Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыял.docx
Скачиваний:
193
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
572.36 Кб
Скачать

Асаблівасці музыкі ў свяце

У масавым свяце музыка прадстаўлена ў самых розных аспектах. Амаль тры чвэрці матэрыялу свята звязана з музыкай.

Можна вылучыць наступныя жанрава-відавыя музычныя кампаненты, якія сустркаюцца ў драматургіі канцэртнага дзеяння:

1. Музыка, якая спецыяльна створана для данага свята, спектакля, прадстаўлення (Аптымальны варыянт).

2. Музыкальныя нумары:

а) інструментальныя (сімфанічны аркестр, духавы аркестр, аркестр народных інструментаў, джаз, эстрадна-сімфанічны аркестр, інструментальны ансамбль, салісты-інструменталісты);

б) вакальныя (салісты-вакалісты, эстрадныя выканаўцы, вакальныя ансамблі, ВіА, народныя спевакі-выканаўцы, народныя хоры, акадэмічныя хоры);

в) танцавальныя (музыка балетная, бальныя танцы, народныя танцы);

г) музыка ў моўных жанрах (музычна-літаратурная кампазіцыя, куплеты, музычныя фельетоны);

д) музыка арыгінальных жанраў (пантаміма: сольная, групавая, масавая, ілюзійны нумар, фізкультурна-акрабатычны нумар, клаунада).

Вось такімі музычнымі жанрамі і сродкамі валодае рэжысёр.

У сцэнарыі павінны быць вызначаны музычныя эпізоды, іх драматургія, функцыя. У гэтай рабоце патрэбны пачуццё меры, густу.

Удзельная вага музычна-драматычнага дзеяння павінна быць выверана, удакладнена яшчэ ў літаратуным сцэнарыі. Вось як пісаў вядомы кінарэжысёр А. Даўжэнка аб значэнні музыкі для работы рэжысёра: "Музыка як такая, музыка як суправаджэнне, музыка як рытм і як гучанне свету. Я лічу, што пытанні музычнага рытму... і пачуццё рытму ў рэжысёра і, нават, у сцэнарыста  таксама адно з выключна важных якасцей, без якіх я не мыслю сабе гэтых прафесій".

Іменна таму, пры складанні сцэнарыя трэба ўдзяляць пільную ўвагу распрацоўцы музычнай драматургіі, канкрэтнага вызначэння музычнага матэрыялу ў свяце, прадстаўленні.

У многіх святах, прысвечаных юбілеям гарадоў, Дню перамогі музыцы адводзіцца значная як эмацыянальная, так і змястоўная роля. Успомнім народна-гераічныя спектаклі Мейерхольда, Ахлопкава, "Эпічны тэатр" Брэйхта. Па задумцы гэтых рэжысёраў музыка ў спектаклі павінна была праводзіць палітычную лінію.

Канечне, асабліва драматургічную функцыю музычны матэрыял выконвае ў святах, дзе музыка спецыяльна ствараецца для іх.

Іменна таму, пры складанні сцэнарыя трэба ўдзяляць пільную ўвагу распрацоўцы музычнай драматургіі, канкрэтнага вызначэння музычнага матэрыялу ў свяце, прадстаўленні.

3. У масавым дзеянні характар музыкі павінен быць разнастайным, але абавязкова несці рысы манументальнасці.

Не выпадкова фрагменты з сімфоніі Д. Шастаковіча  амаль заўсёды неад'емны кампанет любога масавага дзеяння.

Дакладнае вызначэнне музыкі масавага дзеяння  гэта манументальная музыка. Гэта не азначае, што для яе не характэрны лірызм, сузіранне. Але ж драматычны момант, барацьба проціпастаўленняў у манументальнай музыкі выступае як вядучы прынцып.

4. Музыка-дзеянне. Раскрыць закладзенае ў музыцы дзеянне  галоўная задача рэжысёра. Музыка можа дапамагчы рэжысёру, калі ён яе адчувае, разумее. Яна будзіць творчую фантазію рэыжсёра.

5. Пачуць у музыцы дзеянне, перавесці яго ў дзеянне, сцэнічнае рашэнне  задача рэжысёра. У гэтым выпадку музыка можа быць не ілюстрацыяй (што часцей за ўсё бывае), а ператворыцца ў дынамічны кампанент, які нясе важную драматургічную функцыю.

Нельга не пагадзіцца са Станіслаўскім, які лічыў, што ў музычным спектаклі трэба знайсці кропку адпраўлення, якая абавязвае кампазітара пісаць свой твор, разгадваючы лінію творчасці рэжысёра, перадаючы яе ў сцэнічным адлюстраванні ў актыўным дзеянні акцёраў.

Канечне, самае аптымальнае для рэжысёра гэта, каб кампазітар працаваў разам з рэжысёрам. Але ж аб гэтым магчыма толькі марыць пакульт што. Працуючы разам з рэжысёрам, кампазітар ведая яго задумкі, планы, таму яму прасцей зразумець асноўны характар будучага прадстаўлення.

Функцыі музыкі ў свяце розныя. То яна гучыць на ўрачыстых цырымоніях  вынасе сцягоў, ускладанні кветак да помнікаў, то ў паузах паміж нумарамі, то яна гучыць як акампанемент, і як самастойны нумар святочнага прадстаўлення.

Для ўспрыняцця музыкі трэба пэўная эстэтычная адукаванасць, псіхалагічная падрыхтоўка, асабліва дзяцей.

Каб зразумець музыку  яе трэба слухаць. Таму ўдзельнікаў трэба пазнаёміць з той музыкай, якая будзе выкарыстоўвацца яшчэ да самаго свята. Яны павінны ведаць, як гэта музыка стваралася, якія перадыванні кампазітара навеялі гэту музыку.

Музыка выклікае ў людзей розныя асацыяцыі, дапамагае стварэнню значных вобразаў, рыхтуе прысутных да сустрэчы з персанажамі свята.

Вялікае захапленне выклікае, напрыклад, у дзяцей выступленне розных калектываў, якія выконваюць творы Моцарта, Вэрдзі, Кабалеўскага ў Дзень Ваенна-марскога флота ў памятніка Невядомаму матросу ў піянерскім лагеры !Артэк". Усклаўшы кветкі да помніка, дзеці застаюцца паслухаць музыку. Гэты канцэрт-рэквіем можа быць бліскучым аргументам супраць тых рэжысёраў, хто адводзіць музыцы ролю гукавога сігналу на свяце, права запаўняць толькі пустоты сцэнарыя. Музыка павінна служыць ідэі свята, а не быць служанкай на ім.

Часцей за ўсё на святах рэжысёрам выкарыстоўваецца своеасаблівая музыка, якая будуецца на сінтэзе гатовых музычных твораў, напісаных рознымі кампазітарамі. Здаецца нескладанай задача падбору музыкі, якая адпавядае ідэі свята. Аднак гэта задача патрабуе ад рэжысёра ўмела манціраваць музычныя адрыўкі, яна патрабуе пэўнай музычнай эрудыцыі.

Выпадкова падабраная музыка да свята зацягвае тэмпа-рытм святочнага прадстаўлення, не надае яму неабходнай эмацыянальнай афарбоўкі.

Пераканаўчым прыкладам рэжысёрскага выкарыстання песні, ператварэння яе ў арганічны кампанент масавага дзеяння могуць служыць мітынгі-канцэрты, у прыватнасці мітынгі пратэсту, у якіх песня 'яўляецца асноўным выразным сродкам, рухаючым дзеянне.

Шмат удалых прыкладаў па выкарыстанню музыкі можна знайсці ў рабоце вядомага рэжысёра І.М. Туманава "Режиссура массового праздника и театрализованного концерта" (М., 1976).

Асаблівае натхненне выклікае музыка і песня ў фінале свята. Звычайна выступленне хора можа перарасці ў вялікую массавую акцыю, якая аб'ядноўвае ў святочным дзеянні многія тысячы і дзесяткі тысяч людзей. Прыбалтыйскія святы песні з'яўляюцца яркім доказам гэтага.

Музыка ў свяце стварае гукавыя вобразы. Вядома, што многія кампазітары сустветнага ўзроўню пісалі музыку для драматычных спектакляў. Бетховен напісаў музыку да "Эгманта" Гёте, Чайкоўскі да "Снягурачкі", Астроўскі, Балакіраў да "Караля Ліра", Грыг да драмы Ібсена "Пётр ".

Іншы раз да адкрыцця свята гучыць музыка, якая вызначае асноўную ідэю свята. Гэта музыка павінна адпавядаць стылю рэжысёра, афармленню мастака, ігры акцёраў.

Многія вядомыя музычныя творы, напісаныя для спектакляў, гучаць настолькі самастойна і закончана, што з поспехам выконваюцца як асобныя нумары ў канцэртных праграмах. Гэта, напрыклад, А. Хачатуряна да драмы Лермантава "Маскарад", песні Т. Хрэннікава з спектакля "Многа шуму з нічога" Шэкспіра.

Для драматычных тэатраў пісалі музыку Шэбалін, Шастаковіч, Шапорын, Кабалеўскі, Мурадэлі і інш.

Музыка ў свяце не павінна быць разнастайнай (у сцэне з'яўлення мноства тэм). Кожнае з'яўлене новай тэмы часам адлучае гледачоў ад дзеяння. Лепей за ўсё, калі музыка ў свяце лейтматыўна. Лейтматывы становяцца раўназначнымі ўдзельнікамі свята, яны дасягаюць адзінства гукавога вобраза.

Музыка не павінна быць звыклай, як шум. Мы вельмі хутка прывыкаем да гукавога асяроддзя, напрыклад, шуму матораў самалётаў, калі жывём блізка ля аэрапорта. У свяце музыка павінна хваляваць, быць дапаўненнем або кантрастам да дзеяння. Музыка павінна дзейнічаць. Калі ма ператвараем музыку толькі ў фон свята, мы не даём радасці гледачам, радасці потрясенія.

Вялікаму мастацтву музыкі не трэба прымітыўнае ілюстрыраванне. Яна сама падымае свята ў сферу вялікіх пачуццяў і думак.

Масавае свята  гэта сінтэз музыкі, драмы, гука і слова. Дзіцячае свята асабліва павінна быць яскравым. Дасягнуць гэтай мэты немагчыма без сінтэза усіх відаў і жанраў мастацтва. Дзіцячае свята характарызуецца выхаваўча-эстэтычнымі мэтамі, якім музыка надае эмацыянальную непасрэднасць.

Пры падборы музыкі да дзіцячага свята трэба памятаць аб стылявой адпаведнасці музыкі і зместу свята. Падпарадкоўваючы музыку ідэі свята, магчыма стварыць абагульненую ідэю свята, уздзейнічаць на яго тэмпа-рытм, падрыхтаваць гледача да эмацыянальнага ўспрымання.

Асноўныя прынцыпы падбору музыкі да свята наступныя:

а) сюжэт, які стварае музычную драматургію, яго асэнсаванне;

б) жыццёвая аснова свята, з якой выцякае неабходнасць падбору той або іншай музыкі;

в) музыка існуе ўжо ў кантэксце самаго сцэнарыя;

г) магчымасць выкарыстання музыкі ў свяце па прынцыпу кантрасту з дзеяннем (прыклады Чэхава "Тры сястры", дзе пад марш уходзіць полк, а ў гэты час сёстры развітаюцца з сваёй  атмасфера ўрачыстасці і спасацельны крыг, на якім напісана "Цітанік";

д) творчая індывідуальнасць рэжысёра, яго адносіны да музыкі;

е) ідэйна-тэматычная і жанравая накіраванасць свята;

ж) праслухоўванне мноства раз той музыкі, якая падабрана для свята (будзе ў ім выкарыстоўвацца).