарэтычнай і практычнай задачай. На першы погляд гэта не выклікае асаблівых складанасцей: для таго, каб выканаць народную песню, танец або вуснапаэтычны твор, неабходна іх праслухаць, запісаць, расшыфраваць, вывучыць і перанесці на сцэну. На самай справе ўсё не так проста. Галоўнае, што павінны ведаць і кіраўнік і ўдзельнікі калектыву пры развучванні фальклорнага твора,  гэта адрозненні яго бытавання ў рэальным жыцці і на сцэне. У побыце, напрыклад, спяваюць або танцуюць для саміх сябе, атрымліваючы пры гэтым задавальненне ад працэсу выканання. Творчы працэс нікім і нічым не рэгламентуецца: натуральны і ўсякі раз імправізацыйны. Пры гэтым людзі добра ведаюць адзін аднаго, аб'яднаны агульнымі ўмовамі жыцця, агульным настроем і выконваюць песню або танец у сувязі з якой-небудзь падзеяй або выпадкам. Уласна кажучы, пры гэтым няма падзелу на выканаўцаў і слухачоў.

Інакш адбываецца пры выкананні фальклорнага ўзору на самадзейнай сцэне. Тое, што блізка і зразумела ўдзельнікам калектыву, можа быць незразумела аўдыторыі. Хор можа інтанацыйна дакладна ўзнавіць мелодыю, але пры гэтым не перадаць дух народнай песні. Бо ў жыцці народная песня ўздзейнічае на ўяўленне і пачуцці тады, калі яе слухаюць у натуральным выкананні, а не тады, калі яе ўзнаўляюць па нотах. У сваім бытаванні народная песня з'яўляецца часткай жыцця людзей.

Сапраўднасць сцэнічнага выканання фальклорнай першакрыніцы вызначаецца тым, наколькі дакладна выканаўцы перадалі тое пачуццё, той сэнс, якія заключаны ў ім. Калі гэта ўдаецца ажыццявіць хору або танцору, гэты твор  сапраўдны фальклорны і ён не можа не ўсхваляваць слухачоў.

Вядома, што ў першабытным грамадстве практычныя і духоўныя сферы жыцця выступалі ў нерасчлянённым, сінкрэтычным адзінстве. Гэта вынікала з недыферэнцыраванасці форм грамадскай свядомасці першабытнага чалавека, непасрэдна звязаных з матэрыяльным жыццём і зносінамі людзей. У першабытнай свядомасці адлюстроўваліся веды чалавека аб свеце, яго слабасць перад прыроднымі сіламі, усведамленне сацыяльнай сутнасці калектыву людзей.

Фальклор узнік у глыбокай старажытнасці, калі мастацтва знаходзілася ў стане першабытнага сінкрэтызму (не існавала асобных відаў і форм мастацкай творчасці). Яно было па сваёй прыродзе калектыўным, групавым, родавым.

М. Каган адзначаў дзве асаблівасці сінкрэтызму першабытнага мастацтва. Першая асаблівасць заключаецца ў тым, што мастацкая і немастацкая сферы чалавечай дзейнасці зліты, другая  у адсутнасці "пэўнай і дакладнай жанра-рода-відавой структуры" 1, с. 175. У такім мастацтве творчы пачатак валодаў выразнай утылітарнай функцыяй (абрадава-магічнай, або прыктычна-пазнавальнай) і арганічна ўплятаўся ў працоўную практыку, у розныя культавыя абрады, а таксама ў працэсы вырабу прылад працы, прадметаў быту, зброі і г.д. Узровень старажытнай чалавечай свядомасці быў не здольны расчляніць матэрыяльнае і духоўнае, бо чалавек не выдзяляў сябе з прыроды. Накшталт таго, як у барацьбе за выжыванне чалавек выкарыстоўваў і руку, і палку, і камень, і зубы, а ў кантактах з да сябе падобнымі і слова, і знак, і крык, і жэст, так і ў мастацкай творчасці ён ужываў адначасова слоўныя, харэаграфічныя, музычныя, драматычныя сродкі. На гэтай ступені развіцця грамадства не было выдзялення самастойных відаў мастацтва, іх адасаблення.

Выдатны даследчык першабытнага сінкрэтызму А.Н. Весялоўскі паказаў не толькі непарыўную сувязь жыццёвай практыкі людзей з мастацтвам, але і нерасчляняльнасць у самой мастацкай творчасці яго родавых або жанравых адрозненняў 2, с. 227  392.. На прыкладах розных народаў і культур А.Н. Весялоўскі даследаваў працэс выдзялення літаратурных і песенных жанраў з першабытнага сінкрэтызму харавой песні-танца, прычынай якога з'явілася класавая дыферэнцыяцыяпатрыярхальнага грамадства.

Сінкрэтызм фальклору выяўляўся і ў спосабе выканання твораў, пры якім паэтычны тэкст і мелодыя выкарыстоўваліся многімі людзьмі, гэта значыць хорам. І толькі паступова са старажытнага сінкрэтызму адасабляюцца розныя віды мастацкай творчасці. Паступова з хору выдзяляецца карыфей, спявак.

З узнікненнем класавага грамадства пачынаецца паступовы распад першабытнага сікрэтызму, выдзяленне фальклору як самастойнай формы творчасці, з'яўленне індывідуальнага аўтарства. З развіццём і кскладненнем сацыяльна-эканамічных адносін фальклор адрываецца ад працоўнага працэсу. Аднак сляды гэтай сувязі захоўваюцца да гэтага часу ў абрадах, карагодах, танцавальных песнях.

Нягледзячы на тое, што сінкрэтызм фальклору прызнаваўся ў працах многіх вучоных, усё ж у фалькларыстыцы пытанні тэорыі заўсёды вырашаліся на матэрыяле вуснай слоўнай творчасці. Калі ж да фальклору звярталіся музыказнаўцы або харэографы, то кожны з іх разглядаў толькі "свой" матэрыял  або музычны, або танцавальны. На думку А.І. Лазарава, упершыню ў нашай навуцы В.Е. Гусеў выйшаў за межы "плоскаснага вывучэння фальклору" 3, с. 172. Пераход да класавага грамадства і грамадскі падзел працы прыводзяць да ўзнікнення новага тыпу творчай прафесіянальнай дзейнасці. Здавалася б, падзел працы ў класавым грамадстве, узмацненне спецыялізацыі прафесіянальнай творчасці, распад сінкрэтычнасці форм грамадскай свядомасці павінны прывесці да знашчэння фальклору. Аднак фальклор як від мастацтва і форма грамадскай свядомасці валодае пэўнай самастойнасцю і можа існаваць стагоддзямі, абслугоўваючы форму матэрыяльнай вытворчасці, нягледзячы на змены, якія ў ёй адбываюцца. Гэта забяспечвае практычную (утылітарную) функцыю народнай песні ў жыцці грамадства. Фальклорны працэс дае магчымасць кожнаму члену грамадства задавальняць і выражаць свае эстэтычныя пачуцці, фарміраваць свой мастацкі густ, сваё выканальніцкае майстэрства. Па меры развіцця фальклору мастацкая функцыя вызваляецца ад яго утылітарнага прызначэння. Гэта знаходзіць выяўленне ў тым, што фальклорны твор пачынае жыць самастойным жыццём, без усялякага абраду.

Аднак вызваленне фальклору ад утылітарных функцый і развіццё мастацва ў выглядзе асобных галін мастацкай творчасці не здымае праблемы сінкрэтызму фальклору, што выкарыстоўваецца ў сучаснай мастацкай самадзейнасці. Гэта адбываецца, па-першае, таму, што многія старадаўнія творы, якія адйшлі да нашых дзён, заключаюць адзінства практычных і мастацкіх функцый, а па-другое  у іх заўсёды спалучаюцца розныя віды творчасці. Сінкрэтызм фальклору з'яўляецца спадчынай пачатковай непаўторнасці розных відаў мастацтваў. Сучасны сінкрэтызм прафесіянальнага мастацтва аналагічны фальклору фармальна, гэта значыць ён з'яўляецца вынікам штучнага аб'яднання самадзейных сфер творчасці.

Паколькі многія фальклорныя ўзоры былі далучаны да пэўных каляндарных цыклаў і абрадаў, то для іх узнаўлення на самадзейнай сцэне неабходны прадметы побыту, адпаведныя этнаграфічныя прыналежнасці. Сінкрэтызм фальклору, такім чынам, уключае ўзнаўленне на самадзейнай сцэне народных традыцый, звычаяў, абрадаў.

Акрамя тэксту, мелодыі ў народную песню часта ўключаюцца харэаграфічныя і гульнёвыя элементы. Гэта характэрна для многіх каляндарных песень. Узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць музыкі, паэзіі, танца, гульні, мімікі, касцюма вызначаюць сінкрэтычную прыроду народнай песеннай творчасці.

Далучаныя да каляндарна-земляробчага цыкла, арады і звычаі, а разам з імі і песні на працягу стагоддзяў складалі адзінак цэлае з жыццём сялян. Таму эстэтычная каштоўнасць такіх твораў можа быць раскрыта толькі ў сінкрэтычным адзінстве з узнаўленнем самога абраду або яго фрагмента. Некаторыя песні, напрыклад, жніўныя, вясельныя, купальскія і іншыя, непасрэдна звязаны з абрадам. У іх паэтычнымі сродкамі раскрываецца сэнс, вобраз самога свята:

Ішла Купала сялом, сялом Закрыўшы вочкі пяром, пяром,

Закрыўшы вочкі пяром, пяром, Вітала хлопцаў чалом, чалом

На Йвана Купала. На Йвана Купала.

Вітала хлопцаў чалом, чалом,

Свяціла вочкі агнём, агнём

На Йвана Купала. 4, с. 83

Разглядаючы пытанні інтэрпрэтацыі народнай песні на самадзейнай сцэне, трэба падкрэсліць узмоцненую цікавасць беларускай самадзейнасці да ранейшых традыцый мастацтва, у прыватнасці да яго сінкрэтычнасці. Цласнае ўзнаўленне фальклору перадае случам або гледачам усведамленне жыццеадчувальнасці, заснаванай на адзінстве эстэтычных, духоўных, практычных уяўленняў чалавека. У гэтым  адна з прычын увагі да фальклорнай традыцыі ў мастацкай самадзейнасці.

Сінкрэтызм фальклору заключаецца і ў тым, што розныя віды мастацтва рэалізоўваюцца ў ім адначасова, з'яўляюцца неабходнымі элементамі фальклорнага твора. Гутарка ідзе не аб размыве жанравых межаў, а аб узаемаадносінах, што вызначаюцца сінкрэтызмам фальклорнай творчасці.

Часцей за ўсё бярэцца мясцовы стэрэатып правядзення традыцыйных вячорак. Успамінаюць забытыя звычаі, вучаць маладых песням і танцам, робяць старадаўнія "калыскі", рамантуюць калаўроты і плятуць лапці, рэстаўрыруюць дэталі мясцовых нацыянальных касцюмаў, аб'ядноўваюць усё гэта якім-небудзь сюжэтам. Часам сюжэтнай асновай такіх вячорак становіцца адзін з герояў беларускага фальклору. Так, у цэнтры "Прускіх вячорак" на Старадарожчыне  весялун і гаварун Несцерка.

Такім чынам, праграмы фальклорна-этнаграфічных калектываў у форме вячорак утрымліваюць традыцыйны матэрыял. Гэта  своеасаблівы тэатр з варыяцыйным сюжэтам з многімі дзеючымі асобамі: Паўлінкай, Дачкой, Сватам, Гаспадаром, Гаспадыняй. Выкананне гэтых роляў патрабуе высокай традыцыйнай тэхнікі ў галіне слоўнага дзейства, пластыкі, мімікі, здольнасцей да пераўвасаблення. Іншы раз у такія праграмы ўключаюць чытанне народных вершаў, успаміны аб перажытым.

Несумненна, праграмы вячорак збядняюцца тым, што ў іх рэдка ўключаюць расказванне казак, выступленні мясцовых майстроў вострага слова. На жаль, гэтыя праграмы амаль не "прывязваюцца" да народнага календара.

Блізкімі да вячорак з'яўляюцца і паказы са сцэны фальклорна-этнаргафічных карцінак на розныя тэмы: "Быт і сям'я", "Работа і песня", "Пасля працоўнага дня", "На Купалле", "Дажынкі". Этнаграфічна дакладныя "карцінкі мінулага" паказваюць, напрыклад, жыхары вёскі Пілішча Камянецкага раёна. Песні "У садочку на дубочку", "Пад гарою  авёс" чаргуюцца з цікавай "бяседай", жартамі, танцамі, прыпеўкамі, поўнымі народнага гумару.

У сцэнарыі "карцінак мінулага" Новасвержанскага этнаграфічнага хору Стаўбцоўскага раёна ўключаюцца не толькі старадаўнія песні, але і рэчытатывы, загадкі, прымаўкі, прыказкі. Традыцыйнасць гэтага матэрыялу не выклікае сумнення. Кіраўнік калектыву і многія ўдзельнікі хору збіралі і запісвалі мясцовы фальклор, вывучалі публікацыі фальклорных матэрыялаў. Цікава, што тут імкнуліся не столькі праспяваць песню, колькі "сыграць" яе, тэатралізаваць. Сцэнічнае дзеянне дапаўнялі музыка, этнаграфічна дакладныя касцюмы, атрыбуты старадаўняга побыту і працы  усё гэта стварала яркае, каларытнае відовішча.

Асабліва ярка сінкрэтызм фальклору праяўляецца ў вясельнай абраданасці, дзе слова, мелодыя, танец, драматычнае дзеянне выступаюць у адзінстве. Даследчыкі называюць беларускае вяселле народнай операй. Вясельны рытуал вызначаецца элементамі абраду. Кожны этап абраднасці напоўнены песнямі і танцамі. Таму большасць фальклорна-этнаграфічных калектываў рэспублікі маюць у сваім рэпертуары "вясельную" праграму. Яна дае вялікія сюжэтныя магчымасці для паказу са сцэны вясельных песень, абрадавых дзеянняў, традыцыйных гульняў і танцаў. Гэтыя прадстаўленні патрабуюць рознабаковых здольнасцей да пераўвасаблення, майстэрскага валодання голасам, багатага ўяўлення. Асабліва  выканаўцы галоўных роляў: Свата, Маці, Бацькі, Жаніха.

Сцэна ў гэтых "вясельны" спектаклях уяўляе з сябе, як правіла, беларускую хату, святочна ўбраную ручнікамі, абрусам, вышыўкамі. Звычайна ўсе на сцэне: і Госці, і Бацька, і Маці  у мясцовым, старана падабраным святочным адзенні. Часцей за ўсё разыгрываецца эпізод з падстаўленымі маладымі.

Не меншых акцёрскіх здольнасцей, вынаходлівасці, добрага ведання народных вясельных прыказак і прымавак патрабуюць каравайныя дыялогі, якімі часта канчаюцца "вясельныя праграмы".

Сінкрэтычны характар фальклору патрабуе ад калектываў увасаблення і такой яго асаблівасці, як адзінства выканаўцаў і гледачоў. Дасягнуць гэтага вельмі цяжка. Цяжкасці пачынаюцца х пераарыентацыі ўдзельнікаў фальклоранаг калектыву ад распаўсюджанай цэпер формы кантакту выканаўцаў і гледачоў у сучасным тэатры, кіно, у тэлевізійных перадачах да гэтай забытай формы зносін з публкай.

Каб сцерці лінію, што падзяляе выканаўцаў і гледачоў, мы імкнуліся рыпетыцыі фальклорна-тэатральнага калектыву вёскі Мікалаеўшчына праводзіць на адкрытай пляцоўцы, дазвалялі прысутнічаць на рэпетыцыях усім жадаючым. У час канцэрта аднойчы ўдалося ўгаварыць удзельнікаў сысці са сцэны. Для выступлення калектыву шукалі невялікія пляцоўкі, з абмежаванай колькасцю гледачоў, без тэатральных крэслаў.

Слухач хоча бачыць сапраўднае мастацтва. Не ўсё, што было характэрна для пэўных жыццёвых умоў у свой час, сугучна нашай сучаснасці. Час змяняе жыццёвы лад, псіхіку, мараль народа. Сапраўдны калектыў павінен быць сучасным. Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі да народнай песні пачнуць ставіцца з пазіцый сённяшніх эстэтычных патрабаванняў. У народную песню, створаную на працягу доўнага шляху гістарычнага развіцця, наша пакаленне павінна прыўнесці сваё светаадчуванне.

Адной з умоў раскрыцця сінкрэтызму фальклору на сцэне павінна з'яўляцца ўзаемаразуменне паміж выканаўцамі і слухачамі, або так званая папярэдняя сітуацыя.

Пры якіх жа сітуацыях выканаўцы і слухачы гатовы да ўзнаўлення і ўспрыняцця фальклорнага твора?

Было б лагічным заключыць, што гэта магчыма тады, калі яны ведаюць і валодаюць фальклорнай традыцыяй. Бо сэнс і тэкст песні могуць быць зразумелы імі толькі тады, калі яны бачылі, як адбываецца, напрыклад, абрад "заплятання" вянкоў, што папярэднічае вяселлю. Аднак гэта здараецца не заўсёды. Таму падобныя песні трэба аб'ядноўваць у "вянкі", або цыклы, папярэдне расказаўшы слухачам пра сам вясельны абрад, на якім выконваліся гэтыя песні.

Тыповымі памылкамі пры ўвасабленні абагульненых цыклаў, сюіт, сцэн народнымі хорамі і ансамблямі песні і танца з'яўляюцца адасобленасць харавой і танцавальнай груп, маларухомасць хору, штучнасць самога сюжэта, механічнае спалучэнне розных відаў народнай творчасці. Такая праграма носіць пацяшальны характар і не раскрывае фальклор, яго сінкрэтычны характар.

Іншы раз здараецца, што выступленні фальклорных калектываў праходзяць нецікава, удзельнікі адчуваюць сябе скаванымі, губляюць натуральную прываблівасць. Прычына такіх няўдач заключаецца ў тым, што ў сцэнічных умовах не ўдалося ўзнавіць жыццёвыя абставіны,у якіх існавала песня або танец.

Для таго каб пазбегнуць такіх няўдалых выступленняў, іх неабходна добра рыхтаваць і адпаведным чынам абстаўляць. Перш за ўсё непажадана, каб фальклорны калектыў выступаў у "зборнай праграме", разам з выканаўцамі сучасных твораў. Адной з форм, якую можна выкарыстоўваць для прапаганды народнай творчасці, а таксама для своеасаблівай падрыхтоўкі аўдыторыі перад выступленнем фальклорнага калектыву, можа быць гутарка, у якой даецца мінімум ведаў аб народным мастацтве, некаторыя звесткі аб удзельніках калектыву, своеасаблівасці канцэртнай праграмы. Як паказвае практыка, такія гутаркі "настройваюць" аўдыторыю на ўспрыняцце фальклору, садзейнічаюць лепшаму разуменню слухачамі народнай песні, а таксама спрыяльна адбіваюцца на сцэнічным самаадчуванні саміх удзельнікаў калектыву.

Пазнанне сінкрэтызму фальклоранаг мастацтва  справа надзвычай складаная. Між тым некаторыя кіраўнікі, клубныя работнікі бачаць сваю задачу толькі ў тым, каб праслухаць, запісаць, расшыфраваць і вывучыць партыі. І пры гэтым забываецца, што пазнанне гэтага віду мастацтва не можа быць прадуктыўным, калі абмяжоўваецца якой-небудзь адной формай вобразнага мыслення (напрыклад, толькі музычна-вобразнай). Неабходны калектыўны падыход да практычнай работы з фальклорным творам. У калектыў аднадумцаў павінны ўваходзіць людзі з рознымі формамі вобразнага мыслення. Узначальваць яго можа толькі спецыяліст  падрыхтаваны чалавек, які валодае якім-небудзь музычным інструментам, умее "іграць" мясцовыя песні і танцаваць мясцовыя танцы. Кіраўнікі фальклорных калектываў павінны быць у нейкай меры і этнографамі, і фалькларыстамі, і гісторыкамі. Знайсці ад прыроды такога таленавітага чалавека няпроста. Таму мы лічым: час Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту культуры і мастацтваў пачаць падрыхтоўку такіх спецыялістаў.

У самадзейнай мастацкай творчасці магчымы два падыходы ў эстэтычнай інтэрпрэтацыі сінкрэтызму песеннага фальклору. Першы з іх мяркуе выкананне твора без сувязі з "унутражыццёвымі" ўмовамі фальклорнага побыту, другі  характарызуецца ўзнаўленнем першакрыніцы ва ўмовах натуральнага асяроддзя і этнаграфічных элементаў існавання фальклору.

Гэтыя два падыходы да ўзнаўлення фальклору ва ўмовах самадзейнай сцэны ў прынцыпе не выключаюць, а дапаўняюць адзін аднаго. Пытанне заключаецца ў тым, з якой мерай адказнасці, такту ўсё гэта робіцца. Трэба ўсведамляць, што фальклор заўсёды існуе ўнутры якой-небудзь жыццёвай сітуацыі, прычым немастацкі фактар заўсёды у жывым яго бытаванні з'яўляецца вядучым. У гэтых адносінах няма прынцыповай розніцы паміж абрадавай і лірычнай песняй. Калі яна і не замацавана за абрадам, гэта не азначае, што ў самім жыцці фальклорны твор выконваецца ў любой сітуацыі.

Сувязь з побытам лірычных песень праяўляецца ў тым, што пры пэўных абставінах выокнваць іх было нельга. На самой справе, хіба можна спяваць лірычную песню ў час пахавання? М.Р. Чарнышэўскі лічыў народную песню пачаткова "творам практычнага жыцця, а не мастацтва", якую выконваюць "не з жадання бліснуць і выказаць свой голас, а з патрэбнасці выказаць сваё пачуццё" 5, с. 135.

Таму тэатралізаваны фальклор з элементамі быту, абрадавым дзействам, танцам максімальна ўзнаўляе сінкрэтычную традыцыйную сітуацыю, не прэтэндуючы, зразумела, на поўную падмену жывога бытавання твора. Менавіта ў такой сцэнічнай падачы фальклору магчыма яго дастойнае практычнае ўзнаўленне ў адноўленым і пераўтвораным выглядзе.

Любы калектыў можа будаваць сваю работу з улікам прыроды фальклору, яго сінкрэтызму. Найпрасцейшай формай аб'яднання песень аднаго жанру можа быць так званы "вяночак", які ў сцэнічных умовах ствараецца на прынцыпу эмацыянальнага дынамічнага нарастання.

У сучаснай мастацкай самадзейнасці Беларусі важнае значэнне мае традыцыйны фальклор. Выкананне народных песень традыцыйнымі калектывамі звязана з вырашэннем многіх праблем творчага характару. Іх рэалізацыя павінна грунтавацца на навуковай і практычна праверанай аснове.

На жаль, літаратура па праблеме выкарыстання песеннай спадчыны ў самадзейнай мастацкай творчасці вызначаецца ў шэрагу выпадкаў апісальніцтвам і адсутнасцю жывой практыкі.

Для пераадолення гэтай супярэчлівасці мае сэнс выкарыстаць уласны вопыт работы ў якасці музычнага кіраўніка фальклорна-тэатральнага калектыву калгаса імя Я. Коласа Стаўбцоўскага раёна (вёска Мікалаеўшчына). Асноўная творчая задача, якую мы рашалі пры ўзнаўленні песенных традыцый на сцэне, заключалася ў тым, каб захаваць у максімальна праўдзівым выглядзе прыроду фальклорнай песні  яе сінкрэтызм. Сінкрэтычны характар фальклору вызначыў асноўныя прынцыпы творчага ўзнаўлення народнай песні, якія ўжо былі ўказаны.

У вёсцы Мікалаеўшчына моцныя песенныя традыцыі. Усе ўдзельнікі ансамбля  карэнныя жыхары вёскі. Гэта былі людзі пяцідзесяціпяці  сямідзесяціпяцігадовага ўзросту, якія добра ведалі ўсе песні сваёй мясцовасці, выконвалі іх у двухгалоснай фактуры. Імправізацыйнасць выканання праяўлялася ў пошуку новых інтанацый у традыцыйнай выканальніцкай манеры, змяненні характару, тэмпу твораў, адшукванні знешніх элементаў выразнасці.

Анкетаванне, правядзенне з мятай вывучэння дэмаграфічных і сацыяльных характарыстык удзельнікаў калектыву, а таксама іх думак аб існаванні народнай песні, лёсе традыцыйнага фальклору, унутраных матывах удзелу ў канцэртных выступленнях, дало магчымасць прадумана вырашаць многія выканальніцкія задачы. Сярод пытанняў анкеты было і такое: "Што Вам больш падабаецца: а) толькі спяваць; б) спяваць і танцаваць; в) спяваць і расказваць; г) спяваць, танцаваць і расказваць?"

Меркавалася, што адказ на яго пацвердзіць нашу думку аб тым, што ш самім жыцці выканальніцкая асаблівасць сінкрэтызму народнай песні заключаецца ва ўзаемасувязі ўсіх жанраў фальклору. Так і здарылася. З дваццаці шасці адказаў на гэта пытанне ніводны ўдзельнік не выказаў думку, што яму падабаецца толькі спяваць! Адказы размеркаваліся наступным чынам: найбольшая колькасць станоўчых адказаў выпала на песенны і танцавальны жанры(11), далей ішлі песенны, танцавальны і апавядальны жанры(10) і, нарэшце, песенны і апавядальны жанры(5).

Фальклорная песня, мясцовы танец страчваюць нешта надзвычай важнае, калі яны пазбаўлены тэатральнага, сцэнічнага дзейства. Як між іншым і фальклорна-тэатральнае выканальніцтва губляе нейкія патаемныя, цяжка ўлоўныя якасці без песні, музыкі, танца. Але нават усё гэта, зарам узятае, без прамой сувязі з побытам будзе далёкім ад сапраўднага, сінкрэтычнага ўзнаўлення фальклору. Таму мы імкнуліся не аддзяляць фальклорнае дзейства ад яго бытавога кантэксту. Удзельнікі ў час тэатральнага прадстаўлення займаліся шыццём, вязаннем, вышываннем.

Усе сродкі  песня, танец, сцэнічнае, тэатральнае дзейства, рухі, мізансцэны  павінны быць паміж сабой звязаны і служыць раскрыццю ідэі фальклорнага твора. Не трэба захапляцца надзвычайным выкарыстаннем якога-небудзь аднаго сродку. Іншы раз дастаткова лёгкага ківання галавы, корпуса, каб выказаць галоўнае ў фальклорным творы, рытмічны, эмацыянальны настрой песні, наца. Вельмі важна знаходзіць такія формы сцэнічнага дзейства, якія адпавядаюць вобразнаму ладу ўсяго фальклорнага твора.

Такія пабудовы і размяшчэнні выканаўцаў, акрамя таго, што яны дапамагаюць раскрыццю мастацкага вобраза песні, маюць яшчэ і эстэтычнае значэннем. Вельмі важна, каб адбывалася змена мізансцэн, каб не было статычнасці, якая сваёй аднастайнасцю пазбаўляе яркасці выступленне.

Ва ўвасабленні сінкрэтызму фальклорнага твора важную ролю адыгрывае танцавальная група, якая быццам ілюструе змест песні. Гэта ілюстрацыя не даслоўная, іншы раз дастаткова намёку на тую ці іншую падзею. Спевакі павінны адчуваць унутраную сувязь з танцорамі, падтрымліваць іх, рытмічна плыскаючы ў далоні, мімікай, жэстамі. У танцавальных песнях спевы і харэаграфія зліты, паколькі харэаграфічныя элементы ўзгадняюцца з рытмам напеву і падпарадкоўваюцца яму. Змест іх бывае лірычным або жартоўным, у некаторых адлюстроўваюцца працэсы земляробчай працы.

Тэмп і рытм у танцавальных песнях займаюць вядучае месца, паколькі яны вызначаюць калектыўную ўзгодненасць танцавальных рухаў. Роля запявалы ў іх абмежавана, ён толькі пачынае песню, а хор падхоплівае і працягвае яе да канца. У ігравых і танцавальных песнях удзельнікі калектыву паказваюць прыгожую паставу, адлюстроўваюць дзеяннямі змест песні. Для беларускай народнай песні не характэрны ярка выражаныя знешнія сродкі. Пачуцці яна раскрывае эканомна, як бы ў паўтонах. Значную ролю ў раскрыцці яе эстэтычнага ідэалу маюць пэўныя ўмовы, такія як асоба і настрой выканаўцаў, месца і час, характар і абставіны быту і г.д. Таму зафіксаваныя ў нотным запісе народныя песні не адлюстроўваюць усю глыбіню беларускага меласу. Пры знешняй прастаце і схематычнасці беларускія народныя песні змяшчаюць глыбокія душэўныя перажыванні, яркія музычныя вобразы.

Знешняя выразнасць выканання народнай песні павінна быць вынікам эмацыянальнага стану выканаўцаў, а не штучнай ігры "на публіку". Іншы раз яшчэ сустракаюцца надуманыя позы, жэсты, рухі ўдзельнікаў. Галоўнае ў песнях  гэта перадаць сэнс, характар, а не імкненне "праілюстраваць" тэатральнымі сродкамі змест песні. Зараз, на жаль, некаторыя харавыя калектывы захапляюцца яркасцю, трактуючы народную песню ў пацяшальным плане. Адна справа, калі гэта  карагодная, танцавальная, гульнёвая песня, якой уласцівы гульня, танец, і зусім іншая справа, калі гэта  лірычная працяжная песня.

Важнае значэнне для раскрыцця сінкрэтызму фальклорнага мастацтва належыць інструментальнай музыцы. Разам з баянам неабходна, каб ыблі гармонікі, дудкі, цымбалы, бубны, скрыпкі. Вельмі папулярна ў Беларусі скрыпка. Яе выкарыстанне дапамагала нашаму калектыву выпрацаваць чысціню гукавой інтанацыі, дынамічную гібкасць, напеўнасць мелодыі. Аднак не трэба захапляцца інструментальным суправаджэннем, паколькі сапраўднае выканальніцкае майстэрства дасягаецца пры спевах без музычных інструментаў. Асабліва цяжкія для выканання працяглыя песні. Выкананне іх патрабуе шырыні, напеўнасці гуку, рытмічнага і дынамінага ансамбля. Такія песні  гэта вяршыня выканальніцкага майстэрства, асабліва калі спяваюцца без музычнага суправаджэння.

Многія гульнёвыя, жартоўныя песні, гэтак жа які і танцы, у нашым калектыве суправаджаліся інструментальнай групай у складзе: гармонік, скрыпка, бубен. Роля акампанементу была другарадная, не з'яўлялася самамэтай, падпарадкоўвалася агульнай кампазіцыі праграмы. Хочацца падкрэсліць, што толькі ў рухавых творах, танцах прымяняецца музычнае суправаджэнне. Асобныя песні, працяглыя па характару, выкарыстоўваюцца без акампанементу.

Вялікае значэнне для ўвасаблення сінкрэтызму народнай песні мае касцюм, які ўласцівы данай мясцовасці і павінен паказаць не толькі нацыянальную прыналежнасць калектыву, але і спецыфічныя этнаграфічныя асаблівасці вобласці, раёна, вёскі. Ён павінен выконвацца на аснове мясцовых узораў, уключаючы тканіну, аздабленне, упрыгожванні, абе без непатрэбных празмернасцей. Народная эстэтыка аддае перавагу такому адзенню, якое адпавядае жыццёвым умовам людзей, што складваліся стагоддзямі. На сцэне касцюм павінен стылістычна адпавядаць фальклорнай крыніцы, што выконваецца, гэта значыць ён павінен выражаць пэўныя ідэйна-эстэтычныя пазіцыі калектыву. Аднак гэта не заўсёды знаходзіць адэкватнае ўвасабленне ў дзейнасці калектываў. Недахопамі ў афармленні касцюмаў для сцэны з'яўляюцца стандартызацыя, празмернае захапленне арнаментыкай, квяцістасцю і г.д. Сцэнічны касцюм фальклорнага калектыву павінен стварацца на падставе бытавога беларускага касцюма.

Зараз прыкметна змяншаецца роля бытавых спеваў на вёцы. У гэтай жа Мікалаеўшчыне далёка не ўсе людзі нават старэйшага пакалення памятаюць традыцыйныя песні, а ігра на музычных інструментах у побыце і зусім забытая. Няма ніводнага майства, які добра іграе на скрыпцы, гармоніку, дудцы. І гэта ў вёсцы, дзе налічваецца каля 400 дамоў! Мы з'яўляемся сведкамі такога гісторыка-фальклорнага працэсу, пры якім песенны традыцыйны фальклор знікае: забываюцца старадаўнія песні, разбураецца мясцовы песенны стыль, страчваецца своеасаблівы характар гуку, парушаецца музычная фактура.

Знікненне фальклору суправаджаецца іншы раз нічым непапраўнымі стратамі фальклорнага багацця. Аднак можна многае зрабіць для яго захаванасці і развіцця. У Беларусі ёсць спрыяльныя для гэтага ўмовы. Захаванне фальклорнай спадчыны ў дзейнасці як традыцыйных ансамбляў, так і нетрадыцыйных калектываў (напрыклад, народных хораў) спрыяе адраджэнню фальклору ў штодзённым жыцці.

Некаторыя жыхары вёскі Мікалаеўшчына, напрыклад, наведаўшы рэпетыцыі фальклорнага калектыву (а летам яны праходзілі на вуліцы, каля дома адной з удзельніц калектыву), ідучы дадому, напявалі пачутыя песні і мелодыі, а то і выказвалі жаданне ўдзельнічаць у рабоце калектыву. Асабліва прыемна, што рэпетыцыі, а таксама выступленні калектыву наведвалі дзеці, многія з якіх вывучылі ўвесь рэпертуар.

Сцэнічнае ўвасабленне фальклору, перш за ўсё яго непасрэднымі носьбітамі, адкрывае пазітыўныя перспектывы захавання і развіцця песеннай традыцыі і дывой выканальніцкай самадзейнай практыкі. Разам з найбольш цэласным сінкрэтычным узнаўленнем фальклору традыцыйнымі калектывамі ў самадзейнай практыцы выкарыстоўваюцца толькі асобныя элементы мастацкай сістэмы фальклору, праходзяць апрацоўку песні ў духу сучасных традыцый, напрыклад, у творчасці самадзейных аўтараў.

У мастацкай самадзейнасці Беларусі набірае моц тэндэнцыя да захавання і развіцця фльклору як цэласнай мастацкай сістэмы. Гэтая тэндэнцыя немагчыма без уліку такой асаблівасці фальклорнага мастацтва, як яго сінкрэтызм.

Вывады. Першабытны сінкрэтызм фальклору на працягу гісторыі свайго развіцця паступова разбураецца: выдзяляецца ў асобную галіну мастацтва слова, народная песня, народны тэатр, народная музыка і інш. Сучаснае свята дае магчымасць рэжысёру ўзнавіць на новым узроўні прыродную якасць фальклору, яго сінкрэтызм, г.зн. зрабіць сцэнічнае дзеянне такім чынам, каб у ім адначасова спалучаліся характэрныя мастацкія асаблівасці фальклору – слова, драматычнае дзеянне, тэатралізацыя, пластыка, харэаграфія, міміка і інш. Падобнае спалучэнне розных жанраў фальклору на сцэне надзвычай эмацыянальна і ўсебакова ўздзейнічае на пачуцці, эмацыянальныя станы ўдзельнікаў і глядачоў свята. Фальклор быццам нараджаецца ў сваім спрадвечным абліччы.