Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Фальклор

7. Вясельны абрад: асноўныя этапы і ўдзельнікі.

Вяселле — урачыстая цырымонія, прысвечаная заключэнню шлюбу. З вяселлем ва ўсіх народаў звязана мноства павер'яў, прыкмет і абрадаў. У вернікаў вяселле суправаджаецца рэлігійнымі абрадамі.

Існавала забарона - спраўляць у пост.

Тры асноўныя этапы – 1-давясельны, 2- вяселле, 3- паслявясельны.

1-ад 2 тыдняў да месяца, уключаў: выглядзены, даведкі,сватанне, запоіны, агледзены, заручыны.

Сватанне-купля нявесты, з боку жаніха прыходз. сваты, дзяўчыну выпраўлялі з хаты.

Запоіны-замацоўвалася згода, пры канцы дамаўляліся аб часе заручын.

Змовіны-прысутнічала з двух бакоў радня, вызначаліся падарункі.

Зборная субота-у хаце маладой збіраліся сяброўкі, яны вілі вянкі, рыхтавалі абрадав.упрыгожванні для жаніха і нявесты.

2-(зборная субота, каравай, посад, прызд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характару маладой (маладую знаемілі з гаспадаркай і абавязкамі), падзел каравая, адорыванне маладых).

Цыкл пач. з выпякання каравая, з рытуал. дзеяннямі-замешванне цеста, выманне з пячы, варажба аб лёсе маладых. Посад маладых - садз. на кажух. Адпраўленне дружыны жаніха, прыезд да нявесты, выкуп, абядзенне бацькам дачкі тройчы вакол стала, перадачу каля парога нявесты жаніху, венчанне, прыезд дадаму нявесты іх сустракалі бацькі маць трымала на ручніку хлеб-соль бацька дзве чаркі і бутылку гарэлкі, жаніх пераносіў нявесту праз парог, маладыя садзілісь пад абразамі.

За столом нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Госці п'юць, закусваюць, пяюць песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха. Галоўнай дзеючай асобай ў час вяселля сват, які быў тамадой.

У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Вяселле праходзіла тры дні.

3- паслявясельны (цыганы (“вясельныя гульні” – напр. Замест маладога садзілі старога мужчыну ці пераапранутую жанчыну), парэзвы.

Абрадавыя стравы: курыца (пладавітасць), яешня, мёд, сыр і пірог.

Фальклор

8. Пахавальны абрад. Галашэнні.

Пахавальны абрад - гэта сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджалася пахаванне нябожчыка.

Яны ўвасабляюцца ў структуры і змесце, чым ствараюць вялікую разнастайнасць пахавальных помнікаў па віду пахавальных збудаванняў (курган, грунтовая магіла, каменныя канструкцыі), віду пахавальнага абраду (трупаспаленне - поўнае або няпоўнае, на месцы або па-за межамі пахавання, трупапалажэнне), тыпу пахавальнага абраду (ямны і наземны), арыентыроўцы нябожчыка (галавой на захад, усход, поўнач, поўдзень, сядзячае або скурчанае становішча касцяка), па палажэнню рук нябожчыка (абедзве рукі ўздоўж тулава або на жываце ці на грудзях; адна рука ўздоўж тулава, другая на жываце ці на грудзях і інш.), па тым, ці сустракаюцца сляды агню (кальцыніраваныя косці, перадпахавальныя, пахавальныя і пасляпахавальныя вогнішчы, попел і вуголле ў насыпе або каля касцяка і інш.), ці прысутнічаюць якія-небудзь віды пахавальнага інвентара (керамічныя пасудзіны і іншыя прадметы побыта, упрыгожванні, узбраенне), па разнастайнасці трун (з дошак, плах, бярвён, выдзеўбаныя калоды) і г. д.

Хавалі у курганах. Земляныя насыпы дасягалі 3 метраў. Часцей яны былі круглымі. Але у крывічоў былі доўгія курганы.

Па вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека “на той свет”, дзе ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае існаванне ў выглядзе Духа-продка і з'яўляецца апекуном свайго роду і сям'і. Бел. жалобныя абрады складаюцца з двух частак — пахавання памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны і г. д.

Пахавальны абрад суправаджаўся галашэннямі жанчын. (разлічваліся – напр. калі памёр падвячорак). Амаль ва усіх галаш. паказваецца работа, якую выконваў набожчык, іх роля у сям’і. Галаш. дзеляцца на часткі – зварот да нябожчыка, апавяданне аб іх жыцці, надзеі на сустрэчу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]