Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Этнаграфія

15. Інтэр’ер сялянскай хаты

Да 60-70гг 19ст. Вясковые хаты былі курнымі – мелі глінабітныя курные печы бе коміна, печ была справа каля ўвахода, калі палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік (адтуліну ў столі). Хата мела высокі парог і нізкія дзверы. Тры невялікія акенцы зачыняліся на нач драўлянай засаўкай. Падлога – гліабітны ток, летам у святочныя дні слалі аір. У вуглу каля печы – качарэжнік, там стаялі вілкі для гаршкоў, чапяла, памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы – жэрдка, дзе сушылі адзенне. Супраць печы – “Бабін кут”. Там каля дзвярэй – кадушка для вады, далей на лаве –драўляныя вёдры, даёнка, сальніца і інш. Над лавай вісела паліца з посудам, побач –лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку віселя верхняя вопратка.Пад столлю уздоўж сцен –дзве паралельныя жердкі, на якіх сушылі лучыну, складвалі маткі нітак, кудзелі льну і інш. Ніжэй вокнаў –шырокія лавы. Покуць (красны кут) – развешвалі абразы, убраныя ручнікамі, пучкі асвечаных траў і каласоў. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім пакідалі хлеб накрыты ручніком. Сярод мэблі ужывалі табурэты, дзіцячыя стойкі, хадуны, калыскі. У зімовы час хата была майстэрняй – рабілі лыжкі, плялі лапці, пралі,ткалі, шылі адзенне, вязалі. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога ставілі кросны для ткацтва.

Пасля адмены прыгоннага права адбыліся змены. Курная печ змянілася на “Чыстую” ці “белую”, з дымаходам. Павялічваліся размеры вокнаў, падлога масцілася дошкамі. Мэбліроўка – замест спальных нар (пола і палацяў) – драўляныя ложкі. Ля кутняй сцяны – куфар для адзення. Прадметы узорнага ткацтва - посцілкі, абрусы, ручнікі. Сцены хат счэсвалі, унекаторых раёнах бялілі, часам толькі столь. Мэбліроўка залежала ад памераў хаты. Магло быць трохкамернае жыллё – хата+хата+сенцы, хата+кухня+сенцы і гаспадарчы кут.

Фальклор

1.Фальклор як частка культуры беларускага народа.

Фальклор (па-ангельску folklore - «народная мудрасць») - народная творчасць, часцей за ўсё менавіта вуснае; мастацкая калектыўная творчая дзейнасць народа, якая адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы, прынцыпы; ствараемыя народам і якія існуюць у народных масах паэзія (паданне, песні, прыпеўкі, анекдоты, казкі, эпас), народная музыка (песні, інструментальныя найгрышы і п'есы), тэатр (драмы, сатырычныя п'есы, тэатр лялек), танец, архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Фальклор ніколі не быў нерухомым, народная творчасць увесь час у развіцці.

Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць бел. абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш., надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]