Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыял.docx
Скачиваний:
193
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
572.36 Кб
Скачать

Беларускі фальклор у свяце

Ва ўмовах перабудовы духоўнага жыцця нашага народа і тых вялікіх зрухаў у свядомасці людзей, якія сёння назіраюцца, зусім не выпадковым з'яўляецца інтарэс шырокіх колаў грамадства да фальклорнай спадчыны, у тым ліку песеннай. Народная песня, як найбольш распаўсюджаны жанр традыцыйнай творчасці, увабрала ў сябе не толькі мастацкія каштоўнасці многіх пакаленняў, але і адлюстравала жыццё народа, яго гісторыю, эстэтычныя і маральна-этычныя ідэалы. Таму яна працягвае жыць у народзе, задавальняючы самыя патрабавальныя густы выканаўцаў і слухачоў.

Фальклорныя экспедыцыі і асабістыя назіранні аўтара над бытаваннем народнай песні ў сучасных умовах сведчаць аб тым, што працэс адмірання і заняпаду традыцыйнай песеннасці, які пачаўся даўно, інтэнсіўна прадаўжаецца ў наш час. У сувязі з ломкай усяго грамадскага ўкладу жыцця, асабліва ў вясковай мясцовасці, разбураецца перш за ўсё абрадавая каляндарна-песенная творчасць, забываюцца старадаўнія звычаі, святкаванні і гульні, затухаюць многія віды і жанры народна-песеннай спадчыны.

Аўтару давялося прымаць удзел у фальклорнай экспедыцыі ў Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці ў 1990 г. Знаёмячыся са станам бытавання народнай песні ў вёскай і населеных пунктах раёна, сустракаючыся з удзельнікамі самадзейных калектываў, непасрэднымі носьбітамі фальклорнай традыцыі і майстрамі народных спеваў, члены экспедыцыі прыйшлі да высновы, што фальклор гэтай мясцовасці як сістэма каляндарна-абрадавай песеннасці ўжо не існуе. Былі запісаны лірычныя, сацыяльна-бытавыя, жартоўныя песні і прыпеўкі, а з абрадавых  толькі некалькі валачобных, адна купальская, дзве-тры вясельныя.

Амаль сто гадоў назад многія фалькларысты і этнографы заклікалі хутчэй збіраць і запісваць фальклор, таму што ў той час бачылі, як знікаюць унікальныя творы і архаічныя пласты абрадавай песнятворчасці. Дзякуючы нястомнай дзейнасці П.Шэйна, Е.Раманава, Я.Карскага, М.Янчука і іншых мы маем магчымасць знаёміцца і вывучаць многія ўзоры песеннай спадчыны беларускага народа, якія адпавядаюць самаму высокаму мастацкаму густу і эстэтычнай вартасці.

Нягледзячы на трывогу за лёс народнай песні многіх даследчыкаў і дзеячаў народнага мастацтва мінулага і сучаснага, у нашай рэспубліцы дзесяцігоддзямі не звярталася ўвагі на традыцыйную культуру, у тым ліку народную песню. Выключэннем з'яўляецца хіба толькі Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, у якім шмат зроблена для захавання і выкарыстання сучаснікамі і нашчадкамі народнай песнятворчасці.

Але, каб зберагчы агромністае багацце фальклору і ўзнавіць яго ў сучасных умовах, імкненняў толькі адных вучоных і энтузіястаў недастаткова. Адрадзіць забытыя традыцыі, абрады і звычаі, а разам з імі і народныя песні магчыма толькі намаганнямі многіх тэарэтыкаў і практыкаў фальклорнага мастацтва. Сучасныя ўмовы не спрыяюць больш існаванню і развіццю песенных традыцый у штодзённым жыцці, таму трэба шукаць такія галіны мастацкай дзейнасці, дзе народная песня зможа ўзнавіцца.

Людзі адарваліся ад роднай культуры, народнай песні. Іх трэба рыхтаваць да ўспрыняцця традыцыйнага мастацтва, тлумачыць змест фальклорнага твора, расказваць пра абставіны, у якіх ён выконваўся. На розных сямейных урачыстасцях, вяселлях, народных святах мала хто можа заспяваць дзве-тры песні накшталт "Цячэ вада ў ярок", "Прымакі", "Касіў Ясь канюшыну". І гэта пры вялікім багацці і жанравай разнастайнасці песеннага фальклору нашай рэспублікі, які яшчэ жыве ў памяці людзей старэйшага ўзросту ў асобных раёнах.

Трэба спяшацца захаваць родную песню. Але аднымі заклікамі гэтую задачу не вырашыць. Неабходна кампетэнтнае валоданне прыёмамі і метадамі адраджэння традыцыйнай песеннай культуры. Настаў час абагульніць некаторы практычны вопыт і назіранні па выкарыстанню народнай песні ў мастацкай самадзейнасці, якая здольна даць ёй другое жыццё, узнавіць яе найбольш дасканала і дакладна. Для гэтага трэба добра ведаць фалькларыстыку, гісторыю свайго народа, спецыфіку народнай манеры спеваў, асаблівасці іх выканання ў розных месцах.

Нашы навучальныя ўстановы даюць музычную адукацыю з арыентацыяй на заходнееўрапейскую або рускую музычную культуру, механічна пераносячы іх на нашу нацыянальную глебу. Сказанае не азначае, быццам аўтар супраць вывучэння замежнай або рускай музыкі. Трэба ведаць лепшыя ўзоры класічнай і народнай музыкі краін і народаў, але пры гэтым мы не павенны забываць пра свае карані, пра сваё роднае традыцыйнае мастацтва, недаацэньваць яго мастацкія вартасці і глыбокую чалавечнасць. Таму і спяваюць некаторыя калектывы беларускую народную песню на манер рускай, апрацоўваюць яе без уліку жанравай прыроды, псуюць пры гэтым песенную традыцыю. Калі ж мы жадаем усведамляць сябе як этнас, то па-іншаму трэба ставіцца да роднага мастацтва, якое данесла да нас жывое слова нашых продкаў, іх мары і падзяванні.

Але народная песня  гэта не толькі гісторыя, сувязь пакаленняў, а і вялікая эстэтычная асалода і каштоўнасць. Той, хто знайшоў у ёй аднойчы прытулак свайму сэрцу, ніколі не пакіне яе, будзе звяртацца да яе зноў і зноў, шукаючы кожны раз новае хараство. Фальклор абагульніў вопыт народа, яго мары аб шчасці, надзеі на лепшую долю, імкненне да сацыяльнай справядлівасці. Многае ў ім і сёння сугучна нашым поглядам, пачуццям, перажыванням.

У аматарскай творчасці на першае месца выступае эстэтыка народнай песні. Многія творы каляндарна-абрадавай сістэмы ў самім жыцці ўжо страцілі сваё утылітарнае прызначэнне і таму выконваюцца ў народзе "абы-калі". Але ж іх лепш за ўсё выконваць у адпаведнасці з генетычнай прымеркаванасцю да пэўнага каляндарнага цыкла, або абраду. Абрадавыя песні не могуць успрымацца як мастацкія без сувязі з канкрэтнай жыццёвай з'явай, таму іх нельга ўзнавіць у сцэнічных умовах. Як бы ні было пераканаўча ўсё тое, што паказваецца са сцэны, гэта не само жыццё. Некаторыя ж даследчыкі сцвярджаюць, што, працуючы над народнай песняй, яны займаюцца "аўтэнтычным" фальклорам, хаця фальклор па-за жыццёвымі абставінамі проста не можа быць аўтэнтычным, таму што непазбежна змяняецца, пераасэнсоўваецца.

У выкананні розных самадзейных калектываў народная песня гучыць, у залежнасці ад сувязі з народнай крыніцай, больш альбо менш дакладна ў параўнанні з арыгіналам. Дрэннае веданне песеннай традыцыі пры асваенні песні прыводзіць да вульгарызацыі, абыякавасці.

Нівеліроўка мясцовых традыцый, знікненне многіх фальклорных жанраў, розных форм быту, пэўная стандартызацыя чалавечых узаемаадносін, эмацыянальная перагрузка людзей народжаны працэсамі урбанізацыі. Вядомы савецкі пісьменнік Ф. Абрамаў звяртаў увагу грамадскасці на неабходнасць з усёй сур'ёзнасцю "ставіць пытанне аб захаванасці і абароне сталых каштоўнасцей духоўнай культуры, набытых векавым народным вопытам" 1, с. 236. Некаторыя вучоныя лічаць, што адной з прычын распаўсюджвання ў нашым грамадстве, асабліва сярод моладзі, замежнай пацяшальнай музыкі з'яўляецца "страта культурнага імунітэту" 2, с. 4. Узнаўленне песенных традыцый садзейнічае адраджэнню бытавой функцыянальнасці фальклору, захаванню і развіццю народнай творчасці ў штодзённым жыцці.

Распрацоўка і ўкараненне ў святочную культуру эфектыўных метадаў і форм работы з народнай песняй даюць магчымасць захаваць яе ў адносна першапачатковым выглядзе або творча падысці да інтэрпрэтацыі фальклорнага твора. Цікавасць аўтара да гэтай праблемы тлумачыцца больш чым дваццаціпяцігадовым вопытам работы ў харавой самадзейнасці ў якасці мастацкага кіраўніка або акампаніятара калектываў.

Праблемы фалькларызму ў нашай краіне як самастойнай з'явы сучаснай фалькларыстыкі разглядюцца ў спецыяльным даследаванні. Пакуль гэта адзіная ў сваім родзе навуковая праца 3. Узаемаадносіны мастацкай самадзейнасці і фальклору ўяўляюць вялікую навуковую цікавасць. Сапраўды, што агульнага і якія адрозненні паміж гэтымі дзвюма сферамі культуры? У фалькларыстыцы іншы раз атаясамляюцца даныя два віды мастацкай творчасці. Гэта адбываецца па той прычыне, што звычайна пад тэрмінам "мастацкая самадзейнасць" разумеюць праяўленне самастойнай творчай ініцыятывы народных мас. Але такое этымалагічнае вызначэнне мастацкай самадзейнасці прыводзіць да атаясамлення яе з фальклорам. Характэрным у гэтых адносінах з'яўляецца вывад В.Васіленкі: паколькі любы фальклор ёсць самадзейнасць, значыць, сучасная самадзейнасць ёсць фальклор4, с. 161.

У 60-я гг. пераважала тэндэнцыя разглядаць мастацкую самадзейнасць толькі ў тых яе формах, якія выкарыстоўваюць фальклор. Пры гэтым тут дакладна акрэсліліся два погляды на гэтую з'яву. Адны вучоныя звярнулі ўвагу на страты фальклору, які выкарыстоўваецца на самадзейнай сцэне, іншыя ж убачылі дабратворны ўплыў народнай традыцыі на мастацкую самадзейнасць.

Аналіз літаратуры паказвае, што названыя работы ўносяць істотны ўклад у распрацоўку агульных праблем фальклору і аматарскай творчасці. Але практыка работы самадзейных калектываў патрабуе такіх даследаванняў, якія б асвятлялі навуковыя і практычныя пытанні арганізацыі працэсу асваення песенных традыцый, кіравання ім у сферы мастацкай самадзейнасці.

Асноўныя задачы прадмета:

раскрыць значэнне і магчымасці музычнага фальклору ў захаванні і развіцці песенных традыцый у сучасных умовах;

вызначыць асноўныя заканамернасці і спецыфіку працэсу асваення народнай песні ў абрадах і святах;

выявіць уздзеянне розных кампанентаў (сувязь калектываў з фальклорнай крыніцай, роля кіраўніка ансамбля ў асваенні песенных традыцый, ступень узаемасувязі фальклорных жанраў ва ўмовах самадзейнай сцэны, месца народнай песні ў рэпертуары калектыву і г.д.) на максімальную праўдзівасць ва ўзнаўленні песеннай традыцыі самадзейнымі калектывамі;

распрацаваць асноўныя метадычныя прынцыпы і метады асваення народнай песні ў розных відах фалькларызму, вызначыўшы тым самым напрамкі ў рабоце рэжысёраў па выкарыстанню фальклорных традыцый.

Адражэнне песеннай традцыі немагчыма без стварэння цэласнай сістэмы мерапрыемстваў. Перш за ўсё неабходна пачаць вывучэнне народнай спадчыны на ўсіх узроўнях выхаваўчага і вучэбнага працэсу  у дзіцячым садзе, у школе, у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Далучэнне да традыцыйнага мастацтва, асабліва з першых крокаў жыцця, будзе спрыяць не толькі адраджэнню фальклору, але і асваенню роднай мовы.

Гэта справа не аднаго дня. Важным крокам павінна стаць стварэнне падручнікаў, дапаможнікаў, зборнікаў запісаў народнай творчасці, метадычных распрацовак і іншай літаратуры, якая б уключала розныя жанры фальклору з улікам узроставых, эстэтычных, інтэлектуальных, псіхалагічных асаблівасцей чытачоў.

Нямла могуць зрабіць для захавання нацыянальна-духоўнага багацця работнікі культуры, перш за ўсё кіраўнікі самадзейных калектываў. Неабходны максімальная ўвага да майстроў народнай творчасці, спрыяльныя ўмовы для заняткаў іх з маладымі выканаўцамі народных песень і танцаў, пакуль для гэтага ёсць яшчэ магчымасці, бо ніякія тэхнічныя сродкі не змогуць замяніць жывыя мастацкія сувязі малодшага і старэйшага пакаленняў.

Найбольш складанай праблемай асваення песенная традыцыі самадзейнамі калектывамі з'яўляецца вывучэнне народнай манеры спеваў. Гэтая праблема патрабуе спецыяльнага даследавання, удумлівага тэарэтычнага абагульнення практыкі народных спеваў. Многія кіраўнікі самадзейных калектываў не задумваюцца над гуказдабываннем, дыханнем, дынамікай і іншымі мастацкімі асаблівасцямі, якія складаюць народную манеру спеваў.

Належнае месца ў адраджэнні традыцыйнай культуры, у тым ліку песеннай спадчыны, павінен заняць Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. Навуковы і вучэбны працэсы ў ім трэба накіраваць на тое, каб кожны студэнт добра авалодаў беларускай мовай, ведаў і любіў сваю спадчыну. Не сакрэт, што пакуль яшчэ большасць студэнтаў музычных спецыялізацый дрэнна ведаюць фальклорную песню, інструментальную народную музыку, традыцыйны танец, народны тэатр, не ўяўляюць сабе практычную работу кіраўніка самадзейнага інструментальнага калектыву, акампаніятара, не ўмеюць падабраць на слых народную песню, запісаць па нотах фальклорны твор. Але гэта не іх віна. На традыцыйнае мастацтва доўгі час не звярталася дастатковай увагі, з пагардай ставіліся да народных традыцый, лічылі фальклор мастацтвам "ніжэйшага сторту". Сёння важна не прапусціць апошнія магчымасці  зберагчы сваю спадчыну.

Вывады. У наш час арэал бытавання фальклорнай традыцыі прадаўжае звужацца. Жывое існаванне абрадава-святочнай культуры перажывае трансфармацыю – абрады і святы прымаюць характар гульні, забавы, пацяшэння. Аднак, гэтае пераасэнсаванне ніякім чынам не нівіліруе традыцыйную змястоўнасць абрадава-святочнай культуры і фальклору. Маецца на мэце, што рэжысёр, выкарыстоўваючы фальклор у сучасным свяце, абавязан раскрыць на новым эстэтычным узроўні прыродную сутнасць традыцыі. Размова ідзе пра знаходкі, прыёмы, сродкі мастацкай выразнасці, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным свяце з улікам успрыняцця сучаснага глядача.