Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыял.docx
Скачиваний:
193
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
572.36 Кб
Скачать

Вясельныя песні

Гэта самы багаты і самы значны раздзел абрадавых песень. І само сялянскае вяселле з'яўляецца самым цікавым і самым складаным з усіх традыцыйных абрадаў. Больш правільна, гэта не адзіны абрад, а вялікая колькасць абрадаў, разнастайных па зместу і характару, аб'яднаных у "вялікае прадстаўленне". Асноўныя з гэтых этапаў называліся так: сватаўство, або агледзіны, малая гарэлка, барыш; заручыны, або змовіны ці вялікая гарэлка; пячэнне караваю; "суборная суботка", абодзявочы вечар, паненскі вечар, вечарынка, вянок; шлюбавіны, або вянец,  з банкетаваннем у доме бацькоў нявесты; пераезд маладой у дом маладога, дзе таксама адбываўся вясельны баанкет; пярэзвы, або перазовы, якія і заключалі вяселле. На кожным этапе (за выключэннем першага  агледзін) спяваліся адпаведныя песні, якія мелі свой асноўны змест і матыў. У многія з іх улоўліваюцца абрадава-магічны сэнс, але пераважная большасць прадстаўляе бытавую лірыку.

Вясельныя песні, якія дайшлі да нашых часоў перадаюць многія характэрныя моманты сямейнага і грамадскага быту, а таксама асаблівасці развіцця шлюбных і сямейных адносін на працягу многіх стагоддзяў. Па гэтых песнях можна меркаваць аб этычных поглядах беларуса-селяніна, аб яго практычнай жыццёвай філасофіі, аб некаторых рысах яго нацыянальнага характару і, нарэшце, аб асаблівасцях яго мастацкага мыслення.

Ва ўсходніх славян існавалі розныя формы шлюбу, якія ў залежнасці ад развіцця сацыяльна-грамадскіх адносін мяняліся. Даўняй формай было "умыканне" або выкраданне нявесты, які вызваляў ад неабходнасці плаціць за яе грошы. Пасля існавала форма куплі нявесты. Выкуп, відаць, даваўся не бацькам дзяўчыны, а ўсяму роду. Мабыць, пра гэта сведчыць звычай пераймаць вясельны поезд у вёсцы і спаганяць з маладога плату. Пазней усталяваўся шлюб па дамоўленасці, які існуе і зараз. Але ў даўнія часы дамоўленасць аб шлюбе вырашалася бацькамі маладых,а не паміж жаніхом і нявестай, і звычайна дыктавалася меркаваннямі і разлікамі эканамічна-гаспадарчага характару.

У некаторых вясельных песнях захаваліся сляды старажытных форм шлюбу, як умыканне і купля: "Сцеражыся (імя), сцеражыся, ля ваконца спацькі не лажыся, а ўжо (імя) на зрадзе, ён цябе маладу ўкрадзе...".

Вось адна з песень, у якой бачны "сляды ўсіх трох паслядоўных ступеняў развіцця шлюбу:

Ці я тут заваёвана,

Ці я тут запрададзена,

Ці я так аддадзена.

Калі заваёвана адваюйце,

А калі запродана выкупляйце,

Калі так аддадзена адведайце.

Значна больш песень, у якіх адлюстравана ўступленне ў шлюб без іх уласнага жадання: "Прывезлі пярыну сінюю, а звянчалі Марыльку сілаю", або "Сама не знаю, не ведаю, з кім мяне матка вяжа".

Шлюб у сялянскім побыце нярэдка гаспадарчая неабходнасць: "Пасеяў я жыта  няма каму жаці", скардзіцца нежанаты хлопец, у якога старыя бацькі.

У песнях ярка адлюстраваны цікавасць маладажонаў аб чалавечых якасцях і здольнасцей: "Ці не п'яніца ён? ці не разбойнік ён? ці не картыжнік ён?", можа ён не ўмее "ні араць, ні сяменька сеяць, ды толькі ў карчомцы кватэркі мераць". Песня раіць і хлопцу папытацца спачатку, ці работніца яго нявестка, ці ўмее яна "тонка прасці, часта ткаці, бела бяліці, хораша пашыці", бо няма нічога горшага, калі маладая ніда чаго не здатна, апрача як "на вуліцы з малаццямі гуляці".

Вясельныя песні заклінальнага характару адлюстроўваюць магічныя пажаданні багацця і дабрабыту, засцярогі ад бясплоддзя, бо сям'я без дзяцей  нешчаслівая. Песня прасіла святых скаваць "свадзебку вечную-даўгавечную"  такую, што "людзі судзяць  не рассудзяць , ветры веюць  не развеюць, дажджы мочуць  не размочуць, сонца сушыць  не рассушыць", прасіла "свадзебку на чатыры раданькі: першая раданька  на жыццё багатае, другая раданька  на доўгі век, трэцяя раданька  на сыноў-пахароў, чацвёртая раданька  на дачок, на жнеячак.

Матывы заклінання і велічання асабліва бачны ў песнях, прысвечаных караваю (заклінанне і велічанне  характэрныя жанравыя адзнакі вясельных песень). Каравай  гэта хлеб, а да хлеба ў селяніна адносіны святыя. Каравай  сімвал багацця і дастатку, што з'яўлялася асновай сямейнага шчасця. У песні гаворыцца: "А дзе ж тая каравайніца, што добрыя караваі пячэ: навокала сыр ды масла, пасярэдзіне  доля ды шчасце".

У час пячэння караваю панавала ўрачыстасць, яна падтрымлівалася заклінальнымі велічальнымі песнямі магічнага характару:

Благаславіце, людзі,

Блізкія суседзі,

Гэтаму дзіцяці

Каравай замясіць

Ручкамі беленькімі,

Перснямі залаценькімі,

Песнямі весяленькімі.

Пяклі каравай спецыяльныя жанчыны  каравайніцы, якія ўмелі цеста мясіць так, "каб далоні шумелі, а пярсцёнкі звінелі". Пры паэтызацыі каравая знайшлі бадай што ўсе асноўныя прыёмы і сродкі фальклорнай паэтызацыі: гіпербала і метафара, эпітэт і параўнанне, таўталогія і псіхалагічны паралелізм, увасабленне і вобразная сімволіка. Вось чаму вясельны каравай у песнях "месяцам акружаны, зорамі асаджаны", чаму яго няйначай як "на золаце пачалі, на серабрэ саджалі, шаўковым памялом мялі, залатой лапатай няслі". Для гэтага караваю "сем дзядзек прывезлі сем пудоў мукі, сем цётак  сем фасак масла, сем сясцёр  семсот яец".

Велічальныя інтанацыі характэрны таксама для песень, прысвечаных удзельнікам вясельнага абраду: маладому і маладой (князю і княгіні, "дзяцінку і дзевачцы"). "Ой, беленькі, кудравенькі наш Васілька, ці не сонца цябе радзіла, ці не ветры цябе калыхалі, ці не зоркі цябе спавівалі?"  пытаецца ў песні пра маладога. У яго вусны ўкладаецца такі адказ: "Радзіла мяне матухна, калыхалі мяне братнійкі, спавівалі сястрыцы". Адпаведна "маладому князю" паэтызуецца і яго конь, які "капыцікам зямлю крые, вачамі звёзды ліча, вушамі вайну чае".

У песнях маладой услаўляецца яе хараство, дзявочая чвсціня і годнасць, бо хоць і добра, што "у гародзе ячмень ён і золатам зацвіў", ды "лепш таго злота Тацянчына цнота".

Вядома ніякай канкрэтна-гістарычнай праўды жыцця ў гэтых песнях няма. Але яны каштоўныя тым, што дапамагаюць зразумець развіццё шлюбных і сямейных адносін у Беларусі, па-другое, раскрываюць некаторыя істотныя рысы сялянскага працягу вякоў, па-трэцяе, з'яўляюцца каштоўным матэрыялам для характарыстыкі мастацкай творчасці народа.

Але калі нас цікавіць у вясельных песнях праўда жыцця, то мы павінны звярнуцца да іншых вясельных песень, якія раскрываюць думкі і пачуцці "маладой", яе перажыванні на крутым пераломе лёсу і тым самым даюць яскравае ўяўленне пра становішча беларускай жанчыны ў сям'і і ў грамадстве, а нават і пра сацыяльна-сямейны побыт у цэлым.

Часцей за ўсё ў песнях, якія спяваюцца нявесце і ад яе імя перад намі не паўстае вобраз шчаслівай маладой княгіні, бачыцца часцей за ўсё няшчасная і зездапаможная ў сваім горы вясковая дзяўчына, якая не ведае часам за каго яе аддаюць замуж: ці за ўдаўца, у якога "тры-чатыры наравы: а не хопіць маёй беднай галавы". Нават, выходзячы замуж па любві, дзяўчына ведала, што яе чакае ў чужой сям'і, у якое пекла яна можа трапіць. Ведала, што "не будзе зіма, як лета, не будзе свякроў, як маці".

Асабліва жаласнымі і сумнымі былі песні нявесце-сіраце, у якой "двор вузенькі (гасцей мала), і "стол нізенькі", і "чаша мёду не поўненька", і "радня не вясёленька".

У вясельных песнях працоўны чалавек аддаваў перавагу розуму і душэўнай дабраце над золатам і багаццем: "Не бяры таей, што ў золаце, да бяры тую, што ў розуме: мы золата ў краме дастанем, мы розуму свайго не ўставім". Умяшанне грошай ў шлюбныя адносіны паказваецца ў вясельных песнях як дзеянне нядобрай амаральнай сілы, якая згубна ўплывае на чалавека. На заяву дзяўчыны: "Што ж ён мяне кахае, калі ён грошы не мае?"  песня адказвае гнеўным асуджэннем: "Каб цябе спаліла маланка, што грошы любіш, не Сцяпанка! Мусіць, панскі хлеб ела  паней быць захацела". У гэтай песні народ выказвае свае погляды на каханне і шлюб і якому, несумненна, надавалася сацыяльна-выхаваўчае значэнне.

Гумарыстычныя песні  адзін з цікавейшых жанраў беларускай народнай лірыкі. У беларусаў гэтых песень значна больш, чым у рускіх.

Беларускія гумарыстычныя песні  не толькі вясельныя, а і ўсе астатнія  даўно заслугоўваюць увагі даследчыкаў. Трапныя жарты і насмешкі сыпяцца ў вясельных песнях на галаву свата і свахі, каравайніц, старшага дружкі і нават на маладога з маладою. Асабліва шмат дастаецца свату. У песнях свату найбольш пашыраным прыёмам для стварэння камічнага вобраза з'яўляецца гэтак званае парадыйнае або жартоўнае велічанне. Па форме ў такіх "велічаннях" нібыта ўслаўляліся і сват, і дружка, і іншыя ўдзельнікі вяселля, а па сутнасці  вельмі трапна і кпліва, хаця і дабрадушна, высмейваліся. Такія кпіны і насмешкі ўспрымаліся ўсімі як жарт, як толькі спосаб пасямшыць і павесяліць публіку, яны выконваліся безадносна да канкрэтнага чалавека. Адна з "велічальных" песень свату пачынаецца так: "А ў нашага свата адзежа багата: шапка сабачча, шубка цялячча, пояс вужачы, боты канёвы", але сапраўды камічны зарад выбухне далей: "шапка забрэша, шубка замычыць, пояс зашыпіць, боты загагочуць". Самыя розныя сродкі традыцыйнай паэтыкі выкарыстоўваюцца для паказу эпітэтаў, параўнанняў, гіпербал, паралелізмаў". У жаніха, напрыклад, "шыя калом, галава капылом, нос у яго  хоць аборы сучы, лапці ў яго  чорт на месяцы плёў, анучы ў яго  чорт у іржавіне мыў", або ён такі недаростачак, што "з плоту на каня садзіўся  пяньковы штаны разадраў"; у старэйшага дружкі "абручамі галава збіта, а рамнём барада сшыта, вочы ў клоччы, нос з вярэню, нага на парозе, рука на паліцы". З'едліва высмейваецца і маладая "княгіня": "легенькая"  "шасцёра коней прыслала, малявану карэту зламала", то ў яе такія доўгія пяты, што "ні на печ узлезці, ні пад печ падлезці". Нярэдка маладая ўсё ж кантрасна супрацьпастаўляецца маладому, і менавіта гэтае кантраснае параўнанне выклікае смех: "Аддалі, аддалі сваю сыравежку ды за гэту галавешку; аддалі, аддалі сваю ягаду  за гнілую калоду; аддалі, аддалі, як сыр белы, ды за гэты пень гарэлы".

Жартаўліва-насмешлівы змест маюць і некаторыя песні пра каравайніц  пра тых, што "усе цеста пакралі, па кішэнях паклалі, ахці ім на бяду пайшло  у кішэнях цеста ўзышло". Дабрадушна іранізіруе песня над бацькам маладой, у хаце якога без дачкі не будзе парадку: "Ой, цяжка табе будзе без дачкі, парастуць за лаўкаю казлячкі, людзям трэба ў бор хадзіці, а табе будуць за лаўкай радзіці".

Вясельная сямейна-бытавая лірыка з'яўляецца адной з цікавейшых і прыгажэйшых старонак у паэтычнай скарбніцы народа. У той жа час яна заключае багаты матэрыял для характарыстыкі жыцця і быту, сацыяльнага і эканамічнага становішча сялянства.