Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Этнаграфія

  1. Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі

Гісторыка-этнаграфічны рэгіён – гэта частка этнічнай тэрыторыі, што вылучаецца паводле комплексу прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў, народнай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, вусна-паэтычнай творчасці, мясцовых гаворак, звычаяў, абрадаў і інш.

На тэрыторыі Бел. ў 18-19ст. – шэсць гісторыка-этнаграф. рэгіёнаў - Падзвінне, Паднапроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Усходняе Палессе і заходняе Палессе. Рэгіёны размяшчалісь на басейнах вялікіх рэк. Па меры засялення складваліся вытворчыя і абрадавыя традыцыі, фарміраваўся тып культуры.

Падзвінне (Паазер’е) (басейн зах.Дзвіны). У 11ст. тут 10 гарадоў-Полацк, Віцебск, Мінск, Друцк, Лукомль, Лагойск, Ізяслаў, Браслаў, Барысаў,Орша. Тут беларусы-католікі лічылі сябе палякамі, а праваслаўныя беларусы нярэдка залічваліся да рускіх. Гэты рэгіён абяспечваў сябе ўласным хлебам. Побач са збожжам (жытам, аўсом,ячмянём) важнае месца – лён. Наяўнасць шматлікіх азёр - рыбалоўства. Лясные масівы. Вусна-паэтычная творчасць-распаусюджванне валачобных, масленічных, талочных, ільнаробчых і ярынных песен.

Падняпроўе – басейн верхняга Дняпра. Магілёў, Шклоў. Малаурадлівыя глебы. Сасновыя лясы. Збожжа – жыта, авёс (вакарыстоўваўся у конагадоўлі. Тэхн. культуры –лён, канапель.Промыслы-збіральніцтва, пчалярства,здабыванне смалы, вытворчасць дзёгцю. Паселішчы адрозніваліся большымі памерамі (15-30двароў). Дэкаратыўная Веткаўская разьба. Ганчарства – посуд з чырвонай гліны. Карагодныя гульні, песні, танцы.

Цэнтральная Беларусь - асноўная частка Мінская вобл, заходняя частка Магілёўскай вобл. р.Бярэзіна, Свіслач. Слуцк, Нясвіж, Клецк,Капыль,Мінск. Збожжа-жыта,пшаніца,авёс. Бульба,цукравые буракі. Першае месца па вытворчасці цукру. Вытворчасць спірту з бульбы. Жывёлагадоуля – развядзенне канеё. Срубы з сасновых бревен.кераміка распісвалася узорам у выглядзе хвойных галінак.

Панямонне - верхні басейн Нёмана. Навагрудак, Гродна. Жыта,авёс, пшаніца, грэчка.Лён.Жыллё –“чысты вугал”.Кераміка –глянцаванне, чорнаглянцавая кераміка.

Усходняе Палессе – Старобін,Тураў,Мазыр,Хойнікі, Пухавічы. Значная плошча –сенажаці. Шмат свойскай жывёлы, якая кармілася сакавітай травой – у свіней самае смачнае сала. Рыбалоўства, збіраольніцтва, пчалярства. Грушавыя дрэвы. Абрад “жаніцьба коміна” Кераміка - выраб задымленага посуду.

Заходняе Палессе – басейн верхняй Прыпяці. Брэст, Кобрын, Пінск. Балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат. Вясной – раен пераутвараўся у возера з астроўкамі і жыхары на лодках адпраўлялісь за дровамі, на сенажаць, палявалі на качак. На лодках везлі хаваць і нябожчыкаў. Рыбалоўства, збіральніцтва. Дзікіх качак салілі.Пшаніца, грэчка, проса. Промыслы –ткацкія, гарбарна-аўчынные, ганчарные, дрэваапрацоўчые.

Этнаграфія

  1. Сямейны і грамадскі побыт беларускіх сялян

Грамадскі побыт. Яшчэ з часоў феадалізму грамадскі побыт і наогул

усѐ жыццѐ селяніна падпарадкоўваліся канкрэтным грамадскім адносінам,

якія вызначаліся юрыдычны-прававымі нормамі – дзяржаўнымі і звычаѐва-традыцыйнымі. Вышэйшую уладу грамады ў межах воласці ажыццяўляў абраны ―старэйшымі мужамі‖ на агульным валасным сходзе старац. Выбары адбываліся штогод на прадвесні. Старац складаў прысягу пачэсна служыць грамадзе і абараняць яе інтарэсы паўсюдна і заўсѐды.. Акрамя старцаў у склад кіраўніцтва выбіралі з ліку ―добрых мужоў‖ найбольш прыстойных і паважаных сялян –дзесяцкіх, сарочнікаў, соцкіх.

Грамада, звязаная кругавой парукай, несла адказнасць за своечасовую

выплату падаткаў і спраўнае выкананне павіннасцяў па ўтрыманню ў парадку

дарог, перавозаў, мастоў, дзяржаўных чыноўнікаў; прыймала на пастой

войска. Разам з тым грамада валодала і тымі грамадскімі функцыямі, што баранілі інтарэсы селяніна перад дзяржавай, феадалам, суседнімі грамадамі.

Выразнай формай сялянскай узаемадапамогі з’яўлялася талака – даўні

народны звычай калектыўнай дапамогі ў гаспадарчых работах.Супольная гаспадарчая дзейнасць сялян найбольш праяўлялася ў сябрыне – народным звычаі сумеснага карыстання сенажаццю, пашай, пчоламі. Саўладальнікаў маѐмасці называлі сябрамі: адносіны паміж імі вызначаліся шчырасцю і ўзаемадапамогай. З даўніх часоў, калі існавала калектыўная гаспадарка і грамадская ўласнасць, паходзіць такі звычай, як бонда – частаванне блізкіх і аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавінай, агароднінай новага ўраджаю.

Уступленне ў правы дарослага ажыццяўлялася ў пэўным узросце, які, згодна са звычаѐвым правам, наступаў для хлопца у 17-18, а для дзяўчынак – у 14-16 гадоў.На Беларусі сяляне пасля 60 гадоў звычайна адыходзілі на спачын, нават тады, калі яшчэ захоўвалі фізічную моц і працаздольнасць.

Засваенне маладымі маральных каштоўнасцяў – нормаў паводзінаў,

пэўных адносін да розных сацыяльных праблем, г.зн.сацыялізацыя,

адбывалася ў працэсе самога жыцця шляхам перадачы вопыту старэйшымі

малодшым; дзейснай формай усталявання агульнапрынятай маральнасці

з’яўляўся жывы прыклад.

Сямейны побыт. Асноўнымі паказчыкамі форм і тыпаў беларускай сям’і з’яўляюцца:агульны колькасны склад;колькасць шлюбных пар і пакаленняў;

дзетнасць;сваяцтва (прамое ці бакавое)

Сем’і падзяляюцца на дзве асноўныя формы: вялікую, нераздзеленую

сям’ю (у склад якой уваходзілі дзве і больш сямей, звязаныя як прамым, так і

бакавым сваяцтвам, але пры ўмове вядзення агульнай гаспадаркі) і малую

(простая, нуклеарная), у якой жыла шлюбная пара з дзецьмі ці без дзяцей.

Бацькоўскі тып сям’і падзяляўся на два падтыпы: адналінейны (калі разам

з бацькамі жыў адзін жанаты сын са сваімі дзецьмі і ўнукамі) і

многалінейны (калі ў сям’і бацькоў жылі некалькі жанатых сыноў).

Брацкі тып сям’і ўтвараўся, калі пасля смерці бацькоў жанатыя браты не

дзяліліся, а заставаліся жыць разам і вялі агульную гаспадарку. Брацкія

сем’і былі толькі многалінейнымі. У іх жылі дзве і больш шлюбных пар.

У бацькоўскай сям’і гаспадыняй была маці (свякруха), у брацкай – жонка старэйшага брата. Яна кіравала жанчынамі ў сям’і, вучыла іх гаспадарчым справам, размяркоўвала паміж імі працу, сачыла за парадкам у хаце, гатавала ежу, пякла хлеб і інш.У бацькоўскай сям’і нявесткі цалкам залежалі ад свякрові. Першай памочніцай гаспадыні была старэйшая нявестка. У малой сям’і жонка падпарадкоўвалася толькі мужу.

Існавалі сем’і пабудаваныя на прынцыпах бакавога сваяцтва: з стрыечнымі братамі, сем’і, дзе разам з дзядзькам жылі швагры (браты жонкі ці мужыкі сясцѐр). Сустракаліся нераздзеленыя сем’і з пасынкамі (няроднымі сынамі; сынамі ад папярэдняй жонкі ў адносінах да мачахі ці сыны ад папярэдняга мужа ў дачыненні да айчыма) і здольнікамі (прыѐмнымі сынамі ці дочкамі, якія мелі права на частку маѐмасці).

Разам з тым, дзеці лічыліся найвышэйшай каштоўнасцю ў сям’і. Бяздзетныя бацькі выклікалі ўсеагульнае спачуванне. Паводле народных уяўленняў, бяздзетнасць была ―божай карай‖ за цяжкі грэх, здзейснены чалавекам альбо вынікам злоснага чарадзейства.

Вялікае значэнне ў беларускім традыцыйным грамадстве надавалася

выхаванню дзяцей. У аснове народнай педагогікі беларусаў былі даволі

суровыя адносіны бацькоў да дзяцей, якія лічыліся не процівагай

бацькоўскай любві, а наадварот, яе доказам. Пры гэтым, народная мараль

адмаўляла рэзкасць і жорсткасць ва ўзаемаадносінах бацькоў і дзяцей

Калі вясковыя дзеці маглі праводзіць вольны час у гурце хлопчыкаў і дзяўчынак, то ў шляхецкіх сем’ях дзяўчынкі маглі гуляць толькі з дзяўчынкамі і выключна ў межах сада, каля дома. Непрыстойнымі для дзяцей вышэйшага саслоўя лічыліся ―мужыцкія гульні‖, якія маглі забрудзіць адзенне. Непрыймальнымі былі гульні дваранскіх дзяцей з дзецьмі сялян ці гараджан.У выхаванні дзяцей шляхты важнае месца належала прывіццю ім

добрых манер, што забяспечвала нармальнае ўваходжанне ў сваѐ сацыяльнае

асяроддзе.

Вялікая ўвага надавалася, выхаванню рэлігійнасці і богабойнасці,

пачцівасці да бацькоў. Але, як і ў вясковых сем’ях, у выпадку

непаслухмянства дзяцей да іх нярэдка ўжывалася фізічнае пакаранне. Разам з

тым, з ранняга дзяцінства ў шляхціча выпрацоўвалі пачуццѐ ўласнай

годнасці, гонару і любові да Бацькаўшчыны.

Важнае месца ў сістэме народнай педагогікі займала працоўнае

выхаванне. У беларусаў заўсѐды заахвочваўся ранні (з 5-6 гадоў) удзел

дзяцей у працоўнай дзейнасці. Дзеці, як спадкаемцы бацькоў, па народных

ўяўяленнях, павінны былі набыць пэўныя веды і навыкі ва ўсіх галінах

жыццядзейнасці: гаспадарцы, жывѐлагадоўлі, промыслах, рамѐствах,

кулінарыі, метэаралогіі, медыцыне і шмат інш. Адбывалася гэта эмпірычным

шляхам, канкрэтным паказам розных працоўных аперацый, пасільным

удзелам у іх дзяцей.

У маральна-эстэтычным выхаванні велізарную ролю адыгрывалі

разнастайныя жанры народнай вусна-паэтычнай творчасці (легенды, паданні,

казкі, песні, прымаўкі, прыказкі і інш.), якія змяшчалі і адлюстроўвалі

найважнейшыя светапоглядныя каштоўнасці беларусаў, што выспявалі і

выцвярэджваліся стагоддзямі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]