Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Мифалогія

  1. Міфапаэтычная мадэль свету.

(малюнак з канспекту) У старажытных славян сонца ўяўлялася ў антрапаморфным выглядзе, персаніфікавалася (як і месяц). Старажытныя славяне, відаць, не ведалі салярнай рэлігіі, гэта значыць не пакланяліся сонцу, як некаторыя старажытнаіранскія плямёны, не прымалі дзённае свяціла ў якасці галоўнага боства. Яны таксама не былі вогнепаклоннікамі, хаця шанаванне агню нябеснага (маланкі) і агню зямнога (сакральнага вогнішча) займала важнае месца ў іх светаўспрыманні і рылігійных паводзінах. Несумненна, што сонца ўшаноўвалася ў старажытнасці многімі народамі, у тым ліку і славянамі, аб чым сведчаць розныя крыніцы, сярод якіх не апошняе месца займае вусная паэзія. У беларускім фальклоры нямала бытавала легендаў пра тое, як Бог хадзіў па зямлі, павучаў людзей.

У мастацтве розных народаў свету, асабліва ў мастацтве егіпцян усіх эпохаў, прысутнічаюць шматлікія і разнастайныя выявы сонца: чырвоны ці залаты дыск, вялікае вока, дыск з доўгімі промнямі з далонькамі па канцах, існуюць старажытныя выявы калясніцы, якая пераводзіць дыск, што супастаўляецца з міфам пра сонечную калясніцу. Выявы разетак самых разнастайных відаў у прыкладным мастацтве Дагестана, грузіі і іншых народаў Каўказа, па думцы А. Голана, таксама з'яўляюцца хутчэй за ўсё выявамі сонца.

Існавалі выявы Сонца, падобныя на форму вока, у выглядзе кола з кропкай па сярэдзіне. У Рыгведзе сонца называецца боскім вокам, у міфалогіі старажытных грэкаў сонца называецца боскім вокам, у старажытных германцаў як вока Одына, у старажытных рымлян -- як вочы Юпітэра.

Аб старажытным кульце сонца на Беларусі сведчаць народныя звычаі і абрады. Нашым продкам уласціва ўзвышанае, рэлігійнае, сакральнае стаўленне да сонца.

Мифалогія

  1. Пантэон князя Уладзіміра.

Пантэон князя Уладзiмiра, вярхоўныя багi усходнiх славян.

980 г. - князь Уладзімір устанавіў пантыон з 6 багоў:

Пярун, - грому, маланкі і дажджу. Велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. На вогненнай калясніцы раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук - каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы - маланкі. Пярун адным ударам каменнага молата разбівае хмары і вада льецца на зямлю.

Дажджбог, - бог сонца. Хорс.Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Бог сонца і сын Сварога. ДАЖБОГ у канкрэтным абліччы - малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго - сноп жыта, у адной руцэ - сонечная птушка, у другой - яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані.

Хорс,- у славянскай міфалогіі бог Сонца, захавальнік свяціла, сын Рода, брат Вялеса. Не ўсе багі ў славян і русаў былі агульнымі.

Стрыбог, - Бог паветра і гаспадар вятроў . Паветра — гэта яго дыханне. Бог дыхае спакойна і роўна, але калі ўзлуецца — усчыняе жахлівую навальніцу. Памагатыя Стрыбога — вятры. Яны ачышчаюць паветра, а то б людзі задыхнуліся ад смуроду.

Вятры — гэта пачварныя, пузатыя мужчыны з доўгімі, падобнымі да гусінае дзюбы губамі. Дзюба гэтая, каб вылятаў цёплы вецер, шырока раскрываецца, а каб халодны — шчыльна сціскаецца, пакідаючы на канцы толькі малую адтуліну. Вятры стаяць з усіх чатырох канцоў Свету і дзьмухаюць адзін да друтога, з чаго і ўтвараецца вецер.

Вятроў некалькі. Яны маюць імёны: Свістун, Ледавік, Снегавік, Хухуч. Ёсць у іх і іншыя імёны: Мяцеліца — восеньскі Вецер, Круцеліца — снежаньскі, Вярцеліца — студзеньскі, Макраваты — лютаўскі, Крупкі — красавіцкі

Сімаргл, - старажытнарускае паганскае боства з няяснымі функцыямі, уваходзіла ў пантэон князя Уладзіміра. На думку большасці навукоўцаў - полубожественный персанаж, магчыма - веснік паміж нябесным і зямным светамі (як і яго меркаваны іранскі правобраз Симург). Па Б. А. Рыбакову - заступнік насення і каранёў, ахоўнік расліннасці.

Мокаш (гэта багі з іранскай міфалогіі).- вярхоўная багіня. Параскева-Пятніца - пераемніца Мокашы. Мокаш - адна з багіняў пантэону, багіня-заступніца жанчын і адпаведна жаночых заняткаў, асабліва прадзення. Яе ўшаноўвалі і як багіню шлюбу, родаў, урадлівасці. У паганскім календары чацвер быў днём Пяруна, а пятніца - яго жонкі. Пасля прыняцця хрысціянства аналагам Мокаш стала св.Параскева-Пятніца. У пятніцу забаранялася прасці, мыць бялізну, мець палавыя адносіны з мужам. Выгляд - з распушчанымі валасамі.

У 988 г. калі ён вырашыў хрысціцца, ён спаліў гэты пантыон.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]