Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыял.docx
Скачиваний:
193
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
572.36 Кб
Скачать

Асаблівасці псіхалогіі ўспрыняцця музыкі дзецьмі рознага ўзросту

Даследаванні вучоных паказваюць, што ўспрыняцце музыкі дзецьмі і юнацтвам  працэс глыбінны, і толькі час здольны вызначыць больш або меньш станоўчы адказ на гэта пытанне.

Вось як напісалі вучні сёмых  восьмых класаў пра свае ўражанні ад праслухоўвання музыкі на працягу гэтых гадоў навучання.

!Я не разумею зместа музыкі. Мне цяжка сканцэнтравацца. У галаве мільгаюць думкі пра пабочныя прадметы..." (І. Сёмін. Сёмы клас).

"У мяне да музыкі яшчэ вельмі неакрэсленыя адносіны. Нельга сказаць, што я яе не люблю. Не. Ёсць творы, якія мяне проста хвалююць, а ёсць такія, якія я не разумею, на жаль..." (Л. Рэцінская. Восьмы клас).

"Правільна кажуць, што музыку можна пачуць і слухаць. Дык вось раней мне падабалася толькі лёгкая эстрадная музыка. А класічная мне здавалася сумнай, нецікавай. Але цяпет я разумею, як глыбока памылялася. Ці магчыма не любіць Чайкоўскага, Вэрдзі, Бетховена" (Н. Бальшова. Восьмы клас).

"Мне здаецца, што калі чалавек палюбіў музыку, то гэта азначае, што ў яго жыццё ўвайшоў зусім новы свет. Гэты свет вялікі, цікавы, а галоўнае, што ён не падобны ні на што другое, што было да гэтага" (Л. Гардзеева. Восьмы клас).

"Быў час, калі я на музыку не звяртала ўвагі. Потым з'явіліся думкі, што кожны чалавек павінен ведаць, хто такі Чайкоўскі або Бетховен. Я лічыла, што для асветы, нешта ведаю. А цяпер с кожным днём пераконваюся, што нічога не ведаю. Музыка цяпер для мяне акіян. Сіні,сіні, глыбокі і страшны. І так хочацца паглядзець, што там унутры, на дне" (А. Печнікава. Восьмы клас) 1.

Дзе ж крытэрый разумення дзецьмі музыкі і што трэба разумець? Структуру товра? Тэорыю музыкі? Канечне, і гэта. Але ж гэта ў першую чаргу для музыказнаўцаў, для тых, каго цікавіць праблема: як гэта зроблена?

Для пераважнай большасці слухачоў увогуле і тым больш для дзяцей, усё што звязана з чыстай тэорыяй, як правіла, сумна. нецікава, не вельмі зразумела, а можа быць і непатрэбна (няхай мяне прабачаць музыканты!). Урэшце рэшт, што найбольш важна  інтарэс і любоў да вершаў або здольнасць адрозніць ямб ад харэя, інтарэс і любоў да сур'ёзнай музыкі або здольнасць адрозніць мажор ад мінора.

Думаецца, што ў любым выпадку  першае. А калі гэты інтарэс і гэта любоў глыбокія, то яны абавязкова перарастуць у прафесійныя. Але ці варта ўсіх дзяцей рабіць спецыялістамі па музыцы? Няўжо так недастаткова задача выхавання кваліфікаванага слухача ў кожным дзіцяці?

Яна не толькі не малая, але страшэнна складаная. Таму што дзеці ўспрымаюць усё вельмі канкрэтна, і нават музыка праграмная, з разгорнутым сюжэтам ніякім літаратурным пераказам і сюжэтам не вычэрпваецца. Як жа тады быць з тымі музычнымі творамі, якіх дарэчы большасць, з тымі сімфоніямі, санатамі, фантазіямі, паэтамі, прэлюдыямі, эцюдамі, у якіх ёсць толькі каардынаты ў якасці нумара, танальнасці і опуса, якія дазваляюць адрозніць, скажам, адзіны званаццаты эцюд до-мінор Шапэна ад другога таксама дванаццатага і таксама до-мінора толькі не з 10-га і 25 опуса?

Нам думаецца, што ад цэлага (сімфонія Моцарта, эцюд Скрабіна, экспронт Шуберта, мазурка Шапэна, прэлюдыя Рахманінава і г.д.) трэба ісці да канкрэтнай гісторыі стварэння дадзенага твора або да якога-небудзь эпізода з жыцця яго аўтара або да якога-небудзь канкрэтнага гістарычнага эпізода, так або інакш з гэтым творам звязанаму.

Але ж гэта толькі дапушчальна на першапачатковым этапе, каб выклікаць цікавасць да музыкі і прымусіць яе слухаць.

Як толькі пастаўленая мэта дасягнута, музыка выслухана з шчырай увагай а ад яе засталася дастаткова моцнае ўражанне, неабходна звярнуцца да асабіста музыкі, разумеючы, што ўспрыманне намі цяпер  гэта толькі невялікая частка, большая або меньшая, таго, што напісана кампазітарам. Новыя праслухоўванні будуць прыводзіць да новых адкрыццяў, да новых асацыяцый і аналогій, а верагодна, да большага разумення твораў.

Зразумела, можна ўспрымаць музыку Бетховена, не ведаючы аб яго глухаце. Але ведаючы гэта, дзеці могуць зразумець у музыцы Бетховена і тое, што без гэтага ведання наўрад ці зразумелі: чаму гэта музыка такая мужная. Даведаўшыся, у які час, у якой краіне, у якой сям'і і ў якіх умовах нарадзіўся, жыў і тварыў Бетховен, дзеці незнарок, непрыкметна для сябе інакш будуць успрымаць яго музыку. Ім стане больш зразумелым, чаму яна такая.

І яшчэ больш будзе музыка зразумелай, калі мы не абмяжуемся Бетховеным, а даведаемся, што было да Бетховена, і "пасля Бетховена", і не толькі ў музыцы, але і ў мастацтве наогул, але ў гісторыі чалавечага грамадства наогул. А гэта значна больш, чым проста пачуццёвае ўспрыняцце, нават самае моцнае. Так, музыка апрача выключна эстэтычнай функцыі, пашырае нашы ўяўленні аб жыцці наогул, а, значыць, і нашай асаблістай таксама.

Новыя ўражанні ад новых праслухоўванняў (ужо пасля, а не ў час яго) будуць звязвацца з другімі, не музычнымі. Гэта сувязь нараджаецца міжволі, непрыкметна для дзяцей і можа прывесці ў адзін цудоўны дзень да якаснага скачка ў іх успрыняцця музыкі.

Калі з дзяцінства, асабліва з падлеткавага ўзросту, павесці дзяцей па шляху такога ўспрыняцця музыкі, то яны не проста будуць слухаць санаты і сімфоніі Бетховена, але разам з тым, хто гэтым займаецца, паспрабуюць адказаць на пытанне, што робіць Бетховена менавіта Бетховеным і што наогул робіць дадзенага кампазітара кампазітарам.

Але ж першае ўспрыняцце музыкі, першы крок на шляху да яе разумення адбываецца без удзелу нашага ўсведамлення і ідзе ад сэрца да сэрца. Здольнасць такога ўспрыняцця музыкі трэба захаваць на ўсё жыццё. Гэта тое, пра што так цяжка бывае растлумачыць, што ж менавіта нас так захапляе. Тут нам не хапае слоў. Яны кудысьці хутка знікаюць. Мы губялем дар мовы. Чаму так адбываецца? Таму што пры моцным уражанні на нас дзейнічае не што-небудзь адзінае, што можна растлумачыць дакладна, а цэлы комплекс пачуццёвых інфармацый, раскласці які на асобныя састаўныя немагчыма.

Дзеці (да 13 год) у сілу маленькага жыццёвага вопыту ўспрымаюць у музыцы тое, што як кажуць, ляжыць зверху. Напрыклад, адна дзяўчынка ў "Паланэзе" Агінскага і "Рэквіеме" Моцарта найшла шмат агульнага. Яна піша: "У "паланэзе" Агінскі, развітваецца з чымсці для яго дарагім, а ў "Рэквіеме" Моцарт развітваецца з жыццём. Пазней я даведалася, што "Паланэз" гэты называецца "Паставанне з Радзімай", і я зразумела, што было самым дарагім для Агінскага, і з чым ён развітваўся ў музыцы" (В. Гнешыдава. Шосты клас) 2.

Канечне, кожны музыкант ведае, што "Паланэз" Агінскага і "рэквіем" Моцарта  творы непараўнальныя і па масштабу, і па мастацкай каштоўнасці. І тым не меньш В. Гнедышава права. Не выпадкова гэтыя творы зрабілі на яе аднолькавае ўражанне. Справа ў тым, што ў кожным творы яна ўспрыняла толькі адзіна настрой  настрой чалавека, які губляе нешта для яго вельмі дарагое. Гэта напрыклад, канкрэтны прыклад успрыняцця музычнага твора ў пачатку падлеткавага перыяду. Зразумела, што пакуль што В. Гнедышава не глыбока ўспрыняла гэтыя творы, але пройдзе час і яна сама ва ўсім разбярэцца.

Давайце паглядзім, як успрымаюць музыку дзеці, якім споўнілася 15 год.

Вось як выказалі свае ўражанні васьмікласнікі пасля праслухоўвання Шостая сімфоніі Чайкоўскага:

 Я ўпершыню ў жыцці слухала гэту музыку і ўспрыняла ўсю сімфонію цалкам. У ёй як бы два бакі жыцця. Чалавеку вельмі дрэнна. Але ён можа забыцца. Убачыць прыгажосць прыроды, наогул прыгажосць. І тады хочацца жыць дзеля гэтай прыгажосці, церпячы ўсе горы жыцця.

 Я таксама слухала ў першы раз. Мяне ўсхвалявала першая частка. З самага пачатку  настрой пахавання. Я нават бачыла мёртвага. Затым успаміны пра добрае. Добрае і гора, перамеўваецца адзін з другім. І раптам маланка, моцная, страшэнная. У пачатку яна падаўляе. Потым спрабуеш супраціўляцца, але дарэмна.

 А на мяне найбольшае ўражанне аказала другая частка. Такое адчуваеш, калі табе горка ў жыцці  і ты ўспамінаеш шчаслівыя мінуты.

Так успрынялі Шостую сімфонію Чайкоўскага тыя, каму пятнадцать. Яны не проста слухалі прыгожую музыку, але і задумваліся над тым, што пачулі.

Працэс пазнавання музыкі прадаўжаецца ўсё наша жыццё. Ніколі нельга сказаць, што вы зразумелі ўсё да канца. Такі няўмольны закон дыялектыкі. Няхай твор застаецца нязменным. Але прыходзіць час. Змяняемся мы, змяняецца навакольная рэчаіснасць, змяняюцца і нашы адносіны да дадзенага твора. Таму не трэба палохацца слоў, якія тлумачаць музыку. Словы не ў сілах яе вычэрпаць. Яны толькі дапамагаюць штосьці зразумець, каб затым зноў апусціцца ў яе акіян.

Што ж дае музыка дзецям? Вось як адказваюць на гэта пытанне тыя, каму 15  16 год.

"...Музыка  гэта не нешта абстрактнае, адарванае ад жыцця і проста прыемнае, а зусім рэальнае мастацтва, якое адлюстроўвае свой час, нават канкрэтныя з'явы..."

"Дзякуючы музыкі, я стаў задумвацца над жыццём. Я і да мастацкай літаратуры, дзякуючы музыцы, стаў адносіцца сур'езней, ставячы перад літаратурнымі творамі больш складаныя пытанні і атрымліваючы на іх адказы..."

"Музыка дапамагае ўспрымаць лепей паэзію (лягчэй чытаць і разумець вершы нават з самым складаным рытмам), жывапіс (лепей адчуваць гаму фарбаў), дапамагае адчуваць, разумець усё прыгожае ў жыцці".

"Пастаяннае слуханне сур'ёзнай музыкі адчыніла для мяне па-новаму жыццё, абавязала над многім задумацца. У мяне з'явілася жаданне больш даведацца і ўбачыць..."

"Ні літаратура, ні жывапіс, ні тэатр не могуць перадаць так глыбока і поўна душэўнае становішча чалавека, як гэта робіць музыка. Дзякуй ёй за гэта..."

Такім чынам, музыка навучыла падлеткаў не толькі адчуваць прыгожае, не толькі пашырыла іх уяўленні пра жыццё і пра сябе, але навучыла ўспрымаць усю многазначнасць жыцця і тонка адчуваць наогул.

Адна з галоўных задач музычнага выхавання  фарміраванне ў дзяцей здольнасці зразумець музыку. Трэба навучыць іх успрымаць музычны твор як цэлае, умець адчуваць і асэнсаваць выразнасць асобных яго элемента.

Здольнасць да асэнсаванага ўспрыняцця засноўваецца на развіцці музычнага мыслення дзяцей, спецыфічнай асаблівасці фарміравання якой з'яўляецца тое, што яно працякае ў эмацыянальнай форме. Таму развіццё эмацыянальнай сферы асобы набывае асаблівае значэнне.

У дзіцячым узросце востра праяўляецца патрэбнасць у змене эмацыянальных знаходжанняў і (па вызначэнню псіхолагаў) "патрэбнасць у эмацыянальнай начышчальнасці", асабліва ў працэсе ўспрыняцця твораў мастацтва, музыкі. У малодшым школьным узросце гэтыя патрабаванні праяўляюцца, напрыклад, у жаданні "пераўвасобіцца" ў героя: у падлеткавым узросце  у імкненні дзейнічаць у рамках калектыву; у юнацкім  у эмацыянальнай ацэнцы сваіх жыццёвых планаў. Веданне асаблівасцей эмацыянальнага жыцця дзяцей маюць вялікае значэнне яшчэ і таму, што ў гэтай сферы натуральна выражаюцца і развіваюцца маральныя якасці іх асобы.

У музычна-эстэтычнай рабоце з дзецьмі неабходна ўдзяляць увагу ўзроставай дынаміцы эмацыянальнага развіцця. Можна вылучыць тры ступені, якія характарызуюць своеасаблівасці эмацыянальнага жыцця школьнікаў.

На першай ступені (у рабоце з малодшымі школьнікамі) характэрна жывое захапленне самім працэсам пазнавання. Пры гэтым эмацыянальныя перажыванні дзяцей цесна звязаны з нагляднымі вобразамі і ўяўленнямі.

Своеасаблівасць другой узроставай ступені выражаецца ў актыўным імкненні да агульнасці, блізкасці духоўнага жыцця сыброў. У гэтым узросце расце патрэбнасць суаднесці свае перажыванні з перажываннямі другіх людзей.

На трэцяй ступені ўзроставага развіцця пераважаюць эмацыянальна-ацэначныя катэгорыі.

Дасягненне адзінства эмацыянальнага і аналітычнага ў развіцці асобы значна павышае псіхічныя магчымасці школьнікаў ва ўспрыняцці культурных каштоўнасцей.

В.Р. Бялінскі так падкрэслівае прыроду мастацкага ўспрыняцця: "Паэзія першапачаткова ўспрымаецца сэрцам і толькі потым перадаецца галаве... Паэта трэба спачатку адчуць, каб зразумець думкаю".

Пры правядзенні свят, звязаных з музыкай, рэжысёру трэба ўлічваць узроставы крытэрый слухачоў і выканаўцаў. Вельмі важна падыходзіць да дзіцячай аудыторыі дыферэнцыравана.

У рабоце з дзецьмі малодшага ўзросту абавязкова трэба ўлічваць іх жыццёвы і музычны вопыт. Недаацэнка або пераацэнка яго, можа прывесці да негатыўнага выніку.

Дзеці гэтага ўзросту ў сілу спецыфічных асаблівасцей псіхікі (эмацыянальнай і псіхалагічнай гатоўнасці да ўспрыняцця і навучання) здоьны актыўна асвойваць не толькі мелодыю, гармонію, рыт, але і што больш важна  ідэйна-эмацыянальны змест музычных твораў. Такім чынам, менавіта ў гэтым узроставым перыядзе і павінен закладвацца падмурак яго будучай музычнай культуры.

У рабоце з дзецьмі малодшага ўзросту трэба ўдзяляць увагу выхаванню ініцыятывы і актыўнасці. У сувязі з гэтым трэба шырэй выкарыстоўваць такія формы, як абмен думкамі аб праслуханым творы (канцэрце), ілюстраванне музычнага твора, які падабаўся, падбор вершаў і рэпрадукцый, блізкіх да зместа і настрою праслуханай музыкі.

Выхаванне навыкаў творчага ўспрыняцця музыкі набывае асаблівае значэнне ў рабоце з падлеткамі: старэйшымі школьнікамі і навучэнцамі ПТВ. У гэтым узросце назіраецца інтэнсіўны рост пазнавальных інтарэсаў і, калі перад імі не раскрыта гэта (пазнавальная) старонка мастацтва, яны нярэдка пачынаюць астываць да яго. Музыка можа многае расказаць таму, хто яе умее слухаць. Разуменне таго, што музыка можа выражаць глыбокія думкі і пачуцці чалавека, што сваімі асаблівымі сродкамі яна здольна перадаваць характар эпохі, што яна, па словах Гогаля, дапамагае зразумець "душу" народа, садзейнічае выхаванню актыўнага, творчага ўспрыняцця музыкі. Інакш кажучы, выхаванне павінна праводзіцца так, каб музычнае мастацтва станавілася перад маладымі людзьмі як "вобразнае" адлюстраванне рэчаіснасці і, перш за ўсё, як адбітак жыцця кожнага чалавека, яго ідэалаў, імкненняў, думак і пачуццяў.

Не меньш важна жыферэнцыраваць юнацкую аудыторыю па ўзроўню яе падрыхтаванасці і зацікаўленасці. У гэтых адносінах яе можна падзяліць як мінімум на чатыры групы:

1. У першую трэба ўключыць тых, хто палюбіў сур'ёзную музыку, умее яе слухаць і разумець.

2. Другую складаюць слухачы, у якіх прабудзіўся інтарэс, але ведаў, вопыту і навыкаў не хапае для таго, каб разабрацца ў ёй самастойна.

3. Трэцяя група  гэта тыя, каго сур'ёзная музыка не зацікавіла, хто ставіцца да яе абыякава.

4. І, нарэшце, чацвёртая група складаецца з тых слухачоў, якія актыўна адмаўляюць сур'ёзную музыку. Відавочна, што і працаваць рэжысёру з гэтымі групамі трэба па-рознаму.

Пры арганізацыі і правядзенні дзіцячых свят рэжысёру нельга недаацэньваць лёгкую музыку. Зразумела, галоўным пастаноўшчыкам эстраднага мастацтва для дзяцей служыць тэлебачанне. Старыя сродкі інфармацыі  радыё, кіно, грампласцінкі  таксама выконваюць функцыі гэтага роду, аднак, усё ж яны абмежаваны ў сваім ўздзеянні на дзіцячае ўспрыняцце. Тэлевізар, які паўсяместна распаўсюджаны, рашучым чынам упрасціў зносіны з музыкай.

Для таго, каб паслухаць песню або лёгкую інструментальную музыку, не патрабуецца шмат намаганняў. Яны самі нас знаходзяць. Часам дарослыя быццам не чуюць яе: адны не заўважаюць "гукашума", другія застаўляюць сябе не слухаць гэту музыку, трэція, у адпаведнасці са сваімі схільнасцямі, аказваюцца глухімі да гэтага жанру.

Але дзеці з іх павышанай успрымальнасцю і цэпкай памяццю, з іх невялікім жыццёвым і эстэтычным вопытам: значна цяжэй могуць распазнаваць, не рэагаваць на гэту музыку. І часта атрымліваецца, што які-небудзь шлягер, не заўважаны дарослымі, грунтоўна засвоены дзецьмі.

Таму працэс музычнага выхавання дзіцяці, як і падбор лёгкай музыкі да дзіцячах свят, павінен знаходзіцца пад кантролем. Вядома, што слабая эстрадная або джазавая п'еса, пошлая песня дрэнны не толькі тым, што іх паэтычны тэкст слабы, што мелодыя, скажам, нецікавая, гармонія  нелагічная, рытм аднолькавы. Справа ў тым, што непаўнацэнная мастацкая форма служыць выражэнню шкоднага зместу: наіўнымі, грубымі, пошлымі аказваюцца ў такіх твораў пачуцці і думкі. Значыць адмоўным з'яўляецца і выхаваўчае, маральнае ўздзеянне падобнай творчасці на дзяцей. Трэба заўважыць, што парочныя ўзоры ў наш час не так ужо рэдка пранікаюць на эстарду, у эфір, на тэлеэкран, але ж песні і п'есы айчыннай і замежнай вытворчасці, дзе пошласць выступае замаскіраванай, дзе дурное пераплятаецца з добрым і быццам хаваецца за яго, так, што адразу і не распазнаеш яго  такіх твораў трапляе ў наш абіход яшчэ шмат (успмнім песню, якую спявалі ў свой час "Я гляджу ёй ўслед").

Адна з разнавіднасцей бытавой музыкі ў апошнія гады вельмі распаўсюдзілася, гэта так называемая поп-музыка – поп-скарочанае "папулярная", г. зн. народная).

Каналы яе перасоўвання да аудыторыі  магнітафонная стужка і "жывое" музыцыраванне невялікіх вакальна-інструментальных ансамбляў. Удзельнікі гэтых ансамбляў часта юнакі, якім па 16  23 гадоў, а нярэдка і больш маладыя: 13  14 год. Ну а слухачамі аказваюцца дзеці рознага ўзросту, нават маленькія.

Дарослых у большасці выпадкаў судакрананне з поп-музыкай павяргае ў разгубленасць. Абмяркоўваючы з дзецьмі пачутае, яны часта не знаходзяць узаменага паразумення. Шакіраваныя гычнасцю, дарослыя адклікаюцца пра яе як хаос гукаў. Маладых жа гукавыя перагрузкі не кранаюць і іх нервы моцныя. Звычайна моладзь ідэалізуе поп-музыку, перабольшваючы яе годнасць.

І тыя, і другія памыляюцца. Поп-музыка  мастацтва глыбока процімоўнае па свайму паходжанню і формам бытавання. Добрае і дрэннае пераплятаюцца ў ёй незвычайна.

Невялікія групы, звычайна па 4  5 удзельнікаў, сталі ўзнікаць у розных краінах з сярэдзіны 50-х гадоў. У гэты час джазавая музыка стала ўдзелам невялікіх груп людзей, яна арыстакратычная, калі так можна сказаць. А вакальна-інструментальныя ансамблі, якія прадстаўлялі поп-музыку, супроцьстаялі джаз-ансамблям як сапраўды масавыя формы музыцыравання. Сапраўды, умееш браць некалькі акордаў на гітары  ідзі ў поп-групу. І групы хутка размнажаліся. Але ж канкурэнцыя паміж імі садзейнічала ўзнікненню сапраўды таленавітых музыкантаў (успомнім квартэт "Бітлз").

Поп-музыка адрозніваецца сваім стылем  меладычным, рытмічным, гарманічным, тэбравым. Гэты стыль адзначаны інтэнсіўнасцю, наэлектызаванасцю эмоцый і яркасцю каларыта.

У той жа час мастацтва поп-груп  з'ява сацыяльная. Упершыню ў арбіту масавага музыцыравання былі ўцягнуты ўдзельнікі юнацкага ўзросту, так званыя "тынейджары".

Выступленні вядомых поп-ансамбляў выклікалі масавы псіхоз сярод моладзі. Жыццё куміраў, іх даходы, машыны і сямейнае становішча  усё гэта спецыяльна падтрымлівалася сродкамі інфармацыі для таго, каб узбагачаць індустрыю поп-музыкі і адцягнуць інтарэсы моладзі ад сацыяльных праблем.

Існуе думка, што рэпертуар поп-груп, яго вобразы і ідэі з'яўляюцца выражэннем філасофіі хіпі. Сапраўды, у многіх песнях адлюстраваліся туманныя, а часам ядавітыя ідэі ўсяленскага братэрства паміж людзьмі. Падаўляючая большасць песень поп-музыкі  гэта песні аб каханні, клопатах, надзеях і радасцях маладых людзей, прычым часта гэтыя песні нясуць у сабе разачараванне і смутак.

Нарэшце, сярод песень у стылі поп-музыкі ёсць такія, якія вызначаюцца прагрэсіўным сацыяльным рухам і варажаюць яго ідэі. Гэта песні пратэсту, пратэсту супраць беспрацоўя, супраць злодзяянняў тых, хто мае грошы і ўладу. Такія песні адыгрываюць станоўчую ролю ў барацьбе моладзі за свае правы.

Такім чынам, поп-музыка на Захадзе  з'ява неаднародная. На нашу думку, лепшыя песні і не толькі грамадзянскага зместу, але і лірычныя, жартоўныя, танцавальныя, могуць і павінны выкарыстоўвацца ў дзіцячых святах. Уключэнне гэтых песень у дзіцячыя святы дапаможа пераадолець тую забаўляльнасць поп-музыкі, якая існуе ў нашым быце. У дзіцячыя святы можна ўключаць папулярныя песні В. Шаінскага, А. Пахмутавай, А Пятрова, А. Зацэпіна, Ю. Чычкова і іншых.

Вывады. Музыка для дзяцей мае важнае значэнне ў развіцці і выхаванні разнастайных якасцей асобы, асабліва эмацыянальнай сферы, аб чым сведчаць іх водгукі аб праслуханай музыцы. Рэжысёру важна разбудзіць інтарэс і любоў дзяцей да музыкі, выкарыстоўваючы розныя прыёмы: праслухоўванне музыкі, бяседы, апавяданні і інш.

Рэжысёр абавязаны ведаць асаблівасці ўспрыняцця музыкі дзецьмі рознага ўзросту, каб гэта ўспрыняцце было мэтанакіраваным.