Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыял.docx
Скачиваний:
193
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
572.36 Кб
Скачать

Музыка ў дзіцячым свяце

Кожны, хто мае дачыненне да музыкі, павінен сам для сябе ўяўвіць: а што такое музыка? Гэта асалода для выбраных людзей або "хлеб духоўны надзённы" кожнага? Ці існуе музыка толькі для забавы, для адцягнення чалавека ад жыццёвых клопатаў, або ўласна музыка і ёсць адлюстраваная ў музычных гуках душа чалавека?

Ці можа быць, што толькі для забавы чалавека пісаў свой "Рэквіем" смяротна хворы Моцарт, або зусім глухі Бетховен ствараў сваю вялікую 9-ю сімфонію? Няўжо для забавы людзей ствараў сваю знамянітую Сёмую сімфонію (Ленінградскую) Дзмітрый Дзмітрыевіч Шастаковіч? А да якога віду "забаў" можна аднесці выкананне : сімфоніі Чайкоўскага ў галодным блакадным Ленінградзе зімой 1941 года?

Здаўна людзі думалі пра цудоўную сілу, якая жыве ў музыцы, шмат легенд склалі яны пра цудоўнае мастацтва і яго магічнае ўздзеянне на чалавека. Хочацца напомніць дзве найбольш яскравыя легенды са Старажытнай Грэцыі.

Жылі-былі два браты  Зет і Амфіон. Адзін з іх  Зет  любіў ваенныя гульні, паляванне, спорт. Ён быў моцным і лоўкім юнаком. Амфіон, наадварот, любіў адзіноту, любіў марыць, і жыццё яго скрашвала златаструнная кіфара, у ігры на якой ён дасягнуў вялікіх поспехаў.

Праз некаторы час браты захапілі старажытнагрэчаскі горад Фівы і вырашылі абнесці яго сцяной. Зет валачыў на сваіх плячах цэлыя скалы, а Амфіон іграў на кіфары і каменні ў Амфіона самі ўкладваліся ў сцяну.

А вось другая легенда  легенда пра Арфея. Музыка Арфея гучала так, што падыходзілі бліжэй дрэвы, каб паслухаць Арфея і падаў да ног Арфея камень, кінуты варожай рукой. Каб вярнуць сваю жонку  цудоўную Эўрыдыку, якая загінула ад укуса змяі, Арфей спусціўся ў падземнае царства. Гукі яго музыкі ўкрацілі страшэннага трохгаловага сабакі Цэрбера, які абараняў уваход з царства Аіда, выклікалі слёзы ў Эрыній  багіні помствы, растрогалі Персефону  уладычыцу апраметнай, і яна дазволіла Арфею вярнуць памершую Эўрыдыку на зямлю. Здзіўляючыя легенды! У рускім эпасу ёсць падобнае на міф пра Арфея паданне пра наўгародскага купца Садко і яго гуслях.

Канешне, музыка не можа зрушыць каменні з месца, але чалавек пад яе ўздзеяннем здолен на вялікія парывы, на вялікія, высакародныя ўчынкі і справы.

А вось якую ўжо не легенду, а паданне расказала М.С. Шагінян: "...Все газеты облетело страшное сообщение о гибели "Титаника". Долок было мало, их хватило в минуты катастрофы лишь для жнещин и детей. Большой оркестр, обслуживавший на пароходе богатую публику, не мог рассчитывать ни на лодки, ни на спасательные пояса. Оркестранты знали, что им не суждено спастись, и они вышли на палубу со своими инструментами. Если бы они отдались думам о близких, каждый из них пережил бы свою страшную гибель в одиночку, а может, и в бессмысленной предсмертной борьбе со стихией, в безумии. Но оркестранты, не сговариваясь, вынули свои инструменты, сели так, как они рассаживались в оркестре, заиграли бетховенскую симфонию, столько раз игранную ими раньше, и под бессмертные звуки ее, слаженно, совместно, торжественно, помня и исполняя каждый свою партию, но слыша и слушая целое, уходили они из жизни с удивительным спокойствием, не переставая играть, покуда волны не дошли до инструментов, и не затонула медленно опускавшаяся в воду палуба" 1.

Ці правільна думаюць тыя школьнікі, дзеці, якія ў музыцы шукаюць толькі адпачынак, толькі забаву? Адмаўляць яе было б таксама неразумна, як адмаўляюць музыку сур'ёзную. У жыцці ёсць месца і сур'ёзным думкам і жартам, і творчай працы, і вясёламу адпачынку.

Галоўнае ў музыцы  мелодыя. Уявім на мінуту, што ў свеце знікла мелодыя. Знікне песня, танец, знікне чалавечая мова, змоўкнуць птушкі і звяры.

Аказваецца, што музыка  гэта і ёсць наша жыццё.

Але яшчэ часта можна пачуць:

 Я не разумею музыкі!

 Не люблю я гэтыя оперы, сімфоніі!

Атрымліваецца так, што быццам нехта прыдумаў гэту музыку "оперы", "сімфоніі" і простаму чалавеку цяпер трэба мучыцца, каб зразумець іх. Чалавек забывае, што ён вучыўся хадзіць, гаварыць, пісаць...

Але ж музыкай, здараецца, чалавек пачынае займацца позна (калі пачынае). І ва ўсіх яго разважаннях на першым месцы ставіцца не музыка, а "я": "я не люблю", "я не разумею", "навошта гэта мне?".

Кожнае мастацтва адлюстроўвае жыццё. Напрыклад, мы чытаем раман, глядзім спектакль або кінафільм і перад намі праходзяць жыццёвыя з'явы, вобразы людзей, пейзажы. Мы бачым малюнкі, рэальныя прадметы на карцінках мастакоў, розныя скульптуры.

Але ж ці заўсёды можна сказаць, што музыка паказвае пэўную карціну жыцця. Адзін і той жа музычны твор трактуецца і ўспрымаецца рознымі людзьмі па-рознаму: адзін уяўляе шум лесу, другі чуе рокат хваляў, трэці  адчувае хваляванне сэрца.

Неадназначнасць ва ўспрыняцці музыкі адзначалі многія. Вядомы словы Гейнэ: "Музыка пачынаецца там, дзе канчаюцца словы". А Тургенеў у "Вешних водах", апісваючы стан героя, яго пачуцці пры атрыманні пісьма заключае: "Музыка адна змагла б іх перадаць".

Але ж музыкі не чужыя адлюстраванні рэальных з'яў і прадметаў. Часта асобныя старонкі музычных твораў і нават цэлыя творы прысвечаны адлюстраванню прыроды і людзей (напрыклад, "Шелест леса", з оперы Вагнера " "Зигфрид", уступ да "Сказания о граде Китеже" Рымскага-Корсакава, замалўкі цягніка ў "Попутной песне" Глінкі і многія іншыя).

І ўсё ж "жывапісныя" магчымасці музыкі абмежаваны ў параўнанні з іншымі мастацтвамі.

Галоўнае ў музыцы  гэта здольнасць выразіць эмоцыі, пачуцці, настрой, г. зн. унутраны свет чалавека.

"Сценаграфіяй пачуццяў" называў музыку Леў Талсты, "Мовай душы"  кампазітар і крытык А.Н. Сяроў. У гэтых выказваннях падкрэслена галоўная асаблівасць музыкі, але ж эмоцыямі яна не абмяжоўваецца.

Напрыклад, мы чуем у музыцы суровае, грознае гучанне, затым перад намі праходзіць карціна напружанага канфлікта, а потым, у заключэнні, музыка лікуе. Так увасабляецца думка: "Ад цемры чалавецтва прыходзіць да свету праз барацьбу" (пятая сімфонія Бетховена, яго уверцюра "Эгмонт"). Гэтую музыку можна выкарыстоўваць у святочных кампазіцыях самага рознага напрамку (сцэна барацьбы з фашызмам).

Або другі прыклад: музыка гучыць спакойна, і раптам у яе урываюцца ваіственныя гучанні і рушаць гэты спакой. Гэта можна зразумець як адлюстраванне думкі аб тым, што шчасце дасягнуць немагчыма, што мары аб ім развальваюцца пры сутыкненні з варожымі сіламі (Чацвёртая сімфонія Чайкоўскага).

Такім чынам, некаторыя ідэі не толькі даступны музыцы, але і выражаюцца ёю вельмі рэльефна і поўна. Перш за ўсё  гэта абстактныя ідэі, але ж яны адлюстроўваюць уяўленні цэлых класаў, груп, эпох.

Музыка Баха, Гайдна, Моцарта, Бетховена, Брукнера ўвасабляе думку аб свеце, веру ў розум чалавека. Творы ж кампазітараў-рамантыкаў Шуберта, Шумана, Берліоза, Ліста, Вагнера, Малера і, асабліва, экспрэсіяністаў Шёрберга, Берга выражаюць усведамленне таго, што свет поўны розных канфліктаў, якія нельга вырашыць, перад якімі чалавек не мае сілы. Творы ж савецкіх кампазітараў прасякнуты ідэямі гістарычнага аптымізма, рэвалюцыйнага змянення грамадства.

Часам у музыцы змест адлюстроўвае спляценні пачуццяў і настрояў з роздумам аб свеце, адлюстраваннем чалавека. Так, Накцюрн з Другога квартэта Барадзіна  гэта песня кахання (Накцюрн азначае "начная песня"), Музыка накцюрна надзвычай ласкавая, пяшчотная. Гэты твор (квартэт) Барадзін прысвяціў сваёй жанцы, прыгадаўшы яго да 20-годдзя з дня іх прызнання ў каханні.

Найбольш важнымі асаблівасцямі музычнага развіцця дзіцяці з'яўляюцца:

1. Слыхавое адчуванне, музычны слых;

2. Якасць і ўзровень эмацыянальнага адгукання на музыку рознага характару;

3. Прасцейшыя навыкі, дзеянні ў пеўчым і музычна-рытмічным выканаўстве.

Адзначым коратка агульныя тэндэнцыі ўзроставага развіцця:

Першы год жыцця. Псіхолагі адзначаюць, што ў дзяцей рана паяўляецца слыхавая адчувальнасць. Па дадзеным А.А. Люблінскай, у немаўляці на 10  12 дзень жыцця ўзнікаюць рэакцыі на гукі. На другім месяцы дзіця спыняе рухацца і заціхае, слухаючы голас або гучанне скрыпкі. У 4  5 месяцаў адзначаецца схільнасць да некаторай дыферэнцыяцыі музычных гукаў: дзіця пачынае рэагаваць на крыніцу гукаў, прыслухоўвацца да інтанацый пеўчага голасу. З першых месяцаў дзіця, якое развіваецца нармальна, адказвае на характар музыкі так называемым комплексам ажыўлення, радуецца або супакойваецца. Да канца першага года жыцця малыш, слухачы словы дарослага, падстройваецца да яго інтанацыі гуляннем, лепетам.

Праяўленні эмацыянальнага адгукання на музыку, развіццё слыхавога адчування дазваляюць ажыццяўляць музычнае выхаванне з самага ранняга ўзросту і выкарыстоўваць музыку ў святах, пачынаючы з дашкольнага ўзросту.

Другі год жыцця. Пры ўспрыняцці музыкі дзеці праяўляюць яскрава кантрасныя эмоцыі: вясёлае ажыўленне або спакойны настрой. Слыхавыя адчуванні больш дыферэнцаваны: дзіця разлічае высокія і нізкія гукі, громкае і ціхае гучанне і нават тэмбравую афарбоўку (грае металафон або барабан). Нараджаюцца першыя свядома адноўленыя пеўчыя інтанацыі; падпяваючы даросламу, дзіця паўтарае за ім прасцейшыя заканчэнні музычных фраз песень. Ён авалодвае прасцейшымі рухамі: хлопае, прытпвае, кружыцца пад гукі музыкі.

Трэці і чацвёрты гады жыцця. У дзяцей павышаецца адчувальнасць, магчымасць больш дакладнага разлічэння якасцей прадметаў і з'яў, у тым ліку і музыкальных. Адзначаюцца таксама індывідуальныя адрозненні ў слыхавой адчувальнасці. Напрыклад, дзеці могуць дакладна ўзнавіць нескладаную мелодыю.

Гэты перыяд развіцця характарызуецца імкненнем да самастойнасці. У дзіцяці паяўляецца жаданне займацца музыкай, актыўна дзейнічаць. Да 4 год дзеці могуць самастойна, пры нязначнай дапамозе дарослага спяваць маленькую песеньку. Яны валодаюць многімі рухамі, якія дазваляюць у вядомай ступені самастойна пускацца ў скокі і гуляць.

Пяты год жыцця. Характарызуецца актыўнай цікаўнасцю дзяцей. Гэта перыяд пытанняў: чаму? ад чаго? Дзіця пачынае ўсведамляць сувязь паміж з'явамі і падзеямі, можа зрабіць прасцейшыя абагульненні. Ён назірае, здолен вызначыць: музыка вясёлая, радасная, спакойная; гукі высокія, нізкія, громкія, ціхія; у п'есе дзве часткі (адна хуткая, а другая павольная), на якім інструменце іграюць мелодыю (раяль, скрыпка, баян). Дзіцяці зразумелы патрабаванні: як трэба заспяваць песню, як рухацца ў спакойным карагодзе і як у рухомых скоках.

Голас у гэтым узросце атрымлівае звонкасць, рухлівасць. Пеўчыя інтанацыі становяцца больш устойлівымі, але патрабуюць пастаяннай падтрымкі дарослага. Наладжваецца вакальна-слыхавая каардынацыя.

Засваенне асноўных відаў руху  хадзьбы, бега, скокаў  дае магчымасць дзецям шырока выкарыстоўваць іх у гульнях і танцах. Адны імкнуцца, не падражаючы адзін аднаму, па-свойму выканаць ролю (напрыклад, у сюжэтнай гульні). Другія праяўляюць цікавасць толькі да аднаго віду дзейнасці ў залежнасці ад індывідуальных схільнасцей і здольнасцей кожнага.

Шосты і сёмы гады жыцця. Гэта перыяд падрыхтоўкі дзяцей да школы. На аснове атрыманых ведаў і ўражанняў пра музыку дзеці могуць не толькі адказаць на пытанне, але і самастойна ахарактарызаваць музычны твор, разабрацца ў выразных яго сродках, адчуць розныя адценні настрою, якія перадае музыка.

Дзіця здольна да цэласнага ўспрыняцця музыкі, музычнага вобраза, што вельмі важна і для выхавання эстэтычных адносін да рэчаіснасці. Ці не азначае гэта, што аналітычная дзейнасць можа нанесці шкоду цэласнаму ўспрыняццю? Аказваецца, як сведчаць даследаванні, цэласнае ўспрыняцце музыкі не зніжаецца, калі найбольш яскравыя сродкі і, улічваючы іх, дзейнічаць у адпаведнасці з пэўным вобразам пры слуханні музыкі, выкананні песень і танцавальных рухаў (апошняе вельмі важна, пры выкарыстанні музыкі ў святах).

У дзяцей 6  7 год яшчэ больш умацоўваецца галасавы апарат, пашыраецца і выраўніваецца дыяпазон, паяўляецца большая напеўнасць, звонкасць. Песні, скокі, гульні выконваюцца самастойна, выразна і ў пэўнай ступені творча. Індывідуальныя музычныя інтарэсы і здольнасці праяўляюцца больш яскрава.

Разуменне ўзроставых асаблівасцей музычнага развіцця дазваляе больш кампэтэнтна і дыферэнцыравана выкарыстоўваць музыку ў дзіцячых святах.

Вельмі рана пачынаюць развівацца ў дзяцей музычныя здольнасці. У чым яны выражаюцца? Па якім прыкметам можна меркаваць аб іх наяўнасці ў дзіцяці? Яны праяўляюцца перш за ўсё ў высокай музыкальнасці, якая ўключае ў сябе як ладавае пачуццё (здольнасць эмацыянальна адгукацца на музыку), так і тонкае дыферэнцыраванае ўспрыняцце музыкі (слыхавы кампанент музыкальнасцт). Музычныя здольнасці дзіцяці выражаюцца і ў здольнасці да слыхавога ўяўлення. Музычна-рэпрадуктыўная здольнасць у спалучэнні з ладавым пачуццём і ляжыць, на думку Б.М. Цяплова, у аснове гарманічнага пачуцця. Высока развітае музычна-рытмічнае пачуццё, якое выражаецца ў здольнасці актыўна (рухома) перажываць музыку, "адчуваць эмацыянальную выразнасць музычнага рытма і дакладна ўзнаўляць апошні", таксама з'яўляецца паказчыкам музычнай здольнасці. У ёй могуць быць уключаны і іншыя якасці, такія як багацце ўяўлення, асаблівасці памяці, увагі, жыццёвага вопыту і інш. 2.

Музычныя здольнасці шматбаковыя. Актыўна развіваюцца ў дашкольным узросце музычна-рухавыя здольнасці. Шматлікія праяўленні таленавітасці ў гэтай вобласці (іх вывучалі А.В. Кенеман, Н.А. Ветлугіна, І.Л. Дзяржынская і інш.). Сюды ўключаюцца здольнасць успрымаць музыку, адчуваць яе выразнасць, непасрэдна і эмацыянальна адгукацца на яе і здольнасць ацэньваць прыгожае ў музыцы і рухах, ацэньваць рытмічную выразнасць, праяўляць музычны густ у межах магчымасці для дадзенага ўзросту. Асаблівую ж увагу даследчыкі звяртаюць на здольнасць таленавітых у гэтай сферы дзяцей выразна, беспрымусова, рытмічна рухацца пад музыку. Гэта здольнасць па дадзеным прафесара Н.А. Ветлугінай 3, якая вывучае яе праяўленне ў музычных гульнях дашкольнікаў, выражаецца:

1) у захопленасці рухамі пад музыку, у радаснай гатоўнасці выконваць пастаўленыя задачы, звязаныя з музыкай;

2) у непасрэднай, шчырай перадачы гульнёвага вобразу, у спробах увасобіцца ў гэты вобраз, у пошуках праўдзівых натуральных рухаў (уменні падпарадкаваць іх рытму музыкі, "укладаць" ў часе і прасторы, калектыве і праяўляць пры гэтым хуткую рэакцыю, ініцыятыву, знаходлівасць);

3) у рытмічнасці рухаў, якая сведчыць аб правільных адчуваннях метра-рытмічнай пульсацыі, акцэнтаў, сільнай долей метра;

4) у праяўленні творчай ініцыятывы, выдумкі, якая выражаецца ў прыдумванні, "спалучэнні" асобных элементаў музычнай гульні.

Ужо ў дзіцячым садку маюцаа магчымасці для развіцця музычных здольнасцей дзіцяці пры дапамозе спеваў, слухання рытмікі, навучання элементарнай тэорыі музыкі, музычнай гульні, свят, забаў. Музычныя здольнасці развіваюцца ў працэсе гульнёвай дзейнасці.

Пры падборы класічнай рускай музыкі і музыкі савецкіх кампазітараў для дзіцячых свят рэжысёру трэба аддаць перавагу тым творам, у якіх адбіліся перадавыя грамадскія ідэалы. Гэта і "Пятая сімфонія" Л. Бетховена, і кантата С. Пракоф'ева "Аляксандр Неўскі", і сатырычны балет К. Караева "Трапою грома", і жыццесцвярджальны балет А. Хачатурана "Гаянэ", і трагічная харавая кантата літоўскага кампазітара Э. Бальсіса, прысвечаная ахвярам фашызму "Не смейте трогать голубой глобус", і героіка-патрыятычная опера Глінкі "Іван Сусанін", і музыка сюіты нарвежскага кампазітара Э. Грыга да драмы Ібсэна "Пер Гюнт" і многія іншыя.

Магчымасць уключэння ў дзіцячыя святы твораў з залатога фонду суственай музычнай культуры павінна ажыццяўляцца з улікам музычнага развіцця вучняў і тэматыкі свята. Сярод твораў, якія з'яўляюцца класічнымі, ёсць шмат такіх, што цікавыя і дарослым, і дзецям. Успомнім, напрыклад, як многа музыкі напісана на казачныя сюжэты, або музыкі, выконваемай на святах, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці. Дзецям даступны такія жанры як опера, балет, сімфонія, харавая кантата (балет Р. Шчадрына "Канёк-Гарбунок", ІІІ канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Д. Кабалеўскага, прэлюдыі Шапэна).

Практыка арганізацыі дзіцячых свят паказвае неабходнасць уключэння пры іх правядзенні музычных твораў драматычна вострых, нават трагедыйных, у якіх увасабляюцца гераічныя вобразы, гістарычныя падзеі, барацьба дабра і зла і г.д.

У цэлым, пры падборы музыкі для дзіцячых свят трэба карыстацца наступнымі крытэрыямі:

Эстэтычны  творы класічныя, а таксама сучасныя, якія маюць ідэйна-выхаваўчае значэнне;

Псіхалагічны  творы, якія адпавядаюць жыццёвамі і музычнаму вопыту дзяцей;

Музычна-педагагічны  творы, якія адпавядаюць тэматыцы свята, творы дзіцячай тэматыкі, даступнай для дзіцячага выканання, якія ўлічваюць узроставыя асаблівасці ўспрыняцця музыкі.

Перыяд вучобы ў чацвёртым  сёмым класе  вельмі важны перыяд у жыцці дзяцей. У гэты час у іх адбываецца мутацыя, фізіялагічныя змяненне галасавых звязак. Змяненні ў галасавым апараце хлопчыкаў больш значныя, чым ў дзяўчынак. Як правіла, хлопчыкі муціруюць больш балюча, чым дзяўчынкі. Хлопчыкі губляюць верхні дыяпазон голаса, але затое ў іх развіваюцца ніжнія гукі. У дзяўчынак голас не паніжаецца, а развіваецца ўверх і ўніз, атрымліваючы больш насычаны тэмбр.

Ёсць розныя шляхі выкарыстання музыкі ў святах для дзяцей. Перш за ўсё  гэта грампласцінкі. Вось некалькі свят-вечароў, якія можна правесці любы рэыжысёр.

Свята 1. Людвіг ван Бетховен. Пласцінка "Бетховен", літаратурна-музычная кампазіцыя па кнізе Рамэна Ралана "Бетховен"  цудоўны расказ пра Бетховена. Пасля гэтага пласцінку, на якой запісаны некалькі тэм з "Луннай санаты", можна слухаць без усякіх пераходаў, цалкам "Лунную санату".

Свята 2. Паганіі. Пласцінка "Мальчик со скрипкой". Апавяданне пра дзіцячыя гады геніяльнага скрыпача зроблены па кнізе А.К. Вінаградава "Осуждение Паганини". Расказ запісаны на пласцінку ў добрым выкананні. Другая пласцінка  любы твор Паганіні: "Кампанелла", санаты для скрыпкі і гітары, капрысы. Гэта для любога сярэдняга школьнага ўзросту.

Свята №. 3. Грыг. Пласцінка "Корзинка с еловыми шишками", апавяданне К.Г, Паустоўскага, музыка Э. Грыга. Гэта можна адрасаваць дзецям 7  8-хы класаў. Можна праслухаць сюіту "Пер Гюнт", песні Э. Грыга, можна расказаць што-небудзь з біяграфіі кампазітара.

Свята 4. Чайкоўскі. Пласцінкі "П.И. Чайковский", "Письма". У гэтых пласцінках выкарыстаны сапраўдныя выказванні Чайкоўскага пра сваю музыку. Чайкоўскі гаворыць пра оперу "Евгений Онегин" і гучыць музыка оперы. Ён выказвае свае думкі пра музыку 4-ай сімфоніі. Ёсць у запісах і опера Чайкоўскага "Пиковая дама". Гэта музыка для вучняў 8  10-ых класаў.

Сімфанічная казка С. Пракоф'ева "Петя и волк". Гэта казка расказваецца дыктарам у суправаджэнні сімфанічнага аркестра. Напісана гэта музыка такім чынам, што кожная дзеючая асоба мае свой музычны інструмент: птушка  флейту, качка  габой, кошка  кларнет, дзядуля  фагот, воўк  валторны, стрэлы паляўнічага  літаўры, а тэму Пеці вядзе струнная група аркестра. Кожнае з'яўленне ў тэксце дзеючай асобы суправаджаецца сваім інструментам. Калі зрабіць малюнкі, плакаты гэтых інструментаў, то слуханне казкі будзе адначасова і ўзнаваннем галасоў некаторых музычных інструментаў.

Святы-вечарыны, прысвечаныя музыцы, музыцы як мастацтву, можна арганізаваць, маючы 6 пласцінак  бясед Д. Кабалеўскага "О чем говорит музыка". Гэта простыя, зразумелыя бяседы вялікага музыканта, якія ўважліва слухаюцца дзецьмі.

Цудоўнымі святамі могуць быць праслухоўванні музыкі ў літаратурна-музычных кампазіцыях: балеты Чайкоўскага "Лебединое озеро", "Спящая красавица", "Щелкунчик", оперы Глінкі "Руслан и Людмила", балета Р. Шчадрына "Конёк-Горбунок", балета С. Пракоф'ева "Золушка", оперы Рымскага-Корсакава "Сказка о царе Салтане" і інш.

Усё рэкамендаванае  толькі прыблізная схема падобных свят. Варыянтаў можа быць мноства. Усе пералічаныя пласцінкі ёсць ў продажы, або перыядычна з'яўляюцца ў магазінах.

Мастацтва Захаду патрабуе ўважлівага крытычнага і дыферынцыраванага падыходу. Апрача розных упадачных кірункаў там ёсць і здаровыя ў мастацкіх адносінах з'явы. Перш за ўсё трэба назваць імёны Б. Бартака, К. Шыманоўскага, П. Казеллы, П. Хіндэміта, А. Соге, К. Орфа, І. Стравінскага.

Усе гэтыя кампазітары валодаюць педагагічным талентам, і таму маюць сперцыяльна напісаныя творы для дзяцей. Гэта зборнікі "Пяць пальцаў" І. Стравінскага, "Спорт і забавы" Э. Саці, "Паэтычныя малюнкі" А. Соге, "Дзіцячыя п'есы" К. Шыманоўскага, "Дзіцячы альбом" П. Казеллы, "Мы будуем горад" П. Хіндэміта, вакальна-інструментальны цыкл К. Орфа.

Ужо адзін зварот да біяграфій выдатных музыкантаў, напрыклад, прагрэсіўнага грамадскага дзеяча, П. Хіндэміта, нямецкага кампазітара, якога праследавалі фашысты, французскага кампазітара А. Соге  можна выхаваць у дзецях глыбокае пачуццё павагі да мастацтва іншых краін і народаў.

Вельмі цікавым для дзяцей у музычным плане з'яўляецца вакальна-інструментальны цыкл "Мы будуем горад" П. Хнідэміта, які складаецца з 10 п'ес. Дзеці могуць спяваць песні або чытаць тэкст гульні пад музыку. Акампаніруюць любыя тры інструменты. Адзін з іх выконвае верхні, другі  сярэдні, а трэці  ніжні голас інструментальнага суправаджэння. Гульня-прадстаўленне мае для дзяцей выхаваўчае значэнне, таму што заснавана на забавах, якія падражаюць працы дарослага. Музыка суправаджае канкрэтныя дзеянні, малюнкі, сцэнкі, г. зн. яна праграмна і таму даступна ўспрыняццю дзяцей.

А.Соге зрабіў свой дзіцячы альбом з двух сшыткаў. У першым з іх шэсць п'ес: "Візіт да Шумана", "Прапаўшы паляўнічы", "Матацыклісты", "Вечны падарожнік", "Пажарнікі", "Велічны спявак".

У другім сшытку (і больш цяжкім) 5 п'ес: "Поль і Вірджынія", "Успаміны пра канікулы", "Прыступ гнева", "Дзіця з вандруючай трупы", "Святочны дзень".

Вельмі змястоўным з'яўляецца зборнік І. Ставінскага "Пяць пальцаў". Ён складаецца з васьмі лёгкіх п'ес, у некаторых з якіх кампазітар апрацаваў рускія народныя мелодыі.

Глыбокія народныя карані мае і музыка Б. Бартака, прадестаўленая ў зборніку "Мікракосмас". Да некаторых п'ес змешчаны вершаваныя тэксты, якія раскрываюць змест той або іншай мініяцюры.

"Дзіцячая" музыка Хіндэміта, Бартака, Соге і іншых замежных прагрэсіўных кампазітараў можа карысна дапаўняць рускую класічную і савецкую музыку для дзяцей.

Вывады. У музыцы чалавечыя пачуцці адлюстроўваюцца непасрэдна, менавіта музыка перадае эмацыянальныя станы найбольш моцна ў параўнанні з іншымі мастацтвамі. Выразнасць  важнейшая рыса музыкі. У той жа час музыка перадае і з'явы прыроды і робіць гэта апасрэдавана, г. зн. кампазітар надзяляе чалавечымі пачуццямі.

Крытэрыямі адбору музыкі да дзіцячага свята выступаюць ідэйнасць, высокі мастацкі ўзровень твораў, адпаведнасць узроставым асаблівасцям. Пажадана, каб у дзіцячым свяце выкарыстоўвалася і замежная музыка, яе лепшыя ўзоры.