Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Фальклор

5. Летні цыкл беларускага календара.

Летнi цыкл складалi песнi купальскiя, пятроўскiя, касарскiя i жнiўныя. Да летняга цыклу ў пэўнай ступенi адносяцца i талочныя, якiя спявалiся i ў iншыя поры года, але найбольш — у час дажынак, пры застоллi дажынкавай талакi. Купальскiя песнi ўслаўлялi Купалу (купалле) — пару найбольшага росквiту зямных сiл, выражал! iмкненне захаваць ураджай якраз напярэдаднi ўборкi, адлюстроўвалi любоўныя i сямейныя адносiны. Значную частку купальскiх песень складаюць жартоўныя, якiя, як i большасць купальскiх, выконвалiся каля кастра i незласлiва высмейвалi заганы хлопцаў i дзяўчат, адыгрывалi значную ролю ў вясёлай святочнай гульнi моладзi. Пятроўскiя працягвалi, развiвалi далей тэму любоўных i сямейных адносiн. Касарскiя песнi не вылучаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Спявалiся яны на матыў жнiўных. Сапраўднай скарбнiцай беларускай народнай песеннай культуры з'яўляюцца жнiўныя песнi. Шырокi паказ працы жней у iх спалучаецца з адлюстраваннем унутрысямейных i сацыяльных адносiн. Матывы жнiўных песень нясуць у сабе вялiкi зарад сацыяльнай нянавiсцi селянiна да паноў-прыгнятальнiкаў i iх прыслужнiкаў. Паэтычным хараством, раскошай вобразаў вылучаюцца сярод жнiўных дажынкавыя песнi, якiя адлюстроўвалi заключны этап збору жыта з палёў.

Купалле. У ноч з 6 на 7 ліпеня. Лічылася, што сонца глядзіць на зіму, а лета –на жару. Шукалі папараць-кветку. Скакалі над вогнішчамі – ачышчаліся (2усе чары спальваліся на агні”). Спявалі купальскія песні.

Пятроўскія песні (працяг купалля). Тэматыка – любоўная і сямейна-бытавая. Пасля Пятра - сенакосная пара.

Зажынкі, дажынкі. Жнівеньскія песні – манатоныя,працяжныя. Песні зажынкавыя – клопат аб добрым надвор’і на жніво. Песні дажынкавыя - песні пра паследняга стага, стог неслі хазяіну, якому жалі. Рабілася застолле (спачатку-абрадавыя песні, а потым – застолле).

Фальклор

6. Радзінна-хрэсьбінны абрад.

Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб ведалі менш людзей. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся загады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася - дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна расплятала касу, набірала у рот вады і давала парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць цяжка і ўсе абвінавацяць дзяўчыну.

Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Нарадзіўшыгася дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў адзенне. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках. Прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на 4-5 дзень, і маці хавала яе ў дзірку ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася 7 гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць розум".

Першыя тры дні строга рэгламентаваны. Нараджэнне – «пераход» з чэрава маці да жыцця ў іншым свеце. Нельга нічога не выносіць з хаты, не пазычаць ні сваім, ні чужым.

На 9 дзень пасля нараджэння бабка-павітуха выконвала абрад першага рытуальнага купання. У ваду клалі прадметы, напрыклад, дзевяць зярнят жыта, каб быў здаровы і змог працягваць род; пярсцёнак, каб прадоўжыў справу бацькі. Калі купалі дзяўчыну, у ваду клалі аднакапеечную манету, каб «звесці» да мінімума яе «месячны» цыкл і г.д.

Да 40-га дня дзіця хрысцілі. Выбіралі імя і хросных бацькоў. Пакуль дзіця не пахрысцяць, яго нельга паказваць чужым.

На трэці дзень пасля хрышчэння праводзіўся абрад ачышчэння. Пакуль збіраліся госці дзіця купалі. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Купала дзіця бабка-павітуха. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца, дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц.

На працягу першага года жыцця дзіцяці не стрыглі валасы, «каб не застрыгчы мову і памяць». Роўна ў год над ім праводзілі абрад першага пастрыгу. Састрыжаныя валасы клалі за бажніцу ў чырвоны кут і захоўвалі на працягу ўсяго жыцця як абярэг. На працягу першага года не аддавалі і не прадавалі адзенне дзіцяці, яго калыску і ложак.

«Без дзяцей циха, ды на старасци лиха».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]