Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыял.docx
Скачиваний:
193
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
572.36 Кб
Скачать

Дзіцячая музыка ў свяце

Асаблівасці дзіцячай музыкі

Вобразны строй дзіцячай музыкі, яе спецыфіка:

а) гульні ў цацкі;

б) казачныя персанажы;

в) гераічныя сітуацыі і персанажы;

г) вобразы жывёл.

Адсутнасць вострага драматызму і адчаю ў дзіцячай музыцы.

Рысы дзіцячай музыкі:

 непарыўнасць, наіўнасць, прастата;

 спецыфіка мовы і пабудовы дзіцячага меласу: улік памера дзіцячай рукі, дыяпазону голасу, дыханне, мутацыя, кароткія творы, доўгія не ўспрымаюцца.

Тэхнічныя і масштабныя абмежаванні дзіцячай музыкі:

 канкрэтнасць вобразная;

 нечаканасць;

 сувязь з дзіцячымі гульнямі: падбор рэжысёрам музычных твораў, якія маюць гульнявы альбо танцавальны пачатак;

 праграмнасць.

Характарыстыка музычных твораў для дзяцей

Тры крыніцы, з якіх падбіраюцца музычныя творы да свята (народная музыка, класіка і сучасная музыка).

Рысы музычных твораў для дзіцячага свята:

а) гуманізм;

б) адлюстраванне інтарэсаў дзяцей, вобразнасць, даступнасць для ўспрыняцця рознымі ўзроставымі групамі;

в) яскравасць;

г) апора на інтанацыйна-ладавы строй свайго народа;

д) высокі мастацкі ўзровень;

е) разнастайнасць музыхных форм і жанраў.

Музычныя творы ў дзіцячым свяце павінны адпавядаць наступным крытэрыям:

а) эстэтычнаму: мець выхаваўчае значэнне;

б) псіхалагічнаму: адпавядаць іх жыццёваму вопыту;

в) музычна-педагагічнаму: адпавядаць тэматыцы свята, быць даступнымі для дзіцячага выканання.

Тэматыка некаторых музычных дзіцячых свят.

Сучасная замежная музыка для дзяцей.

Прынцыпы складання сцэнарыяў дзіцячых забаў

 Вызначэнне тэмы і ідэі;

 Кароткае апавяданне ў пачатку прадстаўлення, забавы (аб чым яно, што будзе паказана);

 Унутраная логіка пабудовы кожнага эпізода, яго закончанасць;

 Сувязь кожнага эпізоду з мінулым і наступным;

 Паслядоўнасць у развіцці дзеяння: ад больш простага да складанага;

 Канцэнтрацыя ідэі прадстаўлення ў кульмінацыі;

 Заключны этап (фінал) павінен актывізаваць усіх удзельнікаў прадстаўлення або забавы.

Пабудова дзіцячага ранішніка

1) Вызначэнне тэмы і ідэі.

2) Першая частка ( 5  7 хвілін): урачысты ўваход дзяцей з кветкамі, флажкамі.

3) Другая частка ( 15  20 хвілін): асноўная, тут ідзе канцэрт.

4) Трэцяя частка ( 35  40 хвілін у старэйшых дзяцей і 25  30 хвілін у малодшых дзяцей): увага ўсіх прысутных на ідэі свята, песня, верш; дзеці пакідаюць залу пад марш.

Пабудова Навагодняга сцэнарыя

Свята таксама складаецца з трох частак.

 дзеці аглядаюць ёлку, чытаюць вершы, водзяць карагоды;

 з'яўленне Дзеда Мароза і Снягурачкі, канцэрт, атракцыёны, гульні;

 развітанне Дзеда Мароза і Снягурачкі, агульны карагод вакол ёлкі.

1. Уваход пад бадзёрую музыку, марш, даступныя іх успрыняццю.

2. Музыка павінна чаргавацца са словам, каб не ператамляць дзяцей.

3. Музыка павінна адпавядаць магчымасцям дзяцей, іх творчым здольнасцям.

4. Гульні, скокі, інсцэніроўкі рухавыя і музычныя: пад песню, інструмент.

Псіхалогія ўспрыняцця музыкі дзецьмі

1. Асаблівасці першапачатковага ўспрыняцця музыкі дзецьмі (ад сэрца  гэта галоўнае):

 у падлеткавым узросце ўспрымаецца тое, што ляжыць на паверхні, г. зн. настрой, харакрат;

 у 15 год задумваюцца над тым, што пачулі.

2. Тры ступені эмацыянальнага жыцця дзяцей-школьнікаў:

а) Малодшыя школьнікі: захапленне працэсам пазнання, сувязь эмоцый з нагляднымі вобразамі і ўяўленнямі, пераўвасабленне ў герояў;

б) Падлеткі: імкненне да агульнасці, блізкасці духоўнага жыцця сяброў, у калектыве;

в) Юнакі: пераважанне эмацыянальна-ацэначных катэгорый.

3. "музычны негатывізм" у дзяцей-школьнікаў, яго вытокі (у запушчанасці,сістэме выхавання).

4. Выхаванне музычнага густу дзяцей (густ  гэта комплексная здольнасць: атрыманне асалоды, разуменне музыкі, эмацыянальнае перажыванне, уменне адрозніць добрае ад дрэннага і г.д.).

5. Роля рэжысёра ў выхаванні мастацкага густу дзяцей у свяце (высокамастацкая, адпавядала тэме, ідэі свята; з трох пластоў: народная, класічная і сучасная).

6. Прынцыпы падбору рэжысёрам музыкі да дзіцячага свята:

1) мастацкая вартасць;

2) выхаваўчая значнасць;

3) педагагічная мэтанакіраванасць.

7. Прыёмы, якімі карыстаецца рэжысёр для стварэння ў свяце мэты, ўстаноўкі на ўспрыняцце муўыкі:

1) уступнае слова вядучага;

2) апавяданне вядучага аб творчасці кампазітара;

3) апавяданне пра музычныя вобразы яго твораў.

8. Роля асацыяцый у развіцца музычна-вобразнага мыслення дзіцяці (літаратура, мастацтва).

Узроставыя ўзроўні музычнага развіцця дзіцяці

Іх веданне дае рэжысёру больш кампетэнтна і эфектыўна выкарыстоўваць музыку ў дзіцячым свяце.

1. Тры ўзроставыя этапы дашкольнага перыяду:

а) немаўляты (1-ы год жыцця): рэакцыя на гук  пакой або ажыўленне;

б) ранняе дзяцінства (ад 1 да 3 гадоў): адрозненне высокіх, нізкіх гукаў, тэмбраў, дынамікі;

в) дашкольнае дзяцінства (ад 3 да 7 гадоў): станаўленне асноўных відаў музычных спеваў, рух, ігра на інструментах.

г) малодшы і сярэдні школьны ўзросты (ад 7 да 13  14 гадоў).

2. Разнавіднасці дзіцячых гульняў:

а) прадметныя: дзеці выбіраюць цацкі найбольш прывабныя, у гэтым фарміруюцца эмацыянальна-ацэначныя рэакцыі;

б) сюжэтна-ролевыя: калі не толькі выбіраюць цацкі, але і іх аздабляюць, у выкарыстоўваецца музыка і танец, падражанне дарослым, спевы калыханак і г.д.;

в) канструктыўны: лепка, аплікацыя, маляванне, канструіраванне, дзейнасць скіравана на канчатковы прадукт.

8

Галоўная праблема, якая паўстае перад кожным, хто думае над тым, на якой музыцы трэба выхоўваць густ і музычную культуру моладзі, як правіла, складаецца на арганічным спалучэнні трох элементаў: народнай музыкі, класічнай музыкі і музыкі сучаснай.

Вось мы і разгледзім спецыфічныя асаблівасці кожнага з гэтых элементаў.

Пад "сучаснай лёгкай музыкай" звычайна разумеюць джаз, рок-н-ролл, блюз, біт і самыя розныя разнавіднасці гэтых жанраў. Пераважна гэта музыка інструментальна-вакальная, у якой выключна вялікую ролю маюць электра-акустычныя і ўдарныя інструменты.

Папулярнасць лёгкай музыкі і пашырэнне яе сацыяльных функцый тлумачаць рознымі прычынамі. Балгарскі вучоны Г. Гайтанджыеў, напрыклад, вылучае наступныя чатыры прычыны яе папулярнасці:

1) вузкасць і абмежаванасць музычна-мастацкіх інтарэсаў сучаснай сям'і;

2) дрэнная пастаноўка музычнага выхавання ў школе, якое накіравана толькі на авалоданне пэўнымі музычнымі і тэхнічнымі прыёмамі;

3) масавае ўздзеянне ( і днём, і ноччу) на слых моладзі сродкаў музычнай камунікацыі;

4) ускладненне выразных сродкаў сучаснай сур'ёзнай музыкі і непадрыхтаванасць значнай часткі аудыторыі да яе ўспрымання. Па словах гэтага вучонага, моладзь па-свойму запаўняе вакуум, які стварыўся паміж сур'ёзнай музыкай і сучаснай музыкай, якая заслугоўвае сапраўднай увагі 1, с. 321.

Асабіста я не лічу сябе аматарам сучаснай лёгкай музыкі і знаўцам яе тыпаў і адгалінаванняў. Але ж руплюся падыходзіць да яе папулярных музычных жанраў (маю на ўвазе перш за ўсё танцавальную музыку, інструментальную і вакальную, эстрадныя песні ў выкананні розных модных спевакоў, джазавых ансамбляў і г.д.) не суб'ектыўна, г. зн. "падабаецца", "не падабаецца". Ад таго, што я буду ігнараваць гэту музыку, яна не знікае з побыта, а таму лепш за ўсё ставіцца да яе крытычна.

9

Трэба вызначыць, якую ролю ў сучасным жыцці мае папулярная музыка. Перш за ўсё  пацяшальную, геданістычную. Вяселле, любоў да танцаў, гарэзлівы жарт, лірычны сум  усё гэта характэрна для моладзі.

Сур'ёзнай праблемай становіцца тады, калі забава з'яўляецца адзінай, рашаючай патрэбнасцю ў музыцы, калі геданістычная музыка засланяе высокія думкі і пачуцці, закрывае шлях да сапраўдных эстэтычных каштоўнасцей, якія непадуладны модзе.

Д. Кабалеўскі падкрэсліваў, што за вонкавым апалітызмам пацяшальнага мастацтва ў многіх замежных краінах выразна акрэсліваецца яго прамая сувязь з задачамі палітычнага характару. Яшчэ ў 1931 годзе А. Луначарскі пісаў: "Мастацтва пацяшальнае, мастацтва абстрактнае заўсёды было буйнай палітычнай зброяй..." (аналогія з прапагандай буржуазнага індывідуалізма ў кіно).

Мастацтва здольна адначасова і захапляць чалавека, і толькі забаўляць яго. Захапіць магчыма толькі глыбокімі думкамі і пачуццямі. Забавіць магчыма любой дробяззю, толькі б яна была цікава зроблена і "казытала нервы". Сапраўднае, глыбокае мастацтва непадуладна модзе, яно здольна жыць стагоддзямі, узбагачаючы духоўны свет чалавецтва і не праяўляючы прызнакаў старэння, так як існуюць творы Баха, Моцарта, Бетховена, Чайкоўскага. Пацяшальная музыка, як правіла, падпарадкоўваецца законам хуткай моды. Жыццё нават самых лепшых эстрадна-пацяшальных песенак вымяраецца годам, часцей месяцамі, а нярэдка і тыднямі. Пацяшальныя опусы хутка набіваюць аскоміну, перастаюць забаўляць і выклікаюць патрэбнасць у чым-небудзь больш пацяшальным і гэтак бясконца.

Паступова пацяшальная музыка становіцца адзінай духоўнай патрэбнасцю, робячы мёртвым усе эстэтычныя ідэалы. Так фарміруецца непазбежна своеасаблівы тып эстэтычна скажонага чалавека, не здольнага да актыўнага, творчага ўспрыняцця сапраўднага, вялікага мастацтва, не ўспрымаючага ні вялікіх думак, ні глыбокіх пачуццяў. Пацяшацца! Толькі пацяшацца! Любым спосабам, толькі пацяшацца  гэтым вычэрпваецца эстэтычны свет такога чалавека. Ці трэба казаць, што праблемы таленту, майстэрства, змястоўнасці перастаюць тут мець якую-небудзь ролю. Тут патрабуецца толькі адно  пацяшацца.

Так натуральная для кожнага чалавека неабходнасць у пацяшальнасці і, адпаведна, у пацяшальнай музыцы ператвараецца ў сцяну, якая аддзяляе яго ад сапраўдных эстэтычных каштоўнасцей, ад сапраўднага вялікага мастацтва.

Масіраванае наступленне пацяшальнай музыкі складае сёння вялікія цяжкасці ў сферы музычнага выхавання падлеткаў і моладзі.

Адзін масціты амерыканскі педагог сказаў: "Бах, Бетховен, Брамс, пасуньціся  дайце месца "року"!".

Кабалеўскі піша, што ён баіцца таго, што гэтыя словы сказаны сур'ёзна. Таму што пад уздзеяннем поўнай разгубленасці перад тварам складанай сацыяльнай з'явы можа ўзнікнуць поўная капітуляцыя перад ёю. А гэта з'ява знаходзіцца далёка за межамі музыкі.

Можна было б прывесці шмат выказванняў замежных аўтараў, уключаючы пісьменніка Олдрыджа, якія сцвярджаюць, што імкненне адлучыць моладзь ад сацыяльнага жыцця стала стымулам для мноства самых розных плыняў сучаснага мастацтва, перш за ўсё мастацтва відовішчна-забаўляльнага.

У нашай краіне, на жаль, уздзеянне музычнага пацяшання закранула і нашу моладзь. Гэтыя ўздзеянні прасачыліся да нас, знайшоўшы для сябе спрыяльную глебу не толькі ў натуральнай патрэбнасці моладзі да забавы, але і ў слабых звеннях нашай дзейнасці па масаваму музычнаму выхаванню.

І ўсё ж мы не збіраемся капітуліраваць перад гэтай з'явай. Аддаючы належнае "біту", "року", "поп-музыцы", мы кажам: "Забаўляйце моладзь, але не душыце яе духоўны свет, не перашкаджайце ёй суадносіцца з вялікім мастацтвам мінулага і сучаснага".

Наша мастацтва імкнецца актыўна будзіць моладзь для вырашэння вострых сацыяльных праблем сучаснасці, падтрымліваць у яе жывы інтарэс да гэтых праблем.

Мы разумеем, што мастацтва неадлучна ад вострай зброі  зброі барацьбы за высокія ідэалы гуманізма, за мір на Зямлі.

Мы не супраць сучаснай музыкі. Уся справа ў дазіроўцы. Дрэнна, калі лёгкая музыка пачынае займаць дамініруючае становішча ў густах моладзі.

Што датычыць сучаснай музыкі, то тут судакранаюцца дзве крайнія пазіцыі.

Адны палохаюцца, што новая музыка можа "сапсаваць" асновы класічнай музыкі, якая павінна быць выхавана ў юных слухачоў, другія, наадварот, займаюць так званыя "авангардысцкія" пазіцыі і адмаўляюць сур'ёзную музыку.

Кабалеўскі з жахам расказвае, як на адным з музычных міжнародных кангрэсаў нейкі музыкант даказваў, што класіка губляе жывое ўспрыняцце сучаснай музыкі, таму што выхоўвае ў людзей з дзяцінства музычны кансерватызм, няздольнасць разумець новае ў мастацтве. Ён патрабаваў канфіскаваць класіку і народную музыку з вучэбных праграм. З першых крокаў навучання, на думку гэтага музыканта, неабходна выхоўваць густ моладзі на сучаснай дадэкафанічнай музыцы 2, с. 95.

Цікава, што некаторыя кампазітары, выканаўцы і крытыкі тлумачаць тэрмін "сучаснасць" своеасабліва. Для іх сучасна ў музыцы тое, што не прызнаецца. Таму яны не лічаць сучаснымі ні Пракоф'ева, ні Шастаковіча, ні Бартака, ні Кадаі, ні Орфа і іншых. Дарэчы сказаць, што гэтыя кампазітары ніколі ні лічылі сябе авангардыстамі, нягледзячы на тое, што належыць, безумоўна, да самых перадавых мастакоў нашага часу.

Адным і тым жа нажом можна выратаваць чалавека ад смерці і пазбавіць яго жыцця. Усё залежыць ад таго, хто возьме ў свае рукі нож.

Такім "нажом" можа быць кожны тэхнічны сродак распаўсюджвання культуры. На адным і тым жа лінатыпе можна набраць і геніяльны твор Шэкспіра, і бездарныя парнаграфічныя кніжачкі, якія разбэшчваюць свядомасць і душу чалавека. З аднаго і таго ж экрана можна прапаведваць і ідэалы гуманізма, і звярыную філасофію нянавісці да людзей.

10

Тэхнічная рэвалюцыяў музыцы выявіла супрацьпастаўленні. Галоўнае з іх заключаецца ў тым, што музыка, якая раней была даступна невялікай колькасці адукаваных людзей, стала даступнай вялікай колькасці людзей, зусім не падрыхтаваных да ўспрыняцця сур'ёзнага мастацтва, яго развітых форм. Таму не дзіўна, што значная колькасць тых, хто ўпершыню далучыўся да музыкі, якая гучала па радыё і тэлебачанню, з грампласцінак і кінаэкранаў, з заахвочваннем адгукнуліся на лёгкую, пацяшальную музыку, якая не патрабуе для свайго ўспрыняцця ні спецыяльнай падрыхтоўкі, ні затраты разумовых і духоўных сіл.

Лёгкую музыку разам з такімі першакласнымі кампазітарамі, як Джордж Гершвін і Ісак Дунаеўскі, сталі складаць сотні, а можа і тысячы бяздарных рамеснікаў.

Другое супрацьпастаўленне тэхнічнай рэвалюцыі ў музыцы ў значнай ступені выцякае з першага: бурнае развіццё тэхнічных сродкаў масавага распаўсюджвання музыкі звязала сферу мастацкай культурна-выхаваўчай музыкі з прамысловай вытворчасцю, з сферай камерцыі, якая не заўсёды дапасуецца з ідэйна-мастацкімі ідэаламі.

Так нарадзілася музычна-пацяшальная індустрыя, недаацэньваць уздзеянне якой на сучасную культуру было б больш чым лёгкадумна.

11

Да трыяды, якая вызначае музыку як жывое мастацтва, "кампазітар  выканавец  слухач", далучылася новае звяно: "пасрэднік  сам прадпрыемец, менеджэр  складальнік праграм, рэдактар, музычны афарміцель, на радыё і тэлебачанні" і г.д.

Залежнасць дзейнасці гэтых пасрэднікаў ад іх суб'ектыўных густаў і асабліва ад камерчаскай выгады найбольш аголена праяўляецца ў тых краінах, дзе масавыя сродкі распаўсюджвання культуры знаходзяцца ў прыватных руках.

Ёсць такая заканамернасць: чалавек, які ведае сур'ёзную музыку, звычайна можа ацаніць і лёгкую, заўсёды, умеючы пры гэтым адрозніць добрае ад дрэннага. А вось тыя, хто не жадае ведаць ніякай другой музыкі, апрача лёгкай, нават тут не могуць зразумець, што добра, а што дрэнна.

Таму фарміраваць добры густ трэба ўжо ў раннім дзяцінстве. Трэба, каб падлеткі, калі яны сустрэнуцца з лёгкай музыкай, ужо разумелі цудоўнасць і прыгажосць вялікага і сур'ёзнага мастацтва і адчувалі розніцу паміж добрым і дрэнным. Трэба, каб добрая народная, класічная і сучасная музыка ўваходзіла ў кола дзіцячых інтарэсаў ужо ў раннія гады. Толькі так можна выпрацаваць надзейны імунітэт супраць пошласці, супраць дрэннага густу.

На жаль, у школе на занятках ігнаруюць лёгкую музыку, быццам яе зусім няма. Але ж мы танцуем не пад Баха і Пракоф'ева, і ў рэстаране вячэраем не пад Бехтовена і Равеля. У аперэту таксама ідзём, ведаючы, што там будзе гучаць не Мусаргскі і не Бартак.

Таму ўсё, што мае дачыненне да музыкі, незалежна ад пасады і звання, калі яны складаюць канцэртную праграму, праграму радыё і тэлебачання або план грамзапісаў, прымаюць або адхіляюць музыку ў кіно, нават проста працуюць на радыёвузле на параходзе, або ў поездзе, не кажучы ўжо пра спецыялістаў-арганізатараў масавых свят павінны быць выхавацелямі. Гэта ж яны чамусьці вучаць людзей, абавязкова ўплываюць на іх уяўленні аб жыцці, на іх унутраны, духоўны свет.

Адным з відаў буржуазнай "масавай культуры" з'яўляецца поп-музыка. Трэба сказаць, што не ўся поп-музыка рэакцыйная, антыгуманная. У заходняй музыцы ёсць шмат таленавітых, прагрэсіўных кампазітараў, музыкантаў. Можна назваць імёны Эдыт Піаф, Жаклін Франсуа, Піта Сігера, Діна Рыда, ансамблі "Бітлз", "Абба", "Тыч-ін", аркестр Поля Марыа. Але ў асноўным буржуазная поп-музыка нясе ў сабе яркі антыдухоўны, антыгуманістычны змест.

Найбольш распаўсюджаным напрамкам поп-музыкі сёння з'яўляецца рок-музыка, якая ўключае "джаз-рок", дыска-рок, самае крайняе праяўленне "цяжкага рока"  "панк-рок", найбольш нігілістычны агрэсіўны выканаўчы стыль (рок-група "Сэкс-Пістолз" і іншыя).

12

На музычных сцэнах Заходняй Еўропы і ЗША сёння відавочны сацыяльны заказ на рок-культуру. Адным з сучасных рок-куміраў Дж. О'Дауд, "Бой Джордж", які імкнецца "пабегчы ад рэчаіснасці". Яго творчасць увасобіла якраз група "Сэкс-Пістолз", дэвізам якой стала "вывучы два акорды і дзейнічай грамадству на нервы". Какафонія гукаў, наўмысны ўродлівы знешні выгляд, увасабленне прымітыўных інстынктаў, прага нажывы, жорсткасці, тыпой сілы. "Гэта маё"  спявае ў сваім альбоме пад назвай "Насілле над рабом" рок-група з ЗША "Свонз". А ўсё, што не маё, я ненавіжу. Гэта маё. Гэта мая нара. Выбірайся з маёй нары.

Нянавісць адрознівае і другога куміра рока  Д. Боуна. Бясконцы маскарад створаных ім вобразаў, пераўвасабленне спевака, умелая маніпуляцыя стылямі і вобразамі б'юць у адну кропку  чалавек адзінокі, ён ненавідзіць астатніх і помсціць ім. Адказваючы на пытанне, чаму яго музыка такая агрэсіўная, ён кажа: "Я ненавіжу ўсе гэтыя байкі аб каханні, міру і духоўнай еднасці  усё гэта ілжыва, вяла і душыць".

Сутнасць року ахарактарызавала "звязда" брытанскага року А. Мойст. У адказ на пытанне, як яна ставіцца да барацьбы за раўнапраўе жанчыны, сказала: "Яшчэ недастаткова мне думаць аб тым, што робяць другія жанчыны. У гэтым свеце чалавек чалавеку  воўк. Думаешь толькі аб тым, каб быць першым" (с. 7).

Усведамляючы шкоднасць рок-музыкі на выхаванне дзяцей, у ЗША ўзнікла аб'яднанне бацькоў "Музыка і нашы дзеці", якое выступіла з патрабаваннем перагледзіць правілы выпуска запісаў і дыскаў рок-музыкі і ўнесці ў іх пэўныя абмежаванні. Бацькі падрыхтавалі пералік 15 рок-песень пад вычэрпнай назвай "Паскудныя 15". У гэтых "творах" прапаведуецца сэкс, насілле, магія, наркоцікі, алкаголь. Папулярная сярод падлеткаў рок-спявачка Мадонна абяцае навучыць слухачак як быць "парна-каралевай", паказваючы расправу над наскучыўшымі бацькамі (песня менесрэля "металічнага" рока Д. Снайдэра называецца "Пад брытвай". Насілле ў сучаснай рок-музыцы з'яўляецца адлюстраваннем сур'ёзных грамадскіх праблем, перш за ўсё безрабоціцы сярод моладзі, таму яна зрабіла моладзь бязлітаснай, разбурыла этыку працы. Галоўнае  знайсці грошы, а не зарабатываць іх. Большасць музыкантаў служыць не музыцы, а галоўная іх мэта  разбагацець.

Разам з тым, найбольш таленавітыя і арыгінальныя выканаўцы імкнуцца не толькі распрацаваць асабістыя музыкальныя формы, але і крытычна аднесціся да рэчаіснасці. Прыкладам таго  вельмі папулярны сёння спявак Дж. Соммервіль. Словы яго песень прасякнуты гнеўным сарказмам: "Англія  краіна, якой кіруе зло. Англія  краіна, дзе жыццё рабочых  ад. Англія  краіна, дзе фашызм спраўляе баль, а дэмакратыя і свабода  дзесьці далёка, далёка" (с. 8).

Не меньшай папулярнасцю карыстаецца англійская група "УБ-40" (назва групы азначае індэкс бланка для атрымання пасобія па безрабоціцы), свядома імкнецца паказаць сваё палітычнае крэда  бічаванне ўрада кансерватараў, гуманізацыя і дэмакратызацыя мастацтва.

Наша моладзь знаёміцца з творамі заходняй рок-музыкі праз студыі гуказапісаў, рэпертуар якіх не заўсёды знаходзіцца на кантролі, а таксама выпадкова прывезеныя дыскі. Трэба падкрэсліць, што "чыстага мастацтва" не існуе, таму падставай задавальнення музычных інтарэсаў ідзе тонкая ідэалагічная апрацоўка моладзі, прапаганда не проста абразцоў заходняй музыкі, але і непрыхільнай ідэалогіі, жыцця, думак.

13

Сучасны рок  гэта складанач сацыяльная з'ява. "Наша ўяўленне пра "рок-культуру" падобна мнагаслойнаму пірагу,  піша кіраўнік калектыва "Арсенал" А. Казлоў,  кожны слой якога  сукупнасць пэўных ведаў пра дадзеную з'яву, напісаных на мове той або іншай навукі" 3, с. 162.

Сучасныя погляды на рок-музыку вельмі дыскусійныя сярод музыкантаў, практыкаў, вучоных. Мы не ставім перад сабой мэту разгледзіць гэтыя пытанні. Адзначым толькі сацыяльны бок гэтай праблемы. Справа ідзе, напрыклад, пра вучняў восьмых  дзевятых класаў, прыхільнікаў "хэві-метала".

Вучні, як групы, неаднародны па сайму сацыяльнаму прызнаку. Ёсць вучні, выхадцы з малакультурных сямей, часта гэта моладзь, якая адчувае сябе няўпэўнена ў жыцці. Яна не хоча вучыцца, жадае выбіцца ў людзі, жыць "прыгожа і лёгка". Часта гэта "цяжкія" юнакі.

Але ёсць і другая група моладзі. Гэта "эліта", сытыя дзіцяткі. З малых год яны маюць электронную апаратуру і тэхніку. Гэтыя вучні добра і модна апранутыя іх бацькамі, не любяць тых, хто гэтага не мае. Густы гэтай моладзі адпавядаюць яе сытасці: "італьяно", дыска, "лёгкая эстарад", зрэдку рок-н-рол.

Далей, дзесяцікласнікі сталічных школ актыўна цікавяцца культурай увогуле, нядрэнна ведаюць яе гісторы. Яны добра арыетуюцца ў музычнай класіцы, у тэатры, кіно. У іх прынцыпова другія адносіны да року, свае куміры.

Такім чынам, гаварыць пра маладзёжную музыку як пра адну з'яву будзе неправільным. Заўсёды існуе моладзь, якой падабаецца той або іншы тып музыкі.

Сярод моладзі сустракаюцца фанатыкі рока. Гэта музыка для іх быццам належыць да нейкага асобага грамадства. Калі чалавеку гэта не падабаецца, значыць, ён не свой, чужак. І сама музыка іншы раз для такіх юнакоў не вельмі важна. Важны сам факт дачынення да яе. Знакавасць  гэта яшчэ адзін "слой" рока. Гэтыя людзі гавораць нейкія незразумелыя словы. Такі ж характар маюць іх прычоскі, адзенне, манера хадзіць, нават жэсты.

Справа яшчэ ўскладняецца тым, што ў нас рок-музыка падзяляецца на "афіцыйную" і "неафіцыйную". Напрыклад, "Земляне" іграюць "афіцыйны" рок, але існуюць многія цікавыя калектывы рок-музыкі ў самадзейнасці, якія адносяцца да ліку "неафіцыйных". У такім становшчы знаходзіўся "Арсенал" у перыяд 1973  1975 гг.

Частка любіцельскіх груп імкнуцца перайсці ў прафесійны. Гэта адбылося некалькі гадоў назад з "Машиной времени". У свой час гэта група выступала "падпольна", але была вельмі папулярнай і вядомай. Тое самае можна сказаць пра групу "Браво".

Добра, калі з рок-групамі працуюць кампазітары. Можна назваць Тухманава і групу "Масква", Марозава і "Форму", Дунаеўскага і "Фестиаль", Арцем'ева і "Бумеранг", Рыбнікава і "Рок-ателье".

Да рок-музыкі ў нас можна аднесці групы "Автограф", "Диалог", "Круиз", "Секрет", "Час пик", "Магнетик бэнд", "Ария", "Воскресенье" і многіх іншых.

Папулярнай замежнай рок-музыкай сёння з'яўляецца "новая волна", адным з напрамкаў якой можа быць рэггей.

Музыка рэггей узнікла на востраве Ямайка і з'яўляецца часткай нацыяльна-вызваленчай барацьбы. Але ж, ужо ў 50-я гады яна адчувае ўплыў розных форм папулярнай музыкі. Першы напрамак рэггей атрымаў назву "ска". Ранняй формай рэггей быў таксама напрамак "Рокстэдзі". Можна назваць і такі від рок-музыкі як хард-рок. Як бачым, сучасная рок-музыка вельмі складаная з'ява.

Вывады. У дзіцячым свяце музыка займае важнае месца: фарміруе эстэтычны густ дзяцей, развівае іх эмацыянальна, далучае да лепшых узораў сусветнай музычнай культуры. Дзеці рознага ўзросту ўспрымаюць музыку па-рознаму, што абмуоўлівае выкарыстанне яе спецыфічна, з улікам гэтай асаблівасці. Патрабаванні да дзіцячай музыкі вельмі сур'ёзныя  яна павінна быць ідэйнай, адпавядаць успрыняццю дзяцей, развіваць усебакова. Рэжысёр, ведаючы псіхалогію дзіцячага ўспрыняцця музыкі, іх узроставыя асаблівасці, выкарыстоўваючы метадычныя прынцыпы і прыёмы работы з дзецьмі, можа цікава і глыбока ўжываць музыку ў дзіцячым свяце.